Вы тут

«Му­зей-бус» у куль­тур­най ста­лі­цы


22 чэр­ве­ня ў Грод­на пры­быў ма­ла­дзёж­ны ма­ра­фон «70!». Га­лоў­ны сім­вал гэ­та­га пра­ек­та БРСМ, пры­све­ча­на­га 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў (пе­ра­со­вач­ная вы­ста­ва «Му­зей-бус»), раз­мяс­ціў­ся ў пар­ку Жы­лі­бе­ра.

Ак­цыя рас­па­ча­ла­ся з мі­тын­га-рэ­кві­е­ма ка­ля Веч­на­га агню, пас­ля ча­го жы­ха­ры і гос­ці го­ра­да змаг­лі азна­ё­міц­ца з экс­па­на­та­мі пе­ра­соў­на­га му­зея — збро­яй, фор­мен­ным адзен­нем, прад­ме­та­мі ар­мей­ска­га по­бы­ту. Да­рэ­чы, у Грод­не экс­па­зі­цыя па­поў­ні­ла­ся ра­ры­тэ­та­мі ва­ен­ных ча­соў, ся­род якіх пры­ста­са­ван­ні для за­хоў­ван­ня тэ­ле­ско­па і про­ці­ва­га­за, а так­са­ма ня­мец­кая тра­фей­ная сум­ка з ця­ля­чай ску­ры для важ­ных да­ку­мен­таў, на якой і сён­ня ві­даць проз­ві­шча яе бы­ло­га ўла­даль­ні­ка.

Ак­ты­віс­ты БРСМ ар­га­ні­за­ва­лі на тэ­ры­то­рыі пар­ку не­каль­кі тэ­ма­тыч­ных пля­цо­вак. На ад­ной з іх пра­во­дзі­ла­ся гіс­та­рыч­ная рэ­кан­струк­цыя агітб­ры­га­ды ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най — з вы­ка­нан­нем пе­сень пра вай­ну, чы­тан­нем трох­ву­голь­ных «пісь­маў з фрон­ту». На ін­шай пля­цоў­цы раз­гар­нуў ра­бо­ту пе­ра­вя­зач­ны пункт па­ля­вой мед­сан­час­ці — тут ву­чы­лі аказ­ваць пер­шую ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу, а так­са­ма ўдзель­ні­чаць у эс­та­фе­це па пе­ра­нос­цы на на­сіл­ках «па­ра­не­на­га».

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.