Вы тут

Аршанскі авіярамонтны завод мае намер пачаць серыйную вытворчасць верталётаў


Аршанскі авіярамонтны завод мае намер пачаць серыйную вытворчасць верталётаў Мі-8 МСБВ. Пра гэта сёння паведаміў журналістам генеральны дырэктар ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод" Уладзімір Троіцкі.

Па словах кіраўніка ААТ, Мі-8 МСБ, які ўжо пастаўлены на серыйную вытворчасць, летась паставіў 12 сусветных рэкордаў, у тым ліку па вышыні гарызантальнага палёту - 9150 м (гэта ўнікальна для верталёта). "Мы зрабілі грамадзянскую машыну, а нядаўна на выставе прадставілі ваенны варыянт - Мі-8 МСБВ з узбраеннем, які можа прымяняцца прама на полі бою", - падкрэсліў Уладзімір Троіцкі.

Цяпер ёсць добрыя перспектывы вырабляць гэтую машыну серыйна і прадаваць ў многія краіны. "Заказаў на ваенную тэхніку сёння больш, чым на грамадзянскую, тым больш што гэтая машына мае ўнікальныя характарыстыкі", - падкрэсліў гендырэктар завода.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.