Вы тут

Ванд­роў­ка ў эт­на­каз­ку


Дзе сён­ня мож­на па­да­рож­ні­чаць у «кам­па­ніі» з ка­зач­ны­мі гно­ма­мі? І якія марш­ру­ты пра­па­нуе ту­рыс­там ле­ген­дар­ны Бя­лун? Поль­скія і бе­ла­рус­кія жур­на­ліс­ты на­кі­ра­ва­лі­ся ў прэс-тур па Су­валь­шчы­не і Гро­дзен­шчы­не, каб да­ве­дац­ца аб ці­ка­він­ках пра­ек­та «Ванд­роў­ка ў эт­на­каз­ку».

Су­валь­шчы­на: ка­зач­ны шлях

1Су­валь­шчы­на — не са­мы раз­ві­ты эка­на­міч­на рэ­гі­ён Поль­шчы. Тут ня­шмат буй­ных прад­пры­ем­стваў, і стаў­ку ро­бяць най­перш на ту­рызм. Што­год, па­вод­ле ін­фар­ма­цыі ды­рэк­та­ра Су­валк­скай аг­ра­ту­рыс­тыч­най па­ла­ты Эль­жбе­ты НЯ­ДЗЕЙ­КА, су­стра­ка­юць ка­ля 300 ты­сяч гас­цей, да па­слуг якіх вя­лі­кая коль­касць аг­ра­ся­дзіб, атэ­ляў, ка­вяр­няў і ін­шых аб'­ек­таў сэр­ві­су. «Рас­крут­ку» сва­іх пры­род­ных і гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных сла­ву­тас­цяў пра­вод­зяць дзя­ку­ю­чы фі­нан­са­ван­ню па шэ­ра­гу еў­ра­пей­скіх пра­грам, а так­са­ма су­час­ных ту­рыс­тыч­ных тэх­на­ло­гі­ях.

На­прык­лад, «дру­гое жыц­цё» атры­ма­ла ство­ра­ная ка­ля 100 га­доў та­му Ві­гер­ская вуз­ка­ка­лей­ная чы­гун­ка. Яна ўжо не мае гас­па­дар­ча­га зна­чэн­ня, але за­тое слу­жыць ты­ся­чам ама­та­раў эка­ла­гіч­на­га, края­знаў­ча­га ад­па­чын­ку, якія з за­да­валь­нен­нем ванд­ру­юць па Ві­гер­скім на­цы­я­наль­ным пар­ку ў спе­цы­яль­ных ва­гон­чы­ках — з пры­пын­ка­мі ў най­пры­га­жэй­шых мяс­ці­нах. Мо­жа, гэ­тым во­пы­там ска­рыс­та­ем­ся і мы? Вуз­ка­ка­лей­кі ёсць і, на­пэў­на, іх мож­на за­дзей­ні­чаць не толь­кі для пе­ра­воз­кі тор­фу.

Аль­бо та­кая «фіш­ка» — карт­ка чле­на ін­тэр­нэт-клу­ба шу­каль­ні­каў пры­год на Су­валь­шчы­не. Пра­па­ну­ец­ца ін­тэр­нэт-гуль­ня, за­сна­ва­ная на кар­це, гіс­то­рыі гэ­та­га рэ­гі­ё­на. Дай­шоў, да­пус­цім, да пя­та­га ўзроў­ню, а да­лей, каб па­шы­рыць свае ве­ды пра Су­валь­шчы­ну, па­ві­нен ту­ды пры­ехаць.

А вось як па­пу­ля­ры­зу­ец­ца ся­мей­ны ад­па­чы­нак. Ту­рыс­там вы­да­ец­ца пры­ві­таль­ны па­кет з да­вед­ні­кам аб ці­ка­вых аб'­ек­тах рэ­гі­ё­на і паш­парт ванд­роў­ні­ка, дзе ўка­за­ны гэ­тыя мес­цы. Усю­ды па марш­ру­це ванд­роў­кі ёсць пункт, дзе ў паш­пар­це пра­стаў­ля­ец­ца пя­чат­ка — ары­гі­наль­ная для кож­на­га аб'­ек­та. Пры гэ­тым спе­цы­яль­на для дзя­цей па­зна­ча­ны мяс­ці­ны, на­вед­ван­не якіх спа­лу­ча­ец­ца з ней­кі­мі за­ба­ва­мі, за­гад­ка­мі. Па­бы­ваў там — на па­мяць уз­на­га­ро­да, звя­за­ная з гіс­то­ры­яй краю. Для са­мых ма­лень­кіх ванд­роў­ні­каў гэ­та пры­го­жы да­мок з по­ста­ця­мі ге­ро­яў апо­вес­ці ўра­джэн­кі Су­ва­лак, пісь­мен­ні­цы Ма­рыі Ка­нап­ніц­кай «Пра гно­маў і сі­рот­ку Ма­ры­сю», для ста­рэй­шых — кні­га яе ка­зак. Як удзяч­насць гос­цю за зна­ём­ства з рэ­гі­ё­нам і, ра­зам з тым, знак па­ва­гі да сва­ёй зна­ка­мі­тай зям­ляч­кі.

Да­рэ­чы, ме­на­ві­та тво­ры Ма­рыі Ка­нап­ніц­кай ста­лі «пад­мур­кам» поль­скай част­кі пра­ек­та «Ванд­роў­ка ў эт­на­каз­ку». Яна так і на­зы­ва­ец­ца — «Ка­зач­ны шлях», які аб'­яд­ноў­вае 7 вё­сак у ва­ко­лі­цах Су­ва­лак. У кож­най — свая тэ­ма па­вод­ле твор­час­ці Ма­рыі Ка­нап­ніц­кай і мяс­цо­вых пад­ан­няў. Дзецям пра­па­ну­юць у гуль­ня­вой фор­ме азна­ё­міц­ца з гіс­то­ры­яй прод­каў мяс­цо­вых жы­ха­роў — яц­вя­гаў, эле­мен­та­мі іх по­бы­ту, з да­ра­мі на­ва­коль­ных ля­соў і ту­тэй­шы­мі прад­стаў­ні­ка­мі жы­вёль­на­га све­ту, а так­са­ма быц­цам са­мім прай­сці ўслед за ка­зач­ны­мі пер­са­на­жа­мі. Са­мыя па­ва­жа­ныя ся­род іх — доб­рыя гно­мы, якіх, ка­лі за­ці­ка­віш­ся, аба­вяз­ко­ва су­стрэ­неш на сва­ім «ка­зач­ным шля­ху». Але мож­на ўба­чыць і... па­цу­ка. Ме­на­ві­та ён, па­вод­ле каз­кі Ма­рыі Ка­нап­ніц­кай пра хлоп­чы­ка Пет­ры­ка, краў у ся­лян збож­жа. І, прай­шоў­шы ка­зач­ным марш­ру­там, гэ­та­га зло­дзея мож­на ўба­чыць. Толь­кі і роз­ні­ца з ура­жан­ня­мі Пет­ры­ка, што не трэ­ба пу­жац­ца, бо па­цук... драў­ля­ны.

Для дзя­цей, якія ванд­ру­юць па марш­ру­тах «Ка­зач­на­га шля­ху» на Су­валь­шчы­не, пад­рых­та­ва­ны ані­ма­цый­ныя пра­гра­мы і па­да­рун­кі (на­прык­лад, шап­ка гно­ма). А по­бач ства­ра­юц­ца і ўмо­вы для ад­па­чын­ку да­рос­лых — аг­ра­ся­дзі­бы і па­ла­тач­ныя пля­цоў­кі, бай­дар­кі для спла­ваў па ту­тэй­шых ва­да­ёмах і тэ­ніс­ныя кор­ты...

Гро­дзен­шчы­на: гас­цін­ца­мі Бе­лу­на

Та­кую наз­ва атры­ма­ла бе­ла­рус­кая част­ка пра­ек­та «Ванд­роў­ка ў эт­на­каз­ку». Бя­лун ва ўс­ход­не­сла­вян­скай мі­фа­ло­гіі — гэ­та бог уда­чы, ба­гац­ця і шчас­ця, які лі­чыц­ца апе­ку­ном ванд­роў­ні­каў. Так бы мо­віць, «Без Бе­лу­на, што ў цём­ным ле­се...».

— У Бе­ла­ру­сі шмат маг­чы­мас­цяў пра­па­на­ваць ту­рыс­там роз­ныя «кут­кі» г2іс­то­рыі, куль­ту­ры і пры­ро­ды. У рам­ках «Ванд­роў­кі ў эт­на­каз­ку» мы, фар­мі­ру­ю­чы но­выя ту­рыс­тыч­ныя марш­ру­ты, і для ся­бе быц­цам на­но­ва ад­кры­ва­лі на­шу кра­і­ну, — ка­жа кі­раў­нік пра­ек­та, да­цэнт ка­фед­ры ту­рыз­му і куль­тур­най спад­чы­ны ГрДУ імя Я. Ку­па­лы Ві­таль КАР­НЯ­ЛЮК.

Пра­ект да­па­мог уні­вер­сі­тэ­ту ар­га­ні­за­ваць ву­чэб­ны цэнтр эт­ніч­на­га ту­рыз­му, які скі­ра­ва­ны на на­ву­ко­ва-да­след­чую дзей­насць сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў. Ства­ры­лі сайт эт­на­ту­рыс­тыч­ных рэ­сур­саў Гро­дзен­шчы­ны і Су­валь­шчы­ны (www.ethno-tour.grsu.by), дзе ёсць кар­та з аб'­ек­та­мі эт­ніч­на­га ту­рыз­му, а так­са­ма звест­кі аб фальк­лор­ных ка­лек­ты­вах і ўмель­цах, якія пра­цу­юць у са­мых роз­ных кі­рун­ках на­род­най твор­час­ці, — ган­ча­рах, цес­ля­рах, ка­ва­лях, май­страх бон­дар­ства, са­ло­ма­пля­цен­ня, ткац­тва, вы­ці­нан­кі і пі­сан­кі ...

А пра­чы­таў­шы пра ра­мес­ні­каў, мож­на не толь­кі ўба­чыць іх за пра­цай, але і са­мо­му па­ву­чыц­ца пра­сці, ткаць, вя­заць, вы­шы­ваць, ра­біць ва­лён­кі, пі­сан­кі...

Адзін з аб'­ек­таў марш­ру­ту «Гас­цін­ца­мі Бе­лу­на» — гро­дзен­ская гім­на­зія № 1 імя ака­дэ­мі­ка Я.Ф. Кар­ска­га. Тут зна­хо­дзіц­ца адзі­ны на по­стса­вец­кай пра­сто­ры му­зей, які пры­све­ча­ны зна­ка­мі­та­му фі­ло­ла­гу, мо­ва­знаў­цу, аў­та­ру кні­гі «Бе­ла­ру­сы». А ця­пер яшчэ за срод­кі пра­ек­та ство­ра­на ін­фар­ма­цый­на-вы­ста­вач­ная за­ла. Та­кім чы­нам, ма­ем аб'­ект, які вар­ты ўва­гі не прос­та ў фар­ма­це шко­лы, але і па­ві­нен ад­чы­ніць дзве­ры для ма­са­ва­га ту­рыз­му.

Но­выя маг­чы­мас­ці для ту­рыз­му з'яў­ля­юц­ца і ў Гу­дзе­віц­ка­га дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-края­знаў­ча­га му­зея на Мас­тоў­шчы­не. Жур­на­ліс­ты там не толь­кі азна­ё­мі­лі­ся з экс­па­зі­цы­яй, але і атры­ма­лі май­стар-клас па ткац­тве, а так­са­ма сер­ты­фі­кат аб па­спя­хо­вай зда­чы іс­пы­таў па вяс­ко­вым по­бы­це, ка­валь­скай спра­ве, пля­цен­ні вян­коў, гіс­то­рыі Гу­дзе­ві­чаў, спры­це і ін­шых прак­ты­ка­ван­нях за под­пі­сам са­мо­га Бе­лу­на. Да­рэ­чы, на­вед­ван­не гэ­тай вёс­кі і му­зея ўжо ўклю­ча­на ў шэ­раг ту­рыс­тыч­ных марш­ру­таў з се­рыі «Гу­дзе­ві­чы +», што ство­ра­ны ў ме­жах пра­ек­та «Ванд­роў­ка ў эт­на­каз­ку». Ся­род іх — «Цуд на­род­на­га мас­тац­тва», «Гас­цін­ца­мі Бе­лу­на», «Сот­ні га­доў ра­зам: сля­да­мі яў­рэй­скай куль­ту­ры», «Шля­ха­мі драў­ля­на­га дой­лід­ства». Праў­да, рэ­кан­струк­цыя му­зея не за­вер­ша­на і яшчэ па­тра­буе ня­ма­ла срод­каў. Бюд­жэт­ных ці, мо­жа, дзя­ку­ю­чы ін­шым між­на­род­ным пра­ек­там?

Ці­ка­вы ту­рыс­тыч­ны пра­дукт ёсць. Што да­лей?

Прэс-тур па­ка­заў, што «Ванд­роў­ка ў эт­на­каз­ку» мо­жа быць вель­мі за­хап­ляль­най і па­зна­валь­най — з да­стой­най ані­ма­цы­яй, ка­лі ту­рыст не прос­та на­зі­рае, а ўдзель­ні­чае ў ней­кім ці­ка­вым дзей­стве. Спра­ва ця­пер за га­лоў­ным: зра­біць гэ­ты ту­рыс­тыч­ны пра­дукт як ма­га больш да­ступ­ным най­перш для жы­ха­роў транс­гра­ніч­на­га рэ­гі­ё­на, ды і, маг­чы­ма, не толь­кі іх. На­ла­дзіць су­пра­цоў­ніц­тва ў гэ­тым кі­рун­ку па­між бе­ла­рус­кі­мі і поль­скі­мі тур­фір­ма­мі, пра­ду­маць най­больш спры­яль­ныя для ванд­роў­ні­каў ва­ры­ян­ты вы­ра­шэн­ня ві­за­вых пы­тан­няў. Пер­шыя «лас­таў­кі» ўжо ёсць. На­прык­лад, з ка­зач­ным шля­хам на Су­валь­шчы­не ня­даў­на па­зна­ё­мі­лі­ся не­каль­кі груп дзя­цей з Ваў­ка­выс­ка. А поль­скія ту­рыс­ты — час­тыя гос­ці на аб'­ек­це марш­ру­та «Гас­цін­ца­мі Бе­лу­на» ў Ста­рых Ва­сі­ліш­ках на Шчу­чын­шчы­не — у до­ме-му­зеі Чэс­ла­ва Не­мэ­на.

Ці возь­муц­ца за «рас­крут­ку» марш­ру­таў «Ванд­роў­кі ў эт­на­каз­ку» на­шы тур­фір­мы, мно­гія з якіх спе­цы­я­лі­зу­юц­ца на за­меж­ных ку­рор­тах ды шоп-ту­рах і па­куль яшчэ ні­як ся­бе не пра­яві­лі ва ўяз­ным, па­зна­валь­ным ту­рыз­ме? Прык­лад, пэў­на, па­ві­нен па­ка­заць рэ­гі­я­наль­ны цэнтр ту­рыз­му ГрДУ імя Я. Ку­па­лы — вя­ду­ча­га парт­нё­ра гэ­та­га пра­ек­та.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.