Вы тут

Ва­лан­цёр­ства — гэ­та драйв!


Ра­бо­та сту­дэн­таў на чэм­пі­я­на­це све­ту па ха­кеі атры­ма­ла са­мую вы­со­кую ацэн­ку

«З на­шай ка­ман­дай мож­на іс­ці ў раз­вед­ку», — сме­ла за­яві­лі ва­лан­цё­ры, якія пры­ма­лі ўдзел у чэм­пі­я­на­це све­ту па ха­кеі з шай­бай у Мін­ску. Учо­ра ў сце­нах га­лоў­на­га аду­ка­цый­на­га ве­дам­ства мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей МАС­КЕ­ВІЧ уз­на­га­родж­ваў га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі най­леп­шых з іх.

—Ка­лі ва­лан­цё­рам ка­жуць, што яны ма­лай­цы, мяр­кую, што для іх гэ­та га­лоў­ная ўзна­га­ро­да, свед­чан­не та­го, што са сва­ёй мі­сі­яй яны спра­ві­лі­ся на «вы­дат­на», — пад­крэс­ліў Сяр­гей Мас­ке­віч. — Пры­зна­ем­ся, нам вель­мі пры­ем­на бы­ло чуць вы­со­кую ацэн­ку ра­бо­ты сту­дэн­таў-ва­лан­цё­раў і з бо­ку ды­рэк­цыі чэм­пі­я­на­ту, і з бо­ку за­меж­ных гас­цей. Мы га­на­рым­ся тым, што сту­дэнц­тва з го­на­рам спра­ві­лася з ад­каз­най за­да­чай. Ра­бо­та ва­лан­цё­раў сён­ня вель­мі за­па­тра­ба­ва­ная ў све­це. Але стаць ва­лан­цё­рам мо­жа да­лё­ка не кож­ны: для гэ­та­га па­тра­бу­юц­ца асаб­лі­выя ма­раль­ныя якас­ці, здоль­насць ка­му­ні­ка­ваць з людзь­мі роз­ных на­цы­я­наль­нас­цяў і роз­ных куль­тур. Та­му ўпэў­не­ны, што тыя ве­ды і на­вы­кі, той ва­лан­цёр­скі во­пыт, што атры­ма­лі бе­ла­рус­кія сту­дэн­ты на чэм­пі­я­на­це све­ту па ха­кеі, бу­дзе за­па­тра­ба­ва­ны і ў да­лей­шым. Мы мо­жам ства­раць на­цы­я­наль­ныя ка­ман­ды для вы­ка­нан­ня ва­лан­цёр­скіх функ­цый у ін­шых кра­і­нах. Апош­нім ча­сам гэ­та прак­ты­ка шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­на…

Як пры­знаў­ся на­чаль­нік упраў­лен­ня па спра­вах мо­ла­дзі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Ві­таль Брэль, пер­шым са­мым на­пру­жа­ным і са­мым ад­каз­ным для ўсіх стаў дзень ад­крыц­ця чэм­пі­я­на­ту — 9 мая, па­коль­кі ва­лан­цё­ры па­ча­лі пра­ца­ваць на мно­гіх пля­цоў­ках ад­на­ча­со­ва. Дру­гі пік быў праз ты­дзень, ка­лі ў су­бо­ту і ня­дзе­лю на пра­ця­гу ад­на­го дня пра­хо­дзі­ла ад­ра­зу па тры мат­чы. «У Мін­ску пры­сут­ні­ча­лі гас­па­да­ры на­ступ­на­га чэм­пі­я­на­ту, якія кан­ста­та­ва­лі, што ў бе­ла­рус­кіх ва­лан­цё­раў трэ­ба па­ву­чыц­ца, больш за тое, трэ­ба пры­цяг­ваць на­шых сту­дэн­таў», — за­ўва­жыў Ві­таль Брэль.

Уся­го ў рам­ках чэм­пі­я­на­ту бы­лі за­дзей­ні­ча­ны 752 ва­лан­цё­ры з ко­ла сту­дэн­таў ВНУ і ак­ты­віс­таў Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі. Тым ці ін­шым чы­нам у па­дзеі, звя­за­ныя з чэм­пі­я­на­там, бы­лі ўцяг­ну­тыя пры­клад­на 2,5 ты­ся­чы прад­стаў­ні­коў на­ву­чэн­скай мо­ла­дзі. Най­боль­шая коль­касць ва­лан­цё­раў (322 ча­ла­ве­кі) з'яў­ля­юц­ца сту­дэн­та­мі Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Яно і зра­зу­ме­ла, па­коль­кі ва­ло­дан­не за­меж­най мо­вай бы­ло ад­ной з умоў да­лу­чэн­ня да пра­гра­мы «Ва­лан­цёр‑2014». Яшчэ 200 ча­ла­век на­ву­ча­юц­ца ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це фі­зіч­най куль­ту­ры.

А ўво­гу­ле на сайт Ды­рэк­цыі чэм­пі­я­на­ту па­сту­пі­ла больш за 3,5 ты­ся­чы за­явак ад ах­вот­ні­каў стаць ва­лан­цё­ра­мі. Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі пра­вёў ак­цыю «За­пі­шы­ся ва­лан­цё­рам‑2014». БРСМ сфар­мі­ра­ваў 29 сэр­віс­ных сту­дэнц­кіх атра­даў у коль­кас­ці 491 ча­ла­век для ра­бо­ты на роз­ных ста­ліч­ных аб'­ек­тах. Сэр­віс­ныя атра­ды пра­ца­ва­лі ў мін­скім мет­ра­па­лі­тэ­не, у сту­дэнц­кай вёс­цы, у га­тэ­лях і гас­ці­ні­цах. А ўво­гу­ле по­ле дзей­нас­ці для ва­лан­цё­раў бы­ло над­звы­чай шы­ро­кім: ад су­пра­ва­джэн­ня гас­цей з вак­за­лаў і аэ­ра­пор­та да ра­бо­ты ў акрэ­ды­та­цый­ных цэнт­рах, прэс-цэнт­ры, лінг­віс­тыч­ных служ­бах, у спар­тыў­ных і ме­ды­цын­скіх сэр­ві­сах ля­до­вых арэн, ін­фа­цэнт­рах гас­ці­ніц, ін­фар­ма­цый­на-ту­рыс­тыч­ных цэнт­рах Мін­ска.

Са­мы­мі час­ты­мі пы­тан­ня­мі, якія да­во­дзі­ла­ся чуць ва­лан­цё­рам, што пра­ца­ва­лі ў Сту­дэнц­кай вёс­цы, бы­лі: «А што, тут і са­праў­ды жы­вуць сту­дэн­ты?», «Ня­ўжо вам ня­ма ку­ды гро­шы па­дзець?», «А за коль­кі ча­су вы па­бу­да­ва­лі гэ­тыя ін­тэр­на­ты?» — на­столь­кі моц­на гос­ці бы­лі ўра­жа­ны ўмо­ва­мі, ство­ра­ны­мі для пра­жы­ван­ня бе­ла­рус­кіх сту­дэн­таў. Між ін­шым, Сту­дэнц­кая вёс­ка за час пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту, з 9 па 25 мая, пры­ня­ла 10 090 ча­ла­век з 44 кра­ін све­ту. У аб'­ек­тах хар­ча­ван­ня зо­ны гас­цін­нас­ці аб­слу­гоў­ва­ла­ся ка­ля 230 ты­сяч ча­ла­век. Ка­вяр­ні і ста­ло­выя сту­дэнц­кіх ін­тэр­на­таў бы­лі за­па­тра­ба­ва­ны гас­ця­мі: у кож­ным з іх у ме­ню пры­сут­ні­ча­лі стра­вы бе­ла­рус­кай на­цы­я­наль­най кух­ні. Ме­ню пе­ра­кла­да­ла­ся на анг­лій­скую мо­ву. У ста­ло­вых і ка­вяр­нях пра­ца­ваў пер­са­нал, які ва­ло­дае за­меж­най мо­вай. За­ўваг ад гас­цей на ганд­лё­вае аб­слу­гоў­ван­не ў зо­не гас­цін­нас­ці Сту­дэнц­кай вёс­кі не па­сту­па­ла.

…Свя­та за­вяр­шы­ла­ся. Сту­дэн­ты зноў вяр­ну­лі­ся да сва­іх пад­руч­ні­каў і кан­спек­таў. Але ўсе ва­лан­цё­ры ўпэў­не­ны, што чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі праз коль­кі га­доў зноў вер­нец­ца ў Мінск. «Вы не ўяў­ля­е­це са­бе, які гэ­та драйв — пры­маць удзел у та­кой гран­ды­ёз­най па­дзеі!» — пры­зна­лі­ся яны мі­ніст­ру аду­ка­цыі Сяр­гею Мас­ке­ві­чу.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».