Вы тут

Ліга Еўропы: "Дынама" і "Шахцёр" ідуць далей, "Нёман" сышоў з дыстанцыі


Першымі з трох беларускіх клубаў у турніры свой матч завяршылі футбалісты мінскага "Дынама". Гуляючы ў гасцях у фінскага клуба МЮПА, падапечныя Уладзіміра Жураўля завяршылі сустрэчу ўнічыю - 0:0. Тыдзень таму ў Мінску дынамаўцы разграмілі фінскую дружыну з лікам 3:0. У трэцім кваліфікацыйным раўндзе "Дынама" чакае сустрэча румынскім клубам "Клуж". Першую гульню мінчане правядуць 31 ліпеня на сваім полі, а 7 жніўня згуляюць у Румыніі.

Футбалісты салігорскага "Шахцёра" следам за "Дынама" таксама прабіліся ў трэці кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы.

Учора на полі салігорскага стадыёна "Будаўнік" гарнякі першымі прапусцілі мяч ад гасцей з ірландскага "Деры Сіці" - на 6-й хвіліне вароты Артура Кацянкова пабіў Майкл Дафі. Гаспадары поля нядоўга былі ў ролі прайграваючых, і ўжо праз 3 хвіліны Сяргей Балановіч аднавіў раўнавагу - 1:1. Яшчэ праз 20 хвілін "Шахцёр" да радасці сваіх заўзятараў выйшаў наперад - другі гол у вароты Джэрарда Догерці забіў грузінскі легіянер беларускага клуба Аляксандр Гурулі. Да перапынку абодва супернікі маглі яшчэ раз забіць па голу, але абарончыя парадкі каманд  былі на вышыні. У другой палове сустрэчы гульня праходзіла на сустрэчных курсах, на 67-й хвіліне матчу Дзмітрый Асіпенка забіў трэці мяч - 3:1. Да канца гульні салігорцы не саступілі ініцыятыву і яшчэ двойчы дабіліся поспеху - на 81-й хвіліне вызначыўся Мікалай Януш, а перад самым фінальным свістком Ілля Галюза давёў вынік да разгромнага - 5:1.

Наступным супернікам беларусаў будзе бельгійскі "Зульте-Варэгем", які 31 ліпеня прыме "Шахцёр" у сябе дома, а 7 жніўня каманды згуляюць у Беларусі.

А вось Футбалісты гродзенскага "Нёмана" не змаглі прайсці ў трэці кваліфікацыйны раунд розыгрышу Лігі Еўропы. Пасля хатняй нічыёй у першым матчы 2-га раўнда кваліфікацыі з "Хабнарф'ёрдзюрам" (1:1) падапечныя Сяргея Саладоўнікава ў гасцях саступілі ісландцам з лікам 0:2 і завяршылі свой еўракубкавы шлях.

У трэцім кваліфікацыйным раўндзе галоўнага кантынентальнага турніру Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ двойчы сустрэнецца з венгерскім "Дэбрэцэнам": 29 ліпеня супернікі згуляюць у Венгрыі, а 5 жніўня сустрэнуцца на полі "Барысаў-Арэны".

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.