Вы тут

Агуль­ная мо­ва


Аб­са­лют­най пе­ра­мож­цай у між­на­род­най алім­пі­я­дзе па рус­кай мо­ве ба­ра­на­ві­чан­ка Юлія Емель­я­но­віч ста­ла дзя­ку­ю­чы... са­чы­нен­ню пра бе­ла­рус­кую

У між­на­род­най алім­пі­я­дзе па рус­кай мо­ве вы­бра­лі пяць аб­са­лют­ных пе­ра­мож­цаў. Вы­пуск­ні­ца 9 кла­са ба­ра­на­віц­кай гім­на­зіі №2 Юлія Емель­я­но­віч ста­ла леп­шай ся­род іх. Ад­мет­на, што жу­ры дзяў­чы­на па­ка­ры­ла не толь­кі вы­дат­ны­мі ве­да­мі па прад­ме­це, але і са­чы­нен­нем на воль­ную тэ­му пра... бе­ла­рус­кую мо­ву.

«Ка­лі страч­ва­ец­ца мо­ва, мо­жа знік­нуць на­цыя»

1

1

Юля — з тых дзяў­ча­так, якія су­стра­ка­юц­ца ўсё ра­дзей. Са стыль­най стрыж­кай, пры­го­жая без кас­ме­ты­кі — са­праўд­ная. У свае ча­тыр­нац­цаць лю­біць Брод­ска­га. Ін­тэ­лі­гент­ная. Вы­ха­ва­ная. Глы­бо­кая. Ці­каў­ная. За­хоп­ле­ная, зда­ец­ца, усім на све­це. «Яна та­кой на­ра­дзі­ла­ся, — усмі­ха­ец­ца ма­ма Юлі Тац­ця­на Ула­дзі­мі­ра­ўна. — Я пад­трым­лі­ваю яе амаль ва ўсім».

 

— Алім­пі­я­да на­ву­чы­ла мя­не быць пра­сцей­шай і даб­рэй­шай па жыц­ці, — рас­каз­вае пе­ра­мож­ца. — Та­му на кож­най алім­пі­я­дзе ста­ра­юся з не­кім па­зна­ё­міц­ца: но­выя лю­дзі, дум­кі, па­чуц­ці аба­вяз­ко­ва по­тым спат­рэ­бяц­ца.

На апош­нім Юлі­ным спа­бор­ніц­тве бы­ло тры аба­вяз­ко­выя кон­кур­сы — са­чы­нен­не, вус­ны лінг­віс­тыч­ны кон­курс і іс­пыт па ра­сій­скім кра­і­наз­наў­стве. З кож­най на­цы­я­наль­най ка­ман­ды (уся­го іх удзель­ні­ча­ла 17) вы­бі­ра­лі ча­ла­ве­ка, які на­браў у іх не су­мар­на, а па­асоб­ку мак­сі­маль­ную коль­касць ба­лаў. З пя­ці аб­са­лют­ных пе­ра­мож­цаў Юлія ста­ла леп­шай.

— Мне вель­мі спа­да­ба­ла­ся ат­мас­фе­ра алім­пі­я­ды, я па­зна­ё­мі­ла­ся з са­мы­мі роз­ны­мі людзь­мі. Дзяў­чын­ка з Азер­бай­джа­на па­да­ры­ла мне вось та­кі бран­за­лет, — Юля зды­мае з ру­кі і па­каз­вае ўпры­га­жэн­не з над­пі­сам «Аzеrbаіjаn». — А я прэ­зен­та­ва­ла маг­ні­ты з гер­бам Ба­ра­на­ві­чаў.

У нас на на­цы­я­наль­най алім­пі­я­дзе вель­мі моц­ная кан­ку­рэн­цыя. Гэ­та на­столь­кі ад­чу­ва­ец­ца, што амаль не­маг­чы­ма па­раз­маў­ляць з кім-не­будзь з ін­шай ка­ман­ды. А тут ура­зіў дух яд­нан­ня.

— Ня­ўжо зу­сім не ад­чу­ва­ла­ся кан­ку­рэн­цыі?

— Гэ­та бы­ла зда­ро­вая кан­ку­рэн­цыя, не бы­ло зайз­драс­ці. На­прык­лад, ка­ля нас жы­лі хлоп­цы з Літ­вы, яны да­па­ма­га­лі нам рых­та­вац­ца да кра­і­наз­наў­ства, а мы ім — да лінг­віс­тыч­на­га кон­кур­су.

Дзяў­чы­на ка­жа, што пе­ра­мо­га для яе бы­ла не­ча­ка­най. Яна бы­ла ўпэў­не­на ў сва­іх сі­лах на лінг­віс­тыч­ным кон­кур­се і на­ват не рых­та­ва­ла­ся да яго. Адзі­нае, з-за ча­го хва­ля­ва­ла­ся, гэ­та іс­пыт па кра­і­наз­наў­стве. Але ён ака­заў­ся зу­сім не скла­да­ным. А вось са­праў­ды цяж­ка бы­ло на кон­кур­се ара­та­раў, які пра­хо­дзіў пас­ля аба­вяз­ко­вых іс­пы­таў.

— На пад­рых­тоў­ку да­ва­лі двое су­так. Я рых­та­ва­ла­ся да ся­мі­хві­лін­на­га вы­ступ­лен­ня, як на на­цы­я­наль­най алім­пі­я­дзе. А тут нам ад­вя­лі дзве хві­лі­ны і со­рак пяць се­кунд. Я вель­мі хва­ля­ва­ла­ся. Та­ды ў мя­не пад­ня­ла­ся тэм­пе­ра­ту­ра, і пас­ля алім­пі­я­ды я за­хва­рэ­ла.

На ара­тар­скім кон­кур­се бы­ло 8 тэм: 4 па твор­час­ці Льва Талс­то­га і 4 воль­ныя тэ­мы, з якіх Юля вы­бра­ла «Я ха­чу рас­ка­заць вам пра...».

— Я вы­ра­шы­ла рас­каз­ваць пра бе­ла­рус­кую мо­ву. Бо апош­нім ча­сам мя­не вель­мі хва­люе яе ста­но­ві­шча. Бо мо­ва — гэ­та ад­на з пры­кмет на­цыі, і ка­лі страч­ва­ец­ца мо­ва, мо­жа знік­нуць і на­цыя.

Да­рэ­чы, мая су­раз­моў­ца два га­ды та­му за­ня­ла пер­шае мес­ца на га­рад­ской алім­пі­я­дзе — гэ­та вы­шэй­шы этап у гэ­тай уз­рос­та­вай ка­тэ­го­рыі — па род­най мо­ве. У на­ступ­ныя га­ды, праў­да, пе­ра­клю­чы­ла­ся на ін­шыя прад­ме­ты.

— На­ват ся­род пе­да­го­гаў мно­гія лі­чаць, што бе­ла­рус­кая мо­ва пра­сцей­шая за рус­кую: маў­ляў, як чу­ец­ца, так і пі­шац­ца, — пра­цяг­вае раз­ва­жаць Юля. — Ад­нак у бе­ла­рус­кай ёсць шмат асаб­лі­вас­цяў вы­маў­лен­ня: шы­пя­чыя пе­рад свіс­ця­чы­мі трэ­ба чы­таць як свіс­ця­чыя, свіс­ця­чыя пе­рад шы­пя­чы­мі — як шы­пя­чыя і так да­лей. Та­му бе­ла­рус­кая мо­ва на­са­мрэч больш цяж­кая, бо мы не раз­маў­ля­ем і не ду­ма­ем на ёй.

«Вы­тры­мае не кож­ны да­рос­лы»

Ма­ці Юліі, Тац­ця­на Ула­дзі­мі­ра­ўна, пры­зна­ец­ца, што не так моц­на хва­ля­ва­ла­ся за дач­ку на між­на­род­най алім­пі­я­дзе, як на рэс­пуб­лі­кан­скай.

— Та­ды ўся пад­рых­тоў­ка ад­бы­ва­ла­ся на ма­іх ва­чах, пра­ца­ва­ла шмат лю­дзей — пе­да­го­гаў, псі­хо­ла­гаў. Ча­сам па­да­ва­ла­ся, што ўсё — сі­лы скон­чы­лі­ся. Тое хва­ля­ван­не і псі­ха­ла­гіч­нае на­пру­жан­не, што я па­ба­чы­ла на свае во­чы і што пад­час алім­пі­я­ды ні­бы лу­нае ў па­вет­ры, вы­тры­мае не кож­ны да­рос­лы ча­ла­век.

— Да аб­лас­ной алім­пі­я­ды трэ­ба рых­та­вац­ца па ма­тэ­ры­я­лах, а вось да рэс­пуб­лі­кан­скай — тут ужо псі­ха­ла­гіч­ная пад­рых­тоў­ка, бо ва ўсіх ад­ноль­ка­вы ўзро­вень ве­даў, — па­цвяр­джае Юлія.

Школь­ні­ца лі­чыць, што пе­ра­маг­чы ёй да­па­маг­лі доб­рая пад­рых­тоў­ка, агуль­ная эру­ды­цыя і пе­да­го­гі, якія пра­ца­ва­лі з ёй. І, вя­до­ма ж, пад­трым­ка баць­коў, якая заў­сё­ды ад­чу­ва­ла­ся.

— У мя­не быў шок, і я бы­ла вель­мі ра­да, — уз­гад­вае Юля сваю рэ­ак­цыю на пе­ра­мо­гу. — Для мя­не гэ­та бы­ло важ­на, бо я змаг­ла да­ка­заць, што ве­даю рус­кую мо­ву і не прос­та так гэ­тым зай­ма­ю­ся. Ка­лі атры­ма­ла дып­лом, я пла­ка­ла.

Зрэш­ты, ад­ноль­ка­ва доб­рыя пос­пе­хі ў дзяў­чы­ны і ў дак­лад­ных на­ву­ках: Юля ву­чыц­ца ў фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ным кла­се, лю­біць ма­тэ­ма­ты­ку за дак­лад­насць, а фі­зі­ку, хі­мію і бія­ло­гію — за тое, што яны тлу­ма­чаць бу­до­ву ўся­го све­ту. На алім­пі­я­ду па ма­тэ­ма­ты­цы школь­ні­ца не па­еха­ла толь­кі та­му, што тая пра­хо­дзі­ла ў адзін дзень з алім­пі­я­дай па рус­кай мо­ве. Тац­ця­на Ула­дзі­мі­ра­ўна, па-ма­ця­рын­ску шка­ду­ю­чы дач­ку, па­ра­і­ла ёй вы­браць мо­ву, бо ёй зда­ва­ла­ся, што там пра­сцей. Ака­за­ла­ся — ні­чо­га па­доб­на­га.

Апроч род­най бе­ла­рус­кай, на якой Юля ўсё больш ста­ра­ец­ца раз­маў­ляць, і рус­кай, дзяў­чы­на вы­ву­чае анг­лій­скую, ня­мец­кую і поль­скую. За­хап­ля­ец­ца тэ­ат­рам — сё­ле­та ёй па­сту­пі­ла пра­па­но­ва па­сту­піць у ба­ра­на­віц­кі тэ­атр-сту­дыю «Па­ра­лель». Зда­ва­ла­ся б, з та­кой усе­ба­ко­вай раз­ві­тас­цю пе­рад Юляй ад­чы­не­ны дзве­ры лю­бых уні­вер­сі­тэ­таў. Да та­го ж, пе­ра­мог­шы ў алім­пі­я­дзе, яна атры­ма­ла маг­чы­масць бяс­плат­на ву­чыц­ца ў лю­бой ра­сій­скай ВНУ. Ад­нак з пра­фе­сі­яй дзяў­чы­на яшчэ не вы­зна­чы­ла­ся.

— Ужо шмат ча­го пе­ра­ду­ма­лі: і пе­ра­клад­чык, і між­на­род­ныя ад­но­сі­ны, і пра­гра­міст... Маг­чы­ма, не ска­рыс­та­ю­ся гран­там, бо ён да­ты­чыц­ца толь­кі гу­ма­ні­тар­ных спе­цы­яль­нас­цяў, а бу­ду па­сту­паць у БДУ.

У лю­бым вы­пад­ку Юля мае яшчэ два га­ды на роз­дум, і за гэ­ты час мно­гае мо­жа змя­ніц­ца. Га­лоў­нае, што дзяў­чы­не ёсць з ча­го вы­бі­раць. На­пры­кан­цы раз­мо­вы яна ўсё ж пры­зна­ла­ся: «Я ма­ру ванд­ра­ваць». Хо­чац­ца па­жа­даць ёй: ня­хай ма­ры здзяйс­ня­юц­ца!

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Мінск — Ба­ра­на­ві­чы.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».