Вы тут

Каб пацыенты перасталі скардзіцца, а ўрачы — перагружацца


Праб­ле­ма з кад­ра­мі ў звы­чай­ных па­лі­клі­ні­ках па­куль за­хоў­ва­ец­ца. Ура­чоў не ха­пае. Са­мі ме­ды­кі ба­чаць праб­ле­му най­перш у вы­со­кіх на­груз­ках — яны не хо­чуць і не мо­гуць вы­трым­лі­ваць пе­ра­груз­кі за лю­быя гро­шы. А тым больш за ма­лыя, што ад­зна­ча­ец­ца ме­ды­ка­мі ўжо як дру­гая част­ка кад­ра­вай праб­ле­мы на пер­шым уз­роў­ні ака­зан­ня ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі. Як жа раз­гру­зіць ура­ча? Як змен­шыць чэр­гі ў па­лі­клі­ні­ках? Аказ­ва­ец­ца, за­да­ча не та­кая ўжо не­вы­ра­шаль­ная. Сва­ім по­гля­дам на сі­ту­а­цыю дзе­ліц­ца член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па ахо­ве зда­роўя, фі­зіч­най куль­ту­ры, ся­мей­най і ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­цы Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, стар­шы­ня Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі ўра­чоў Дзміт­рый ШАЎ­ЦОЎ.

2—У 2006 го­дзе я ўзна­ча­ліў цэнт­раль­ную ра­ён­ную па­лі­клі­ні­ку № 34 г. Мін­ска. За тыя шэсць га­доў, па­куль я быў га­лоў­ным ура­чом, мне з гру­пай ад­на­дум­цаў уда­ло­ся рас­пра­ца­ваць цэ­лы біз­нес-план, рэа­лі­за­цыя яко­га па­він­на бы­ла на­ла­дзіць ра­бо­ту па-но­ва­му. Каб па­цы­ен­ты ўрэш­це пе­ра­ста­лі скар­дзіц­ца, а ўра­чы пе­ра­гру­жац­ца. На­ша ўста­но­ва пер­шай па­ча­ла ўка­ра­няць ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі ў ахо­ве зда­роўя. Бы­ла ство­ра­на элект­рон­ная рэ­гіст­ра­ту­ра. Ка­лі па­цы­ент зва­ніў, каб узяць та­лон на пры­ём, апе­ра­тар па­зна­чаў у кам­п'ю­та­ры яго проз­ві­шча і атрым­лі­ваў ін­шыя не­аб­ход­ныя звест­кі — ад­рас, тэ­ле­фон, коль­касць на­вед­ван­няў па­лі­клі­ні­кі гэ­тым па­цы­ен­там. Гэ­та знач­на ска­ра­ча­ла час на рэ­гіст­ра­цыю. Па­ра­лель­на мы ўка­ра­ні­лі аў­дыя- і ві­дэа­за­піс гэ­тай раз­мо­вы. Так што праз ка­рот­кі час уда­ло­ся па­зба­віц­ца цэ­ла­га шэ­ра­гу скар­гаў ад па­цы­ен­таў на­конт той жа не­маг­чы­мас­ці да­зва­ніц­ца і не­дак­лад­нас­ці рэ­гіст­ра­та­ра. Пас­ля гэ­та­га, як толь­кі да мя­не ў ка­бі­нет за­хо­дзіў чар­го­вы абу­ра­ны па­цы­ент, я сум­лен­на пра­па­ноў­ваў: да­вай­це па­гля­дзім ві­дэа­за­піс ва­шай раз­мо­вы з рэ­гіст­ра­та­рам. Ка­лі мы ўба­чым, што яна са­праў­ды вас аб­ра­зі­ла, то я ад­ра­зу ж зваль­няю яе з пра­цы; ка­лі ж сі­ту­а­цыя бы­ла ін­шай, я вы­клі­каю юрыс­та і мы аб­ві­на­вач­ва­ем вас у па­клё­пе. Ні­во­дзін на та­кі пра­гляд так і не па­га­дзіў­ся, а праз ка­рот­кі час скар­гі спы­ні­лі­ся ў прын­цы­пе. Сло­вам, дыс­цып­лі­на­ва­ны­мі ста­лі і рэ­гіст­ра­та­ры, і па­цы­ен­ты.

Да­лей быў ство­ра­ны сайт па­лі­клі­ні­кі, уве­дзе­на пра­гра­ма за­ка­зу та­ло­наў праз ін­тэр­нэт. Пры­чым праз ка­рот­кі час та­ло­ны ста­лі пер­са­наль­ны­мі, па­коль­кі ў кам­п'ю­тар­най ба­зе бы­ла раз­ме­шча­на ін­фар­ма­цыя аб усіх 40 ты­ся­чах на­шых па­цы­ен­таў. Ця­пер мы па­ба­чы­лі, хто і коль­кі ра­зоў за­каз­вае та­ло­ны. І вы­явіў­ся ці­ка­вы мо­мант. 2 пра­цэн­ты — а гэ­та 800 ча­ла­век — хо­дзяць у па­лі­клі­ні­ку… прос­та так! 20 ча­ла­век за­хо­дзяць у па­лі­клі­ні­ку што­дня, з пе­ра­пын­кам толь­кі на вы­хад­ныя.

Пер­шы­мі мы ўка­ра­ні­лі і элект­рон­ны рэ­цэпт. 36 пра­цэн­таў па­цы­ен­таў, за­ма­ца­ва­ных за на­шай па­лі­клі­ні­кай, — лю­дзі пен­сій­на­га ўзрос­ту, кож­ны з іх мае ад трох хра­ніч­ных ды­яг­на­заў. Уя­ві­це, што та­ко­му хво­ра­му па­трэ­бен не адзін, а шэсць і бо­лей рэ­цэп­таў. Вы­пі­саць ха­ця б шэсць рэ­цэп­таў тэр­мі­нам да шас­ці ме­ся­цаў — зна­чыць за­поў­ніць 36 па­пер! Гэ­та га­дзі­на, ка­лі не больш. А вы­піс­ка ад­на­го элект­рон­на­га рэ­цэп­та зай­мае 30–40 се­кун­даў. А ўсё та­му, што на кож­ным пра­цоў­ным мес­цы ў нас з'я­віў­ся кам­п'ю­тар з ла­каль­най сет­кай. Ура­чу да­стат­ко­ва ад­крыць ам­бу­ла­тор­ную карт­ку па­цы­ен­та, па­зна­чыць ле­кі і на­дру­ка­ваць на спе­цы­яль­ным блан­ку. Ад­на­ча­со­ва мы атрым­лі­ва­ем маг­чы­масць ад­соч­ваць, гру­ба ка­жу­чы, у якую су­му абы­хо­дзіц­ца ля­чэн­не Іва­но­ва. Бо з ап­тэ­кі па­лі­клі­ні­ка атрым­лі­вае ін­фар­ма­цыю аб тым, якія прэ­па­ра­ты, на якую су­му вы­пі­са­ны. Гэ­та іс­тот­на для дзяр­жаў­най ахо­вы зда­роўя, па­коль­кі раз­мо­ва ідзе аб прэ­па­ра­тах па льгот­ным кош­це. Мы так­са­ма да­вед­ва­ем­ся, ці схіль­ны хво­ры ўво­гу­ле ля­чыц­ца — ці на­бы­ваў ён пра­пі­са­нае ўра­чом. Так мы мо­жам зняць з ура­ча бес­пад­стаў­нае аб­ві­на­ва­чан­не ў тым, што ён «дрэн­на ле­чыць». На­огул не сак­рэт, што ўся­го 40 пра­цэн­таў лю­дзей за­ста­юц­ца схіль­ны­мі да ля­чэн­ня, ас­тат­нія ж не­ахай­на ста­вяц­ца да свай­го зда­роўя — неш­та пры­ма­юць толь­кі час ад ча­су або на­огул іг­на­ру­юць рэ­ка­мен­да­цыі ўра­ча.

З'я­ві­ла­ся ў нас па­сту­по­ва і маг­чы­масць за­каз­ваць та­лон праз ін­фа­кі­ёск, які фак­тыч­на дуб­люе ра­бо­ту сай­та і дзе мож­на атры­маць лю­бую не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю, атры­маць дуб­лі­кат стра­ча­на­га та­ло­на. На ўсю гэ­ту ра­бо­ту мы тра­ці­лі толь­кі за­роб­ле­ныя са­мой уста­но­вай гро­шы. Урэш­це не пра­га­да­лі. Ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі да­па­маг­лі нам раз­гру­зіць рэ­гіст­ра­ту­ру, якую ра­ней прос­та за­валь­ва­лі ты­ся­ча­мі пы­тан­няў і ля якой увесь час ста­яў «хвост». Та­ко­га ўжо ня­ма. Ка­лі па­цы­ент за­ка­заў та­лон на заўт­ра, мед­сяст­ра дру­куе ве­да­масць усіх па­цы­ен­таў і за­га­дзя ад­но­сіць карт­кі ў ка­бі­нет.

Ця­пер гэ­ты­мі рас­пра­цоў­ка­мі ка­рыс­та­юц­ца ўсе па­лі­клі­ні­кі ста­лі­цы і на­ват не­ка­то­рыя па­лі­клі­ні­кі рэс­пуб­лі­кі. Най­боль­шую ак­тыў­насць тут пра­яві­ла Ві­цеб­ская воб­ласць.

У пла­нах бы­ло і ўвя­дзен­не элект­рон­на­га зван­ка. Ду­маю, што гэ­та так­са­ма з'я­віц­ца ў хут­кім ча­се. Па аў­та­да­зво­не на пры­ём бу­дуць за­пра­шаць тых, хто за­бы­ва­ец­ца, на­прык­лад, што­год пра­хо­дзіць флю­а­раг­ра­фію або дыс­пан­се­ры­за­цыю.

—А што гэ­та за 2 пра­цэн­ты па­цы­ен­таў, якія хо­дзяць у па­лі­клі­ні­ку час­цей, чым па хлеб?

—Ве­да­е­це, я не ад­ной­чы ба­чыў, як ба­бу­лі збі­ра­юц­ца ў хо­ле, зай­ма­юць ад­на ад­ной чэр­гі. Та­кія ба­бу­лі ёсць у кож­най па­лі­клі­ні­цы. Яны збі­ра­юц­ца ў свой «клуб» — прос­та каб па­ба­чыц­ца, па­раз­маў­ляць. Але ж ме­ды­цын­ская ўста­но­ва мае свае кан­крэт­ныя за­да­чы. Мы па­він­ны ля­чыць і не мо­жам браць на ся­бе са­цы­яль­ныя функ­цыі. Як па­тлу­ма­чыць гэ­та лю­дзям? Мяр­кую, та­кім чы­нам: увес­ці апла­ту. Сім­ва­ліч­ную, у па­ме­ры, ска­жам, ад­ной па­езд­кі на транс­пар­це, а гэ­та сён­ня 3700 руб­лёў — за па­слу­гу вы­да­чы та­ло­на. У Шве­цыі ёсць па­доб­ная прак­ты­ка. Там па­цы­ен­ты аплач­ва­юць пер­шыя 10 кан­суль­та­цый спе­цы­я­ліс­та — да­лей бяс­плат­на. Гэ­та вы­ра­шы­ла праб­ле­му не­аб­грун­та­ва­ных ві­зі­таў. У нас ме­на­ві­та та­кая прак­ты­ка па­ру­шыць Кан­сты­ту­цыю, та­му па­трэ­бен ін­шы ва­ры­янт.

—Звы­чай­на праб­ле­май бы­ло тое, што на­ша­га ча­ла­ве­ка і бяс­плат­на да ўра­ча не за­го­ніш. Аж­но па­куль моц­на не пры­пя­чэ… Ці не ад­се­ец­ца ра­зам з ба­бу­ля­мі, якім ня­ма дзе больш са­брац­ца, і част­ка тых, хто на­огул не дбае пра сваё зда­роўе?

—Гэ­тую пра­па­но­ву мож­на аб­мяр­коў­ваць. Да­пус­цім, ней­кая коль­касць на­вед­ван­няў за­ста­нец­ца бяс­плат­най, а тое, што звыш нор­мы — за сім­ва­ліч­ную пла­ту. Да ста ра­зоў на год ха­дзіць у па­лі­клі­ні­ку дак­лад­на ня­ма ні­я­ка­га сэн­су. Та­му ін­шыя ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян і не мо­гуць тра­піць на пры­ём. А ўсве­дам­ля­ю­чы гэ­та, не жа­да­юць іс­ці на­огул. Усё ж та­кі мы па­він­ны ады­хо­дзіць ад утры­ман­ства, якое так моц­на ўка­ра­ні­ла­ся ў на­шым гра­мад­стве ў роз­ных га­лі­нах. Той, хто пла­ціць знач­на больш за кан­суль­та­цыі ў ка­мер­цый­ных ме­ду­ста­но­вах, не хо­дзіць ту­ды прос­та па­раз­маў­ляць. І кож­нае сло­ва ўра­ча не прос­та слу­хае — за­на­тоў­вае. Урач ні­чо­га не па­ві­нен па­цы­ен­ту. Па­цы­ент па­ві­нен вы­слу­хаць і вы­ка­наць.

—Якім вы ба­чы­це раз­віц­цё плат­ных па­слуг у па­лі­клі­ні­ках, ка­лі ажыц­цяў­ляць іх там да­во­дзіц­ца тым жа ўра­чэб­ным са­ста­вам, на тым жа ды­яг­нас­тыч­ным аб­ста­ля­ван­ні, што і па­слу­гі бяс­плат­ныя?

—Я за раз­віц­цё плат­ных па­слуг. Ка­лі па­цы­ен­ту па­ка­за­на пра­вя­дзен­не да­сле­да­ван­ня бяс­плат­на, а яго на­кі­роў­ва­юць зра­біць плат­на, гэ­та гру­бае па­ру­шэн­не. А ка­лі па­цы­ент сам жа­дае атры­маць ней­кую ме­ды­цын­скую па­слу­гу, ён па­ві­нен мець та­кую маг­чы­масць. І тут па­трэб­на раз­ме­жа­ван­не. Звы­чай­ны пры­ём — у адзін час, па­за­бюд­жэт­ны — у ін­шы. Я ў сва­ёй па­лі­клі­ні­цы на­огул браў да­дат­ко­вых спе­цы­я­ліс­таў.

—Што вы па­ра­і­це ра­біць для за­ха­ван­ня зда­роўя?

—Па-пер­шае, не іг­на­ра­ваць дыс­пан­се­ры­за­цыю — раз на год трэ­ба з'я­віц­ца ў па­лі­клі­ні­ку і прай­сці асноў­ных спе­цы­я­ліс­таў. На на­ступ­ны год мож­на бу­дзе з'я­віц­ца, мо­жа быць, толь­кі да ад­на­го тэ­ра­пеў­та. Пас­ля 40 га­доў трэ­ба знай­сці час па­ка­зац­ца аф­таль­мо­ла­гу, муж­чы­нам — і ўро­ла­гу, жан­чы­нам пас­ля 50 га­доў — прай­сці ма­маг­ра­фію.

Па-дру­гое, слу­хаць і чуць спе­цы­я­ліс­таў. На­шы лю­дзі яшчэ вель­мі сла­ба ары­ен­та­ва­ныя на за­ха­ван­не ўлас­на­га зда­роўя. Ты ка­жаш па­цы­ен­ту, у яко­га ар­тэ­рыя­льны ціск пад 180, што яму тэр­мі­но­ва трэ­ба пры­няць прэ­па­рат і аб­сле­да­вац­ца. А ён мо­жа та­бе ў ад­каз: «Не трэ­ба, я ся­бе нар­маль­на ад­чу­ваю». І як тут па­пя­рэ­дзіць у яго ін­фаркт або ін­сульт? Ка­лі ў ча­ла­ве­ка ўжо ёсць хра­ніч­нае за­хвор­ван­не, то за­да­ча ме­ды­ка — ста­бі­лі­за­ваць або па­леп­шыць яго стан. Урач мо­жа ска­заць: трэ­ба кі­нуць ку­рыць і не зло­ўжы­ваць ал­ка­го­лем, па­чаць ес­ці, як я люб­лю га­ва­рыць, на «паў­вя­дзер­ца» менш і больш ха­дзіць пеш­шу. Ад­нак наш ча­ла­век лю­біць паў­та­раць: я ма­ла ку­ру, ма­ла п'ю пі­ва… Ён вяр­та­ец­ца на пры­ём праз паў­го­да — а зда­роўе толь­кі па­гор­шы­ла­ся.

Па-трэ­цяе, раз на год трэ­ба ра­біць флю­а­раг­ра­фію. Ту­бер­ку­лёз, рак лёг­ка­га — сур'­ёз­ныя па­та­ло­гіі, якія мож­на за­па­до­зрыць на са­мым ран­нім эта­пе з да­па­мо­гай гэ­та­га не­скла­да­на­га да­сле­да­ван­ня. Трэ­ба зда­ваць і ана­лі­зы. Па звы­чай­ным ана­лі­зе ма­чы мож­на ўба­чыць, як пра­цу­юць мно­гія ор­га­ны — не толь­кі ныр­кі. Па агуль­ным ана­лі­зе кры­ві мож­на да­ве­дац­ца пра за­па­лен­чы пра­цэс, пра тое, дзе ме­на­ві­та ён пра­ця­кае — у ро­та­вай по­лас­ці або гэ­та ней­кая ін­фек­цыя, мож­на за­па­до­зрыць на­яў­насць ан­ка­ла­гіч­на­га пра­цэ­су. Па бія­хі­міч­ным ана­лі­зе кры­ві мож­на да­ве­дац­ца пра ра­бо­ту ны­рак, пе­ча­ні, сэр­ца. Бу­дуць вы­яў­ле­ны ней­кія ад­хі­лен­ні — зна­чыць, мож­на аб­сле­да­вац­ца да­лей ін­шы­мі ме­та­да­мі.

—А што ра­біць што­дня?

—Пра­чы­нац­ца ў доб­рым на­строі. Ра­зу­мець, што пра­чнуў­ся толь­кі для ся­бе. Тваё зда­роўе па­трэб­на толь­кі та­бе. А та­му… ру­хай­ся. Чым больш, тым лепш. Са­чы за ва­гой. І тут не трэ­ба пад­ман­ваць ся­бе, ка­лі ле­там пад­час зна­хо­джан­ня на мо­ры вы стра­ці­лі два кі­ла­гра­мы. У пер­шую чар­гу вы па­зба­ві­лі­ся ва­ды, а та­му кі­ла­гра­мы хут­ка вер­нуц­ца на мес­ца. Трэ­ба піць да­стат­ко­вую коль­касць вад­ка­сці — 1,5–2 л за дзень. Аб­мя­жоў­вай­це ка­ву. Ка­лі ёсць па­та­ло­гія з бо­ку ны­рак і сэр­ца, з ва­дой нель­га пе­ра­бі­раць, каб не на­быць ацё­каў. Хар­ча­ван­не — ра­цы­я­наль­нае, зба­лан­са­ва­нае, дроб­нае — мож­на да пя­ці ра­зоў, але гэ­та па­він­ны быць са­праў­ды не­вя­лі­кія пор­цыі.

—Што ра­біць, ка­лі ёсць «дрэн­ная» спад­чын­насць па сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых, ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­нях?

—У спад­чы­ну пе­рад­аец­ца толь­кі схіль­насць. Ад­нак якасць і пра­цяг­ласць на­ша­га жыц­ця — спра­ва толь­кі на­ша. Ме­ды­цы­на ў мно­гім здоль­ная на цуд, але трэ­ба слу­хаць ура­ча, вы­кон­ваць яго рэ­ка­мен­да­цыі, пра­ца­ваць над са­бой. Больш па­тра­ба­валь­на ста­віц­ца не да ахо­вы зда­роўя, а да ся­бе. Ні­хто ж нас за ру­кі не тры­мае, каб мы ха­ця б фіз­куль­ту­рай зай­ма­лі­ся. Я двой­чы на ты­дзень ха­джу на трэ­ні­роў­кі і доб­ра ўсве­дам­ляю, што гэ­та па­трэб­на толь­кі мне.

—Бія­ла­гіч­на ак­тыў­ныя да­баў­кі, фі­та­тэ­ра­пія па­трэб­ны?

—Вы­ка­ры­стан­не ві­та­мі­наў і мік­ра­эле­мен­таў, ка­лі іх не ха­пае ў ра­цы­ё­не, — толь­кі на ка­рысць. Гэ­та бу­дзе да­рэ­чы і ў ха­лод­ны час го­да, і ў ба­раць­бе са стом­ле­нас­цю, ін­фек­цый­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі. Зёл­кі па­тра­бу­юць асця­рож­на­га вы­ка­ры­стан­ня, па­коль­кі ў вы­со­кіх до­зах мо­гуць ва­ло­даць так­січ­ным эфек­там. Тыя ж квет­кі лі­пы ў па­вы­ша­най кан­цэнт­ра­цыі аказ­ва­юць кар­дыя­так­січ­ны эфект. Ле­пей та­ды браць ап­тэч­ныя збо­ры — там улі­ча­на до­за, пра­цяг­ласць пры­ёму. Ад­нак ка­лі ўжо ёсць сур'­ёз­ныя «па­лом­кі», то трэ­ба не ў ін­тэр­нэ­це вы­чыт­ваць не­па­цвер­джа­ную ін­фар­ма­цыю, а іс­ці да ўра­ча. А ўра­чу заў­сё­ды трэ­ба да­вя­раць. Та­ды і вы­нік бу­дзе ад­мыс­ло­вы.

—Якіх змен вар­та ча­каць у ахо­ве зда­роўя ў блі­жэй­шы час?

—За­ко­на­пра­ект аб ле­ка­вых срод­ках зна­хо­дзіц­ца сён­ня на ста­дыі рас­пра­цоў­кі. Адзін з мо­ман­таў, які аб­мяр­коў­ва­ец­ца — фар­ма­ка-
­э­ка­но­мі­ка. Не­аб­ход­на ўсё ўваж­лі­ва пра­ліч­ваць. Так, на­прык­лад, адзін да­ра­гі, але двух­кам­па­не­нтны прэ­па­рат мо­жа быць больш эфек­тыў­ным і па фак­це больш тан­ным, чым два тан­ныя прэ­па­ра­ты, пра­цяг­лае ўжы­ван­не якіх абы­дзец­ца бюд­жэ­ту да­ра­жэй. Яшчэ вя­дуц­ца раз­мо­вы аб тым, каб пер­шыя тры дні ліст­ка не­пра­ца­здоль­нас­ці аплач­ва­ла са­мо прад­пры­ем­ства. Кі­раў­ні­ку ўрэш­це трэ­ба па­кла­па­ціц­ца аб тым, каб яго ра­бот­ні­кі пра­ца­ва­лі ў доб­рых умо­вах, бы­лі ўцяг­ну­ты­мі ў ней­кія фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­чыя ме­ра­пры­ем­ствы.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».