Вы тут

Больш за 400 рыцараў возьмуць удзел у фэсце ў Мсціславе


Штогадовы рыцарскі фэст у гэnsv гэтым горадзе пройдзе 26-27 ліпеня.

Пачнецца рыцарскі свята з набажэнства ў гонар воінаў-мсціслаўцаў, якія загінулі за Айчыну на паялх бітваў у розныя часы, затым пройдзе навукова-практычная канферэнцыя "Канцэпт святасці ў гістарычным аспекце" і адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фэсту з традыцыйным шэсцем і прадстаўленнем рыцарскіх клубаў на галоўнай плошчы горада.

Гасцей і жыхароў Мсціслава на працягу двух дзён чакаюць рыцарскія турніры і спаборніцтвы, старадаўнія нацыянальныя танцы, выступленні выканаўцаў сярэднявечнай музыкі, папулярныя ў Сярэднявечча забавы - парасячыя, тараканавыя і мышыныя забегі. Будуць працаваць горад майстроў, атракцыёны, кірмашы, праводзіцца экскурсіі, сярэднявечная дыскатэка, фаер-шоў. Фарматам свята прадугледжаны тэатралізаваныя дзіцячыя праграмы і сярэднявечныя забавы, майстар-класы, выставы і конкурсы.

Фіналам рыцарскага фэсту стане падвядзенне вынікаў рыцарскіх турніраў і ўзнагароджанне рыцарскіх клубаў на Замкавай гары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».