Вы тут

«Не сы­хо­джу са сцэ­ны ў раз­га­ры шоу»


Пос­пех спа­да­рож­ні­чае ры­зы­коў­ным і та­ле­на­ві­тым. Та­кім, як Ва­ле­рыя Са­доў­ская — пе­ра­мож­ца тэ­ле­пра­ек­та АНТ «Ака­дэ­мія та­лен­таў. Трэ­ці курс». Яна за­яві­ла пра ся­бе на ўсю кра­і­ну, вый­гра­ла гра­шо­вы прыз для пра­цы над сва­ім пер­шым аль­бо­мам і шанц су­пра­цоў­ні­чаць з Ле­а­ні­дам Шы­ры­ным. Мы су­стрэ­лі­ся з гэ­тым твор­чым тан­дэ­мам, каб да­ве­дац­ца больш пра но­вую над­зею бе­ла­рус­кай эст­ра­ды...

3— Ва­ле­рыя, вы ад­кры­ва­лі му­зыч­ны фес­ты­валь «Мост». Якія ўра­жан­ні?

В. С.: Пас­ля фес­ты­ва­лю я дні ча­ты­ры яшчэ ха­дзі­ла ў ста­не эй­фа­рыі. Та­му што ў та­кой па­дзеі ўдзель­ні­ча­ла ўпер­шы­ню і ма­гу ска­заць, атры­ма­ла вя­лі­кі во­пыт. Яшчэ я прос­та вель­мі люб­лю Джо­на Нью­ма­на, та­му з аса­ло­дай па­бы­ла на яго вы­ступ­лен­ні. На­огул я змаг­ла па­гля­дзець, як ар­тыс­ты пра­цу­юць на сцэ­не жыў­цом. І гэ­та, без­умоў­на, па­кі­дае моц­нае ўра­жан­не.

— З пе­ра­мо­гай на «Ака­дэ­міі та­лен­таў» ужо звык­лі­ся?

В. С.: У мя­не мно­гія ці­ка­вяц­ца, маў­ляў, вый­граць, на­пэў­на, бы­ло не­рэ­аль­на? А я іш­ла да гэ­тай мэ­ты, хоць і без уся­ля­кіх ду­мак пра пе­ра­мо­гу. Ця­пер жа ра­зу­мею: клас­на, што скла­ла­ся ме­на­ві­та так. Трэ­ба ру­хац­ца да­лей. Спа­дзя­ю­ся, гэ­ты крок да­па­мо­жа мне ў да­лей­шым.

— Да «Ака­дэ­міі та­лен­таў» вы бы­лі ўдзель­ні­цай «Спя­ва­ю­чых га­ра­доў». Во­пыт, на­бы­ты там, да­па­ма­гаў?

В. С.: Гэта быў пер­шы раз, ка­лі я апы­ну­ла­ся на сцэ­не ў якас­ці ва­ка­ліст­кі. Да гэ­та­га дзе­сяць га­доў вы­хо­дзі­ла на яе іг­раць на пі­я­ні­на, але гэ­та зу­сім ін­шае. Спя­ваць на сцэ­не ку­ды больш ад­каз­на. Па­лац Рэс­пуб­лі­кі, вя­лі­кая за­ла і на­ват рэ­пе­ты­цыі пе­рад вы­ступ­лен­нем не ўра­та­ва­лі ад шо­ку, ка­лі апы­ну­ла­ся на сцэ­не. Ад­рэ­на­лін прос­та за­шкаль­ваў! Та­му, маг­чы­ма, і не дай­шла да фі­на­лу. Не ма­гу ска­заць, што прый­шла пас­ля пра­ек­та за­гар­та­ва­най у «Ака­дэ­мію та­лен­таў», але ўжо з во­пы­там дак­лад­на.

— Ле­а­нід, ска­жы­це, што да­па­маг­ло раз­гле­дзець у Ле­ры та­лент?

Л. Ш.: Як ні дзіў­на тое пра­гу­чыць, але ра­зу­мен­не бы­ло з мо­ман­ту на­шай пер­шай су­стрэ­чы за ку­лі­са­мі. Мно­гае зра­зу­меў па вы­ступ­лен­ні, ад­нак заў­сё­ды ж важ­на да­ве­дац­ца, што за ча­ла­век пе­рад та­бой і якія яго па­мкнен­ні. Ва­ле­рыя агу­чы­ла яшчэ ней­кія свае пра­па­но­вы і роз­ныя на­пра­цоў­кі. Той факт, што дзяў­чы­на пе­ра­ма­га­ла ў кон­кур­сах пі­я­ніс­таў, для мя­не быў свед­чан­нем та­го, што яна ўмее тры­маць у га­ла­ве ад­ра­зу шмат кам­па­не­нтаў (а то, бы­вае, па­мя­тае ча­ла­век пра но­ты, а за­бы­вае пра ды­хан­не ці яшчэ неш­та). Трэ­ба ж пар­тыю «тры­маць» да кан­ца. І Ле­ра да­ла мне ўсе пад­ста­вы мер­ка­ваць, што яна ўмее ўсё тры­маць пад кант­ро­лем. Пас­ля на­шых су­стрэч на рэ­пе­ты­цы­ях ста­ла яс­на, што дзяў­чы­на мо­жа ў вы­ра­шаль­ны мо­мант са­брац­ца і вы­ка­наць ра­бо­ту.

— Як вам пра­цу­ец­ца ра­зам?

В. С.: Мне па­да­ба­ец­ца пра­ца­ваць з Ле­а­ні­дам Ле­а­ні­да­ві­чам, та­му што ўсе ідэі, якія пра­па­ноў­ва­ем я аль­бо ён, мы аб­мяр­коў­ва­ем, спра­бу­ю­чы знай­сці ней­кі кан­сэн­сус. Ня­ма та­ко­га, ка­лі нех­та адзін гне сваю лі­нію. А ў вы­пад­ку, дзе да не­ча­га я яшчэ не дай­шла сва­ім ро­зу­мам, заў­сё­ды ма­гу раз­ліч­ваць на слуш­ную па­ра­ду.

Л. Ш.: У нас на­ват пры спрэч­ках усе су­стрэ­чы ра­дас­ныя. Мож­на мець роз­ныя по­гля­ды на неш­та, але па­він­на пры­сут­ні­чаць ча­ла­ве­чая ад­каз­насць, якая ў нас ёсць.

— У ва­шай пес­ні «Тэр­мі­на­лы» ёсць ра­док «Не сы­хо­дзяць са сцэ­ны ў раз­га­ры шоу». На­коль­кі яна ад­люст­роў­вае ва­ша стаў­лен­не да жыц­ця?

В. С.: Пас­ля та­го вы­пад­ку, ка­лі на «Ака­дэ­міі та­лен­таў» у мя­не пра­паў го­лас, гэ­тыя сло­вы пе­ра­да­юць мно­гія мае пе­ра­жы­ван­ні. Го­лас знік, і я па­ча­ла ду­маць, а ці вар­та пра­цяг­ваць да­лей. Па­ча­ла ра­іц­ца з Ле­а­ні­дам Ле­а­ні­да­ві­чам, ка­ман­дай тэ­ле­ка­на­ла АНТ. І ў вы­ні­ку вы­ра­шы­ла ры­зык­нуць, бо, як той ка­заў, хто не ры­зы­куе, той не п'е шам­пан­ска­га... За­ста­ла­ся і па­ста­ра­ла­ся браць пуб­лі­ку ўжо не го­ла­сам, а эмо­цы­я­мі. І та­ды гэ­тыя сло­вы ста­лі ма­ім дэ­ві­зам.

— Вас мож­на ха­рак­та­ры­за­ваць як «бай­ца»?

4В.С.: Шчы­ра ка­жу­чы, не ма­гу так ска­заць пра ся­бе. Але з са­ма­га дзя­цін­ства, ка­лі ў ма­ім жыц­ці па­ча­лі­ся роз­ныя кон­кур­сы, баць­кі пры­ву­ча­лі мя­не, што трэ­ба быць пер­шай. Та­му заў­сё­ды на­стро­е­на так, што дру­гое мес­ца горш за трэ­цяе...

Л.Ш.: Баць­кі вы­хоў­ва­юць ха­рак­тар, та­му мне бы­ло вель­мі важ­на, каб у вы­пад­ку з Ле­рай на­шы по­гля­ды на яе да­лей­шае раз­віц­цё су­па­да­лі з іх ба­чан­нем. І мы прак­тыч­на знай­шлі агуль­ную мо­ву. Трэ­ба ве­даць мо­ман­ты, ка­лі ты па­ві­нен быць пер­шым, а ка­лі вар­та пе­ра­ча­каць, каб по­тым за­стац­ца ў вый­гры­шы. Жыц­цё не па­він­на за­ле­жаць ад фар­маль­ных пе­ра­мог.

— Рас­ка­жы­це пра сваё мі­ну­лае пі­я­ніст­кі...

В. С.: Па­ча­ло­ся ўсё з та­го, што я, як і мно­гія звы­чай­ныя дзе­ці, пай­шла ў му­зыч­ную шко­лу. Вы­бра­ла фар­тэ­пі­я­на. І мая вы­клад­чы­ца па спе­цы­яль­нас­ці да­ла мне са­мую вя­лі­кую ба­зу, без якой я сён­ня, маг­чы­ма, і не зай­ма­ла­ся б му­зы­кай. За­ня­ткам ад­да­ва­ла па сем га­дзін у дзень. Па­бы­ва­ла на мно­гіх рэс­пуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кон­кур­сах. Дзя­ку­ю­чы іг­ры на ін­стру­мен­це я зра­зу­ме­ла, што го­лас так­са­ма з'яў­ля­ец­ца ін­стру­мен­там. І па­ча­ла зай­мац­ца ва­ка­лам.

— Вы га­то­выя да та­го, што прый­дзец­ца су­мя­шчаць ву­чо­бу ў лінг­віс­тыч­ным уні­вер­сі­тэ­це з жыц­цём на сцэ­не?

В. С.: Ка­лі па­ча­ла­ся «Ака­дэ­мія та­лен­таў», то я кры­ху па­ні­ка­ва­ла. Пер­шы курс, а рап­там на­огул «вы­ле­чу»? Ад­нак пас­ля раз­мо­вы з дэ­ка­нам ад­чу­ла пад­трым­ку і ра­зу­мен­не. У нас на­огул шмат твор­чых лю­дзей ву­чыц­ца ў лінг­віс­тыч­ным. Пад­час «Ака­дэ­міі» мне ўда­ва­ла­ся і ў ву­чо­бе не ад­ста­ваць, та­му, спа­дзя­ю­ся, усё і на­да­лей бу­дзе атрым­лі­вац­ца.

— У якіх кон­кур­сах яшчэ ха­це­лі б паў­дзель­ні­чаць?

В. С.: Менш за ўсё мне ха­це­ла­ся б стаць ар­тыст­кай, якую ве­да­юць толь­кі, на­прык­лад, па «Но­вай хва­лі» аль­бо «Го­ла­се». Па­ві­нен быць ба­гаж зроб­ле­на­га, а не толь­кі пе­ра­мо­гі ў кон­кур­сах. Са­мае ці­ка­вае, што па­пу­ляр­ны­мі час­та ста­но­вяц­ца ме­на­ві­та ўдзель­ні­кі, а пе­ра­мож­цы, бы­вае, зні­ка­юць са сцэ­ны.

Л. Ш.: Я ду­маю, што ёсць час кон­кур­саў і час для ства­рэн­ня свай­го пра­дук­ту. Спра­ва ў тым, як ацэнь­вае ця­бе пра­фе­сій­нае акру­жэн­не, твая аў­ды­то­рыя і ты сам. Кон­курс — зна­чыць ду­маць пра ся­бе, а рэ­пер­ту­ар — пра ся­бе і пра гле­да­ча. Бы­вае, зма­ган­ні пры­но­сяць плён, а зда­ра­ец­ца, ты прос­та тра­ціш свой час.

— Што па­жа­да­лі б тым, хто, як і вы, жа­дае па­ка­рыць сцэ­ну?

В. С.: Ка­лі ўзяць мой не­вя­лі­кі во­пыт, то доб­ра да­па­ма­гае спро­ба за­пі­саць ней­кі ка­вер. Тым са­мым па­гля­дзець ха­ця б на рэ­ак­цыю сва­іх сяб­роў на ва­шы спе­вы. Ад­нак, гэ­та ўсё роў­на не па­каз­чык та­го, ці вар­та вам зай­мац­ца му­зы­кай, бо ўсё пры­хо­дзіць з ча­сам. Мож­на і на ней­кім прэ­стыж­ным кон­кур­се за­явіць пра ся­бе, але не зло­ўжы­вай­це та­кой так­ты­кай.

Л. Ш.: Га­лоў­нае — стаць ча­ла­ве­кам, які ад­люст­роў­вае свой час, і знай­сці сло­вы, каб рас­па­вес­ці пра сваё ба­чан­не яго.

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.