Вы тут

Пры­ві­тан­не ад зем­ля­коў Мах­тум­ку­лі


Бе­ла­русь і Турк­ме­ні­стан сяб­ру­юць куль­ту­ра­мі

Дні куль­ту­ры Турк­ме­ні­ста­на ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь ад­кры­лі­ся ў Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі кан­цэрт­най пра­гра­май. Але ёй па­пя­рэд­ні­ча­ла вы­ка­нан­не гім­наў дзвюх кра­ін. Што ці­ка­ва: турк­ме­ны, якія бы­лі ў за­ле, слу­ха­лі іх, па­клаў­шы ру­ку на сэр­ца. Вось жа па­ва­га да тра­ды­цый, да гас­па­да­роў, па­ду­ма­ла­ся ў той мо­мант. А по­тым — ця­гам кан­цэр­та — дум­ка пра тра­ды­цыі і па­ва­гу да іх толь­кі ўма­ца­ва­ла­ся — з пе­ра­но­сам у наш, бе­ла­рус­кі бок, з дум­ка­мі пра сваю, бе­ла­рус­кую куль­ту­ру: ін­шыя нас ці­ка­вяць яшчэ і тым, што да­юць маг­чы­масць зра­зу­мець, што та­ко­га ад­мет­на­га (і каш­тоў­на­га) ёсць у нас.

1Дэ­ле­га­цыя Турк­ме­ні­ста­на пра­ду­ма­ла, якую пра­гра­му вес­ці ў Бе­ла­русь: цу­доў­нае вы­ка­нан­не Ша­пэ­на на фар­тэ­пі­я­на пра­дэ­ман­стра­ва­ла вы­со­кі ўзро­вень су­час­най пра­фе­сій­най куль­ту­ры гэ­тай кра­і­ны. Эст­рад­ныя пес­ні дыс­ка­тэч­на­га гу­чан­ня па­ка­за­лі, што раз­ві­ва­ец­ца на­пра­мак мо­ла­дзе­вай му­зы­кі, пры­чым турк­мен­скія ар­тыс­ты ў мод­ных стро­ях (хлоп­цы і дзяў­ча­ты) спя­ва­лі пес­ні ў су­час­ных рыт­мах на род­най мо­ве. Але ўсё ж, ка­лі ёсць маг­чы­масць па­зна­ё­міц­ца з куль­ту­рай ін­шых на­ро­даў, то больш за ўсё кра­нае тое, ча­го ня­ма ў нас. Не­здар­ма ж тра­ды­цый­ная пес­ня «На­паі мя­не» з вя­лі­кім раз­моў­ным пра­ло­гам па-турк­мен­ску вы­клі­ка­ла ў за­ле ся­род бе­ла­ру­саў ці не най­боль­шыя ава­цыі. У ін­шай куль­ту­ры ці­ка­вае тое, што ёсць толь­кі ў ёй і больш ні­дзе. Не­здар­ма на ад­крыц­ці Дзён куль­ту­ры Турк­ме­ні­ста­на ў Бе­ла­ру­сі Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Турк­ме­ні­ста­на ў Бе­ла­ру­сі Му­рад Яз­бяр­дзі­еў пад­крэс­ліў:

— Ба­зай лю­бых цы­ві­лі­за­ва­ных ча­ла­ве­чых ад­но­сін з'яў­ля­ец­ца куль­ту­ра. Та­му кі­раў­ні­кі на­шых дзяр­жаў пад­крэс­лі­ва­юць важ­насць куль­тур­ных кан­так­таў. У вы­ні­ку пра­вя­дзен­не та­кіх ме­ра­пры­ем­стваў ста­ла тра­ды­цый­ны­м і ўза­ем­ны­м... У ця­пе­раш­нім гла­ба­лі­за­ва­ным све­це зна­ём­ства з куль­тур­ны­мі тра­ды­цы­я­мі ад­но ад­на­го спры­яе яшчэ боль­ша­му зблі­жэн­ню на­шых кра­ін і іх куль­тур­на­му ўзба­га­чэн­ню. У Турк­ме­ні­ста­не раз­віц­цё куль­ту­ры і мас­тац­тваў з'яў­ля­ец­ца ад­ным з дзяр­жаў­ных пры­яры­тэ­таў, які ўплы­вае на да­сяг­нен­ні ў эка­но­мі­цы і са­цы­яль­най сфе­ры. Вя­до­ма, што куль­ту­ра ўплы­вае на аду­ка­цыю і эс­тэ­тыч­нае вы­ха­ван­не лю­дзей, то бок на ча­ла­ве­чы фак­тар. Та­му пры­ем­на ад­зна­чыць, што ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі ця­пер на­ву­ча­ец­ца больш за 9000 гра­ма­дзян Турк­ме­ні­ста­на. Па­тэн­цы­ял куль­тур­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня на­шых на­ро­даў вя­ліз­ны. І ў гэ­тыя дні ад­бу­дуц­ца ці­ка­выя су­стрэ­чы, што ста­не гле­бай для раз­віц­ця кан­так­таў і но­вых куль­тур­ных пра­ек­таў.

На­са­мрэч куль­тур­ныя ста­сун­кі з Турк­ме­ні­ста­нам у нас са­праў­ды плён­ныя — і не ска­жаш, што вя­лі­кая ад­лег­ласць па­між на­шы­мі кра­і­на­мі. У нас, у Бе­ла­ру­сі, вы­хо­дзяць кні­гі, на­прык­лад, збор­нік тво­раў су­час­ных пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі і Турк­ме­ні­ста­на «Су­гуч­ча сэр­цаў», вы­хо­дзяць тво­ры кла­сі­ка турк­мен­скай лі­та­ра­ту­ры, паэ­та (а для яго на­ро­да — на­ват пра­ро­ка) Мах­тум­ку­лі ў пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву на­шых твор­цаў. Ёсць шмат ін­шых пра­ек­таў, якія ажыц­цяў­ля­юц­ца на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні. На­прык­лад, Дні куль­ту­ры Турк­ме­ні­ста­на ў Бе­ла­ру­сі ад­бы­лі­ся ў 2010 го­дзе, у 2012-м быў ві­зіт у ад­каз бе­ла­рус­кай дэ­ле­га­цыі з Дня­мі куль­ту­ры. Бы­лі Дні бе­ла­рус­ка­га кі­но ў Турк­ме­ні­ста­не. І зноў — гос­ці да нас. І што тут га­даць на­конт сак­рэ­ту на­шай асаб­лі­вай бліз­ка­сці, ня­гле­дзя­чы на геа­гра­фіч­ную ад­лег­ласць?..

Мі­ністр куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ба­рыс Свят­лоў ад­зна­чыў:

— Дні куль­ту­ры пад­ма­цоў­ва­юць ста­сун­кі па­між кра­і­на­мі і іх кі­раў­ні­ка­мі. Мы вы­кон­ва­ем асаб­лі­вую мі­сію па ўма­ца­ван­ні друж­бы па­між на­ро­да­мі Бе­ла­ру­сі і Турк­ме­ні­ста­на. Бе­ла­рус­кі і турк­мен­скі на­ро­ды ва­ло­да­юць уні­каль­ным гіс­та­рыч­ным во­пы­там і ба­га­ты­мі куль­тур­ны­мі тра­ды­цы­я­мі, част­ка з якіх сфар­мі­ра­ва­на іх су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі. Зна­ём­ства з на­цы­я­наль­най спад­чы­най ад­но ад­на­го здоль­нае яшчэ больш уз­ба­га­ціць на­шы кра­і­ны. Ад­мет­на, што ця­пе­раш­няе ме­ра­пры­ем­ства пра­во­дзіц­ца ў год 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. Нас звяз­вае агуль­ная па­мяць: у ме­ма­ры­яль­най за­ле Пе­ра­мо­гі му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны РБ уша­на­ва­ныя ім­ёны турк­ме­наў, якія атры­ма­лі зван­ні Ге­ро­яў Са­вец­ка­га са­ю­за за муж­насць і ге­ра­ізм, пра­яў­ле­ныя ў ба­ях на бе­ла­рус­кай зям­лі.

Гіс­то­рыя — ці­ка­вая з'я­ва. Мы га­во­рым пра адзі­ную, але пры гэ­тым ма­ем на ўва­зе, што кож­ны на­род пра­хо­дзіў усё ж свой вя­лі­кі шлях, ня­прос­ты, але ад­мет­ны ме­на­ві­та з-за тых умоў, у якіх іс­на­ваў. Пра ад­мет­насць турк­мен­скай куль­ту­ры ў яе гіс­та­рыч­ным раз­віц­ці мож­на па­раз­ва­жаць, на­ве­даў­шы вы­ста­ву з фон­даў Ма­рый­ска­га ве­ла­яц­ка­га гіс­то­ры­ка-края­знаў­ча­га му­зея, якая раз­мяс­ці­ла­ся ў На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі Бе­ла­ру­сі.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.