Вы тут

Ам­пір у Ло­шыц­кім пар­ку


Пер­ша­га чэр­ве­ня ў флі­ге­лі ў Ло­шыц­кім ся­дзіб­на-пар­ка­вым комп­лек­се, што ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы, ад­кры­ецца вы­ста­ва пад наз­вай «Ку­фэ­рак: ста­год­дзе пры­га­жос­ці», якая ар­га­ні­за­ва­на му­зе­ем гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска су­мес­на са сту­ды­яй рэ­кан­струк­цыі гіс­та­рыч­на­га тан­ца «Вер­саль».

У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны рэ­кан­струк­цыі паў­ся­дзён­ных, пра­гу­лач­ных, баль­ных і вя­чэр­ніх стро­яў, якія маг­лі на­сіць жы­ха­ры га­ра­доў тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі на пра­ця­гу ўся­го XІX ста­год­дзя — ад ам­пі­ру да ма­дэр­ну. Гэ­та кас­цю­мы, якія шы­лі­ся для ба­ляў і тан­ца­валь­ных ве­ча­роў, для паў­ся­дзён­на­га шпа­цы­ру, для тэ­ма­тыч­ных пік­ні­коў і вы­ступ­лен­няў.

Эс­кі­зы вы­кон­ва­лі­ся на пад­ста­ве ары­гі­наль­ных ма­дэ­ляў адзен­ня XІX ста­год­дзя: кры­ні­ца­мі ін­фар­ма­цыі слу­жы­лі тво­ры мас­тац­тва і мод­ныя ча­со­пі­сы той эпо­хі. Ма­дэ­лі вы­раб­ля­лі­ся пе­ра­ва­жа­на з на­ту­раль­ных тка­нін, з улі­кам крою тых ча­соў.

Ка­лі пры­гле­дзец­ца і даць во­лю ўяў­лен­ню, то мож­на за­ўва­жыць, што кож­ны ўбор мае сваю жы­вую гіс­то­рыю: у роз­ных стро­ях ад­люст­ра­ва­ны ха­рак­тар іх ула­даль­ні­каў і ма­дэль­е­раў. Гле­дзя­чы на ўсю гэ­ту пры­га­жосць, мож­на і са­мо­му пе­ра­не­сці­ся ў эпо­ху ба­ляў і ра­ман­тыч­ных ад­но­сін, бо над усі­мі воб­ра­за­мі пра­ца­ва­лі лю­дзі, са­праў­ды за­хоп­ле­ныя куль­ту­рай XІX ста­год­дзя і гіс­то­ры­яй кас­цю­ма.

У чэр­ве­ні за­пла­на­ва­ны шэ­раг ме­ра­пры­ем­стваў у ме­жах пра­ек­та «Ку­фэ­рак». Кож­ную су­бо­ту гэ­та­га ме­ся­ца ў 15.00 бу­дзе пра­во­дзіц­ца тэ­ма­тыч­ная пра­гра­ма — лек­цыі па гіс­то­рыі кас­цю­ма або по­бы­ту XІX ста­год­дзя, май­стар-кла­сы па тан­цах або твор­чыя вя­чор­кі. Па се­ра­дах і су­бо­тах бу­дуць пра­во­дзіц­ца эк­скур­сіі ад ар­га­ні­за­та­раў вы­ста­вы.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».