Вы тут

Вя­ду­чыя ВНУ вы­зна­чы­лі кошт на­ву­чан­ня


Уста­но­вы вы­шэй­шай і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі са­ма­стой­на і ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам вы­зна­ча­юць кошт на­ву­чан­ня на 2014–2015 на­ву­чаль­ны год для сту­дэн­таў 1‑га кур­са і змя­ня­юць кошт на­ву­чан­ня для ас­тат­ніх сту­дэн­таў на пад­ста­ве да­га­во­раў аб пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­та на плат­най асно­ве, па­ве­да­мі­ла БЕЛ­ТА прэс-сак­ра­тар Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Юлія Ва­ні­на.

Да мо­ман­ту пад­пі­сан­ня да­га­во­раў на на­ву­чан­не ўсе на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы па­він­ны вы­зна­чыц­ца з цэ­на­мі. Не­ка­то­рыя з іх ужо на­зва­лі кошт на­ву­чан­ня. Так, для сту­дэн­таў 1‑га кур­са ў БДУ­ІР на­ву­чан­не бу­дзе каш­та­ваць ад Br20 млн за год на фа­куль­тэ­це кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так да кры­ху больш як Br6 млн за год на за­воч­ным ад­дзя­лен­ні. У БДЭУ цэ­ны вар'­і­ру­юц­ца ад Br5 млн да Br17 млн у год. Сту­дэн­ты Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це за­пла­цяць за на­ву­чан­не ад кры­ху больш як Br7 млн да Br18 млн за год. Уліч­ва­ю­чы са­цы­яль­ную знач­насць па­слу­гі па пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­та на плат­най асно­ве, кі­раў­ні­кі ВНУ і ССНУ на пад­ста­ве за­яў гра­ма­дзян па маг­чы­мас­ці мо­гуць спа­га­няць пла­ту за на­ву­чан­не з ад­тэр­мі­ноў­кай або рас­тэр­мі­ноў­кай пла­ця­жу. «Пры гэ­тым усе кі­раў­ні­кі ня­суць пер­са­наль­ную ад­каз­насць за не­аб­грун­та­ва­нае па­вы­шэн­не кош­ту на­ву­чан­ня», — ад­зна­чы­ла прэс-сак­ра­тар Мі­на­ду­ка­цыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.