Вы тут

Канада ўвяла новыя санкцыі супраць "шырокага круга" расійскіх прадпрыемстваў


Канада ўвяла новыя санкцыі супраць шэрагу расійскіх кампаній, з тым каб "яшчэ больш пакараць Маскву" за "незаконную акупацыю Крыма і правакацыйную ваенную актыўнасць на ўсходзе Украіны", перадае Reuters.

У спісе кампаній, якія трапілі пад санкцыі, у прыватнасці, "Новатэк", "Газпромбанк", "Знешэканамбанк" і канцэрн "Калашнікаў". Канадскі прэм'ер растлумачыў, што санкцыі ўяўляюць спыненне крэдытавання энергетычных кампаній і фінансавых устаноў, якія трапілі ў чорны спіс.

На мінулым тыдні ЗША распаўсюдзілі санкцыі на два банкі, якія ўвайшлі ў канадскі спіс, - "Газпромбанк", "Знешэканамбанк", а таксама на прадпрыемства "Базальт", кампанію "Сузор'е", НВА машынабудавання, КБ прыборабудавання.

Еўрасаюз разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць расійскіх банкаў з дзяржаўным удзелам, як заявілі прадстаўнікі ЕС раней у чацвер, 24 ліпеня. У гэты ж дзень Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць Расіі: у спіс трапілі 15 чалавек і 18 кампаній.

Пад канадскія санкцыі патрапілі таксама самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі. "Гэтыя групы, з дапамогай прамой падтрымкі з боку Расіі, здзяйсняюць абуральныя па сваёй супрацьпраўнасці дзеі супраць урадавых войскаў Украіны, супраць міжнародных назіральнікаў, якія знаходзяцца ў рэгіёне, супраць мірнага насельніцтва", - гаворыцца ў заяве прэм'ера Харпера, размешчаным на яго афіцыйным сайце.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.