Вы тут

Узровень супрацоўніцтва Беларусі і Літвы дае магчымасць разлічваць на рэалізацыю сур'ёзных інфраструктурных праектаў - Мясніковіч


Узровень супрацоўніцтва Беларусі і Літвы дае магчымасць ставіць задачу рэалізацыі больш сур'ёзных інфраструктурных праектаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што паміж Беларуссю і Літвой склаліся трывалыя добрасуседскія адносіны, краіны стараюцца канструктыўна вырашаць пытанні. Беларуска-літоўскае супрацоўніцтва прэм'ер-міністр ахарактарызаваў як даволі дынамічнае. "Можна ставіць задачу аб больш сур'ёзных праектах, інфраструктурных праектах", - сказаў ён. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч выказаў пажаданне, каб дасягнутыя раней дамоўленасці на ўзроўні прэм'ер-міністраў рэалізоўваліся і ў далейшым.

У сваю чаргу Лінас Лінкявічус падкрэсліў, што беларуска-літоўскія адносіны належаць да катэгорыі тых, якія неабходна падтрымліваць і берагчы, паважаючы пазіцыі адзін аднаго.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Беларусі па 25 ліпеня. На парадку дня - спектр пытанняў беларуска-літоўскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і ЕС. Візіт праходзіць у адказ: кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей па запрашэнні літоўскага калегі наведваў Вільнюс 28 лютага - 1 сакавіка 2014 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».