Вы тут

«У нас дзей­ні­чае свая служ­ба бяс­пе­кі»


У Ра­сіі адзі­ны дзяр­жаў­ны эк­за­мен вый­шаў на фі­ніш­ную пра­мую. Ка­лі ста­лі вя­до­мыя вы­ні­кі ўдзель­ні­каў АДЭ па рус­кай мо­ве і ма­тэ­ма­ты­цы, Фе­дэ­раль­ная служ­ба па на­гля­дзе ў сфе­ры аду­ка­цыі бы­ла вы­му­ша­на зні­зіць па­ро­га­вы мі­ні­мум па гэ­тых прад­ме­тах: па рус­кай мо­ве з 36 да 24 ба­лаў, а па ма­тэ­ма­ты­цы — з 24 да 20 ба­лаў. Інакш бы без школь­ных атэс­та­таў за­ста­ла­ся вя­лі­кая коль­касць вы­пуск­ні­коў... Асноў­най пры­чы­най змян­шэн­ня коль­кас­ці ба­лаў у гэ­тым го­дзе на­зы­ва­юць спа­дзя­ван­ні школь­ні­каў і на­стаў­ні­каў на тое, што эк­за­мен удас­ца спі­саць — так­са­ма, як і ле­тась. Мно­гія спа­дзя­ва­лі­ся, ары­ен­ту­ю­чы­ся на па­пя­рэд­ні год, што ў ін­тэр­нэ­це мож­на бу­дзе знай­сці са­праўд­ныя ад­ка­зы. На ўцеч­ку ін­фар­ма­цыі спа­дзя­ва­лі­ся цэ­лыя рэ­гі­ё­ны. Хтось­ці ча­каў, што змо­жа ўзяць ма­біль­ны тэ­ле­фон, па­тэ­ле­фа­на­ваць і атры­маць ад­ка­зы... Да­рэ­чы, коль­касць ра­бот, на­пі­са­ных на вы­со­кія ба­лы, змен­шы­ла­ся ў на­шых су­се­дзяў у дзя­сят­кі ра­зоў: аб­са­лют­ны вы­нік (100 ба­лаў) па ма­тэ­ма­ты­цы змаг­лі на­браць толь­кі 64 вы­пуск­ні­кі (ле­тась та­кіх бы­ло 500 ча­ла­век). А па не­ка­то­рых прад­ме­тах коль­касць ста­баль­ні­каў ска­ра­ці­ла­ся ў 50 (!) ра­зоў. Прад­стаў­ні­кі Фе­дэ­раль­най служ­бы па на­гля­дзе ў сфе­ры аду­ка­цыі сцвяр­джа­юць, што ўпер­шы­ню Адзі­ны дзяр­жаў­ны эк­за­мен прай­шоў мак­сі­маль­на празрыста і аб'­ек­тыў­на і па­ка­заў рэ­аль­ную кар­ці­ну ве­даў вы­пуск­ні­коў. Та­му роз­ні­цу па­між сё­лет­ні­мі і мі­ну­ла­год­ні­мі ацэн­ка­мі на Адзі­ным дзяр­жаў­ным эк­за­ме­не мож­на лі­чыць ін­ды­ка­та­рам мах­ляр­ства і ка­руп­цыі, якія су­пра­ва­джа­лі АДЭ ў па­пя­рэд­нія га­ды.

1

1

— Звы­чай­на на­стаў­ні­кі і баць­кі вы­пуск­ні­коў пра­вод­зяць ана­ло­гіі па­між на­шым цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­нем і Адзі­ным дзяр­жаў­ным эк­за­ме­нам у Ра­сіі. Та­му мы заў­сё­ды ўваж­лі­ва со­чым за па­дзея­мі ў су­сед­няй кра­і­не, дзе Адзі­ны дзяр­жаў­ны эк­за­мен па­куль не змог за­ва­я­ваць да­вер у гра­мад­скас­ці, і тут жа пра­ецы­ру­ем іх па­дзеі на нас, — рас­ка­заў жур­на­ліс­ту «Звяз­ды» ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў Мі­ка­лай ФЯСЬ­КОЎ. — Ска­жам, ка­лі ў на­шых су­се­дзяў пай­шла мо­да вы­клад­ваць у ін­тэр­нэт ма­тэ­ры­я­лы эк­за­ме­на­цый­ных за­дан­няў, ёсць ве­ра­год­насць, што гэ­ты «ві­рус» мо­жа за­кра­нуць і нас. Зна­чыць, мы па­він­ны пра­ца­ваць на па­пя­рэ­джан­не... Упэў­не­ны, што лю­бы факт вы­клад­ван­ня пад­час ЦТ у ін­тэр­нэ­це змес­ту эк­за­ме­на­цый­на­га тэс­та бу­дзе ўспры­ня­ты і гра­мад­скас­цю, і дзяр­жаў­най ка­мі­сі­яй як над­звы­чай­нае зда­рэн­не, на­ват ня­гле­дзя­чы на тую ака­ліч­насць, што ска­рыс­тац­ца вы­кла­дзе­най у су­свет­ным па­ву­цін­ні ін­фар­ма­цы­яй ні­хто не па­спее. Та­му мы і не мо­жам да­пус­ціць та­кі прэ­цэ­дэнт.

 

— Але ў Ра­сіі ў гэ­тым го­дзе бы­ло пры­ня­та шмат но­вых за­ха­даў, каб па­пя­рэ­дзіць маг­чы­мыя ўцеч­кі ін­фар­ма­цыі з эк­за­ме­на­цый­ных аў­ды­то­рый: на ўва­хо­дах уста­наў­лі­ва­лі­ся ме­та­ліч­ныя рам­кі, на эк­за­ме­не вя­ло­ся ві­дэа­на­зі­ран­не; быў уве­дзе­ны на­ват ін­сты­тут ан­лайн-на­зі­раль­ні­каў, якія са­чы­лі за па­рад­кам у аў­ды­то­ры­ях праз ін­тэр­нэт і маг­лі пе­ра­даць свае за­ўва­гі ў га­рад­скія і рэ­гі­я­наль­ныя эк­за­ме­на­цый­ныя ка­мі­сіі...

— Уста­ноў­ка ме­та­ла­дэ­тэк­та­раў, без­умоў­на, доб­ры сро­дак для кант­ро­лю за тым, што абі­ту­ры­ен­ты пра­но­сяць у аў­ды­то­рыі, ад­нак ён вы­ма­гае іс­тот­ных ма­тэ­ры­яль­ных укла­дан­няў і ўсё роў­на не дае стап­ра­цэнт­най га­ран­тыі. Мы даў­но пе­ра­ка­на­лі­ся, што са­мы дзейс­ны спо­саб па­пя­рэ­дзіць маг­чы­мыя па­ру­шэн­ні ў аў­ды­то­рыі — гэ­та ня­ўхіль­на вы­кон­ваць усе нор­мы «Па­ла­жэн­ня аб па­рад­ку ар­га­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ня цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня». Па­вер­це, што кож­ны ра­док, кож­ная ўне­се­ная ў гэ­ты да­ку­мент ка­рэк­ці­роў­ка і да­паў­нен­не з'я­ві­лі­ся там у вы­ні­ку на­шай шмат­га­до­вай прак­ты­кі пра­вя­дзен­ня цэнт­ра­лі­за­ва­ных іс­пы­таў. І для та­го, каб не да­пус­ціць уцеч­кі змес­ту тэс­таў з эк­за­ме­на­цый­най аў­ды­то­рыі, да­стат­ко­ва, каб у аў­ды­то­рыі пры­сут­ні­ча­лі ад­каз­ныя ар­га­ні­за­та­ры. Пра­но­сіць, а так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­ваць у аў­ды­то­ры­ях, дзе пра­во­дзіц­ца цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не, лю­быя прад­ме­ты, акра­мя паш­пар­та, про­пус­ка і руч­кі з чар­ні­лам чор­на­га ко­ле­ру, за­ба­ра­ня­ец­ца. З'яў­лен­не лю­бо­га ін­ша­га прад­ме­та на ста­ле — пад­ста­ва для ад­хі­лен­ня абі­ту­ры­ен­та ад зда­чы эк­за­ме­ну. У нас ёсць пунк­ты пра­вя­дзен­ня ЦТ, дзе заў­сё­ды ёсць ад­хі­ле­ныя ад зда­чы эк­за­ме­ну: і зу­сім не та­му, што ўсе па­ру­шаль­ні­кі са­бра­лі­ся ме­на­ві­та ў гэ­тай аў­ды­то­рыі, а та­му, што ар­га­ні­за­та­ры ў аў­ды­то­рыі — прын­цы­по­выя і ад­каз­ныя.

У Ра­сіі сён­ня спра­бу­юць зма­гац­ца з ма­біль­ны­мі тэ­ле­фо­на­мі на эк­за­ме­не. А на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні вы­яў­лен­не ма­біль­на­га тэ­ле­фо­на ў эк­за­ме­на­цый­най аў­ды­то­рыі заў­сё­ды азна­ча­ла толь­кі ад­но — ад­хі­лен­не ад да­лей­ша­га ўдзе­лу ў цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні і вы­да­лен­не з аў­ды­то­рыі. Пры­чым для нас не мае зна­чэн­ня: зва­ніў тэ­ле­фон ці не, ка­рыс­таў­ся абі­ту­ры­ент сва­ім ма­біль­ні­кам пад­час эк­за­ме­ну ці прос­та тры­маў яго ў сва­ёй кі­шэ­ні. Бы­лі вы­пад­кі, ка­лі ма­біль­ны тэ­ле­фон зва­ніў пас­ля та­го, як абі­ту­ры­ент здаў сваю тэс­та­вую ра­бо­ту, але не па­спеў вый­сці з аў­ды­то­рыі. Усё ад­но — тэс­та­вая ра­бо­та ў гэ­тым вы­пад­ку ану­лю­ец­ца без пра­ва пе­ра­зда­чы тэс­ці­ра­ван­ня ў рэ­зер­во­вы дзень.

— А ча­му вы за­ба­ра­ня­е­це пра­но­сіць ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны на рэ­пе­ты­цый­нае тэс­ці­ра­ван­не?

— З ад­на­го бо­ку, у атры­ман­ні аб'­ек­тыў­на­га вы­ні­ку пад­час «рэ­пе­ты­цыі» эк­за­ме­ну за­ці­каў­ле­ны, га­лоў­ным чы­нам, сам абі­ту­ры­ент. Та­му на­ўрад ці хтось­ці ста­не вы­ка­рыс­тоў­ваць ма­біль­ны тэ­ле­фон для та­го, каб атры­маць на «рэ­пе­ты­цыі» больш вы­со­кі бал. Але не­ка­то­рыя ўдзель­ні­кі рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня фа­та­гра­фу­юць эк­за­ме­на­цый­ныя тэс­ты, каб по­тым вы­клас­ці іх змест у ін­тэр­нэт. І гэ­тая тэн­дэн­цыя нас вель­мі тры­во­жыць. Акра­мя та­го, што ў та­кой сі­ту­а­цыі па­ру­ша­юц­ца на­шы аў­тар­скія пра­вы, Рэс­пуб­лі­кан­ска­му ін­сты­ту­ту кант­ро­лю ве­даў, ка­лі не спы­ніць та­кую «са­ма­дзей­насць», да­вя­дзец­ца хут­ка вы­стаў­ляць но­выя ва­ры­ян­ты тэс­таў ужо не толь­кі на кож­ны з трох раў­ндаў рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня, а знач­на час­цей. Та­му ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны зна­хо­дзяц­ца ў нас пад за­ба­ро­най і на рэ­пе­ты­цый­ным тэс­ці­ра­ван­ні.

Але мы гля­дзім яшчэ да­лей: на­ша за­да­ча — не да­пус­ціць не­ма­ты­ва­ва­ны вы­кід ма­тэ­ры­я­лаў ЦТ у са­цы­яль­ныя сет­кі. На­ват ка­лі б та­кое ад­бы­ло­ся, то за час зда­чы эк­за­ме­ну на­ўрад ці хтось­ці па­спее вы­клас­ці ў ін­тэр­нэт пра­віль­ныя ад­ка­зы, а абі­ту­ры­ен­ты на­ўрад ці па­спе­юць імі ска­рыс­тац­ца, ад­нак не­пры­ем­ны аса­дак пас­ля гэ­та­га ўсё роў­на за­стаў­ся б. Мы хо­чам да­вес­ці пра­цэс да аў­та­ма­тыз­му: як толь­кі абі­ту­ры­ент ува­хо­дзіць у эк­за­ме­на­цый­ную аў­ды­то­рыю, не мае зна­чэн­ня, якое тэс­ці­ра­ван­не там пра­во­дзіц­ца (ре­пе­ты­цый­нае або цэнт­ра­лі­за­ва­нае), пры ім не па­він­на быць ні­я­кіх ін­шых ста­рон­ніх прад­ме­таў.

Больш за тое, мы пай­шлі яшчэ да­лей і за­ба­ра­ні­лі мець пры са­бе ў эк­за­ме­на­цый­ных аў­ды­то­ры­ях ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны не толь­кі абі­ту­ры­ен­там, але і пе­да­го­гам-ар­га­ні­за­та­рам, якія со­чаць пад­час вы­пра­ба­ван­няў за па­рад­кам у аў­ды­то­ры­ях. Ім нель­га мець з са­бой так­са­ма руч­кі чор­на­га ко­ле­ру, каб ні­хто іх ні ў чым на­ват не за­па­до­зрыў. І «про­філь» пад­рых­тоў­кі пе­да­го­га не па­ві­нен су­па­даць з про­фі­лем эк­за­ме­на­цый­най дыс­цып­лі­ны: ска­жам, фі­ло­ла­гі пры­сут­ні­ча­юць на ЦТ па ма­тэ­ма­ты­цы, а бі­ё­ла­гі — на гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

Пры­зна­ю­ся, што су­пра­цоў­ні­кі на­ша­га ін­сты­ту­та па­ста­ян­на ад­соч­ва­юць пра­вя­дзен­не ўступ­ных вы­пра­ба­ван­няў у ін­шых кра­і­нах як на прад­мет іх ар­га­ні­за­цыі, так і на прад­мет вы­яў­лен­ня «сла­бых мес­цаў». Лепш ву­чыц­ца на чу­жых па­мыл­ках, чым на сва­іх.

Тым, як су­праць­ста­яць вы­ка­ры­стан­ню тэх­ніч­ных срод­каў на эк­за­ме­нах, за­кла­по­ча­ны аб­са­лют­на ўсе кра­і­ны. Пра шпар­гал­кі на на­гах усе доб­ра ве­да­юць, але, на­прык­лад, у ад­ной кі­тай­скай пра­він­цыі дзяў­ча­там на эк­за­ме­нах за­ба­ра­ні­лі на­шэн­не ад­на­го з прад­ме­таў ніж­няй бя­ліз­ны, якое не­ка­то­рыя пры­га­жу­ні вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для за­хоў­ван­ня там шпар­га­лак. У той жа Ра­сіі на якія толь­кі хіт­ры­кі абі­ту­ры­ен­ты не ідуць, бо тэх­ніч­ны пра­грэс на мес­цы не ста­іць, і на­ват звы­чай­ныя на пер­шы по­гляд упры­га­жэн­ні мо­гуць слу­жыць пры­ём­най ан­тэ­най, а ў га­дзін­ні­ку на ру­цэ мо­жа ха­вац­ца пры­ста­са­ван­не для за­хоў­ван­ня ін­фар­ма­цыі.

— Ле­тась на­шы су­се­дзі ўсур'­ёз аб­мяр­коў­ва­лі вы­ка­ры­стан­не «глу­шы­лак», каб удзель­ні­кі эк­за­ме­ну не маг­лі «вый­сці на су­вязь» з эк­за­ме­на­цый­най аў­ды­то­рыі...

— Да­лей аб­мер­ка­ван­ня спра­ва не пай­шла, па­коль­кі час­та­та з'яў­ля­ец­ца чыёй­сьці ўлас­нас­цю. Тэх­ніч­на гэ­та мож­на зра­біць, а як гэ­та зра­біць юры­дыч­на, без па­ру­шэн­ня чу­жых ін­та­рэ­саў? Трэ­ба да­маў­ляц­ца з ма­біль­ны­мі апе­ра­та­ра­мі, сі­ла­вы­мі струк­ту­ра­мі, струк­ту­ра­мі, якія ажыц­цяў­ля­юць па­вет­ра­ныя пе­ра­воз­кі па­са­жы­раў, ці як? Та­му я па-ра­ней­ша­му на­стой­ваю на тым, што ўсё за­ле­жыць ад ар­га­ні­за­та­раў у аў­ды­то­рыі: сфа­та­гра­фа­ваць, пе­ра­даць і атры­маць ін­фар­ма­цыю не­за­ўваж­на не­маг­чы­ма, ка­лі, вя­до­ма, ар­га­ні­за­та­ры сум­лен­на па­ды­хо­дзяць да сва­іх аба­вяз­каў. І каб вы­явіць па­ру­шаль­ні­каў, зу­сім не аба­вяз­ко­ва ўста­наў­лі­ваць ві­дэа­ка­ме­ры: з ад­на­го бо­ку, гэ­та, без­умоў­на, дыс­цып­лі­нуе ўдзель­ні­каў эк­за­ме­ну, але ці­ка­ва, што мож­на раз­гле­дзець, ка­лі ў аб'­ек­тыў ка­ме­ры трап­ляе толь­кі на­хі­ле­ная га­ла­ва абі­ту­ры­ен­та і рас­кла­дзе­ныя пе­рад ім ліс­ты па­пе­ры? Я чы­таў у ра­сій­скіх СМІ, што па ін­тэр­нэ­це гу­ляе за­піс, на якім юнак ся­дзіць на эк­за­ме­не ча­мусь­ці збо­ку за ста­лом, але што ён ро­біць, уба­чыць не­маг­чы­ма, бо не ўсё трап­ляе ў по­ле зро­ку ка­ме­ры.

— А яшчэ ў Ра­сіі бы­ла ар­га­ні­за­ва­на служ­ба ма­ні­то­рын­гу, спе­цы­я­ліс­ты якой пад вы­гля­дам вы­пуск­ні­коў кан­так­ту­юць ва ўсіх гру­пах і су­пол­ках, дзе аб­мяр­коў­ва­юц­ца пы­тан­ні АДЭ...

— У на­шым ін­сты­ту­це ёсць свая служ­ба бяс­пе­кі, якая ажыц­цяў­ляе кант­роль за ўсі­мі элект­рон­ны­мі срод­ка­мі, што вы­ка­рыс­тоў­ва­юць не­сум­лен­ныя абі­ту­ры­ен­ты або рэ­пе­ты­та­ры, якія пры­хо­дзяць на тэс­ці­ра­ван­не. Усё, што ты­чыц­ца тэс­ці­ра­ван­ня, ад­соч­ва­ец­ца ў ін­тэр­нэ­це. Так зва­ны­мі «ад­ка­за­мі» да тэс­таў у нас ужо не ганд­лю­юць, бо ўсе пе­ра­ка­на­лі­ся, што зда­быць іх да эк­за­ме­ну не­маг­чы­ма. І ка­лі ў ін­тэр­нэ­це з'я­вяц­ца пра­па­но­вы «ку­піць» пра­віль­ныя ад­ка­зы, гэ­та бу­дзе ад­на­знач­на мах­ляр­ствам. Але вось, на­прык­лад, быў вы­па­дак, ка­лі пад­час рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня па фі­зі­цы ў ін­тэр­нэ­це з'я­ві­лі­ся ад­ра­зу во­сем фа­та­гра­фій тэс­таў. На­шы спе­цы­я­ліс­ты вы­лі­чы­лі і ўста­но­ву аду­ка­цыі, і эк­за­ме­на­цый­ную аў­ды­то­рыю, і ча­ла­ве­ка, які зра­біў фа­та­гра­фіі, яшчэ да за­кан­чэн­ня рэ­пе­ты­цый­на­га эк­за­ме­ну.

Пры­зна­ю­ся, што за­ва­я­ваць да­вер да ЦТ з бо­ку абі­ту­ры­ен­таў, іх баць­коў, пе­да­га­гіч­най гра­мад­скас­ці бы­ло вель­мі ня­прос­та. Та­му мы вель­мі да­ра­жым сва­ёй рэ­пу­та­цы­яй...

— Мі­ка­лай Сця­па­на­віч, не ма­гу аб­мі­нуць яшчэ ад­ну вель­мі «па­пу­ляр­ную» ў абі­ту­ры­енц­кім ася­род­ку тэ­му — маг­чы­масць угад­ван­ня на ЦТ пра­віль­ных ад­ка­заў. Ці на­са­мрэч гэ­та маг­чы­ма?

— Са­мым рас­паў­сю­джа­ным мі­фам з'яў­ля­ец­ца мер­ка­ван­не, што мож­на быць аб­са­лют­на не­да­свед­ча­ным у пэў­най га­лі­не ве­даў і, ра­зам з тым, на тэс­ці­ра­ван­ні «на­ты­каць» на мі­ні­маль­ны пра­хад­ны бал. Перш за ўсё ад­зна­чу, што вы­раз «уга­даць» не зу­сім да мес­ца, ка­лі мы ма­ем на ўва­зе ад­ка­зы абі­ту­ры­ен­та на пы­тан­ні тэс­та­вых за­дан­няў пад­час за­паў­нен­ня блан­каў. Уга­даць мож­на, які ну­мар аў­то­бу­са на га­рад­скім марш­ру­це пер­шы пад'­е­дзе да пры­пын­ку ці коль­кі пе­ша­хо­даў змо­жа пе­рай­сці ву­лі­цу на зя­лё­нае свят­ло свят­ла­фо­ра.

Пры ха­а­тыч­ным за­паў­нен­ні блан­ка ад­ка­заў маг­чы­масць атры­маць тэс­та­вы бал, які б га­ран­та­ваў абі­ту­ры­ен­ту за­лі­чэн­не ва ўні­вер­сі­тэт, вель­мі мі­зэр­ная. Ад­па­вед­ныя раз­лі­кі і ана­ліз вы­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня пе­ра­кон­ва­юць, што на­ват сла­ба пад­рых­та­ва­ныя абі­ту­ры­ен­ты спра­бу­юць вы­кон­ваць за­дан­ні, а не вы­бі­ра­юць муд­ра­ге­ліс­тыя схе­мы за­паў­нен­ня блан­каў.

Ха­чу да­даць, што за­дан­ні з вы­ба­рам ад­ка­зу з лі­ку не­каль­кіх пра­па­на­ва­ных ва­ры­ян­таў вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ва ўсіх кра­і­нах, дзе эк­за­ме­ны пра­вод­зяц­ца ў тэс­та­вай фор­ме. Мно­гія кра­і­ны, каб мак­сі­маль­на аў­та­ма­ты­за­ваць пра­цэс апра­цоў­кі тэс­та­вых ма­тэ­ры­я­лаў, пра­па­ну­юць на эк­за­ме­ны за­дан­ні толь­кі з вы­ба­рам ва­ры­ян­ту ад­ка­заў. На­прык­лад, Лон­дан­ская шко­ла эка­но­мі­кі і па­лі­тыч­ных на­вук на ўступ­ных эк­за­ме­нах па ма­тэ­ма­ты­цы пра­па­нуе на пра­ця­гу ад­ной га­дзі­ны вы­ка­наць 30 за­дан­няў з множ­ным вы­ба­рам. У на­шых ка­лег ва Укра­і­не пры знеш­нім не­за­леж­ным ацэнь­ван­ні (ана­лаг ЦТ) усе тэс­ты кам­бі­на­ва­ныя: па боль­шас­ці прад­ме­таў 90% за­дан­няў на вы­бар ва­ры­ян­таў ад­ка­заў (част­ка А) і толь­кі 10% — ад­кры­та­га ты­пу (част­ка В).

Мы так­са­ма ана­лі­за­ва­лі, як спраў­ля­юц­ца абі­ту­ры­ен­ты з воб­лас­цю А і В, і пе­ра­ка­на­лі­ся, што ка­рэ­ля­цыя іх па­спя­хо­вас­ці ў ра­бо­це над ад­кры­ты­мі і за­кры­ты­мі за­дан­ня­мі вель­мі вы­со­кая. Да­рэ­чы, у Ра­сіі, дзе на Адзі­ным дзяр­жаў­ным эк­за­ме­не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца яшчэ і за­дан­ні воб­лас­ці С (з раз­гор­ну­тым ва­ры­ян­там ад­ка­зу), кан­ста­ту­юць, што да іх пры­сту­пае ўся­го 10-15 пра­цэн­таў ад агуль­най коль­кас­ці абі­ту­ры­ен­таў. Та­му мы ад­маў­ляц­ца ад ад­кры­тых за­дан­няў з ва­ры­ян­та­мі ад­ка­заў не збі­ра­ем­ся...

Будзь у кур­се!

За не­цэн­зур­ныя сло­вы або за роз­ныя ін­шыя над­пі­сы, якія не ма­юць да­чы­нен­ня да змес­ту тэс­та і якія абі­ту­ры­ен­ты па­кі­да­юць у блан­ках ЦТ, ця­пер ка­ра­юць. Фак­тыч­на гэ­та азна­чае ад­хі­лен­не ад да­лей­ша­га ўдзе­лу ў пры­ём­най кам­па­ніі — сер­ты­фі­ка­ты та­кім абі­ту­ры­ен­там не вы­да­юц­ца. Гэ­ты пункт увай­шоў у «Па­ла­жэн­не аб ар­га­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ні цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня».

Гу­тар­ку вя­ла
На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».