Вы тут

Часова выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Украіны прызначаны Уладзімір Гройсман


Часова выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Украіны прызначаны віцэ-прэм'ер, міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Гройсман, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэна Авакава.

Уладзімір Гройсман з'яўляецца таксама кіраўніком дзяржаўнай камісіі па расследаванні катастрофы малайзійскага Boeing на ўсходзе.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк сёння на пасяджэнні Вярхоўнай рады заявіў аб адстаўцы ў сувязі з развалам кааліцыі ў парламенце і блакаваннем радай урадавых ініцыятыў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?