Вы тут

Не здолелі...


БА­ТЭ ў пер­шым па­ядын­ку трэ­ця­га ква­лі­фі­ка­цый­на­га раў­нда Лі­гі чэм­пі­ё­наў са­сту­піў вен­гер­ска­му «Дэ­брэ­цэ­ну».

Ня­гле­дзя­чы на скеп­тыч­ны на­строй боль­шас­ці ай­чын­ных ба­лель­шчы­каў, бе­ла­рус­кі клуб па­чаў гас­ця­вы па­яды­нак з бес­пе­ра­пын­ных атак на ва­ро­ты са­пер­ні­каў. Ба­ры­саў­ча­не дзей­ні­ча­лі вель­мі хут­ка і на пра­ця­гу пер­шых 15‑ці хві­лін упэў­не­на кант­ра­ля­ва­лі ход гуль­ні, ад­на­ча­со­ва ства­ра­ю­чы не­бяс­печ­ныя мо­ман­ты ка­ля чу­жых ва­рот. Праў­да, у за­вяр­шаль­най ста­дыі бе­ла­рус­кім фут­ба­ліс­там не­ча­га не ха­па­ла. Маг­чы­ма, ад­бі­ла­ся ад­сут­насць у стар­та­вым скла­дзе Сяр­гея Крыў­ца і Аляк­санд­ра Паў­ла­ва — леп­шых крэ­а­тыў­ных гуль­цоў БА­ТЭ.

Блі­жэй да кан­ца пер­ша­га тай­ма «Дэ­брэ­цэн» вы­раў­няў сі­ту­а­цыю і так­са­ма па­чаў па­гра­жаць ва­ро­там бе­ла­ру­саў. Ад­нак на пе­ра­пы­нак ка­ман­ды пай­шлі, не ад­крыў­шы лік.

У дру­гой па­ло­ве іні­цы­я­ты­ва ў боль­шай сту­пе­ні на­ле­жа­ла гас­па­да­рам. Склад­ва­ла­ся ад­чу­ван­не, што ба­ры­саў­ча­не прос­та «на­бе­га­лі­ся». Свае кі­ла­мет­ры па по­лі яны пра­цяг­ва­лі на­мот­ваць, а вось на асэн­са­ва­ныя ата­кі хлоп­цаў дак­лад­на не ха­па­ла. БА­ТЭ збіў­ся на па­ста­ян­ныя на­ве­сы з флан­гаў, якія ста­ран­на пад­піль­ноў­ва­лі аба­рон­цы і гал­кі­пер «Дэ­брэ­цэ­на». На 56‑й хві­лі­не ва­ра­тар ба­ры­саў­чан Сяр­гей Чэр­нік не­ахай­на згу­ляў ру­ка­мі ў па­дзен­ні, вы­праў­ля­ю­чы па­мыл­ку ўлас­ных аба­рон­цаў, і збіў чар­на­ску­ра­га на­па­да­юча­га венг­раў Іб­ра­і­ма Сі­дзі­бэ. Ар­бітр пры­зна­чыў у ва­ро­ты БА­ТЭ пе­наль­ці, які ўпэў­не­на рэа­лі­за­ваў сам Сі­дзі­бэ.

Пас­ля пра­пу­шча­на­га го­ла трэ­нер ба­ры­саў­чан Аляк­сандр Ер­ма­ко­віч тэр­мі­но­ва вы­пус­ціў на по­ле Крыў­ца і Паў­ла­ва. За­бі­ты ў гас­цях гол знач­на спрас­ціў бы бе­ла­ру­сам за­да­чу на гуль­ню ў ад­каз. Але да фі­наль­на­га свіст­ка БА­ТЭ так і не здо­леў ар­га­ні­за­ваць стап­ра­цэнт­ную га­ля­вую маг­чы­масць ля ва­рот «Дэ­брэ­цэ­на». Ма­ла та­го, ба­ры­саў­ча­не маг­лі пра­пус­ціць бо­лей. Не­каль­кі ра­зоў на­па­да­ючыя вен­гер­ска­га клу­ба ства­ра­лі вель­мі перс­пек­тыў­ныя контр­ата­кі, якія па­він­ны бы­лі за­вяр­шац­ца га­ла­мі ў ва­ро­ты Чэр­ні­ка. Але свае маг­чы­мас­ці за­біць «з гуль­ні» венг­ры вы­ка­рыс­та­лі не­ахай­на.

Вы­нік су­стрэ­чы на пас­ля­мат­ча­вай прэс-кан­фе­рэн­цыі пра­ка­мен­та­ваў га­лоў­ны трэ­нер БА­ТЭ Аляк­сандр ЕР­МА­КО­ВІЧ:

— Нам спа­да­ба­ла­ся ўсё, акра­мя лі­ку на таб­ло. Як мы і ча­ка­лі, матч ака­заў­ся вель­мі скла­да­ным, на­пру­жа­ным. Шка­да, што не атры­ма­ла­ся рэа­лі­за­ваць мо­ман­ты, якія мы ме­лі. Іх у та­кіх па­ядын­ках шмат ства­рыць не да­юць. У лю­бым вы­пад­ку ёсць яшчэ су­стрэ­ча ў ад­каз, ёсць час, каб па­ду­маць, вы­пра­віць па­мыл­кі, якія сён­ня бы­лі. Ду­маю, гуль­ня ў Ба­ры­са­ве так­са­ма атры­ма­ец­ца цяж­кай. У гэ­тым су­праць­ста­ян­ні не ўсё яс­на. І мы па­ста­ра­ем­ся вы­брац­ца з ня­прос­тай сі­ту­а­цыі.

БА­ТЭ прай­граў, але па­кі­нуў за са­бой шанц на агуль­ны пос­пех. У Ба­ры­са­ве на­шым фут­ба­ліс­там аба­вяз­ко­ва трэ­ба бу­дзе за­бі­ваць і не да­ваць ад­зна­чыц­ца венг­рам. Пас­ля пер­ша­га раў­нда су­праць­ста­ян­ня гэ­тая за­да­ча вы­гля­дае да­во­лі цяж­кай — «Дэ­брэ­цэн» доб­ра ўмее аба­ра­няц­ца і заўж­ды га­то­вы вы­ка­рыс­таць маг­чы­масць для контр­ата­кі. У БА­ТЭ, у сваю чар­гу, з па­зі­цый­ным на­па­дзен­нем па­куль што ёсць пэў­ныя праб­ле­мы.

Па­жа­да­ем на­шым хлоп­цам уда­чы пад­час гуль­ні ў ад­каз на «Ба­ры­саў-Арэ­не»! І бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што еў­ра­куб­ка­вая во­сень на­рэш­це вер­нец­ца ў Бе­ла­русь.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Ура­жан­ні бе­ла­рус­кіх і вен­гер­скіх заў­зя­та­раў пас­ля гуль­ні:

sіrenіtі7, by.trіbuna.com:

— Пра гуль­ню БА­ТЭ вель­мі трап­на ска­заў Эй­нштэйн: «Са­мае вя­лі­кае глуп­ства — гэ­та ра­біць тое ж са­мае і спа­дзя­вац­ца на ін­шы вы­нік». Два га­ды ба­ры­саў­ча­не ка­жуць: «Бу­дзем пра­ца­ваць, ана­лі­за­ваць і ра­біць вы­сно­вы»… Ну нель­га пры­ві­ваць ка­ман­дзе ўзроў­ню БА­ТЭ ка­чан­не мя­ча. Бра­ку шмат, гэ­та ж не «Бар­се­ло­на». А ця­пер так пры­вык­лі ка­чаць мяч, што ўво­гу­ле ня­ма аб­васт­раль­ных пра­хо­даў і пе­ра­дач у штраф­ную… Трэ­ба гу­ляць, як ра­ней з «Іро­ні», да­гэ­туль па­мя­таю той матч.

RUN_BY, by.trіbuna.com:

— Над­та шмат не­зра­зу­ме­лых на­ве­саў! Столь­кі атак доб­рых за­вяр­ша­ла­ся па­да­чай з флан­га. Не­ста­ва­ла доб­рай пе­ра­да­чы. Хут­кі пра­ход да штраф­ной са­пер­ні­ка — і ўсё! Крыў­ца, ві­да­воч­на, не ха­па­ла, ды і Паў­ла­ва… Ліх­та­ро­ві­ча, маг­чы­ма… Гуль­ца з доб­рым пры­ёмам, аб­васт­раль­ным па­сам. Ды і ўсе стан­дар­ты БА­ТЭ змар­на­ваў — то за­над­та муд­ра­ге­ліс­та, то спя­ша­юц­ца не­зра­зу­ме­ла ку­ды! Але хлоп­цы ста­ра­лі­ся. Ха­гуш спа­да­баў­ся сва­ім за­ра­дам на ба­раць­бу. Ка­ман­ды роў­ныя. Пра­віль­ных ра­шэн­няў Ер­ма­ко­ві­чу па стар­та­вым скла­дзе, а гуль­цам уда­чы!

nabukodonozor, csakfocі.hu:

— Гэ­ты БА­ТЭ прос­та ні­я­кі, у іх бы­ло ўся­го два нар­маль­ныя пра­хо­ды ў па­чат­ку гуль­ні. Больш ні­чо­га да кан­ца су­стрэ­чы яны не зра­бі­лі. Бе­ла­рус­кая ка­ман­да за два га­ды знач­на асла­бе­ла, наш «Ло­кі» быў ві­да­воч­на мац­ней­шы. У «Дэ­брэ­цэ­на» больш шан­цаў, па­він­ны вы­ка­рыс­тоў­ваць іх і як мі­ні­мум вы­хо­дзіць у Лі­гу Еў­ро­пы.

LowCostCowLost, csakfocі.hu:

— Шчы­ра ка­жу­чы, не ба­чу ні­чо­га скла­да­на­га для БА­ТЭ ў тым, каб за­біць «Дэ­брэ­цэ­ну» два га­лы ў ся­бе на ста­ды­ё­не. Праб­ле­май для бе­ла­ру­саў мо­жа стаць толь­кі тое, што яны са­мі бу­дуць гу­ляць, як сён­ня — без са­праў­ды сур'­ёз­на­га ціс­ку. БА­ТЭ быў моц­ным толь­кі ў стар­та­выя хві­лі­ны, якія ста­лі для на­шых хлоп­цаў цяж­кі­мі псі­ха­ла­гіч­на. Спа­дзя­ю­ся, на­шы хлоп­цы доб­ра пе­ра­ня­суць па­да­рож­жа, вый­дуць на по­ле ў Ба­ры­са­ве з яс­най га­ла­вой і атры­ма­юць рэ­ванш за па­ра­жэн­не двух­га­до­вай даў­насці.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.