Вы тут

«Шарм» даў­ні­ны па­тра­буе за­трат


Якім па­ві­нен быць го­рад, дзе ша­ну­юць сваю мі­нуў­шчы­ну?

У Грод­не па іні­цы­я­ты­ве Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня пры Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду прай­шоў се­мі­нар для стар­шы­няў га­рад­скіх (га­ра­доў аб­лас­но­га пад­па­рад­ка­ван­ня) Са­ве­таў дэ­пу­та­таў. Удзель­ні­кі су­стрэ­чы аб­мер­ка­ва­лі пы­тан­ні за­ха­ван­ня і па­пу­ля­ры­за­цыі гіс­то­ры­ка-куль­тур­ный спад­чы­ны. На пры­кла­дзе го­ра­да над Нё­ма­нам, дзе зна­хо­дзіц­ца най­больш (у па­раў­на­нні з ін­шы­мі га­ра­да­мі) та­кіх аб'­ек­таў, мож­на ўба­чыць і ці­ка­вы во­пыт, і іс­ну­ю­чыя праб­ле­мы.

Для та­го, каб за­ха­ваць за­бу­до­ву гіс­та­рыч­на­га цэнт­ра (яго пло­шча скла­дае 302 гек­та­ры), Гро­дзен­скім гар­вы­кан­ка­мам бы­ла ство­ра­на ра­бо­чая гру­па і рас­пра­ца­ва­на ад­па­вед­ная пра­гра­ма. Мэ­та яе — ад­на­віць аб'­ек­ты на­шай спад­чы­ны і, ра­зам з тым, улі­чыць су­час­ныя па­трэ­бы жыц­ця­дзей­нас­ці го­ра­да. Знай­сці ра­зум­ны ба­ланс вель­мі ня­прос­та, ад­зна­чае пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Ба­рыс Фё­да­раў. Сён­ня ў гіс­та­рыч­ным цэнт­ры зна­хо­дзіц­ца шмат бу­дын­каў жы­ло­га фон­ду, дзе ка­лісь­ці бы­ло да­во­лі прэ­стыж­на ква­та­ра­ваць. А ця­пер... Драў­ля­ныя пе­ра­крыц­ці, ад­сут­насць гід­ра­іза­ля­цыі фун­да­мен­таў, ста­рыя ка­му­ні­ка­цыі... На ву­лі­цы Са­вец­кай на шас­ці­мет­ро­вай глы­бі­ні ля­жыць яшчэ поль­ская ка­на­лі­за­цыя з цэг­лы, за­мя­ніць якую прак­тыч­на не­маг­чы­ма без раз­бу­рэн­ня не толь­кі ву­лі­цы, але і част­кі да­моў. Усё гэ­та не­кам­форт­на для лю­дзей, якія тут жы­вуць, і вель­мі скла­да­на для ка­му­наль­ні­каў і мяс­цо­ва­га бюд­жэ­ту.

Та­кім чы­нам, з ад­на­го бо­ку  — «шарм» гіс­та­рыч­на­га цэнт­ра, а з ін­ша­га — не­аб­ход­насць яго пры­ста­са­ван­ня для су­час­ных рэа­лій. Та­му па­зі­цыя мяс­цо­вай ула­ды на­ступ­ная: лю­дзі там жыць не па­він­ны. Тут мес­ца для ўста­ноў ад­па­чын­ку, біз­не­су, му­зе­е­фі­ка­цыі. На­прык­лад, дзе­ля ту­рыс­тыч­най пры­ваб­нас­ці ў гіс­та­рыч­ным цэнт­ры мож­на ства­рыць шэ­раг не­вя­лі­кіх му­зе­яў (ну­міз­ма­ты­кі, фі­ла­тэ­ліі, фа­та­гра­фіі...), для якіх ужо сён­ня ў за­па­сні­ках Гро­дзен­ска­га гіс­то­ры­ка-ар­хеа­ла­гіч­на­га му­зея ёсць ты­ся­чы экс­па­на­таў, мно­гія з якіх ма­ла хто ба­чыў.

Па­вод­ле ад­па­вед­на­га ўка­за кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, ця­пер да­зво­ле­на вы­во­дзіць з жы­ло­га фон­ду ква­тэ­ры на пер­шых па­вер­хах бу­дын­каў.

— Гэ­та да­па­маг­ло нам «раз­вя­заць» мно­гія «вуз­лы». Сён­ня ха­пае ін­вес­та­раў, якія за­ці­каў­ле­ны пра­ца­ваць у гіс­та­рыч­ным цэнт­ры го­ра­да, а лю­дзі ах­вот­на пе­ра­яз­джа­юць ад­туль у ква­тэ­ры з нар­маль­ны­мі ўмо­ва­мі, — ка­жа Ба­рыс Фё­да­раў.

— На маю дум­ку, трэ­ба ства­рыць рэс­пуб­лі­кан­скую пра­гра­му за­ха­ван­ня гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны Грод­на як го­ра­да-му­зея. Бо за срод­кі га­рад­ско­га і аб­лас­но­га бюд­жэ­таў вы­ра­шыць ад­наў­лен­чыя пы­тан­ні ў гіс­та­рыч­ным цэнт­ры не­маг­чы­ма. Пры­чым — каб не бы­ло крыўд­на ін­шым рэ­гі­ё­нам — ня­хай гэ­тая пра­гра­ма бу­дзе ўні­вер­саль­най. На­прык­лад, у Грод­не — для гіс­та­рыч­на­га цэнт­ра, у ін­шых га­ра­дах — маг­чы­ма, для ву­лі­цы, квар­та­ла, не­каль­кіх да­моў, — пра­па­нуе ды­рэк­тар тэ­ле­ра­дыё­вя­шчаль­на­га ка­на­ла «Грод­на Плюс» Аляк­сандр Лас­мін­скі, адзін з рас­пра­цоў­шчы­каў га­рад­ской пра­гра­мы «Спад­чы­на».

Пры гэ­тым, зра­зу­ме­ла, нель­га спа­дзя­вац­ца толь­кі на бюд­жэт­ныя гро­шы. У Грод­не ёсць во­пыт да­во­лі жорст­кіх кі­раў­ніц­кіх ра­шэн­няў, ка­лі ўла­да, так бы мо­віць, на­стой­лі­ва пра­сі­ла буй­ных гас­па­дар­ні­каў пры­няць ва ўлас­насць не­ка­то­рыя бу­дын­кі гіс­та­рыч­на­га цэнт­ра — з не­ма­лы­мі за­тра­та­мі на іх рэ­кан­струк­цыю, але ж з на­ступ­ным вы­ка­ры­стан­нем у сва­іх мэ­тах. Ды і ад ча­ла­ве­ча­га фак­та­ру мно­гае за­ле­жыць. На­прык­лад, ды­рэк­тар Гро­дзен­ска­га мя­са­кам­бі­на­та Ана­толь Гры­шук за­ха­цеў і ар­га­ні­за­ваў доб­ра вя­до­мы ўжо сён­ня аг­ра­ту­рыс­тыч­ны ма­ён­так у Ка­роб­чы­цах. Ха­ця яшчэ не факт, што ме­на­ві­та ў гэ­та­га прад­пры­ем­ства бы­лі най­леп­шыя маг­чы­мас­ці для ажыц­цяў­лен­ня та­ко­га маш­таб­на­га пра­ек­та... Аль­бо ўзга­да­ем рэ­кан­струк­цыю Гро­дзен­скай сі­на­го­гі, ста­рэй­шай з дзе­ю­чых на пост­са­вец­кай пра­сто­ры. І бюд­жэ­там спра­ба­ва­лі да­па­ма­гаць, і спон­са­раў у за­меж­жы шу­ка­лі. Ад­нак ме­на­ві­та мяс­цо­выя прад­пры­маль­ні­кі, і перш за ўсё за­сна­валь­нік хол­дын­га «ЗОВ» Ула­дзі­мір Зу­ха­віц­кі, узя­лі­ся за ад­наў­лен­не бу­дын­ка, які быў за­кла­дзе­ны ў XVІ ста­год­дзі.

Але ёсць, зра­зу­ме­ла, і пы­тан­ні, якія трэ­ба вы­ра­шаць на рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­ні.

— Пра­па­но­вы, якія пра­гу­ча­лі на се­мі­на­ры ў Грод­не, бу­дзем аб­мяр­коў­ваць з вы­ха­дам на ад­па­вед­ныя дзярж­струк­ту­ры, каб праб­ле­ма бы­ла імі вы­ву­ча­на і, па маг­чы­мас­ці, вы­ра­ша­на, — ска­за­ла стар­шы­ня па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.