Вы тут

У сту­дэн­ты — з тры­ма ба­ла­мі па ЦТ?


Да­бі­раць на бюд­жэт­ныя мес­цы бу­дуць аг­ра­ры­яў, спарт­сме­наў, ва­ен­ных і пе­да­го­гаў

Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі аб'­яві­ла пра да­дат­ко­вы на­бор ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі на за­па­тра­ба­ва­ныя эка­но­мі­кай і са­цы­яль­най сфе­рай спе­цы­яль­нас­ці. Да­дат­ко­вы на­бор бу­дзе вес­ці­ся толь­кі на бюд­жэт­ныя мес­цы, якія за­ста­лі­ся ва­кант­ны­мі пас­ля за­лі­чэн­ня абі­ту­ры­ен­таў асноў­на­га на­бо­ру.

Па вы­ні­ках ана­лі­зу сі­ту­а­цыі з за­паў­нен­нем бюд­жэт­ных мес­цаў у шэ­ра­гу ВНУ быў вы­зна­ча­ны пе­ра­лік спе­цы­яль­нас­цяў, ку­ды змо­гуць па­сту­паць абі­ту­ры­ен­ты, якія не прай­шлі па кон­кур­се на бюд­жэт­ныя мес­цы пад­час пер­шай, асноў­най «хва­лі» за­лі­чэн­ня.

Да та­кіх спе­цы­яль­нас­цяў ад­не­се­ны: «Па­чат­ко­вая аду­ка­цыя», «Ма­тэ­ма­ты­ка і ін­фар­ма­ты­ка», «Фі­зі­ка і ін­фар­ма­ты­ка», «Пра­фе­сій­нае на­ву­чан­не», «Ма­тэ­ма­ты­ка» (кі­ру­нак «На­ву­ко­ва-пе­да­га­гіч­ная дзей­насць»), «Фі­зі­ка» (на­ву­ко­ва-пе­да­га­гіч­ная дзей­насць), «Пры­клад­ная ма­тэ­ма­ты­ка» (на­ву­ко­ва-пе­да­га­гіч­ная дзей­насць), «Пры­ро­да­ахоў­ная дзей­насць» (эка­ла­гіч­ны ма­ні­то­рынг), «Аб­ста­ля­ван­не», «Транс­парт», «Ме­та­лур­гія» , «Энер­ге­ты­ка», «Ляс­ная пра­мыс­ло­васць», «Хі­міч­ная пра­мыс­ло­васць», «Хар­чо­вая пра­мыс­ло­васць», «Лёг­кая пра­мыс­ло­васць», «Аў­та­ма­ты­за­цыя», «Зем­ле­ўпа­рад­ка­ван­не, геа­дэз­ія, кар­та­гра­фія і та­па­гра­фія», «Ахо­ва на­ва­коль­на­га ася­род­дзя», «Бу­даў­ніц­тва», «Ляс­ная гас­па­дар­ка і са­до­ва-пар­ка­вае бу­даў­ніц­тва», «За­бес­пя­чэн­не якас­ці» і «Му­зыч­нае мас­тац­тва».

Прэ­тэн­да­ваць на ва­кант­ныя мес­цы змо­гуць абі­ту­ры­ен­ты, якія па­сту­па­лі на ін­шую спе­цы­яль­насць або ў ін­шую ВНУ, але не прай­шлі там па кон­кур­се. Га­лоў­нае, каб яны ме­лі на ру­ках па­трэб­ны на­бор сер­ты­фі­ка­таў.

Так­са­ма да кон­кур­су на ва­кант­ныя мес­цы бу­дуць да­пу­шча­ны і абі­ту­ры­ен­ты, якія не на­бра­лі на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні ўста­ноў­ле­ную мі­ні­маль­ную коль­касць ба­лаў. Для іх мі­ні­маль­ны па­рог зні­жа­ны на пяць ба­лаў. Гэ­та зна­чыць, што ў сер­ты­фі­ка­тах па бе­ла­рус­кай і рус­кай мо­ве яны па­ві­нны мець 5 ба­лаў і больш. Па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі, і бія­ло­гіі — 10 ба­лаў і больш. А па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­стве, геа­гра­фіі, за­меж­ных мо­вах — 15 ба­лаў і больш.

Яшчэ больш ла­яль­нае стаў­лен­не да абі­ту­ры­ен­таў, якіх за­пра­ша­юць за­няць ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы ва ўста­но­вах вы­шэй­шай аду­ка­цыі, што зна­хо­дзяц­ца ў пад­па­рад­ка­ван­ні Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны, Дзяр­жаў­на­га па­гра­ніч­на­га ка­мі­тэ­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, на ва­ен­ных фа­куль­тэ­тах дзяр­жаў­ных ВНУ, у аграр­ных ВНУ, а так­са­ма да бу­ду­чых фіз­куль­тур­ні­каў і спарт­сме­наў (кі­ру­нак «Фі­зіч­ная куль­ту­ра і спорт»). Да­дат­ко­вы на­бор бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца на гру­пу спе­цы­яль­нас­цяў «Вы­твор­часць, за­хоў­ван­не і пе­ра­пра­цоў­ка пра­дук­цыі рас­лі­на­вод­ства», «Жы­вё­ла­га­доў­ля. Ры­ба­га­доў­ля. Пчо­ла­га­доў­ля», «Сель­скае бу­даў­ніц­тва і ўлад­ка­ван­не тэ­ры­то­рый», «Ме­лі­я­ра­цыя і вод­ная гас­па­дар­ка», «Аг­ра­ін­жы­не­рыя».

Для абі­ту­ры­ен­таў, якія бу­дуць за­ліч­вац­ца ў рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру на ўсе гэ­тыя спе­цы­яль­нас­ці, Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі зра­бі­ла мі­ні­маль­ны па­рог, хут­чэй, сім­ва­ліч­ным. Ста­ноў­чай бу­дзе лі­чыц­ца ад­зна­ка ў сер­ты­фі­ка­це ЦТ у 3(!) ба­лы. Пры­чым гэ­та да­ты­чыц­ца ўсіх эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня: рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вы, ма­тэ­ма­ты­кі, фі­зі­кі, хі­міі, бія­ло­гіі, гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­ства, геа­гра­фіі і за­меж­ных моў.

Тэр­мі­ны пры­ёму да­ку­мен­таў на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы на ва­ен­ныя спе­цы­яль­нас­ці — з 21 па 25 лі­пе­ня, у «твор­чых» ВНУ — 27-28 лі­пе­ня, ва ўсіх ас­тат­ніх ВНУ — з 23 па 28 лі­пе­ня.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.м

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.