Вы тут

Баць­коў­скі склад­нік


У вод­пус­ку ў вёс­цы хо­чац­ца як ма­га больш быць на два­рэ, на све­жым па­вет­ры — хоць на сон­цы, хоць у цянь­ку. Та­му жыц­цё на­ва­коль­ных, зра­зу­ме­ла, увесь час на­ві­да­во­ку. І ў ка­то­ры ўжо раз на­зі­раю зна­ё­мую кар­ці­ну, ка­лі над пло­там па на­шым за­вул­ку «пра­плы­вае» дзі­ця­чая га­лоў­ка. Гэ­та на пля­чах у баць­кі — су­се­да — едзе да­до­му яго ма­лод­шая дач­ка (як да­гэ­туль яшчэ двое дзя­цей). Чут­ны ня­спеш­ныя раз­мо­вы, цярп­лі­вае тлу­ма­чэн­не ўся­го, што ці­ка­віць да­пыт­лі­вы дзі­ця­чы ро­зум. Кож­ны раз, ка­лі ба­чу гэ­тыя «па­ка­туш­кі», ча­мусь­ці пры­гад­ваю вы­ні­кі да­сле­да­ван­ня, пра­ве­дзе­на­га ся­род сту­дэн­таў ста­ліч­ных уні­вер­сі­тэ­таў на тэ­му ген­дар­най роў­на­сці (на­са­мрэч у больш шы­ро­кім сэн­се праб­ле­ма та­кіх стэ­рэа­ты­паў да­ты­чы­ла не толь­кі мо­ла­дзі, а ўся­го гра­мад­ства ў цэ­лым).

Са­цы­ё­ла­гі за­ўва­жы­лі, што на пра­ця­гу мно­гіх га­доў у на­шай кра­і­не ідзе па­сту­по­вае пе­ра­асэн­са­ван­не сту­пе­ні ўдзе­лу муж­чын­скай част­кі на­сель­ніц­тва ў вя­дзен­ні хат­няй гас­па­дар­кі. Не без цяж­кас­цяў, але гэ­ты пра­цэс мае на­рас­таль­ную тэн­дэн­цыю. Удзел муж­чын у хат­ніх спра­вах ус­пры­ма­ец­ца як нар­маль­ная з'я­ва боль­шас­цю сту­дэн­таў і сту­дэн­так, ад­нак амаль 30 пра­цэн­таў муж­чын і 12 пра­цэн­таў жан­чын лі­чаць, што муж­чы­на не па­ві­нен зай­мац­ца хат­ні­мі спра­ва­мі. І вось да­лей — ува­га! Ра­зам з тым боль­шасць сту­дэн­таў (86 пра­цэн­таў) і сту­дэн­так (92 пра­цэн­ты) лі­чаць, што муж­чы­ны ўме­юць доб­ра кла­па­ціц­ца пра дзя­цей. Як для ко­ліш­ня­га хлоп­чы­ка, прад­стаў­ні­ка па­ка­лен­ня, вы­ха­ва­на­га з ма­лен­ства най­перш на аса­біс­тым пры­кла­дзе баць­кі — ня­мая сцэ­на, за­сло­на. Ці, га­во­ра­чы сло­ва­мі ад­на­го з ге­ро­яў вя­до­май са­вец­кай кі­на­стуж­кі «Вя­лі­кі пе­ра­пы­нак»: «Хо­дзіш-хо­дзіш у шко­лу, хо­дзіш-хо­дзіш, і тут — бац! — дру­гая зме­на!»

Га­вор­ка ў да­сле­да­ван­ні ідзе пра па­ка­лен­не 1990-х га­доў, ка­лі, каб вы­жыць у скла­да­ных эка­на­міч­ных умо­вах, баць­кі (і най­перш, ма­быць, та­ты) на­да­ва­лі ма­ла ўва­гі вы­ха­ван­ню дзя­цей, больш дба­ю­чы пра ма­тэ­ры­яль­нае за­бес­пя­чэн­не сям'і. А ўсе мы ве­да­ем прос­тую іс­ці­ну пра тое, што дзе­ці, стаў­шы да­рос­лы­мі, ка­пі­ру­юць па­во­дзі­ны сва­іх баць­коў. У тым сэн­се, што ўсё за­ле­жыць ад сям'і, ад вы­ха­ван­ня. (Вы­ха­ва­ны сле­сар Іва­ноў кож­ны раз, ка­лі трап­ляў па паль­цы ма­ла­тком, ня­змен­на га­ва­рыў: «Бач ты!»). Зноў жа не сак­рэт, што ка­лі баць­ка ха­дзіў «на­ле­ва» або су­жэн­цы ска­соў­ва­лі шлюб, хут­чэй за ўсё, гэ­тым жа шля­хам пой­дзе і сын. Зноў жа ў па­цвяр­джэн­не анек­дот. «Баць­ка, а пры­стой­ная дзяў­чы­на — гэ­та як?» — «Пры­стой­ная дзяў­чы­на, сы­нок, гэ­та ка­лі толь­кі ты адзін ве­да­еш, як не­пры­стой­на яна мо­жа ся­бе па­во­дзіць!»

Не, ні­хто не аспрэч­вае ро­лю ма­ці ў вы­ха­ван­ні. У па­мя­нё­на­га су­се­да з гэ­тым усё ў па­рад­ку: ка­лі дзі­ця едзе на шыі ў баць­кі, яна ідзе по­бач з су­жэн­цам, на­роў­ні ўдзель­ні­ча­ю­чы ў пра­цэ­се вы­ха­ван­ня і на­та­лен­ня пра­гі па­знан­ня све­ту ма­ле­чай. Тут га­лоў­нае, каб ме­та­ды су­па­да­лі. Як у чар­го­вым жар­це. Муж ка­жа, звяр­та­ю­чы­ся да жон­кі: «А ўсё ж доб­ра, што мы да­зво­лі­лі да­чцэ зра­біць са­бе пір­сінг. Ця­пер за коль­ца ў но­се яе ста­ла на­шмат ляг­чэй па­ды­маць у шко­лу». Мы ў на­шым кан­тэкс­це га­во­рым ме­на­ві­та пра баць­коў­скі склад­нік. У тра­ды­цый­ным сэн­се, пра­шу за­ўва­жыць. А то па­мя­та­е­це, што ў аме­ры­кан­ца-ін­тэр­на Фі­ла з ка­ме­дый­на­га се­ры­я­ла «Ін­тэр­ны» баць­ка­мі бы­лі та­та і... яшчэ адзін та­та? Нам гэ­та­га не зра­зу­мець, што і па­цвяр­джа­лі ўвесь час сва­і­мі кпі­на­мі ка­ле­гі Фі­ла — ін­тэр­ны Ра­ма­нен­ка і Ла­ба­наў. Зрэш­ты, ка­лі га­ва­рыць пра рэ­аль­насць, а не пра філь­мы, тут апош­нім ча­сам так­са­ма не ўсё доб­ра. Пе­ра­мо­га Кан­чы­ты Вурст на сё­лет­нім «Еў­ра­ба­чан­ні» та­му свед­чан­не. Гэ­та муж­чы­на ці ўсё ж жан­чы­на? Які па­ча­так у вы­ха­ван­ні маг­чы­мых на­шчад­каў возь­ме верх у гэ­та­га «ба­ра­да­та­га тва­ру Еў­ро­пы»? (Хлоп­чык Во­ва, які ўсё дзя­цін­ства пра­вёў з баць­кам на ры­бал­цы, так і не на­ву­чыў­ся раз­маў­ляць...)

А ў ма­іх ра­вес­ні­каў з ма­лен­ства пра­ві­ла бы­ло ад­но: баць­ка ўся­му на­ву­чыць. Не­здар­ма ж Ся­мён Сле­па­коў, вы­сту­па­ю­чы яшчэ ў ка­ман­дзе КВЗ, так пра тое і ска­заў: «Па­па зна­ет, па­па пожил — стих на му­зы­ку положил». Жар­ты жар­та­мі, але ме­на­ві­та праз іх аса­біс­ты до­свед, праз іх пад­каз­кі і да­па­мо­гу мы спа­сці­га­лі свет. Ка­лі, на­прык­лад, ву­чы­лі­ся ез­дзіць на ве­ла­сі­пе­дзе або тры­маць у ру­ках ву­ду, а паз­ней — пі­лу ці ся­ке­ру. У пад­лет­ка­вым уз­рос­це ро­ля баць­кі ўво­гу­ле — ого-го! Уз­ро­вень — бог! «Ма­ма, мож­на я пай­ду па­гу­ляю?» — «З кім? Як за­вуць? Коль­кі га­доў? Дзе ву­чыц­ца? Чым зай­ма­ец­ца? Хто баць­кі?» — «Зра­зу­ме­ла... Та­та, мож­на я пай­ду па­гу­ляю?» — «Ідзі!» Да­рэ­чы, у пра­цяг тэ­мы: ве­да­е­це, на­вош­та дзі­ця­ці двое баць­коў? Па­куль ма­ці псі­хуе, баць­ка — нар­маль­ны, а ка­лі ўжо яго «на­кры­ла» па пры­чы­не дзі­ця­чых «за­кі­до­наў», дык ма­ці тым ча­сам «ад­пус­ці­ла».

Не, за­раз та­ты так­са­ма мно­га­му ву­чаць сва­іх дзя­цей. Га­лоў­нае, каб не атры­ма­ла­ся, як у тым жар­це: вы­ха­ван­не — пра­цэс сур'­ёз­ны. Та­му час­цей ім зай­ма­ец­ца кам­п'ю­тар. А ней­кі па­ста­ле­ўшы на­шча­дак і сам та­ту мо­жа на­ву­чыць. Сту­дэнт ка­жа сва­ім баць­кам: «Усё, мне на­да­ку­чы­лі ва­шы ўшчу­ван­ні. Я да­рос­лы ча­ла­век, ха­чу сва­бо­ды. Ха­чу піць пі­ва, су­стра­кац­ца з дзяў­ча­та­мі, поз­на гу­ляць. Я сы­хо­джу з до­ма. І не спы­няй­це мя­не!» Ён на­кі­роў­ва­ец­ца да дзвя­рэй, баць­ка кі­да­ец­ца за ім. «Та­та, я ж пра­сіў не за­трым­лі­ваць мя­не!» — «Сы­нок, вазь­мі мя­не з са­бой!»

...Су­час­ныя та­ты без праб­лем мо­гуць пай­сці ў вод­пуск па до­гля­дзе дзі­ця­ці. У наш час ма­ла­ды баць­ка з ка­ляс­кай на пра­гул­цы — звык­лая з'я­ва. А ўсё ча­му? Та­му, што — у імя ай­ца, і сы­на, і доб­ра­га вы­ха­ван­ня. Па­пру­га! Жар­тую, вя­до­ма. На­са­мрэч, та­му, што муж­чы­ны са­праў­ды ўме­юць доб­ра кла­па­ціц­ца пра дзя­цей.

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?