Вы тут

Адзі­ны кла­січ­ны... на два га­ра­ды


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­бы­ваў у «са­мым еў­ра­пей­скім» бе­ла­рус­кім уні­вер­сі­тэ­це, дзе свят­ку­юць, як у Ка­нах, ста­вяць пом­ні­кі сту­дэн­там, вы­да­юць дып­ло­мы па спе­цы­яль­нас­ці «Ту­рызм і гас­цін­насць»

Вяр­тан­не «ме­ха­ніч­най га­ла­вы»

2

2

По­лац­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт не­звы­чай­ны па мно­гіх пры­чы­нах. Па-пер­шае, ва ўсім све­це іс­ну­юць адзін­кі ўні­вер­сі­тэ­таў, фа­куль­тэ­ты якіх зна­хо­дзяц­ца ў двух га­ра­дах (у на­шым вы­пад­ку — у На­ва­по­лац­ку і По­лац­ку. — Аўт.). Па-дру­гое, уні­вер­сі­тэт на 100% кла­січ­ны, еў­ра­пей­ска­га ты­пу, бо там рых­ту­юць спе­цы­я­ліс­таў як па тэх­ніч­ных, так і па гу­ма­ні­тар­ных спе­цы­яль­нас­цях. Па-трэ­цяе, у По­лац­ку на фа­са­дзе бу­дын­ка бы­ло­га ка­ле­гі­у­ма мож­на ўба­чыць трэ­ці ў Еў­ро­пе га­дзін­нік з фі­гур­ка­мі, якія ру­ха­юц­ца пад бой ку­ран­таў. Та­кія ж га­дзін­ні­кі ёсць толь­кі ў Пра­зе і Кра­ка­ве.

 

І — сен­са­цыя: тут пла­ну­юць зра­біць ана­лаг ме­ха­ніч­най га­ла­вы, якую змай­стра­ваў Габ­ры­эль Гру­бер, та­ле­на­ві­ты на­ву­коў­ца і вы­на­ход­нік, зна­ка­мі­ты вы­клад­чык, які да 1800 го­да вы­кла­даў ар­хі­тэк­ту­ру і фі­зі­ку ў По­лац­кай езу­іц­кай ка­ле­гіі. «Жа­лез­ная га­ла­ва» здзіў­ля­ла су­час­ні­каў тым, што ад­каз­ва­ла на пы­тан­ні і паў­та­ра­ла мі­мі­ку ча­ла­ве­ка.

Ад­на­віць «куль­тур­ны код»

Быў час, ка­лі ў По­лац­ку і бу­ду­чыя мас­та­кі атрым­лі­ва­лі па­чат­ко­вую аду­ка­цыю — у сце­нах ка­ле­гі­у­ма. У апош­нім, ад­ным з ця­пе­раш­ніх ву­чэб­ных кар­пу­соў уні­вер­сі­тэ­та, зна­хо­дзі­лі­ся ко­піі тво­раў та­кіх вя­до­мых на ўвесь свет Май­строў, як Ра­фа­эль, Мі­ке­лан­джэ­ла, Ты­цы­ян і ін­шых. З ня­даў­ня­га ча­су рэ­пра­дук­цыі кар­цін вя­до­мых мас­та­коў мож­на ўба­чыць у два­ры бы­ло­га ка­ле­гі­у­ма.

Вік­тар Лук'­я­нен­ка, да­цэнт ка­фед­ры ар­хі­тэк­ту­ры ПДУ, член Са­ю­за мас­та­коў Бе­ла­ру­сі, пра­па­на­ваў кан­цэп­цыю ву­ліч­най экс­па­зі­цыі жы­ва­піс­ных ра­бот. Сут­насць яе за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб ад­на­віць не­ка­лі згуб­ле­ны «куль­тур­ны код» По­лац­кай зям­лі XVІІІ — пер­шай па­ло­вы XІX ст. Для экс­па­зі­цыі пра­па­на­ва­лі ра­бо­ты мас­та­коў, твор­часць якіх бы­ла звя­за­на з По­лац­кім ка­ле­гі­у­-
мам.

Па­дзе­яй не толь­кі ўні­вер­сі­тэц­ка­га маш­та­бу ста­ла ад­крыц­цё за­лы гіс­та­рыч­на­га кас­цю­ма. Там у хра­на­ла­гіч­най пас­ля­доў­нас­ці мож­на ўба­чыць, як вы­гля­да­ла фор­ма «шка­ля­роў» роз­ных ста­год­дзяў. Але не толь­кі гэ­та: у экс­па­зі­цыі ад­ноў­ле­ны лан­цу­жок па­дзей, па­чы­на­ю­чы з пер­ша­га ка­ме­ня ў пад­мур­ку ка­ле­гі­у­ма і за­кан­чва­ю­чы су­час­ным сця­гам ПДУ.

На­га­даю, што ся­род ін­шых ці­ка­вых «аб'­ек­таў», — ка­ло­дзеж ча­соў ся­рэд­ня­веч­ча. Ён ад­ноў­ле­ны на тым мес­цы, дзе і зна­хо­дзіў­ся.

У На­ва­по­лац­ку ў вес­ты­бю­лі ад­на­го з ву­чэб­ных кар­пу­соў раз у ты­дзень пад­час вя­лі­ка­га пе­ра­пын­ку ар­га­ні­зу­юц­ца ланч-кан­цэр­ты! Сту­дэн­ты мо­гуць атры­маць аса­ло­ду ад «жы­вой» му­зы­кі: па­слу­хаць скрып­ку, ва­кал і джаз... Слу­ха­чы ся­дзяць на мяк­кіх ка­на­пах, жу­юць пі­раж­кі, за­пі­ва­ю­чы ка­вай ці гар­ба­тай — та­кі ланч. Як рас­тлу­ма­чы­лі ў рэк­та­ра­це, во­пыт пе­ра­ня­лі ў шве­даў. Ар­тыс­ты — з мяс­цо­ва­га му­зыч­на­га ка­ле­джа. Не­ка­то­рыя з іх — удзель­ні­кі і лаў­рэ­а­ты між­на­род­ных кон­кур­саў.

...І му­зыч­ны фа­куль­тэт

3

3

— Усё, што вы ўба­чы­лі, і не толь­кі гэ­та — не для та­го, каб здзіў­ляць гас­цей. Мы мно­гае ўжо зра­бі­лі і ро­бім, каб ад­ра­джаць і пра­цяг­ваць тра­ды­цыі ка­лісь­ці ад­ной з са­мых зна­ка­мі­тых аль­ма-ма­тар Еў­ро­пы. Га­на­рым­ся слаў­най гіс­то­ры­яй на­шай ВНУ. У XІX ст. у біб­лі­я­тэ­цы бы­ло больш за 50 ты­сяч та­моў, іс­на­ва­ла дру­кар­ня, уні­каль­ная аст­ра­на­міч­ная за­ла, вы­да­ваў­ся пер­шы ў Бе­ла­ру­сі на­ву­ко­вы ча­со­піс... Мы прос­та аба­вя­за­ны па­ста­рац­ца, каб уні­вер­сі­тэт быў та­ко­га ж уз­роў­ню, як ка­лісь­ці. І не гор­шым, чым са­мыя вя­до­мыя су­час­ныя ўні­вер­сі­тэ­ты. Да­рэ­чы, бы­ло вель­мі пры­ем­на па­чуць ад мі­ніст­ра аду­ка­цыі, што наш уні­вер­сі­тэт — са­праў­ды еў­ра­пей­скі, — рас­каз­вае ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» рэк­тар ПДУ Дзміт­рый Ла­зоў­скі.

 

Ад­на з га­лоў­ных мэт кі­раў­ніц­тва ВНУ — ар­га­ні­за­ваць ву­чэб­на-вы­ха­ваў­чы пра­цэс на ўзроў­ні леп­шых за­меж­ных. Тут вы­ка­рыс­тоў­ва­юць за­ход­ні во­пыт у ар­га­ні­за­цыі ву­чэб­на­га пра­цэ­су і па-за ім, за­пра­ша­юць вя­до­мых на­ву­коў­цаў на вы­кла­дан­не. Рых­ту­юць сту­дэн­таў па тэх­ніч­ных і гу­ма­ні­тар­ных дыс­цып­лі­нах. Ма­ра рэк­та­ра — ад­крыць му­зыч­ны фа­куль­тэт. Рас­пра­цоў­кі вы­клад­чы­каў ка­рыс­та­юц­ца вя­лі­кім по­пы­там за мя­жой. Ужо пра­да­дзе­на шмат па­тэн­таў на вя­лі­кія су­мы.

Да­цэнт спя­вае са сту­дэн­там...

Аў­та­ру гэ­тых рад­коў па­шчас­ці­ла на свае во­чы ўба­чыць цы­ры­мо­нію ўру­чэн­ня спе­цы­яль­на­га пры­за «Кры­ні­ца ве­даў», якая вель­мі на­гад­ва­ла зна­ка­мі­тую цы­ры­мо­нію ў Ка­нах, на кі­на­фес­ты­ва­лі. Прэ­тэн­дэн­ты так­са­ма прай­шлі­ся па чыр­во­най да­рож­цы і ад­каз­ва­лі на пы­тан­ні вя­ду­чых ме­ра­пры­ем­ства. На сцэ­не ад­кры­ва­лі кан­вер­ты, у якіх бы­лі сха­ва­ны ім­ёны і проз­ві­шчы лаў­рэ­а­таў.

Ка­лі па­між гэ­ты­мі вель­мі хва­лю­ю­чы­мі мо­ман­та­мі вы­сту­па­лі ар­тыс­ты ўні­вер­сі­тэц­кай са­ма­дзей­нас­ці, мне на­ват па­да­ло­ся, што тра­піў у му­зыч­ную ака­дэ­мію — на­столь­кі пра­фе­сій­на хлоп­цы і дзяў­ча­ты спя­ва­лі і тан­ца­ва­лі. А ка­лі да­цэнт Ар­кадзь Ось­кін, кан­ды­дат тэх­ніч­ных на­вук, і Ля­вон Кех­ва­ян, сту­дэнт 5 кур­са фа­куль­тэ­та ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій, ра­зам вы­ка­на­лі за­меж­ны шля­гер, на­огул быў ура­жа­ны!

Між ін­шым, доб­рай тра­ды­цы­яй ста­лі су­мес­ныя па­хо­ды на пры­ро­ду вы­клад­чы­каў і сту­дэн­таў. Ра­зам збі­ра­юць дро­вы, ва­раць ка­шу... Але ні­я­ка­га пі­ва — на яго на­кла­дзе­на та­бу, як і на ін­шыя спірт­ныя на­поі.

...За­ста­ло­ся да­даць, што сё­ле­та ў Дзень уні­вер­сі­тэ­та тут упер­шы­ню пра­вя­лі ака­дэ­міч­ны баль — у два­ры ка­ле­гі­у­ма.

Да­вед­ка «Звяз­ды»: По­лац­кі езу­іц­кі ка­ле­гі­ум быў ад­кры­ты ў 1581 го­дзе па ўка­зе поль­ска­га ка­ра­ля Стэ­фа­на Ба­то­рыя. Пер­шы рэк­тар — вя­до­мы пра­па­вед­нік Пётр Скар­га. А ў 1812 го­дзе ка­ле­гі­ум стаў По­лац­кай езу­іц­кай ака­дэ­мі­яй — пер­шай вы­шэй­шай на­ву­чаль­най уста­но­вай на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

 

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Фо­та аў­та­ра і з ар­хі­ва ўні­вер­сі­тэ­та

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.