Вы тут

Хто рас­плач­ва­ец­ца за аван­ту­ры?


Апош­нія паў­та­ра дзя­сят­ка га­доў За­хад пры­кмет­на ак­ты­ві­за­ваў­ся на геа­па­лі­тыч­най арэ­не з мі­сі­яй пра­соў­ван­ня дэ­ма­кра­тыі з да­па­мо­гай вой­наў і «ка­ля­ро­вых» рэ­ва­лю­цый. Раз­гле­дзім, да ча­го гэ­та пры­во­дзіць. Пер­шай ах­вя­рай «ка­ля­ро­вай» рэ­ва­лю­цыі ста­ла Сер­бія. За мі­ну­лы час ад яе ад­дзя­лі­ла­ся Чар­на­го­рыя, па­зба­віў­шы кра­і­ну вы­ха­ду да су­свет­на­га акі­я­на, і бы­ло ада­рва­на Ко­са­ва. Агуль­ная эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя вы­му­ша­е­ жа­даць леп­ша­га, у тым лі­ку з‑за сер­баў-бе­жан­цаў з Ко­са­ва.

На­ступ­най кра­і­най, якая па­тра­пі­ла пад удар ЗША, стаў Аф­га­ні­стан. Пас­ля шмат­га­до­вай аку­па­цыі ЗША па­ча­лі вы­во­дзіць вой­скі, аб­вяс­ціў­шы, што кра­і­на пе­рай­шла да дэ­ма­кра­тыі. І са­праў­ды, ме­на­ві­та ця­пер прай­шоў дру­гі тур прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў. Толь­кі з вы­каз­ван­нем сва­ёй па­зі­цыі ў вы­бар­шчы­каў бы­лі праб­ле­мы: пад­час га­ла­са­ван­ня ад­бы­ло­ся 150 тэ­рак­таў, 46 ча­ла­век за­гі­ну­ла, а больш за 7 міль­ё­наў ча­ла­век ад­мо­ві­лі­ся га­ла­са­ваць з‑за па­гро­зы іх жыц­цю. Ка­лі та­кое ад­бы­ва­ец­ца пры зна­хо­джан­ні за­ход­ніх вой­скаў у кра­і­не, то страш­на ўя­віць, што пач­нец­ца, ка­лі но­вы ўрад за­ста­нец­ца з та­лі­ба­мі сам-на­сам.

На­ступ­най мэ­тай апе­ра­цыі па на­са­джэн­ні дэ­ма­кра­тыі стаў Ірак. Аме­ры­кан­цы за­яві­лі, што не мо­гуць да­мо­віц­ца з Са­да­мам Ху­сэй­нам (тым са­мым Са­да­мам, яко­га за­бяс­печ­ва­лі хі­міч­най збро­яй пад­час рас­па­ча­тай па іх пры­му­су вай­ны з Іра­нам) і ва­ен­ная ата­ка прос­та не­аб­ход­ная. Як і на Аф­га­ні­стан, на ва­ен­ную аван­ту­ру бы­ло за­тра­ча­на ад паў­та­ра да двух трыль­ё­наў до­ла­раў. Як і ў Аф­га­ні­ста­не, тэ­рак­ты ста­лі паў­ся­дзён­най рэ­ча­іс­нас­цю жыц­ця кра­і­ны. Ба­га­ты на наф­ту Кур­ды­стан фак­тыч­на ад­дзя­ліў­ся ад Іра­ка, што вы­клі­кае сур'­ёз­ныя апа­сен­ні ў кра­ін-су­се­дзяў, у якіх ёсць так­са­ма вя­лі­кая коль­касць кур­даў. А з па­чат­ку чэр­ве­ня ба­е­ві­кі «Іс­лам­скай дзяр­жа­вы Іра­ка і Ле­ван­та», струк­ту­ры, шчыль­на звя­за­най з Аль-Ка­і­дай, і зу­сім пе­рай­шлі ў на­ступ­лен­не на ўра­да­выя вой­скі.

Тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў вы­ні­ку, не­ве­ра­год­на: ура­да­вае вой­ска, на на­ву­чан­не і за­бес­пя­чэн­не яко­га аме­ры­кан­цы, па іх звест­ках, вы­дат­ка­ва­лі дзя­сят­кі міль­яр­даў до­ла­раў, імк­лі­ва ады­хо­дзіць, кі­да­ю­чы но­вень­кае ўзбра­ен­не на по­лі бою. Ма­сул і Тык­рыт за­хоп­ле­ны, вой­скі паў­стан­цаў імк­нуц­ца да Баг­да­да. Аме­ры­кан­цы ад­маў­ля­юц­ца ўво­дзіць вой­скі для да­па­мо­гі сяб­роў­ска­му ўра­ду з пра­за­іч­най на­го­ды — ад­сут­нас­ці срод­каў у бюд­жэ­це на чар­го­вую аван­ту­ру. Адзі­най жа кра­і­най, якая аказ­вае ва­ен­ную да­па­мо­гу ірак­ска­му ўра­ду, стаў той са­мы Іран, які за­ход­нія кра­і­ны дэ­ма­ні­зу­юць ужо чац­вёр­тае дзе­ся­ці­год­дзе.

Пас­ля па­чат­ку ша­кі­ру­ю­чых па­дзей у Іра­ку мі­ністр за­меж­ных спраў Ра­сіі Сяр­гей Лаў­роў ад­зна­чыў: «Гэ­та ілюст­ра­цыя поў­на­га пра­ва­лу аван­ту­ры, якую за­ду­ма­лі перш за ўсё ЗША і Вя­лі­ка­бры­та­нія і якую яны вы­пус­ці­лі з‑пад кант­ро­лю кан­чат­ко­ва».

На­ступ­най кра­і­най для за­ход­ніх экс­пе­ры­мен­таў у 2003 го­дзе ста­ла Гру­зія. Да ўла­ды ў вы­ні­ку «ка­ля­ро­вай» рэ­ва­лю­цыі 2003 прый­шоў Мі­ха­іл Са­акаш­ві­лі. У 2012 го­дзе пар­ла­мент, у якім прый­шлі да ўла­ды яго пра­ціў­ні­кі, афі­цый­на аб­вяс­ціў аб на­яў­нас­ці ў Гру­зіі 180 па­літ­вяз­няў. На хва­лі гэ­тых па­ве­дам­лен­няў і жу­дас­ных ві­дэа­кад­раў з гру­зін­скай тур­мы, дзе зня­во­ле­ныя пад­вяр­га­лі­ся сек­су­аль­на­му гвал­ту з бо­ку на­гляд­чы­каў, пе­ра­ем­нік Са­акаш­ві­лі прай­граў на вы­ба­рах апа­зі­цыі і Гру­зія змя­ні­ла свой курс. Ад­ным з вы­ні­каў пра­аме­ры­кан­скай ула­ды ста­ла так­са­ма кан­чат­ко­вая стра­та Аб­ха­зіі і Паўд­нё­вай Асе­ціі пас­ля рас­па­ча­тай у 2008 го­дзе аван­ту­ры па іх вяр­тан­ні пры да­па­мо­зе ва­ен­ных срод­каў.

На­ступ­най кра­і­най, дзе змаг­лі пад кі­раў­ніц­твам За­ха­ду пра­вес­ці па­спя­хо­вую «ка­ля­ро­вую» рэ­ва­лю­цыю, ста­ла ў 2004 го­дзе Укра­і­на. Вы­ні­кі мы з жа­хам на­зі­ра­ем і сён­ня: у лю­тым ад­бы­ла­ся ўжо дру­гая «ка­ля­ро­вая» рэ­ва­лю­цыя, не­па­срэд­ным вы­ні­кам якой ста­ла ад­ра­зу больш за сот­ню ах­вяр і стра­та Кры­ма, а Укра­і­на пе­рай­шла ў стан гра­ма­дзян­скай вай­ны, з якой не­вя­до­ма ка­лі вый­дзе.

Ка­лі па вы­ні­ках гэ­та­га го­да ўкра­ін­ская эка­но­мі­ка ўпад­зе толь­кі на пяць пра­цэн­таў, гэ­та ўжо бу­дзе вя­лі­кім пос­пе­хам. Для тых, хто не ста­не чар­го­вай ах­вя­рай з сот­няў гра­ма­дзян кра­і­ны, якія ўжо за­гі­ну­лі ў вы­ні­ку ва­ен­на­га су­праць­ста­ян­ня.

У 2011 го­дзе ў вы­ні­ку «дэ­ма­кра­тыч­ных араб­скіх рэ­ва­лю­цый» да пра­цэ­су пе­ра­бу­до­вы па за­ход­ніх мер­ках пры­сту­пі­лі яшчэ не­каль­кі кра­ін. Для Егіп­та гэ­ты пра­цэс ужо скон­чыў­ся: вай­скоў­цы, якія ста­мі­лі­ся ад ха­о­су, за­ха­пі­лі ўла­ду і зноў па­ста­ві­лі на ча­ле кра­і­ны свай­го прад­стаў­ні­ка. У Лі­віі сі­ту­а­цыя ка­та­стра­фіч­ная: кра­і­на фак­тыч­на рас­па­да­ец­ца на ўдзель­ныя княст­вы, улад­ныя струк­ту­ры па­ра­лі­за­ва­ныя, аб ра­ней­шым уз­роў­ні жыц­ця на­сель­ніц­тву за­ста­ец­ца толь­кі ма­рыць. Жы­ха­ры ж Сі­рыі за­пла­ці­лі ўжо ве­лі­зар­ную ца­ну за су­пра­ціў за­ход­нім пла­нам пры­вес­ці да ўла­ды пад­кант­роль­ны аме­ры­кан­цам урад і, поў­ныя ра­шу­час­ці, су­пра­ціў­ля­юц­ца і да­лей.

Хто рас­плач­ва­ец­ца за аван­ту­ры За­ха­ду, до­сыць ві­да­воч­на. Перш за ўсё, гэ­та жы­ха­ры са­міх кра­ін, якія ста­лі аб'­ек­там экс­пе­ры­мен­таў за­ход­ніх дзяр­жаў па ва­ен­ным умя­шан­ні і «ка­ля­ро­вых» рэ­ва­лю­цы­ях «з мэ­тай пе­ра­хо­ду да дэ­ма­кра­тыі». Іх жыц­цё­выя перс­пек­ты­вы зні­жа­юц­ца, яны гі­нуць у вы­ні­ку су­тык­нен­няў з ба­раць­бі­та­мі за ўла­ду або з ты­мі, хто прэ­тэн­дуе на се­па­рат­ны вы­хад з да­гэ­туль адзі­най кра­і­ны, па­ку­ту­юць ад тэ­рак­таў, час­та вы­му­ша­ны па­кі­даць сваю ра­дзі­му і жыць у га­ле­чы на чу­жы­не.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».