Вы тут

Увага: віктарына!


Пер­шы тур рэ­дак­цый­най вік­та­ры­ны «Звяз­да» як пад­руч­нік» прай­шоў на­пры­кан­цы чэр­ве­ня. Сён­ня ж стар­туе пра­цяг за­хап­ляль­най ванд­роў­кі па ста­рон­ках гіс­то­рыі га­зе­ты — і кра­і­ны. Са­мыя па­мят­лі­выя, уваж­лі­выя і да­свед­ча­ныя ўдзель­ні­кі вік­та­ры­ны бу­дуць ад­зна­ча­ны пры­за­мі, дый на­огул усе, хто да­лу­чыц­ца да гіс­та­рыч­най ванд­роў­кі, спа­дзя­ём­ся, зро­бяць для ся­бе шэ­раг ці­ка­вых ад­крыц­цяў.

Ад­ка­зы на пы­тан­ні з па­зна­кай «Вік­та­ры­на» пры­ма­юц­ца на паш­то­вы (220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10А) і элект­рон­ны (іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу) ад­рас рэ­дак­цыі да 7 жніў­ня ўключ­на. І на­гад­ва­ем — якасць, г.зн. пра­віль­ныя і поў­ныя ад­ка­зы, мо­жа ака­зац­ца ку­ды важ­ней­шай за хут­касць!

1. «Звяз­да» бы­ла пер­шай ка­ля­ро­вай га­зе­тай у гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай жур­на­ліс­ты­кі — яшчэ за паў­ста­год­дзя да ма­са­ва­га пе­ра­хо­ду на ко­лер. Ка­лі дак­лад­на вый­шаў спе­цы­яль­ны свя­точ­ны ну­мар «Звяз­ды»?

— 9 мая 1945 го­да

— 3 лі­пе­ня 1945 го­да

— 9 мая 1950 го­да

— 31 снеж­ня 1944 го­да

2. «Су­джа­на, стаў­ле­на пад пе­ра­кла­дзі­ны,

Се­ча­на, па­ле­на, а не ад­да­дзе­на,

Не па­рас­тра­ча­на і не рас­кра­дзе­на,

Руп­на ў пад­мур­кі на зол­ку па­кла­дзе­на

Род­нае сло­ва».

Па­эт, яко­му на­ле­жаць гэ­тыя рад­кі, пас­ля дэ­ма­бі­лі­за­цыі з фрон­ту ў 1944 го­дзе пра­ца­ваў у «Звяз­дзе» за­гад­чы­кам ад­дзе­ла куль­ту­ры, а паз­ней уз­на­чаль­ваў кі­на­сту­дыю «Бе­ла­русь­фільм». Су­час­ныя школь­ні­кі, праў­да, зна­ё­мяц­ца па пад­руч­ні­ку не з яго вер­ша­мі, а з апо­вес­цю пра «доб­ра­га хлоп­ца Дзі­ка». Як яго імя (пры­ма­ец­ца як паш­парт­нае, так і псеў­да­нім, пад якім па­эт стаў вя­до­мым у бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры)?

3. Коль­кі каш­та­ваў ну­мар «Звяз­ды» двац­цаць га­доў та­му, на­пры­кан­цы 1994 го­да, і які­мі ўлас­на бе­ла­рус­кі­мі ку­пю­ра­мі мож­на бы­ло на­браць не­аб­ход­ную су­му без зда­чы?

— 150 руб­лёў

— 80 руб­лёў

— 200 руб­лёў

— 120 руб­лёў

4. Фір­мо­вы цяг­нік «Мінск — Санкт-Пе­цяр­бург» №51/52 ужо не­каль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў но­сіць імя «Звяз­ды». Коль­кі ён пра­во­дзіць у да­ро­зе з бе­ла­рус­кай ста­лі­цы ў паў­ноч­ную ра­сій­скую?

— 16 га­дзін

— 8 га­дзін

— 13 га­дзін

— 12 га­дзін

5. 11 лю­та­га 1972 го­да «Звяз­да» пі­са­ла: «З кож­ным днём у кра­мах на­шай рэс­пуб­лі­кі мож­на ўба­чыць усё больш і больш пра­дук­цыі з мар­кай Мінск­ага трак­тар­на­га за­во­да. Не так даў­но з'я­віў­ся ў про­да­жы на­бор для гас­па­дынь. У пры­го­жа аформ­ле­най скры­ні — не­аб­ход­ныя прад­ме­ты да­маш­ня­га ўжы­ван­ня... Не­каль­кі ты­сяч іх бы­ло ад­ра­зу ж рас­пра­да­дзе­на». Ад­га­дай­це ла­гіч­ным шля­хам, што з ні­жэй­пе­ра­лі­ча­на­га ўва­хо­дзі­ла ў «на­бор для гас­па­дынь»?

— ка­чал­ка і па­тэль­ня,

— ма­шын­ка для за­ка­так, нож для кан­сер­ваў і на­крыў­кі для сло­і­каў,

— мя­са­руб­ка, бля­ха і фор­мы для вы­печ­кі,

— ме­та­ліч­ныя вы­бі­вал­ка, шваб­ра і ра­жок для абут­ку.

6. Гэ­ты су­свет­на вя­до­мы ме­ма­ры­ял («Во­ін-вы­зва­лі­цель» у Бер­лін­скім Трэп­таў-пар­ку — са­вец­кі сал­дат ра­туе ня­мец­кую дзяў­чын­ку) — звяз­ва­юць з ім­ёна­мі не­каль­кіх са­вец­кіх сал­дат, у тым лі­ку і бе­ла­ру­са, ура­джэн­ца Ла­гой­шчы­ны. Пом­нік ба­чы­лі мно­гія, а вось імя яго ге­ра­іч­на­га пра­та­ты­па, за­на­та­ва­нае пісь­мен­ні­кам Ба­ры­сам Па­ля­вым, ве­да­юць да­лё­ка не ўсе.

31-13

У мно­гім дзя­ку­ю­чы пуб­лі­ка­цы­ям «Звяз­ды» ў Мін­ску ў каст­рыч­ні­ку 1997 го­да з'я­ві­ла­ся ву­лі­ца, якая но­сіць імя на­ша­га зем­ля­ка. Уз­га­дай­це яго і вы.

7. У 70—80-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя, па­вод­ле ўспа­мі­наў бы­ло­га рэ­дак­та­ра «Звяз­ды» Ар­ка­дзя Тоў­сці­ка, бы­ла рас­паў­сю­джа­на прак­ты­ка шэф­ства над прад­пры­ем­ства­мі. Якое прад­пры­ем­ства па вы­пус­ку кам­бай­на «ку­ры­ра­ва­ла» «Звяз­да»?

— «МАЗ»

— «Гом­сель­маш»

— «Баб­руй­скаг­ра­маш» (та­ды Баб­руй­скі за­вод ма­шын для ўня­сен­ня ўгна­ен­няў)

— «Бе­лАЗ»

8. Вы­трым­ка з пуб­лі­ка­цыі ў «Звяз­дзе»: «Пер­шыя ўзо­ры но­вай школь­най фор­мы для дзяў­чат вы­пу­шча­ны на Гро­дзен­скай швей­най фаб­ры­цы. У кам­плект фор­мы для ву­ча­ніц ма­лод­ша­га ўзрос­ту ўва­хо­дзяць жа­кет, ка­мі­зэль­ка, са­ра­фан і блуз­ка. Та­кі на­бор да­зва­ляе вы­ка­рыс­тоў­ваць фор­му ў за­леж­нас­ці ад па­ры го­да і на­двор'я. У кам­плек­це для ву­ча­ніц 9-10 кла­саў са­ра­фан за­ме­не­ны спад­ні­цай. Усе вы­ра­бы шы­юц­ца з сі­ня­ва­тай з бла­кі­там ваў­ня­най тка­ні­ны, а блуз­ка — з па­плі­ну шэ­ра-бла­кіт­на­га ці бе­ла­га ко­ле­раў». Уз­га­даў­шы пе­ры­пе­тыі школь­най фор­мы ў СССР, па­спра­буй­це ад­ка­заць, у якім го­дзе бы­ла на­дру­ка­ва­на гэ­та за­мет­ка?

— 1950 год

— 1965 год

— 1972 год

— 1984 год

9. Ужо амаль 10 га­доў у ста­лі­цы іс­нуе пра­спект га­зе­ты «Звяз­да» — гэ­та пе­рай­ме­на­ва­ны па­вод­ле ра­шэн­ня Мінск­ага га­рад­ско­га са­ве­та дэ­пу­та­таў (16.06.2005 г.) бы­лы пра­спект га­зе­ты «Известия». Ад­ным з са­мых ак­тыў­ных іні­цы­я­та­раў пе­рай­ме­на­ван­ня, да­рэ­чы, вы­сту­піў...

— пісь­мен­нік Іван Ша­мя­кін

— бы­лы рэ­дак­тар га­зе­ты «Звяз­да» Ва­сіль Пыж­коў

— ар­хі­тэк­тар Ле­а­нід Ле­він

— мас­так Мі­ха­іл Са­віц­кі

10. Пе­ры­я­дыч­ныя вы­дан­ні свят­ку­юць не толь­кі круг­лыя да­ты з дня за­сна­ван­ня, але і круг­лыя ліч­бы вы­ха­ду. Так, па­вод­ле ар­хіў­ных звес­так, у 1923 го­дзе ка­лек­тыў та­га­час­най «Звяз­ды» шы­ро­ка свят­ка­ваў вы­хад 1500-га ну­ма­ра га­зе­ты. Жур­на­ліс­ты пад­лі­чы­лі, у пры­ват­нас­ці, што за 6 га­доў іс­на­ван­ня ў «Звяз­дзе» бы­ло зме­шча­на 10,5 ты­ся­чы ар­ты­ку­лаў, 180 ты­сяч ка­рэс­пан­дэн­цый і 200 ты­сяч за­ме­так.

А ўжо ў но­вым ты­ся­ча­год­дзі, пры­тым па­раў­наль­на ня­даў­на, «Звяз­да» ад­зна­ча­ла вы­хад 25-ты­сяч­на­га ну­ма­ра. Ка­лі ён уба­чыў свет?

— у жніў­ні 2004 го­да

— у са­ка­ві­ку 2008 го­да

— у снеж­ні 2003 го­да

— у каст­рыч­ні­ку 2010 го­да.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».