Вы тут

Тра­ва пры да­ро­зе


На­ват не­каль­кіх ім­гнен­няў, ка­лі дзі­ця сам-на­сам з на­ва­коль­ным све­там, да­стат­ко­ва, каб зда­ры­ла­ся не­па­праў­нае

На на­шых мяс­цо­вых мо­гіл­ках, аку­рат «у га­ла­вах» ма­іх баць­кі і ба­бу­лі, ля­жыць хлоп­чык Са­ша. Пад ма­лень­кім кры­жы­кам з фо­та, на якім па­зі­рае ўсмеш­лі­вы га­рэз­лі­вы тва­рык. Кож­ны раз, на­вед­ва­ю­чы род­ных, я ў ней­кі мо­мант па­чы­наю ўгля­дац­ца ў яго, спра­бу­ю­чы ўя­віць, якім бы гэ­ты на­веч­на ча­ты­рох­га­до­вы хлап­чук стаў ця­пер, кім бы пра­ца­ваў, ці бы­лі б у яго дзе­ці: ён уся­го на ча­ты­ры га­ды ма­ла­дзей­шы за мя­не. Пэў­на, быў бы ўжо маж­ным муж­чы­нам, апо­рай сва­ёй ужо ця­пер зу­сім ня­мог­лай ма­ці, да­па­мо­гай і сяб­рам бра­там і сяст­ры...

Я па­мя­таю, як Са­ша за­гі­нуў. Гэ­та бы­ло ў пер­шыя дні лет­ніх ка­ні­кул, ка­лі ўся вяс­ко­вая дзят­ва гу­ля­ла на ву­лі­цы. Конь, за­прэ­жа­ны ў воз, які нёс­ся ша­лё­ным на­мё­там па на­шай ці­хай спа­кой­най ву­лі­цы, не раз­бі­ра­ю­чы да­ро­гі, вы­ска­чыў не­ча­ка­на, ні­бы з пек­ла. (Ака­за­ла­ся, на яго на­па­лі ці то авад­ні, ці то пчо­лы, і жы­вё­лі­на прос­та звар'­я­це­ла, аба­рва­ла пры­вязь і па­не­сла­ся на­ўзда­гад, шу­ка­ю­чы па­ра­тун­ку). Вяс­ко­выя дзе­ці, пры­ву­ча­ныя з ма­лен­ства, што конь — гэ­та не толь­кі да­па­мо­га, але і не­бяс­пе­ка, мы кі­ну­лі­ся ўрос­сып на ўзбо­чы­ны ву­лі­цы. Са­ша ака­заў­ся на ін­шым ба­ку, чым сяст­ра з бра­там, і вы­ра­шыў да іх пе­ра­бег­чы. Не па­спеў — тра­піў як­раз пад ка­пы­ты аша­ле­лай жы­вё­лы. Цяж­кі ка­пыт з лёг­кас­цю пра­ла­маў ча­ты­рох­га­до­ва­му дзі­ця­ці га­ла­ву.

Па Са­шу га­ла­сі­ла ўся вёс­ка, баць­кі над ма­лень­кай да­ма­ві­най па­чар­не­лі ад го­ра. Іх не бы­ло по­бач з дзець­мі ў той тра­гіч­ны мо­мант, як не бы­ло і ўво­гу­ле ні­ко­га са ста­рэй­шых, хто мог бы спы­ніць та­го ка­ня. Усе бы­лі на пра­цы, дзе­ці бы­лі са­мі па са­бе: ні дзі­ця­ча­га са­да, ні дзі­ця­ча­га ла­ге­ра ў шко­ле (да якой да та­го ж тры кі­ла­мет­ры) та­ды не бы­ло. На мес­цы хлоп­чы­ка Са­шы мог быць лю­бы з на­шай стра­ка­тай дзі­ця­чай кам­па­ніі. Ле­там мы рас­лі фак­тыч­на як тра­ва пры да­ро­зе: кі­ну­тыя ў леп­шым вы­пад­ку на глу­ха­ва­тых і пад­сле­па­ва­тых ба­буль-пра­ба­буль, ад якіх з лёг­кас­цю збя­га­лі ў по­шу­ках пры­год, ці на не­на­шмат ста­рэй­шых сяс­цёр-бра­тоў, якія і са­мі су­проць пры­год ні­чо­га не ме­лі. Ус­па­мі­на­ю­чы сён­ня гэ­тыя са­мыя пры­го­ды, ра­зу­ме­еш, што анёл-ахоў­нік быў та­ды піль­най нянь­кай, і толь­кі дзя­ку­ю­чы яму мы пе­ра­жы­лі тое сваё не­бяс­печ­нае дзя­цін­ства...

Мі­ну­ла больш за трыц­цаць га­доў, шмат што змя­ні­ла­ся, над ма­лень­кі­мі гра­ма­дзя­на­мі кра­і­ны гэ­та са­мая кра­і­на, без пе­ра­больш­ван­ня, ка­ло­ціц­ца: каб усё бы­ло бяс­печ­на, каб кож­ны быў за­ня­ты і да­гле­джа­ны, каб баць­кі маг­лі спа­кой­на зай­мац­ца сва­ёй спра­вай, не хва­лю­ю­чы­ся, ці не ўлез­ла дзі­ця ў якую шко­ду. Лет­ні­кі, гру­пы па­доў­жа­на­га дня, гурт­кі, клу­бы па ін­та­рэ­сах — на­ват у вяс­ко­вых не­вя­лі­кіх шко­лах гэ­тыя па­няц­ці не вы­гля­да­юць фан­тас­тыч­ны­мі. Пра­цуе (і эфек­тыў­на пра­цуе!) цэ­лая сіс­тэ­ма...

... Але ча­му та­ды на кла­дах што­год з'яў­ля­юц­ца све­жыя не­вя­лі­кія ма­гіл­кі з усмеш­лі­вы­мі дзі­ця­чы­мі тва­ры­ка­мі на пом­ні­ках? За апош­нія пяць дзён іх у на­шай не­вя­лі­кай кра­і­не — як мі­ні­мум пяць. Як за­свед­чы­ла б абы­яка­вая ста­тыс­ты­ка — у ся­рэд­нім па ад­ным смя­рот­ным вы­пад­ку за дзень. Маю на ўва­зе, ка­лі зда­ры­ла­ся не не­па­збеж­нае, а не­да­рэ­чна-вы­пад­ко­вае. У Пін­скім ра­ё­не шас­ці­га­до­вы хлоп­чык пе­ра­бя­гаў ву­лі­цу пе­рад гру­за­ві­ком. Ва­дзі­цель, уба­чыў­шы дзі­ця, уда­рыў па тар­ма­зах, але гру­жа­ная цяж­кая ма­шы­на ка­ці­ла­ся яшчэ не­каль­кі мет­раў і пе­ра­еха­ла кво­лую фі­гур­ку. Пе­рад гэ­тым у Пін­ску дзе­ся­ці­га­до­вая дзяў­чын­ка па­та­ну­ла, ра­ту­ю­чы сяб­роў­ку. Ку­па­лі­ся яны ў не­бяс­печ­ным і не пры­дат­ным да ку­пан­ня мес­цы, да­брац­ца да яко­га ўво­гу­ле мож­на толь­кі на лод­цы або аб'­ехаў­шы 20 кі­ла­мет­раў. Дзяў­чын­ку да мес­ца яе гі­бе­лі пры­вёз ў чоў­не... улас­ны дзя­ду­ля. У Ма­ла­рыц­кім ра­ё­не два­нац­ца­ці­га­до­вы хлоп­чык пры­ехаў з баць­ка­мі ку­пац­ца (зноў жа ў мес­цы, дзе ра­біць гэ­та за­ба­ро­не­на) і вы­ра­та­ваць яго не ўда­ло­ся. У Ра­га­чо­ве ў Дняп­ры (а хто быў там, ве­дае, што ра­ка там шы­ро­кая, уся «па­бі­тая» ві­ра­мі) па­та­нуў вась­мі­га­до­вы хлап­чук: ён на­огул ку­паў­ся без да­рос­лых. 12-га­до­вую дзяў­чын­ку, якая пры­еха­ла па­плю­хац­ца ў за­поў­не­ным ва­дой кар'­е­ры з сяб­роў­ка­мі, ва­да­ла­зы пад­ня­лі з глы­бі­ні 13(!) мет­раў... Гэ­ты жа­лоб­ны і жу­дас­ны спіс мог бы па­поў­ніц­ца яшчэ дву­ма вы­пад­ка­мі: у Го­ме­лі з акна трэ­ця­га па­вер­ха вы­паў двух­га­до­вы ма­лы, а ў Го­мель­скім ра­ё­не з дру­го­га па­вер­ха — шас­ці­га­до­вая дзяў­чын­ка. Дзя­куй Бо­гу, дзе­ці не за­гі­ну­лі, але моц­на па­ка­ле­чы­лі­ся, і ад ад­на­го толь­кі ўяў­лен­ня, як ба­лю­ча ця­пер гэ­тым ма­лень­кім ча­ла­веч­кам, на­ват у спё­ку пра­ці­нае хо­лад.

Як ба­лю­ча іх баць­кам, род­ным тых, што за­гі­ну­лі, — страш­на на­ват ду­маць. Пэў­на, сту­кае ў скро­ні гор­кая праў­да, якая ця­пер з імі бу­дзе на­заўж­ды: не да­гле­дзе­лі, не за­сце­раг­лі, па­кі­ну­лі (ня­хай са­бе і на не­каль­кі хві­лін) ад­ных... На­шы дзе­ці па-ра­ней­ша­му — і сён­ня ў боль­шай сту­пе­ні, чым трыц­цаць га­доў на­зад, ме­на­ві­та па ві­не сва­іх са­мых бліз­кіх да­рос­лых лю­дзей — як тра­ва пры да­ро­зе. На­ват не­каль­кі ім­гнен­няў, ка­лі яны сам-на­сам з на­ва­коль­ным све­там — і зда­ра­ец­ца не­па­праў­нае. Адзі­ная ў жыц­ці сі­ту­а­цыя, якую ні­як не зме­ніш...

Коль­кі яшчэ па­він­на з'я­віц­ца но­вых ма­лень­кіх ма­гіл, каб мы гэ­та зра­зу­ме­лі? Не ча­ка­ю­чы, па­куль бя­да пры­ту­пае за дзі­ця­чай тру­ной у ха­ту...

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».