Вы тут

«Вельмі важна размаўляць з людзьмі…»


У чым пра­фе­сій­нае май­стэр­ства паш­таль­ё­на? Му­сіць, не прос­та ў ака­зан­ні пэў­ных па­слуг і да­стаў­цы па тых ці ін­шых ад­ра­сах га­зет ды ін­шай ка­рэс­пан­дэн­цыі, але і ў жа­дан­ні, каб пад­піс­чы­каў у дру­ка­ва­ных вы­дан­няў бы­ло больш. Та­ды і ўстой­лі­вы «лан­цу­жок» скла­дзец­ца: га­зе­та — пош­та — чы­тач.

31-1

Сло­нім­скі ра­ён­ны ву­зел паш­то­вай су­вя­зі па пад­піс­цы на «Звяз­ду» — адзін з леп­шых на Гро­дзен­шчы­не, за што мы, яе жур­на­ліс­ты, удзяч­ны яго ра­бот­ні­кам. У пры­ват­нас­ці, паш­таль­ё­ну Люд­мі­ле Лы­се­ні з вёс­кі Но­ва­дзя­вят­ка­ві­чы, яе ка­ле­гам з рай­цэнт­ра Свят­ла­не Рэ­мес, Тац­ця­не Ра­біл­цы і ін­шым.

Тац­ця­на Кан­стан­ці­наў­на (на здымку), на­прык­лад, пра­цуе паш­таль­ё­нам ужо 18 га­доў. Ця­пер яна аб­слу­гоў­вае ка­ля 700 ква­тэр у шмат­па­вяр­хо­ві­ках, пры­ват­ным сек­та­ры і не лі­чыць, што дру­ка­ва­ныя вы­дан­ні страч­ва­юць сва­іх пры­хіль­ні­каў. Вя­до­ма, рэа­ліі ця­пер та­кія, што мно­гія, асаб­лі­ва мо­ладзь, больш схіль­ныя да ін­тэр­нэ­ту. Але ня­ма­ла і лю­дзей, якія па-ра­ней­ша­му лю­бяць за­ста­вац­ца сам-на­сам не толь­кі з кам­п'ю­та­рам, але і з га­зе­тай у яе спрад­веч­ным па­пя­ро­вым ва­ры­ян­це. У тым лі­ку і са «Звяз­дой», якую, да­рэ­чы, Тац­ця­на Кан­стан­ці­наў­на ўжо даў­но і па­ста­ян­на вы­піс­вае сва­ёй ма­ту­лі.

—Ёй па­да­ба­ец­ца га­зе­та, чы­тае з за­да­валь­нен­нем, — пры­зна­ец­ца Тац­ця­на. — А ўво­гу­ле, для паш­таль­ё­на вель­мі важ­на ўмець раз­маў­ляць з людзь­мі, па­ра­іць афор­міць пад­піс­ку. Мно­гія з тых, хто пры­слу­хаў­ся да гэ­тай па­ра­ды, по­тым пры­звы­чай­ва­юц­ца да та­го ці ін­ша­га вы­дан­ня і ўжо ста­но­вяц­ца па­ста­ян­ны­мі пад­піс­чы­ка­мі.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».