Вы тут

«Мы не па­він­ны са­ро­мец­ца ай­чын­ных та­ва­раў…»


Тым больш што іх коль­касць у кра­мах хут­ка па­вя­лі­чыц­ца

Пра гэ­та за­явіў кі­раў­нік ве­дам­ства Ва­лян­цін Ча­ка­наў, раз­маў­ля­ю­чы з жур­на­ліс­та­мі з на­го­ды 90‑год­дзя мі­ніс­тэр­ства і Дня ра­бот­ні­каў ганд­лю. Мі­ністр па­ве­да­міў і не­каль­кі ін­шых на­він, ці­ка­вых для спа­жыў­цоў.

Не бо­лей за 2 літ­ры

«Рэа­лі­за­цыя пі­ва ў плас­ты­ка­вых бу­тэль­ках з ча­сам бу­дзе спы­не­на, — ска­заў мі­ністр. — У мно­гіх раз­ві­тых кра­і­нах якас­ная ал­ка­голь­ная пра­дук­цыя, у тым лі­ку пі­ва, пра­да­ец­ца толь­кі ў шкля­ных бу­тэль­ках, мы так­са­ма бу­дзем да гэ­та­га імк­нуц­ца». Гэ­тую дум­ку ён вы­ка­заў, ка­мен­ту­ю­чы за­ба­ро­ну на про­даж з 22 лі­пе­ня пі­ва ў та­ры звыш 2 літ­раў. Ва­лян­цін Ча­ка­наў ска­заў, што за­ба­ро­на на рэа­лі­за­цыю пі­ва ў та­ры вя­лі­ка­га аб'­ёму бы­ла ўве­дзе­на ў мэ­тах па­сту­по­ва­га ска­ра­чэн­ня спа­жы­ван­ня на­сель­ніц­твам ал­ка­го­лю.

Ча­ка­ец­ца, што па­доб­ны за­хад бу­дзе эфек­тыў­ным. «Да ўступ­лен­ня ў сі­лу за­ба­ро­ны на рас­піц­цё ал­ка­голь­ных на­по­яў у гра­мад­скіх мес­цах, у пар­ках і скве­рах ма­ла­дыя лю­дзі паў­сюд­на рас­пі­ва­лі іх, што бы­ло вель­мі не­пры­го­жа. Па­га­дзі­це­ся, ця­пер гэ­та­га ня­ма, у пар­ках на­ве­дзе­ны па­ра­дак», — пад­крэс­ліў Ва­лян­цін Ча­ка­наў.

Ад­нак ёсць і яшчэ ад­на пры­чы­на ўвя­дзен­ня за­ба­ро­ны на рэа­лі­за­цыю пі­ва ў вя­лі­кіх бу­тэль­ках — аба­ро­на ўнут­ра­на­га рын­ку. «З‑за мя­жы да нас ішоў та­вар ме­на­ві­та ў та­ры звыш 2 літ­раў», — ска­заў мі­ністр ганд­лю. Да­рэ­чы, пі­ва, якое ўво­зіц­ца на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі, ча­сам каш­туе тан­ней з‑за дэм­пін­га­ва­га цэ­на­ўтва­рэн­ня, ка­лі та­вар свя­до­ма пра­да­ец­ца па ні­жэй­шых кош­тах. «Гэ­та пад­ры­вае пра­цу ай­чын­ных вы­твор­цаў, пе­ра­шка­джае ім раз­ві­вац­ца».

На­вош­та пра­да­ваць не­зра­зу­ме­ла што?

Ва­лян­цін Ча­ка­наў асаб­лі­ва вы­лу­чыў тэ­му пра­соў­ван­ня бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі за­мест ім­парт­най: «Мы не па­він­ны са­ро­мец­ца ай­чын­ных та­ва­раў — яны вы­раб­ле­ны год­на. На жаль, ча­сам мы не ўме­ем іх пра­соў­ваць і пра­да­ваць. Вось у чым асноў­ная на­ша праб­ле­ма. Ка­лі нар­маль­на ай­чын­ную пра­дук­цыю па­ка­заць, ад­вес­ці пад яе доб­рыя мес­цы ў кра­мах, по­пыт па­вя­лі­чыц­ца».

Мі­ністр лі­чыць важ­ным кро­кам у гэ­тым на­прам­ку ўвя­дзен­не па­тра­ба­ван­няў уво­зіць у кра­і­ну толь­кі тыя та­ва­ры, на якія ёсць да­ку­мен­ты аб іх якас­ці і бяс­пе­цы. «Мы не да­зво­лім пра­да­ваць на на­шым рын­ку не­зра­зу­ме­ла што, ка­лі ёсць ай­чын­ны та­вар на­леж­най якас­ці. Та­му ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам і пры­ват­ным уні­тар­ным прад­пры­ем­ствам не­аб­ход­на раз­ві­ваць дыя­лог з бе­ла­рус­кі­мі вы­твор­ца­мі», — пад­крэс­ліў Ва­лян­цін Ча­ка­наў, да­даў­шы, што гэ­ты дыя­лог бу­дзе ўза­е­ма­вы­гад­ным. «З ча­сам прад­пры­маль­ні­кі, мно­гія з якіх сён­ня га­во­раць аб спы­нен­ні сва­ёй дзей­нас­ці (з‑за ўвя­дзен­ня па­тра­ба­ван­няў аб на­яў­нас­ці да­ку­мен­таў), пя­рой­дуць на бе­ла­рус­кія та­ва­ры, па­коль­кі яны якас­ныя і ма­юць усе не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты», — упэў­не­ны кі­раў­нік ве­дам­ства.

Бе­ла­рус­кае — аба­вяз­ко­ва, ім­пар­ту — коль­кі хо­чаш

Яшчэ ад­на доб­рая на­ві­на для на­шых прад­пры­ем­стваў — асар­ты­мент та­ва­раў ай­чын­най вы­твор­час­ці ў кра­мах бу­дзе па­шы­ра­ны ў ад­па­вед­нас­ці з За­ко­нам «Аб дзяр­жаў­ным рэ­гу­ля­ван­ні аб'­ек­таў ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь», які ўсту­піў у сі­лу 22 лі­пе­ня. «Асар­ты­мент­ны пе­ра­лік рас­пра­ца­ва­ны для та­го, каб спа­жы­вец у кра­ме мог знай­сці ўсё не­аб­ход­нае — ма­ла­ко, хлеб, ка­пус­ту, каў­ба­су, мя­са доб­рай якас­ці і па пры­маль­ным кош­це», — рас­тлу­ма­чыў мі­ністр. Ён удак­лад­ніў, што да­ку­мент рас­пра­ца­ва­ны так­са­ма зы­хо­дзя­чы з та­го, якія та­ва­ры вы­пус­ка­юц­ца ай­чын­ны­мі вы­твор­ца­мі, а якія не вы­раб­ля­юц­ца і не вы­рошч­ва­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі (на­прык­лад, ка­ва і цыт­ру­са­выя).

Асар­ты­мент­ны пе­ра­лік та­ва­раў, які дзей­ні­чае сён­ня, рэ­ка­мен­да­ва­ны да вы­ка­нан­ня. Пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу но­ва­га да­ку­мен­та яго вы­ка­нан­не ста­не для суб'­ек­таў ганд­лю аба­вяз­ко­вым. «За­гад­чы­кі крам і кі­раў­ні­кі ганд­лё­вых се­так аба­вя­за­ны бу­дуць мець у на­яў­нас­ці ўсе пра­ду­гле­джа­ныя асар­ты­мент­ным пе­ра­лі­кам та­ва­ры бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці. Пры гэ­тым ім­парт­ныя та­ва­ры не бу­дуць за­ба­ро­не­ны да рэа­лі­за­цыі ў лю­бых коль­кас­цях», — пад­крэс­ліў Ва­лян­цін Ча­ка­наў. «Ця­пер до­ля ай­чын­ных та­ва­раў, што па­сту­па­юць у про­даж, скла­дае ў агуль­ным аб'­ёме больш за 70%, — да­даў мі­ністр. — З та­кім па­каз­чы­кам ні­я­кія за­ба­ро­ны нам не па­трэб­ны».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.