Вы тут

Па­ча­так — з вы­то­каў


Пра­вод­зя­чы края­знаў­чую ра­бо­ту на мес­цах, перш за ўсё трэ­ба за­фік­са­ваць тое, што зна­хо­дзіц­ца на мя­жы знік­нен­ня, — нось­бі­таў тра­ды­цый­най куль­ту­ры і эле­мен­ты гэ­тай са­май куль­ту­ры ў яе рэ­гі­я­наль­ных пра­яў­лен­нях

Пад­час «круг­ла­га ста­ла», пры­све­ча­на­га прак­тыч­на­му края­знаў­ству і яго ро­лі ў гіс­то­рыі і вы­ха­ван­ні, яго ўдзель­ні­кі ня­ма­ла га­ва­ры­лі аб тым, на­коль­кі важ­на са­браць і за­ха­ваць сён­ня як ма­га больш пад­ра­бяз­ныя звест­кі пра кож­ны на­се­ле­ны пункт на­шай кра­і­ны, па­чы­на­ю­чы ад дак­лад­ных геа­гра­фіч­ных ка­ар­ды­нат і вер­сій па­хо­джан­ня наз­вы і за­кан­чва­ю­чы на­яў­нас­цю прад­пры­ем­стваў. По­ле для да­сле­да­ван­ня — най­шы­рэй­шае, і мо­жа па­ўстаць пы­тан­не, з ча­го па­чы­наць, на што асаб­лі­ва звяр­таць ува­гу. Мер­ка­ван­ні на гэ­ты конт са­мыя роз­ныя. На­прык­лад, да­след­чык тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, га­лоў­ны рэ­дак­тар вы­да­вец­тва «Аду­ка­цыя і вы­ха­ван­не» Ян­ка КРУК лі­чыць, што да маш­таб­най края­знаў­чай ра­бо­ты па­він­на да­лу­чыц­ца не толь­кі гра­мад­ства і аду­ка­цый­ная сіс­тэ­ма, але і сфе­ра куль­ту­ры, а па­чы­наць трэ­ба з не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны — тра­ды­цый, аб­ра­даў, ша­на­ван­ня сак­раль­ных мес­цаў у той ці ін­шай мяс­цо­вас­ці.

2— Прад­пры­ем­ства, звест­кі пра якое бу­дуць за­на­та­ва­ны ў пра­цэ­се края­знаў­чай ра­бо­ты, заўт­ра мо­жа быць рэ­ар­га­ні­за­ва­на, за­кры­та. Але за­ста­нуц­ца шмат­лі­кія свед­чан­ні аб яго іс­на­ван­ні і дзей­нас­ці — да­ку­мен­ты, ар­хі­вы, лю­дзі, якія на ім пра­ца­ва­лі, — аб­грун­тоў­вае сваю па­зі­цыю Іван Іва­на­віч. — Са­браць, звест­кі пра гэ­та прад­пры­ем­ства, без­умоў­на, так­са­ма трэ­ба. Але перш за ўсё трэ­ба за­фік­са­ваць тое, што зна­хо­дзіц­ца на мя­жы знік­нен­ня, — нось­бі­таў тра­ды­цый­най куль­ту­ры і эле­мен­ты гэ­тай са­май куль­ту­ры. Та­му што знік­лае на­зад не вер­неш. І на пер­шае мес­ца ў края­знаў­чай ра­бо­це я б па­ста­віў кло­пат аб фран­таль­най фік­са­цыі каш­тоў­нас­цяў рэ­гі­я­наль­най і ла­каль­най тра­ды­цый­най куль­ту­ры і яе ста­ра­жыт­ных аб­ра­да­вых прак­тык.

— Тра­ды­цый­ная куль­ту­ра ста­на­ві­ла­ся прад­ме­там вы­ву­чэн­ня эт­ног­ра­фаў і фальк­ла­рыс­таў на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзяў. За­ха­ва­лі­ся шмат­лі­кія апі­сан­ні аб­ра­даў, пры­ве­зе­ныя з экс­пе­ды­цый, бы­лі на­пі­са­ны кні­гі, аба­ро­не­ны мно­гія ды­сер­та­цыі... Што ж та­ды ў гэ­тым пла­не за­ста­ло­ся мяс­цо­вым края­знаў­цам, ка­лі пра ўсё ўжо вя­до­ма?

— Наш за­мах на тое, што мы ўсё ў гэ­тым пла­не ве­да­ем, ні­чо­га не вар­ты. Бо са­праў­ды мы ўсё ве­даць бу­дзем толь­кі та­ды, ка­лі пры­е­дзем у кож­ную вёс­ку і па­га­во­рым з кож­най ба­бу­ляй. А гэ­та­га не здо­леў яшчэ зра­біць ні­хто.

Све­жы прык­лад. Зда­ва­ла­ся, што за доў­гія га­ды пра­цы, вы­ву­чэн­ня, экс­пе­ды­цый ве­да­ем ужо пра ўсе аб­ра­ды ў роз­ных рэ­гі­ё­нах. Рап­там зва­нок з Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га цэнт­ра на­род­най твор­час­ці: «Пры­яз­джай­це, па­гля­дзі­це на на­шу «Свя­чу». Нас за­пра­сі­лі ў вёс­ку Бас­це­на­ві­чы Мсці­слаў­ска­га ра­ё­на, дзе да­вя­ло­ся па­ба­чыць аб­рад «Вар­ва­раў­ская Свя­ча». Мы на­зі­ра­лі за ім, аша­лом­ле­ныя, бо та­ко­га да­гэ­туль не ба­чы­лі ні­дзе. Ка­лі ў «Звяз­дзе» мы на­дру­ка­ва­лі ар­ты­кул аб гэ­тым аб­ра­дзе з фо­та­здым­ка­мі Ана­то­ля Кле­шчу­ка, пай­шлі зван­кі, і ака­за­ла­ся, што на Ма­гі­лёў­шчы­не амаль у кож­ным ра­ё­не ёсць свая «Свя­ча» — у в. Ча­ра­пы Шкло­ўска­га ра­ё­на — Мі­коль­ская, у в. Нар­кі Чэ­ры­каў­ска­га ра­ё­на — Пет­ра­паў­лаў­ская, у в. Бар­ка­ла­ба­ва Бы­хаў­ска­га ра­ё­на — Грам­ніч­ная... На сён­ня мы за­пі­са­лі дзя­ся­так та­кіх «Све­чак». І ўсё дзя­ку­ю­чы мяс­цо­вым руп­ліў­цам. А коль­кі яшчэ та­ко­га ня­зве­да­на­га, вя­до­ма­га толь­кі ў ад­ной вёс­цы, «ха­ва­ец­ца» па ўсёй Бе­ла­ру­сі!..

— Ёсць мер­ка­ван­не, што тра­ды­цый­ная куль­ту­ра ў кож­на­га рэ­гі­ё­на свая, асаб­лі­вая: аб­ра­ды Па­лес­ся кар­ды­наль­на ад­роз­ні­ва­юц­ца ад аб­ра­даў Па­азер'я, а на Па­дняп­роўі ро­бяць усё зу­сім інакш, чым на Па­ня­мон­ні. Яно са­праў­ды так? Ці ёсць усё ж ва ўсёй на­шай тра­ды­цый­най куль­ту­ры ней­кая «агуль­на­бе­ла­рус­кая» ідэя?

— Без­умоў­на, рэ­гі­я­наль­ныя асаб­лі­вас­ці вы­зна­ча­юць ха­рак­тар ры­ту­аль­ных прак­тык. Так як не па­доб­ны ад­но на ад­на­го лю­дзі, так між са­бой ад­роз­ні­ва­юц­ца і ла­каль­ныя тра­ды­цыі. Але ў асно­ве кож­на­га аб­ра­да­ва­га дзе­ян­ня, ці то на Па­лес­сі, ці на Па­ня­мон­ні, ля­жаць уза­е­ма­да­па­мо­га, уза­е­ма­пад­трым­ка, уза­е­ма­спа­лу­ча­насць, ша­на­ван­не жы­вых і па­мер­лых, ка­му ты аба­вя­за­ны жыц­цём. Гэ­тая ідэя не столь­кі агуль­на­бе­ла­рус­кая, коль­кі агуль­на­цы­ві­лі­за­цый­ная: дыя­лог з Не­бам, са­ма­за­ха­ван­не і кло­пат пра тое, каб у сям'і быў даб­ра­быт. Род­ны дом — храм — мо­гіл­кі — вось на чым за­мы­ка­ец­ца ў рэш­це рэшт жыц­цё­вая сцеж­ка кож­на­га з нас. Без­умоў­на, яна раз­горт­ва­ец­ца ў пра­сто­ры і ў ча­се, але ас­но­ва бу­дзе ад­на і тая ж.

— Вы­ву­ча­ю­чы тра­ды­цый­ную куль­ту­ру, вы, без пе­ра­больш­ван­ня, аб'­еха­лі ўсю Бе­ла­русь. Што бы­ло для вас са­мым вя­лі­кім ад­крыц­цём?

— Ка­лі ка­заць з пунк­ту гле­джан­ня эма­цы­я­наль­на­га, — гэ­та ўсё-та­кі «Ва­джэн­не і па­ха­ван­не стра­лы» ў Бар­та­ла­ме­еў­цы Вет­каў­ска­га ра­ё­на, аб­рад, які ўпер­шы­ню па­шчас­ці­ла на­зі­раць га­доў трыц­цаць та­му. Жан­чы­ны іш­лі на ўсю шы­ры­ню ву­лі­цы, па­клаў­шы ру­кі ад­на ад­ной на пле­чы — «вя­лі стра­лу» за вёс­ку, каб ма­лан­ка ўлет­ку аб­мі­ну­ла па­бу­до­вы. І гэ­та бы­ло так ураж­лі­ва, так не­звы­чай­на!

А яшчэ ня­рэд­ка здзіў­ля­юць лю­дзі, дак­лад­ней, сін­тэз ча­ла­ве­ка і аб­ра­ду. На­зі­ра­ю­чы за той жа «Вар­ва­раў­скай Свя­чой», я ся­дзеў, ад­крыў­шы рот, гле­дзя­чы ме­на­ві­та на ўдзель­ні­каў аб­ра­ду — столь­кі зла­джа­нас­ці і за­ся­ро­джа­нас­ці бы­ло ў іх ру­хах, ка­лі яны ра­бі­лі свя­чу. А псі­ха­ло­гія аб­ра­ду! Ці­ка­вая ўжо не столь­кі фан­тас­ты­ка са­мо­га дзе­ян­ня, коль­кі псі­ха­ла­гіч­ны ас­пект, уклю­ча­насць ча­ла­ве­ка ў яго. Жан­чы­на, з ха­ты якой свя­чу за­бра­лі ў су­сед­нюю (кож­ны год свя­ча мя­няе гас­па­да­роў), ся­дзе­ла за ста­лом, апус­ціў­шы ру­кі. «Бы му­жа з ха­ты вы­нес­лі», — па­тлу­ма­чы­ла яна свой стан... Здзіў­ляе ча­ла­век у кан­тэкс­це гэ­тай прак­ты­кі, яго па­во­дзі­ны, яго жа­дан­не дзя­ліц­ца або не дзя­ліц­ца сак­раль­ны­мі ве­да­мі.

Здзіў­ля­еш­ся па­да­рун­кам лё­су. У Дуб­ро­вен­скім ра­ё­не па­чу­лі вы­пад­ко­ва ад жан­чын, што тут ха­дзі­лі «па­мі­наць скі­ды­шаў». За­ча­пі­лі­ся за сло­вы, ста­лі рас­пыт­ваць... Ака­за­ла­ся, тут на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзяў іс­на­ваў най­ці­ка­вей­шы аб­рад. Скі­ды­шы — гэ­та па-су­час­на­му вы­кі­ды­шы — мёрт­ва­на­ро­джа­ныя не­да­но­ша­ныя дзе­ці. Жан­чы­на, у якой зда­ры­ла­ся та­кая бя­да, у адзін з дзён пас­ля Трой­цы іш­ла па вёс­цы і гу­ка­ла — збі­ра­ла сяб­ро­вак па ня­шчас­ці. Яны іш­лі на ўскра­і­ну вёс­кі ў жы­та, бра­лі­ся па па­рах, га­ва­ры­лі ці то за­мо­ву, ці то ма­літ­ву і па­чы­на­лі па жы­це ка­чац­ца. Ры­ту­ал зра­зу­ме­лы: жы­та — сім­вал жыц­ця; яны гэ­та ра­бі­лі, каб ад­ра­дзіць па­тэн­цыю жыц­ця і здо­лець на­ра­дзіць жы­вое дзі­ця... Але ж ці­ка­ва! І, маг­чы­ма, толь­кі ў гэ­тай ад­ной вёс­цы ра­бі­лі ме­на­ві­та так...

У мно­гіх вёс­ках і сён­ня ра­зам з тра­ды­цый­ны­мі Трой­цай і Ку­пал­лем, Мас­лен­кай і Ра­даў­ні­цай за­ста­лі­ся ла­каль­ныя рэ­чы, якія не пе­ра­ста­юць здзіў­ляць. Але яны ця­пер іс­ну­юць на мя­жы вы­жы­ван­ня, не толь­кі з-за ін­ша­га гра­мад­ства, якое ве­рыць больш у тэх­ніч­ны пра­грэс, але яшчэ і та­му, што па­мі­ра­юць нось­бі­ты гэ­тых аб­ра­даў, так і не пе­ра­даў­шы ні­ко­му сак­раль­ныя ве­ды.

У вёс­цы Стаі Ле­пель­ска­га ра­ё­на, на­прык­лад, да ня­даў­ня­га ча­су на­сі­лі ад ха­ты да ха­ты што­год вя­лі­кі са­сно­вы кол з «га­ла­вой» на­вер­се. Ці­ка­вы аб­рад, але ўжо, на жаль, ні­хто не мог па­тлу­ма­чыць, ча­му і на­вош­та. Мы мо­жам толь­кі мер­ка­ваць, што гэ­та быў знак Пе­ру­на, які на­сі­лі, ра­ту­ю­чы вёс­ку ад ма­лан­кі.

— З тых шмат­лі­кіх сак­раль­ных мес­цаў, якія ёсць на на­шай зям­лі, ку­ды вас са­мо­га цяг­не, ка­лі зда­ра­юц­ца праб­ле­мы?

— Я не ад­ка­жу ад­на­знач­на. На на­шай зям­лі кож­ная мяс­цін­ка свое­асаб­лі­вая. На­прык­лад, свя­тыя кры­ні­цы. Спы­тай­це ў лю­бо­га хі­мі­ка, і ён вам рас­ка­жа, што бе­ла­рус­кія га­ю­чыя кры­ні­цы — гэ­та са­праўд­ная скар­бон­ка мік­ра­эле­мен­таў і мі­не­ра­лаў. Пры­чым у кож­най свой са­стаў, зна­чыць, кож­ная дае ля­чэн­не ад ней­кай пэў­най не­ма­чы. І ка­лі на кар­це Бе­ла­ру­сі па­зна­чыць усе кры­ні­цы з іх хі­міч­ным са­ста­вам, ста­не зра­зу­ме­ла, што, пра­ехаў­шы па пэў­ным марш­ру­це і на­браў­шы там ва­ды, мож­на атры­маць па­лёг­ку ад амаль усіх хва­роб. Прос­та трэ­ба ве­даць, якой ва­дой пра­мыць хво­рыя во­чы, якой на­піц­ца, каб не ба­ле­ла сэр­ца, у якую аку­нуц­ца, каб знай­сці су­ця­шэн­не... Та­му, ад­каз­ва­ю­чы на ва­ша пы­тан­не, ска­жу толь­кі, што я пай­ду ў цяж­кую хві­лі­ну на ней­кае мес­ца ў за­леж­нас­ці ад та­го, што пры­вя­ло мя­не да та­ко­га ста­ну: сму­так, хва­ро­ба ўнут­ра­ная ці прос­та ду­шэў­ны не­спа­кой... А на­огул у мя­не ў вёс­цы ка­ля баць­коў­скай ха­ты ля­жыць вя­ліз­ны ка­мень, які ле­чыць хва­ро­бы ва­чэй. Я, ка­лі пры­яз­джаю ту­ды, заў­сё­ды з ім раз­маў­ляю і пра­шу па­дзя­ліц­ца са мной сі­лай...

— Та­кая тон­кая ма­тэ­рыя як тра­ды­цый­ная куль­ту­ра, на мой по­гляд, у наш час су­ты­ка­ец­ца з яшчэ ад­ной па­гро­зай — пе­ра­тва­рэн­нем яе ў куль­ту­ру ма­са­вую. Па­гля­дзець на той ці ін­шы аб­рад, як толь­кі аб ім ста­но­віц­ца вя­до­ма шы­ро­кай пуб­лі­цы, пры­яз­джа­юць на­тоў­пы лю­дзей. Гэ­тыя са­мыя на­тоў­пы ідуць да ша­ну­е­мых спрад­ве­ку мяс­цін — кры­ніц, ка­мя­нёў, ве­ка­вых дрэў. Так, аб­ра­ды і тра­ды­цыі дзя­ку­ю­чы та­кой ува­зе не зні­ка­юць, але страч­ва­ец­ца іх сак­раль­насць, ма­гія, аў­тэн­тыч­насць... І не­вя­до­ма, што горш... Ці мож­на тут, на ваш по­гляд, знай­сці «за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну»?

— Ап­ты­маль­ным ва­ры­ян­там бы­ло б, каб ад­ра­джэн­нем і за­ха­ван­нем ла­каль­ных аб­ра­даў зай­ма­лі­ся на пра­фе­сій­най асно­ве (спе­цы­я­ліс­ты, якія скон­чы­лі, на­прык­лад, Уні­вер­сі­тэт куль­ту­ры і мас­тац­тваў) ура­джэн­цы ме­на­ві­та той мяс­цо­вас­ці, якія ва­ло­да­юць ла­каль­най ме­ло­ды­кай мо­вы, у якіх ла­каль­ная куль­ту­ра за­кла­дзе­на на ге­не­тыч­ным уз­роў­ні. Але сён­ня ажыц­ця­віць гэ­тую ідэю фак­тыч­на не­маг­чы­ма. За­ста­ец­ца спа­дзя­вац­ца, што вы­клад­чы­кі-пра­фе­сі­я­на­лы да­ня­суць да сва­іх сту­дэн­таў, якія праз коль­кі га­доў па­едуць пра­ца­ваць на мес­цах, не­аб­ход­насць асця­рож­на і да­лі­кат­на ста­віц­ца да мяс­цо­вай тра­ды­цый­най куль­ту­ры, уваж­лі­ва вы­ву­чаць яе ва ўсіх дэ­та­лях.

Што да­ты­чыц­ца «ма­са­ва­га па­лом­ніц­тва» да сак­раль­ных мяс­цін... Да­ве­даў­шы­ся і да­сле­да­ваў­шы ўні­каль­ны аб­рад «пе­ра­апра­на­ння» ка­мен­най «дзе­вач­кі» ў Лель­чыц­кім ра­ё­не (в. Да­ні­ле­ві­чы), мы доў­га спра­ча­лі­ся, ці трэ­ба па­ве­дам­ляць пра яго шы­ро­кай аў­ды­то­рыі. З ад­на­го бо­ку, ба­я­лі­ся, што, ка­лі пра аб­рад, на­кі­ра­ва­ны на да­па­мо­гу жан­чы­нам, якія не мо­гуць на­ра­дзіць, да­ве­да­ец­ца вя­лі­кая коль­касць лю­дзей, да «дзе­вач­кі» пач­нец­ца са­праўд­нае па­лом­ніц­тва і сак­раль­насць, ма­гія, та­ям­ні­часць дзе­ян­ня на­заў­сё­ды бу­дзе стра­ча­на... А з дру­го­га бо­ку — ці ма­ем мы ма­раль­нае пра­ва ўтой­ваць гэ­тую ін­фар­ма­цыю, за­бі­раць апош­нюю над­зею ў жан­чын, якія ма­раць стаць ма­ці? (Бо ёсць свед­чан­ні, што «дзе­вач­ка» са­праў­ды да­па­ма­гае). Але ня­хай сю­ды прый­дзе ў ве­лі­код­ную ноч той, ка­му гэ­та вель­мі трэ­ба, а не прос­та ці­каў­ны скеп­тык...

Зрэш­ты, лю­бы ча­ла­век мае пра­ва пры­ехаць з сям'­ёй і па­ста­яць ка­ля гэ­та­га дзі­вос­на­га ка­ме­ня. І тут ужо раз­мо­ва бу­дзе іс­ці аб куль­ту­ры гэ­тай сям'і. Бо, на жаль, ні ў ін­тэр­нэ­це, ні ў СМІ по­бач з апі­сан­нем та­го ці ін­ша­га ша­ну­е­ма­га мес­ца мы не зной­дзем та­ко­га прос­та­га і та­ко­га не­аб­ход­на­га на­па­мі­ну: пры­ехаў у сак­раль­нае мес­ца — па­водзь ся­бе на­леж­ным чы­нам. І апі­сан­не не па­шко­дзі­ла б — як ме­на­ві­та па­во­дзіць. Да­вай­це вы­клад­ваць гэ­тую ін­фар­ма­цыю, звяр­тац­ца да мо­ла­дзі — у нас адэ­кват­ная, кем­лі­вая, ці­каў­ная мо­ладзь, ёй прос­та не ха­пае куль­тур­най кам­па­не­нты, ад­па­вед­най аду­ка­цый­на-вы­ха­ваў­чай ін­фар­ма­ва­нас­ці. Як і ста­рэй­шым, і з-за гэ­та­га сак­раль­нае, спрад­веч­нае раз­валь­ва­ец­ца: па­ха­ван­не пе­ра­тва­ры­лі ў п'ян­ку, вя­сел­ле — у ток-шоу або спек­такль. Трэ­ба сту­кац­ца ў ду­шы на­шых лю­дзей, асаб­лі­ва пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня, та­ды і стаў­лен­не бу­дзе ін­шым. Зной­дуц­ца, вя­до­ма, тыя, хто, ва­ло­да­ю­чы лю­бой ін­фар­ма­цы­яй, усё ад­но ад­ка­луп­не ад сак­раль­на­га кам­еня ка­ва­ла­чак — на па­мяць. Але су­праць яго — я пе­ра­ка­на­ны — зной­дзец­ца сот­ня тых, хто прос­та па­важ­лі­ва па­ды­дзе, ці­ха па­ста­іць і па­про­сіць да­па­мо­гі...

Гу­та­ры­ла Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.