Вы тут

Лі­да­ры ўпэў­не­на на­бі­ра­юць ба­лы


Вы­ні­кі фут­боль­на­га чэм­пі­я­на­ту, рэ­кор­ды на­цы­я­наль­на­га пер­шын­ства па пла­ван­ні і са­пер­ні­кі збор­най Бе­ла­ру­сі па ганд­бо­ле — «Звяз­да» пра­па­нуе пад­бор­ку са­мых ці­ка­вых на­він спор­ту Бе­ла­ру­сі за апош­нія дні.

1. БА­ТЭ і мін­скае «Ды­на­ма» атры­ма­лі чар­го­выя пе­ра­мо­гі ў пер­шын­стве кра­і­ны па фут­бо­ле. Ба­ры­саў­ча­не ў гас­цях бы­лі мац­не­йшы­мі за «Слуцк» (3:1), а ста­ліч­ныя ды­на­маў­цы пе­рай­гра­лі брэсц­кіх ад­на­клуб­ні­каў (3:1). Гуль­ня азна­ме­на­ва­ла­ся не толь­кі за­ле­вай, але і не­пры­ем­ным гуль­ня­вым мо­ман­там. Бал­гар­скі аба­рон­ца брэсц­кай дру­жы­ны Лю­бэн Ні­ка­лаў зла­маў на­гу мін­ча­ні­ну Ар­цё­му Бы­ка­ву. «У мя­не ня­ма слоў, — за­ўва­жыў пас­ля су­стрэ­чы Ні­ка­лаў. — Я вель­мі шка­дую. Атры­ма­ла­ся так, што я кры­ху спаз­ніў­ся ў той сі­ту­а­цыі. Я не гу­ляў у но­гі — ха­цеў па­цэ­ліць у мяч. Але Бы­каў хут­чэй па­ста­віў на­гу…». На гэ­ты конт вы­ка­заў­ся і га­лоў­ны трэ­нер ста­ліч­ных Ула­дзі­мір Жу­ра­вель: «Траў­ма Бы­ка­ва вы­бі­ла мя­не з ка­ля­і­ны. Я знер­ва­ваў­ся. Пры­чы­на гэ­тай траў­мы — гуль­цы са­пер­ні­ка дзей­ні­ча­лі на мя­жы фо­ла, не па­спя­ва­лі за на­мі. Ні­я­кай раз­мо­вы пра кан­струк­тыў­ную гуль­ню іс­ці не мо­жа. Мя­не вель­мі за­кра­нуў адзін мо­мант. Я з вя­лі­кай па­ва­гай стаў­лю­ся да Ра­ма­на Ва­сі­лю­ка (фут­ба­ліст брэсц­ка­га «Ды­на­ма», экс-на­па­да­ючы збор­най Бе­ла­ру­сі. — Аўт.), ад­нак ка­лі ён пад­бух­тор­вае сва­іх парт­нё­раў: «вы­не­сі та­го», «за­бі та­го», ні­я­ка­га стаў­лен­ня да гэ­тай ка­ман­ды ня­ма». Ас­тат­нія су­стрэ­чы 18‑га ту­ра пры­нес­лі на­ступ­ныя вы­нік: «Тар­пе­да-Бе­лАЗ» — «Шах­цёр» (0:1), «Наф­тан» — «Бел­шы­на» (3:1), «Дняп­ро» — «Го­мель» (1:1), «Мінск» — «Нё­ман» (1:1). Па-ра­ней­ша­му ў тур­нір­най таб­лі­цы лі­дзі­ру­юць мін­скае «Ды­на­ма» (44 ба­лы) і БА­ТЭ (41 бал). На апош­нім рад­ку з 10 ба­ла­мі зна­хо­дзіц­ца баб­руй­ская «Бел­шы­на».

2. Муж­чын­ская збор­ная Бе­ла­ру­сі па ганд­бо­ле да­ве­да­ла­ся, хто бу­дзе са­пер­ні­ка­мі на чэм­пі­я­на­це све­ту, які пры­ме ў на­ступ­ным го­дзе Ка­тар. У гру­пе А на­шы су­ай­чын­ні­кі су­стрэ­нуц­ца з Ка­та­рам, Іс­па­ні­яй, Сла­ве­ні­яй, Бра­зі­лі­яй і Чы­лі. Тур­нір ад­бу­дзец­ца ў До­се з 15 сту­дзе­ня па 1 лю­та­га.

3. Як па­ве­да­міў Сяр­гей Вяр­соц­кі, прэс-сак­ра­тар Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі пла­ван­ня, на чэм­пі­я­на­це Бе­ла­ру­сі на ка­рот­кай ва­дзе ў Брэс­це ўста­ля­ва­на 5 на­цы­я­наль­ных рэ­кор­даў.

4. У Маск­ве ад­бы­ло­ся лё­са­ван­не бас­кет­боль­най лі­гі ВТБ се­зо­на 2014/15. Ка­ман­да «Цмо­кі-Мінск» тра­пі­ла ў гру­пу «B» ра­зам з клу­ба­мі УНІКС, «Хім­кі», «Чыр­во­ныя Кры­лы», «Аў­та­дор» (усе — Ра­сія), «Ле­ту­вас Ры­тас», «Лет­ка­бе­ліс», «Не­ве­жыс» (усе — Літ­ва), «Аста­на» (Ка­зах­стан), ВЭФ (Лат­вія), «Бай­зонс» (Фін­лян­дыя).

5. На­па­да­ючы ха­кей­на­га клу­ба «Го­мель» Яў­ген Са­ла­мо­наў пад­пі­саў з ека­ця­рын­бург­скім «Аў­та­ма­бі­ліс­там» пра­гля­даль­ны кант­ракт. У мі­ну­лым се­зо­не за бе­ла­рус­кую ка­ман­ду Яў­ген пра­вёў 62 гуль­ні і на­браў 64 ба­лы (39+25).

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.