Вы тут

У доб­ры шлях у лю­бі­май кра­і­не!


Учо­ра ў сталіцы ад­быў­ся рэс­пуб­лі­кан­скі вы­пуск­ны баль, на які бы­лі за­про­ша­ны 200 леп­шых вы­пуск­ні­коў ВНУ з усіх рэ­гі­ё­наў кра­і­ны. На свя­це, па доб­рай тра­ды­цыі, пры­сут­ні­чаў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

2Да­ючы на­каз ма­ла­дым лю­дзям у са­праўд­нае да­рос­лае жыц­цё, кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­клі­каў іх звяз­ваць сваю бу­ду­чы­ню з Бе­ла­рус­сю, а не шу­каць пры­від­на­га шчас­ця за яе ме­жа­мі. «Бо па-са­праўд­на­му мож­на быць шчас­лі­вым толь­кі на Ра­дзі­ме, у ко­ле сва­іх сяб­роў і бліз­кіх. Яшчэ зна­ка­мі­ты фі­ло­саф Валь­тэр ка­заў, што лю­дзі ня­рэд­ка сы­хо­дзяць да­лё­ка шу­каць тое, што ма­юць у ся­бе до­ма», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«У заўт­раш­ні дзень вы мо­жа­це гля­дзець упэў­не­на і сме­ла. Су­ве­рэн­ная і не­за­леж­ная Бе­ла­русь — дзяр­жа­ва ма­ла­дая і ад­кры­вае ве­лі­зар­ны пра­стор для пры­кла­дан­ня ва­шых сіл і здоль­нас­цяў», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, звяр­та­ю­чы­ся да вы­пуск­ні­коў.

«Стаў­це пе­рад са­бой ам­бі­цый­ныя мэ­ты і ста­рай­це­ся да­ся­гаць іх. Але не будзь­це па­сіў­ны­мі і, са­мае га­лоў­нае, не па­ло­хай­це­ся жыц­цё­вых цяж­кас­цяў. Сме­ла, мэ­та­на­кі­ра­ва­на ідзі­це на­пе­рад. Та­ды прый­дзе да вас і пос­пех у спра­вах, і пры­знан­не ка­лег», — даў на­каз Прэ­зі­дэнт. «Га­лоў­нае ця­пер — ста­ран­не і пра­ца, вер­насць вы­бра­на­му шля­ху, на­за­па­шван­не пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства. Па­ка­жы­це на прак­ты­цы, ча­му вас на­ву­чы­лі сту­дэнц­кія га­ды. І па­мя­тай­це: доб­ры па­ча­так пра­цоў­най бія­гра­фіі — гэ­та шлях да пос­пе­ху ў кар'­е­ры ды і ва ўсім жыц­ці», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Дзяр­жа­ва, са свай­го бо­ку, імк­нец­ца ства­рыць спры­яль­ныя ўмо­вы для ста­наў­лен­ня ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, па­вы­шэн­ня іх ква­лі­фі­ка­цыі і кар'­ер­на­га рос­ту. Та­му ак­тыў­на да­лу­чай­це­ся да ма­дэр­ні­за­цыі эка­но­мі­кі, рас­пра­цоў­кі і ўка­ра­нен­ня най­ноў­шых тэх­на­ло­гій, рэа­лі­за­цыі перс­пек­тыў­ных са­цы­яль­ных і куль­тур­ных пы­тан­няў», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­пя­рэ­дад­ні вя­лі­ка­га свя­та — 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў — так­са­ма за­клі­каў па­мя­таць і бе­раг­чы вя­лі­кія за­ва­ё­вы мі­ну­лых па­ка­лен­няў, пад­крэс­ліў­шы ге­ра­іч­ную гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. «Да­ма­гай­це­ся пос­пе­ху і па­мя­тай­це, што на­шым агуль­ным зда­быт­кам з'яў­ля­ец­ца моц­ная і квіт­не­ю­чая кра­і­на. І толь­кі су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі мы змо­жам па­бу­да­ваць шчас­лі­вую бу­ду­чы­ню для на­шай род­най Бе­ла­ру­сі», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Сло­вы па­дзя­кі Прэ­зі­дэнт ад­ра­са­ваў рэк­та­рам ВНУ і вы­клад­чы­кам за год­ных вуч­няў, у вы­ха­ван­не якіх укла­дзе­на ве­лі­зар­ная пе­да­га­гіч­ная пра­ца.

Ва ўра­чыс­тай аб­ста­ноўцы Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўру­чыў 10 леп­шым вы­пуск­ні­кам ВНУ спе­цы­яль­ныя ліс­ты аб аб'­яў­лен­ні па­дзя­кі Прэ­зі­дэн­та за вы­дат­ныя пос­пе­хі ў ву­чо­бе, пры­клад­ныя па­во­дзі­ны і ак­тыў­ны ўдзел у гра­мад­скім жыц­ці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.