Вы тут

Лю­боў без пе­ра­кла­ду


або Як сту­дэнт-ме­дык за­мя­ніў пля­мен­ні­кам та­ту і ма­му

Ці ве­да­е­це вы, што ў Ар­ме­ніі ня­ма і ні­ко­лі не бы­ло дзі­ця­чых да­моў і да­моў для са­ста­рэ­лых? Ча­му? Ды та­му, што там ні­ко­му ў га­ла­ву не прый­дзе па­кі­нуць сваё дзі­ця ў рад­до­ме ці пад­кі­нуць на га­нак ба­га­та­га до­ма, а род­на­га ча­ла­ве­ка, яко­му па­трэб­на да­па­мо­га, ад­штурх­нуць ад ся­бе, здаць на до­гляд чу­жым лю­дзям! На­ват пас­ля стра­шэн­на­га зем­ле­тра­сен­ня 1988 го­да, ка­лі за­гі­ну­ла ней­ма­вер­ная коль­касць лю­дзей, ка­лі мно­гія дзе­ці не знай­шлі ся­род жы­вых баць­коў, а ба­бу­лі з дзя­ду­ля­мі — сва­іх дзя­цей, гэ­тыя бо­га­ўгод­ныя ўста­но­вы не з'я­ві­лі­ся. І дзя­цей, і ста­рых за­бра­лі сва­я­кі. Бліз­кія і на­ват вель­мі да­лё­кія. Так тут ро­біц­ца спрад­ве­ку.

5І п'я­ніц у Ар­ме­ніі ня­ма. Ка­лі ў 1975 го­дзе ў су­вя­зі з кам­па­ні­яй па ба­раць­бе з п'ян­ствам і ал­ка­га­ліз­мам у Ерэ­ва­не па­бу­да­ва­лі вы­цвя­рэз­нік, ар­мя­не гля­дзе­лі на яго як на ней­кае дзі­ва. Мо­жа­це са­бе ўя­віць, праз па­ру ме­ся­цаў да­вя­ло­ся вы­цвя­рэз­нік пе­ра­бу­доў­ваць пад ней­кую ін­шую ўста­но­ву, бо ні­вод­на­га п'я­ні­цы не знай­шлі, каб сю­ды змяс­ціць. Гэ­та пры тым, што армянскае за­стол­ле не абы­хо­дзіц­ца без доб­ра­га су­хо­га ві­на­град­на­га ві­на, звы­чай­на хат­ня­га вы­ра­бу, і без улас­най... са­ма­гон­кі. Так, так, са­ма­гон­кі. Але го­няць яе тут з ягад шаў­ка­ві­цы, кі­зі­лу, ві­на­гра­ду, без драж­джэй. За­вод­скую га­рэл­ку ма­ла хто куп­ляе. Ды і п'юць, мож­на ска­заць, на­па­рстка­мі, каб пад­тры­маць вя­сё­лы дух гу­тар­кі за ста­лом. А на ча­ле за­стол­ля — са­мыя па­ва­жа­ныя ў до­ме лю­дзі — ста­рыя. Ня­хай на­ват яны са­мі не мо­гуць вый­сці, іх вы­но­сяць на ру­ках і са­джа­юць по­бач. Як ра­бі­лі не­ка­лі і яны, бу­ду­чы ма­ла­ды­мі. Дзе­ці ба­чаць, як ста­вяц­ца іх баць­кі да сва­іх баць­коў, і гэ­та ася­дае ў іх па­мя­ці на­заў­сё­ды. Так пад­трым­лі­ва­ец­ца тра­ды­цыя.

Пра гэ­та рас­ка­заў мне пры су­стрэ­чы ві­цяб­ча­нін Эду­ард Ля­во­на­віч Мач­ка­лян, які на­зы­вае ся­бе бе­ла­рус­кім ар­мя­ні­нам або ар­мян­скім бе­ла­ру­сам.

...Так атры­ма­ла­ся, што для не­каль­кіх бра­тоў сям'і Мач­ка­лян Бе­ла­русь ста­ла дру­гім до­мам. Спа­чат­ку ў Баб­руйск пе­ра­ехаў ста­рэй­шы, Ра­фа­эль, які пад­час прак­ты­кі па­зна­ё­міў­ся са сту­дэнт­кай Баб­руй­ска­га хі­мі­ка-тэх­на­ла­гіч­на­га тэх­ні­ку­ма бе­ла­рус­кай Ве­рай і, хоць ін­тэр­на­цы­я­наль­ныя шлю­бы ў ар­мян не ві­та­юц­ца, ажа­ніў­ся. Мож­на бы­ло б за не­па­слу­шэн­ства па­ста­віць у фа­міль­ным скле­пе ка­мень, пад якім за­ка­паць сы­на­ву воп­рат­ку, а на ім на­пі­саць імя пра­кля­та­га, як гэ­та ро­біц­ца ў Ар­ме­ніі да­гэ­туль, — і вы­крас­ліць Ра­фа­э­ля з сэр­ца. Але баць­кі на та­кі крок не пай­шлі і, ка­лі на­ра­дзіў­ся пер­шы ўнук, да­ра­ва­лі сы­ну.

Праз не­каль­кі га­доў Джа­ан (па-да­маш­ня­му Жэ­ня) пры­ехаў да бра­та ў Баб­руйск ву­чыц­ца — і так­са­ма су­стрэў тут сваё ка­хан­не. Па тым жа сцэ­на­рыі ху­цень­ка аб­за­вя­лі­ся дзець­мі — на­ра­дзі­лі­ся двое да­чок, Ануш і Са­фія, і сын Ка­рэн.

Як­раз у гэ­ты час па­між Ар­ме­ні­яй і Азер­бай­джа­нам ус­пых­нуў сум­на­вя­до­мы Ка­ра­бах­скі кан­флікт, а сле­дам за ад­ной бя­дой — дру­гая: стра­шэн­ны зем­ля­трус у снеж­ні 1988-га. Хто ж ве­даў, што вод­га­лас яго да­ко­ціц­ца і да Бе­ла­ру­сі! Жэ­ня па­ехаў на­ве­даць баць­коў (ма­му пад­час бам­бё­жак па­ра­лі­за­ва­ла, па­хіс­ну­ла­ся зда­роўе і ў баць­кі), а на­зад у Баб­руйск не вяр­нуў­ся. Ад уба­ча­на­га ў 26-га­до­ва­га, поў­на­га сіл ма­ла­до­га муж­чы­ны ад­бы­ло­ся кро­ва­зліц­цё ў мозг. Трое яго дзя­цей за­ста­лі­ся фак­тыч­на сі­ро­та­мі: ма­ці, зра­зу­меў­шы, што «не па­ды­ме» іх ад­на, па­ча­ла на­ладж­ваць аса­біс­тае жыц­цё, і ма­лыя ёй за­мі­на­лі.

Эду­ард, ма­лод­шы з бра­тоў, на той час ад­слу­жыў у Са­вец­кай Ар­міі і вы­ра­шыў за­стац­ца ў Бе­ла­ру­сі. Па­сту­паў у Мін­скі і Ві­цеб­скі ме­ды­цын­скія ін­сты­ту­ты, але ня­ўда­ла. Пра­ца­ваў ва­дзі­це­лем тра­лей­бу­са ў Ві­цеб­ску і не па­кі­даў дум­кі стаць ура­чом. У 1989-м стаў сту­дэн­там ста­ма­та­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та Сма­лен­скай ме­ды­цын­скай ака­дэ­міі. Атры­маў ін­тэр­нат. Па­ехаў­шы на ка­ні­ку­лы ў Баб­руйск, уба­чыў, што пля­мен­ні­кі не да­гле­джа­ны і ма­ці амаль ня­ма да іх спра­вы. Спа­чат­ку за­браў да ся­бе Ануш, а пас­ля Ка­рэ­на. Дзе­ці жы­лі і ву­чы­лі­ся ў шко­ле-ін­тэр­на­це, Эду­ард ноч­чу пра­ца­ваў груз­чы­кам на хле­ба­кам­бі­на­це, а днём упар­та ўгры­заў­ся ў ме­ды­цын­скую на­ву­ку. Усе пяць га­доў пля­мен­ні­кі, якія на­зы­ва­лі яго та­там, бы­лі по­бач з ім.

Пас­ля ву­чо­бы (а Са­вец­кі Са­юз ужо раз­ва­ліў­ся) Эдзік — гра­ма­дзя­нін не­вя­до­ма якой кра­і­ны — пры­ехаў у Ві­цебск, на мес­ца апош­няй пе­рад па­ступ­лен­нем пра­піс­кі. Пры­няў гра­ма­дзян­ства Бе­ла­ру­сі. Спе­цы­я­ліс­ту-ста­ма­то­ла­гу ра­бо­та знай­шла­ся ад­ра­зу. Спа­чат­ку жы­лі ў пры­га­рад­най вёс­цы Ба­бі­ні­чы, по­тым зня­лі ад­на­па­ка­ёў­ку ў го­ра­дзе. Эду­ард вы­му­ша­ны быў за­браць з Баб­руй­ска і ма­лую Са­фій­ку: ма­ці і на яе га­то­ва бы­ла на­пі­саць ад­мо­ву.

Па­куль у шко­ле на­бі­ра­лі­ся ве­даў дзе­ці, ра­зам з імі ву­чыў­ся і іх ня­ўрымс­лі­вы дзядзь­ка-та­та. За­воч­на скон­чыў бія­ла­гіч­ны фа­куль­тэт Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ма­шэ­ра­ва, по­тым юры­дыч­ны. Спы­та­е­це, на­вош­та тры вы­шэй­шыя аду­ка­цыі? Ды каб ве­даць больш са­мо­му і больш ад­даць дзе­цям. Ад­на­ча­со­ва глы­бо­ка вы­ву­чаў прак­тыч­ную ста­ма­та­ло­гію. Пра­цу­ю­чы ўра­чом, за­слу­жыў па­ва­гу і па­цы­ен­таў, і ка­лег. У 2003 го­дзе Эду­ард Ля­во­на­віч стаў асіс­тэн­там ка­фед­ры ста­ма­та­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та Ві­цеб­ска­га ме­ду­ні­вер­сі­тэ­та. Тут пад­рых­та­ваў і аба­ра­ніў ды­сер­та­цыю. Ця­пер кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук Эду­ард Мач­ка­лян — за­вуч ка­фед­ры агуль­най ста­ма­та­ло­гіі ВДМУ. Ды і дзе­ці — не не­ву­кі: Ануш — сту­дэнт­ка 3-га кур­са эка­на­міч­на­га фа­куль­тэ­та Го­рац­кай сель­ска­гас­па­дар­чай ака­дэ­міі, Са­фія скон­чы­ла Баб­руй­скі ка­ледж лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці. А Ка­рэн упа­да­баў баць­ка­ву пра­фе­сію — за яго пля­чы­ма Ві­цеб­скі ме­ду­ні­вер­сі­тэт. Ён жы­ве з сям'­ёй у Мін­ску, урач-ста­ма­то­лаг дзі­ця­чай прак­ты­кі з су­мя­шчэн­нем да­рос­лай ар­та­пе­дыі. І са­мае га­лоў­нае: дзе­ці ўзна­га­ро­дзі­лі свай­го та­ту ўну­ка­мі — дву­ма хлоп­чы­ка­мі і дзяў­чын­кай.

Эду­ард Ля­во­на­віч умее не толь­кі ля­чыць і ву­чыць лю­дзей, вы­хоў­ваць на ўлас­ным пры­кла­дзе пля­мен­ні­каў і ўну­каў, але і ад­мыс­ло­ва за­баў­ляць. Да­дзе­ны яму Бо­гам та­лент — мас­тац­кі свіст. У яго вы­ключ­ны му­зыч­ны слых. Кож­ную нот­ку ён вы­свіст­вае так, што склад­ва­ец­ца ўра­жан­не, быц­цам спя­вае са­ла­вей. Эду­ард вы­сту­пае пад акам­па­не­мент пра­фе­сій­на­га ак­тэ­та ба­ла­ла­ек «Ві­цеб­скія вір­ту­о­зы». А яшчэ пі­ша вер­шы з глы­бо­кім фі­ла­соф­скім пад­тэкс­там.

І не пы­тай­це­ся ў Эду­ар­да, ча­му ён «па­ве­сіў са­бе на шыю» чу­жых дзя­цей. Ён па­крыў­дзіц­ца. Яны не чу­жыя, а род­на­га бра­та. І той бы яго дзя­цей не па­кі­нуў. Так у ар­мян за­ве­дзе­на...

Тац­ця­на КУЗЬ­МІЧ.

г. Ві­цебск.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.