Вы тут

Лета ў “Маладосці”


Жнівеньскі нумар “Маладосці” атрымаўся сонечным і настраёвым. У якасці пацверджання - радкі Ірыны Чарняўскай, падборка вершаў якой друкуецца ў восьмай “Маладосці”:

вокладка

Лету не спіцца:
Лета знарок
Грэецца, нібы прас.

Шчокі суніцам

Чэрвень апёк –

Папрыгажэлі ўраз!

 

Паўтысячагоддзя таму ў жніўні геніяльны Францішак Скарына, гонар беларускай нацыі, выдаў сваю першую кнігу. Беларусы штогод ушаноўваюць гэтую святую падзею, святкуючы Дзень беларускага пісьменства. Восьмы нумар “Маладосці” пачынаецца з матэрыялаў, прысвечаных святу. Тут вы знойдзеце пераклады паэзіі замежных гасцей Дня беларускага пісьменства з розных краін.

У рубрыцы “Упершыню ў “Маладосці” публікуюцца пакуль яшчэ сціплыя, але безумоўна таленавітыя празаікі Даша Марозава і Мікіта Волкаў і паэт Цімур Буйко. Знаёмцеся з імі і не судзіце надта строга! А вось з каго ў восьмым нумары складаецца сузор’е ўжо даўно заўважаных і адзначаных на літаратурнай ніве: паэты Віктар Шніп, Аліса Мініна, Ірына Чарняўская і пісьменнікі Уладзімір Мажылоўскі ды Алёна Беланожка. Нешта асаблівае чакае вас на “Старонцы аднаго верша”: “Віленскі лямант” айца Яўстафія Халіманкова – шчымлівы лірычны твор пра незваротнасць таго, што скраў бязлітасны час…

У  “Эпісталярыі” змешчаныя лісты Лявона Гмырака ў рэдакцыю “Нашай нівы”, якія нідзе дагэтуль не друкаваліся: каштоўны помнік тагачаснай думкі і мовы.

Сярод публіцыстычных матэрылаў хочацца адзначыць інтэрв’ю з паэткай Людмілай Рублеўскай у рубрыцы “Кухня Машы Дуброўскай”, артыкул Ягора Конева пра вядомага беларускага тэатральнага рэжысёра Валерыя Анісенку, а таксама нясумную гутарку з младым спеваком Уладзіславам Чыжыкавым, які ўдала спалучае эстрадную дзейнасць з вучобай на філфаку.

У рубрыцы “ГістфакТ” працягваецца публікацыя ўспамінаў філамата Эдварда Масальскага, сведкі бурных гістарычных падзей ХІХ стагоддзя. Спадзяюся, вы пазнаёміліся з імі ў папярэдніх нумарах “Маладосці” і ўжо паспелі імі захапіцца.

Чытайце “Маладосць” і ўсміхайцеся сонцу!

Тамара Сарачынская

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».