Вы тут

370 ба­лаў, і ты — актуарны матэматык!


Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі агу­чы­ла першыя афі­цый­ныя вы­ні­кі пры­ём­най кам­па­ніі ў ВНУ

Па звест­ках га­лоў­на­га аду­ка­цый­на­га ве­дам­ства, цал­кам за­поў­ніць бюд­жэт­ныя мес­цы ўда­ло­ся пя­ці ВНУ. У іх лі­ку Мін­скі дзяр­жаў­ны лінг­віс­тыч­ны ўні­вер­сі­тэт, Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі, Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны эка­на­міч­ны ўні­вер­сі­тэт, Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Я.Ку­па­лы і Мін­скі дзяр­жаў­ны вы­шэй­шы ра­дыё­тэх­ніч­ны ка­ледж.

Уся­го ў ВНУ, пад­па­рад­ка­ва­ных Мі­ніс­тэр­ству аду­ка­цыі, за­поў­не­на больш як 96% мес­цаў на дзён­най бюд­жэт­най фор­ме на­ву­чан­ня.

Іс­тот­на па­вы­сіў­ся ў гэ­тым го­дзе рэй­тынг пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў. У БДПУ імя М. Тан­ка бы­ло па­да­дзе­на больш як 1,2 ты­ся­чы за­яў ад абі­ту­ры­ен­таў на дзён­ную фор­му атры­ман­ня аду­ка­цыі. Кон­курс 7,6 ча­ла­ве­ка на мес­ца за­фік­са­ва­ны на спе­цы­яль­нас­ці «Вы­яў­лен­чае мас­тац­тва. Кам­п'ю­тар­ная гра­фі­ка»; 3,2 ча­ла­ве­ка на мес­ца — на спе­цы­яль­нас­ці «Фі­зіч­ная куль­ту­ра. Фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­чая і ту­рысц­ка-рэ­крэ­а­цый­ная дзей­насць».

У пры­ём­ную ка­мі­сію БДПУ па­да­лі за­явы 79 ча­ла­век, якія за­кон­чы­лі шко­лы і гім­на­зіі з за­ла­тым і ся­рэб­ра­ным ме­да­ля­мі, а так­са­ма вы­пуск­ні­кі ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў з дып­ло­мам з ад­зна­кай: у па­пя­рэд­нім го­дзе та­кіх абі­ту­ры­ен­таў бы­ло ў 4 ра­зы менш.

Па сло­вах рэк­та­ра Аляк­санд­ра Жу­ка, мно­гія абі­ту­ры­ен­ты пры­но­сі­лі ў пры­ем­ную ка­мі­сію не толь­кі свае да­ку­мен­ты, але і ліс­ты з за­пра­шэн­нем па­сту­паць ме­на­ві­та у БДПУ імя М.Тан­ка. Та­кім чы­нам, ін­ды­ві­ду­аль­ная ра­бо­та з бу­ду­чы­мі сту­дэн­та­мі і іх баць­ка­мі пры­нес­ла свой плён. Вы­пуск­ні­кі па­ве­ры­лі, што ў іх за­ці­каў­ле­ны...

А тым ча­сам у БДУ, дзе не­за­поў­не­ны­мі за­ста­лі­ся мес­цы толь­кі на фі­зіч­ным і ва­ен­ным фа­куль­тэ­тах, ад­бы­ло­ся пер­шае за­лі­чэн­не ў сту­дэн­ты. Па­ся­джэн­не ка­мі­сіі транс­лі­ра­ва­ла­ся ў ан­лайн-рэ­жы­ме на сай­це ВНУ.

На бія­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це са­мы вы­со­кі пра­хад­ны бал быў ад­зна­ча­ны на спе­цы­яль­нас­ці «Бія­хі­мія» — 306. Кры­ху ні­жэй­шы на спе­цы­яль­нас­ці «Мік­ра­бія­ло­гія» — 283. На «Бія­ло­гію»(кі­ру­нак «Бія­тэх­на­ло­гіі») трэ­ба бы­ло на­браць 282 ба­лы.

На фа­куль­тэ­це пры­клад­ной ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі рэй­тынг спе­цы­яль­нас­цяў, ка­лі зы­хо­дзіць з пра­хад­ных ба­лаў, вы­гля­дае на­ступ­ным чы­нам: «Ак­ту­ар­ная ма­тэ­ма­ты­ка» (сукупнасць метадаў, якія прымяняюцца, напрыклад, у страхаванні) — 370 ба­лаў; «Пры­клад­ная ін­фар­ма­ты­ка» — 334; «Кам­п'ю­тар­ная бяс­пе­ка» — 321; «Эка­на­міч­ная кі­бер­не­ты­ка» — 320; «Пры­клад­ная ма­тэ­ма­ты­ка» — 189.

На фа­куль­тэ­це фі­ла­со­фіі і са­цы­яль­ных на­вук пра­хад­ны бал на спе­цы­яль­нас­ці «Са­цы­яль­ныя ка­му­ні­ка­цыі» склаў 337; «Псі­ха­ло­гія» — 319; «Са­цы­я­ло­гія» — 286; «Фі­ла­со­фія» — 278. У Ін­сты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі ад­бы­ло­ся за­лі­чэн­не на спе­цы­яль­насць «Ін­фар­ма­цыя і ка­му­ні­ка­цыя». Пра­хад­ны бал склаў 330.

Што ты­чыц­ца пра­вя­дзен­ня да­дат­ко­ва­га на­бо­ру абі­ту­ры­ен­таў на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы, то ра­шэн­не бу­дзе пры­ня­та пас­ля пра­вя­дзен­ня ўзгад­нен­няў з усі­мі за­ці­каў­ле­ны­мі ба­ка­мі. У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі за­спа­кой­ва­юць: дак­лад­ная ін­фар­ма­цыя ста­не вя­до­мая да 23 лі­пе­ня.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?