Вы тут

Стаў­бун­ская стра­ла


У вёс­цы Стаў­бун Вет­каў­ска­га ра­ё­на да на­шых дзён за­ха­ваў­ся тра­ды­цый­ны аб­рад «ва­джэн­ня і па­ха­ван­ня стра­лы», які з'яў­ля­ец­ца ад­ной з са­мых ар­ха­іч­ных з'яў бе­ла­рус­кай фальк­лор­най спад­чы­ны

5«Бо­га ў лап­ці абу­ва­ем і на не­ба ад­праў­ля­ем», — ка­за­лі не­ка­лі на Ушэс­це ў Стаў­бу­не і з ра­ні­цы, па даў­нім звы­чаі, пяк­лі блін­цы з крух­ма­лу — «Бо­га­вы ану­чы». Ста­рэй­шая стаў­бун­ская гас­па­ды­ня Уль­я­на Анісь­ко­ва ад ма­лен­ства па­мя­тае: «З Вя­лі­ка­дня Бог хо­дзіць па зям­лі, а на Ушэс­це цяг­не ка­ла­сы за ва­ла­сы і ад­праў­ля­ец­ца на не­ба». Ба­ба Уль­я­на ця­пер у свае 74 га­ды спя­вае стрэль­ныя пес­ні. Ра­зам з ін­шы­мі вяс­коў­ка­мі вя­дзе «стра­лу» за ся­ло ў жы­та пад агуль­ны спеў:

Ля­ці, стра­ла, ды ўздоўж ся­ла!

Ды ўздоўж ся­ла, ў ка­нец ву­лі­цы!

Не ўбі, стра­ла, доб­ра­га мо­лай­ца!

Па тым мо­лай­цу пла­каць не­ка­му…»

«Стра­ла» сім­ва­лі­зуе ма­лан­ку, здоль­ную на­ра­біць вя­лі­кіх бед, ка­лі яе свое­ча­со­ва не ад­вес­ці ад вёс­кі і не «па­ха­ваць» у жы­це. Гэ­тае па­вер'е ідзе з сі­вой мі­нуў­шчы­ны і на­ват у ча­сы хрыс­ці­ян­ства жы­ха­ры Па­сож­жа не ад­мо­ві­лі­ся ад уша­на­ван­ня і «за­доб­ры­ван­ня» з'яў і сты­хій пры­ро­ды, «ад­во­ду» ад­моў­най энер­гіі з да­па­мо­гай зем­ля­роб­скай і ахоў­най ма­гіі. «Стра­лою» ў паўд­нё­ва-ўсход­нім рэ­гі­ё­не Бе­ла­ру­сі па­чы­на­лі ле­та, бра­лі ад зям­лі зда­роўе і ад­да­ва­лі сваю сі­лу для ўрад­лі­вас­ці. Та­му пры­ня­та бы­ло ва­дзіць ка­ра­год па ма­ла­дым жы­це і аба­вяз­ко­ва па­ка­чац­ца ў ім.

З го­ду ў год у Стаў­бун пры­яз­джа­юць фальк­ла­рыс­ты, як да не­вы­чэрп­най кры­ні­цы на­род­най муд­рас­ці. Дру­гі год за­пар паў­дзель­ні­чаць у «па­ха­ван­ні стра­лы» пры­яз­джа­юць са ста­лі­цы сту­дэнт­ка-трэ­ця­курс­ні­ца Бе­ла­рус­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та куль­ту­ры і мас­тац­тваў, бу­ду­чая фальк­ла­рыст­ка Па­лі­на Ку­ра­но­віч і ма­гіст­рант На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Ка­ця­ры­на Плоц­кая — па­ву­чыц­ца са­праўд­ным спе­вам, да­лу­чыц­ца да жы­вой тра­ды­цыі, каб по­тым свае ве­ды вы­ка­рыс­тоў­ваць для за­ха­ван­ня і раз­віц­ця эт­ніч­най куль­ту­ры.

Як і ў ра­ней­шыя га­ды, у аб­ра­дзе ўдзель­ні­ча­лі гос­ці з Санкт-Пе­цяр­бур­га, Маск­вы, сту­дэн­ты з Го­ме­ля, школь­ні­цы мяс­цо­вых школ, клуб­ныя ра­бот­ні­кі пад кі­раў­ніц­твам Свят­ла­ны Па­ра­шчан­кі і, га­лоў­нае, мяс­цо­выя жы­ха­ры. У гуч­ных ка­ра­год­ных спе­вах асаб­лі­ва ад­мет­на гу­ча­лі га­ла­сы Уль­я­ны Анісь­ко­вай і яе су­се­дак Ма­рыі Кру­пян­ко­вай, Ган­ны Чу­я­шо­вай, Ма­рыі Га­рош­кі, Ва­лян­ці­ны Сяр­ге­е­вай і На­тал­лі Бой­кі. Вяр­та­ю­чы­ся з по­ля, яны спя­ва­лі ўжо лет­нія пес­ні, бо, па на­род­ных па­вер'­ях, з Ушэс­ця па­чы­на­ец­ца ле­та.

1234

Ана­толь Кля­шчук.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.