Вы тут

Уся моц ацы­да­філь­най па­лач­кі


Ма­ла­ко і ма­лоч­ныя пра­дук­ты не­здар­ма ад­но­сяць да пра­дук­таў вы­со­кай хар­чо­вай, бія­ла­гіч­най і ды­е­та­ла­гіч­най важ­нас­ці. Усё ж та­кі раз­мо­ва ідзе пра больш як сот­ню каш­тоў­ных кам­па­не­нтаў, усе не­аб­ход­ныя для жыц­ця­дзей­нас­ці ар­га­ніз­ма рэ­чы­вы: бял­кі, тлу­шчы, вуг­ля­во­ды, мі­не­раль­ныя со­лі, ві­та­мі­ны. Гэ­тыя кам­па­не­нты доб­ра зба­лан­са­ва­ны, дзя­ку­ю­чы ча­му лёг­ка за­свой­ва­юц­ца. Асаб­лі­ва ка­рыс­нае ма­лоч­нае дзе­цям, ця­жар­ным, кор­мя­чым жан­чы­нам і па­жы­лым лю­дзям.

— Каш­тоў­насць ма­ла­ка за­клю­ча­ец­ца ў ап­ты­маль­най зба­лан­са­ва­нас­ці яго кам­па­не­нтаў, лёг­кай за­сва­яль­нас­ці і ак­тыў­ным вы­ка­ры­стан­ні ар­га­ніз­мам для сва­іх па­трэб, — тлу­ма­чыць за­гад­чы­ца ла­ба­ра­то­рыі комп­лекс­ных праб­лем гі­гі­е­ны хар­чо­вых пра­дук­таў РНПЦ гі­гі­е­ны, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук Ала БАН­ДА­РУК. — Ма­лоч­ныя пра­дук­ты да­юць нам энер­гію, удзель­ні­ча­юць у «бу­даў­ніц­тве» кле­так і тка­нак, у аб­мен­ных пра­цэ­сах. Бял­кі ма­ла­ка змя­шча­юць не­за­мен­ныя амі­на­кіс­ло­ты (трып­та­фан, лі­зін, ме­ты­я­нін, ле­цы­цін і інш). За­сва­яль­насць ма­лоч­ных бял­коў над­звы­чай вы­со­кая — 98 пра­цэн­таў. Бял­кі ма­ла­ка рэ­гу­лю­юць тлу­шча­вы аб­мен, да­па­ма­га­юць за­сва­ен­ню ін­шых бял­коў. Ма­лоч­ны бя­лок, як вя­до­ма, аба­ра­няе ар­га­нізм і ад атрут­ных рэ­чы­ваў. Лак­то­за, або ма­лоч­ны цу­кар, з'яў­ля­ец­ца кры­ні­цай энер­гіі для бія­хі­міч­ных пра­цэ­саў у ар­га­ніз­ме, спры­яе за­сва­ен­ню каль­цыю, фос­фа­ру, маг­нію, ба­рыю...

МА­ЛА­КО

•  Каль­цый ады­гры­вае важ­ную ро­лю ў скла­да­ных кле­тач­ных пра­цэ­сах, вы­ні­кам якіх з'яў­ля­ец­ца ра­бо­та мыш­цаў. Так­са­ма каль­цый рэ­гу­люе сар­дэч­ны рытм. Ка­лі гэ­та­га мі­не­ра­лу не ха­пае ў пер­шыя 20-30 га­доў жыц­ця, то гэ­та са­мым ад­моў­ным чы­нам ад­бі­ва­ец­ца на по­ста­ці, па­вя­ліч­вае ры­зы­ку пе­ра­ло­маў.

•  У ма­ла­цэ гар­ма­ніч­на зба­лан­са­ва­ныя ві­та­мі­ны А, В2, D, ка­ра­цін, ха­лін, то­ка­фе­рол, ты­я­мін і аскар­бі­на­вая кіс­ла­та.

•  Не­за­мен­ны пра­дукт пры страў­ні­ка­ва-кі­шач­ных, сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­нях, хва­ро­бах пе­ча­ні, ны­рак, цук­ро­вым дыя­бе­це, атлус­цен­ні, вост­рым гаст­ры­це.

•  Ма­ла­ко нар­ма­лі­зуе ўзро­вень ха­лес­тэ­ры­ну.

•  Ма­ла­ко спры­яе ства­рэн­ню кіс­ла­га ася­род­дзя ў кі­шач­ным трак­це і пры­гня­тае там шкод­ную мік­ра­фло­ру.

•  Рэ­ка­мен­ду­ец­ца для што­дзён­на­га ўжы­ван­ня ў якас­ці част­кі зба­лан­са­ва­най ды­е­ты для па­ве­лі­чэн­ня пра­цяг­лас­ці жыц­ця.

•  З груд­ным ма­ла­ком дзе­ці пер­ша­га го­да жыц­ця атрым­лі­ва­юць амі­на­кіс­ло­ты, не­аб­ход­ныя для нар­маль­на­га рос­ту і раз­віц­ця ар­га­ніз­ма.

•  Су­праць­па­ка­зан­нем да ўжы­ван­ня ма­ла­ка з'яў­ля­ец­ца яго не­пе­ра­нос­насць. Ка­лі та­ко­га не на­зі­ра­ец­ца, то мож­на ўжы­ваць да 500 г ма­ла­ка (ке­фі­ру, ку­мы­су або сы­ра­ква­шы),
20 г смя­та­ны і 100 г тва­ра­гу за дзень.

КІС­ЛА­МА­ЛОЧ­НЫЯ ПРА­ДУК­ТЫ

— У якас­ці за­ква­сак вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца чыс­тыя куль­ту­ры ма­лоч­на­кіс­лых бак­тэ­рый (ма­лоч­на­кіс­лых стрэп­та­ко­каў, бал­гар­скай і ацы­да­філь­най па­ла­чак і інш.), — ка­жа Ала Бан­да­рук. — Па спо­са­бе га­та­ван­ня кіс­ла­ма­лоч­ныя пра­дук­ты дзе­ляц­ца на тыя, што атрым­лі­ва­юц­ца ў вы­ні­ку толь­кі ма­лоч­на­кіс­ла­га бра­джэн­ня, і тыя, што атрым­лі­ва­юц­ца ў вы­ні­ку бра­джэн­ня зме­ша­на­га — ма­лоч­на­кіс­ла­га і спір­та­во­га. Да пер­шай гру­пы ад­но­сяц­ца звы­чай­ная і меч­ні­каў­ская сы­ра­ква­ша, ра­жан­ка, ацы­да­філь­нае ма­ла­ко. Яны ва­ло­да­юць кіс­ла­ма­лоч­ным сма­кам, ад­на­род­най кан­сіс­тэн­цы­яй. Да дру­гой гру­пы ад­но­сіц­ца ке­фір, ку­мыс, ацы­да­філь­на-драж­джа­вое ма­ла­ко. Гэ­тыя на­поі ва­ло­да­юць больш вост­рым кіс­ла­ма­лоч­ным сма­кам (з-за не­вя­лі­кай коль­кас­ці спір­ту і вуг­ля­кіс­ла­га га­зу), што на­дае асвя­жаль­ны эфект, а кан­сіс­тэн­цыю ро­біць не­ад­на­род­най, з дроб­ны­мі бур­бал­ка­мі га­зу...

•  Ма­лоч­на­кіс­лыя па­лач­кі (на­прык­лад, ацы­да­філь­ная і бал­гар­ская), а так­са­ма дрож­джы ўтва­ра­юць ан­ты­бі­ё­ты­кі, якія ўздзей­ні­ча­юць на кі­шэч­ную, па­ра­ты­фоз­ную, ты­фоз­ную, ды­зен­тэ­рый­ную і ту­бер­ку­лёз­ную па­лач­кі, а так­са­ма на гні­лас­ныя мік­ра­ар­га­ніз­мы.

•  Кіс­ла­ма­лоч­ныя на­поі, дзя­ку­ю­чы ма­лоч­най кіс­ла­це і вуг­ля­кіс­ла­му га­зу, па­ляп­ша­юць апе­тыт, пе­ра­ма­га­юць сма­гу, па­вы­ша­юць вы­дзя­лен­не страў­ні­ка­ва­га со­ку, уз­мац­ня­юць пе­рыс­таль­ты­ку, па­ляп­ша­юць ра­бо­ту ны­рак, пе­ра­да­юць ар­га­ніз­му шэ­раг каш­тоў­ных рэ­чы­ваў, у тым лі­ку каль­цый.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».