Вы тут

Надзейная апора


Сёння Мінскі завод тэхналагічных металаканструкцый — гэ­та ад­но з вя­ду­чых ай­чын­ных прад­пры­ем­стваў, якое вы­раб­ляе бу­даў­ні­чыя ме­та­ліч­ныя кан­струк­цыі, тэх­на­ла­гіч­ныя ме­та­ла­кан­струк­цыі, рэ­зер­ву­а­ры і тэх­на­ла­гіч­ныя тру­ба­пра­во­ды для прад­пры­ем­стваў ма­шы­на­бу­даў­ні­ча­га комп­лек­су, бу­даў­ні­чай ін­дуст­рыі, хі­міч­най і наф­та­пе­ра­пра­цоў­чай пра­мыс­ло­вас­ці, дрэ­ва­ап­ра­цоў­чай га­лі­ны.

Сі­лы ра­бот­ні­каў за­во­да тэх­на­ла­гіч­ных ме­та­ла­кан­струк­цый за­дзей­ні­ча­ны на шэ­ра­гу знач­ных ай­чын­ных аб'­ек­таў. На­прык­лад, у Ма­ла­ры­цкім раёне Брэсцкай вобласці, дзе бу­ду­ец­ца за­вод «Кварц­­мелп­рам». Або ў Іва­цэ­ві­чах, Мас­тах, Ба­ры­са­ве, Ві­цеб­ску і Рэ­чы­цы, дзе ма­дэр­ні­зу­юц­ца за­во­ды дрэ­ва­ап­ра­цоў­чай га­лі­ны. А яшчэ на Ма­зыр­скім наф­та­пе­ра­пра­цоў­чым за­вод­зе, дзе ў апош­нія га­ды так­са­ма ак­тыў­на пра­во­дзіц­ца пе­ра­ўзбра­ен­не, а так­са­ма на­ва­по­лац­кім «Наф­та­не», дзе ра­бо­ты вя­дуц­ца ў цес­ным су­пра­цоў­ніц­тве з хар­ва­та­мі. Ак­тыў­на ма­дэр­ні­зу­юц­ца цук­ро­выя за­во­ды, якім па­тра­бу­юц­ца і ме­та­ліч­ныя, і тэх­на­ла­гіч­ныя кан­струк­цыі, рэ­зер­ву­а­ры.

Не­тыпавая вы­твор­часць

Ды­рэк­тар Мінск­ага за­во­да тэх­на­ла­гіч­ных ме­та­ла­кан­струк­цый Іван КРЭНЦЬ:

2

— ААТ «ПРА­МТЭХ­МАН­ТАЖ» — гэ­та во­сем ман­таж­ных упраў­лен­няў і два пра­мыс­ло­выя прад­пры­ем­ствы. Наш за­вод — ад­но з пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў. Дру­гое та­кое раз­мя­шча­ец­ца ў Ма­гі­лё­ве. Тры ман­таж­ныя ўпраў­лен­ні зна­хо­дзяц­ца ў ста­лі­цы, ас­тат­нія — у Брэс­це, Грод­не, Ві­цеб­ку, Са­лі­гор­ску і на­ват Турк­ме­ні­ста­не. «Пра­мтэх­ман­таж», ка­лі ко­рат­ка — гэ­та ман­таж і выраб бу­даў­ні­чых, ста­лё­вых кан­струк­цый для вы­твор­чых аб'­ек­таў і аб'­ек­таў гра­ма­дзян­ска­га пры­зна­чэн­ня. Акра­мя та­го, гэ­та і ман­таж спецыяльнага тэх­на­ла­гіч­на­га аб­ста­ля­ван­ня. Ме­на­ві­та наш фі­лі­ял вы­раб­ляе бу­даў­ні­чыя, тэх­на­ла­гіч­ныя кан­струк­цыі, ста­лё­выя рэ­зер­ву­а­ры.

Вы­твор­часць у нас асаб­лі­вая. Усё ж та­кі бу­даў­ніц­тва вя­дзец­ца па ін­ды­ві­ду­аль­ных пра­ек­тах. А пра­ек­ты, якія нам пра­па­ну­юц­ца — гэ­та ўва­саб­лен­не фан­та­зіі ар­хі­тэк­та­ра, які жа­дае ўба­чыць гэ­тую фан­та­зію ў рэ­аль­ным аб'­ек­це. Аб'­ект пры гэ­тым па­ві­нен быць не прос­та пры­го­жым і ад­мет­ным, але і функ­цы­я­наль­ным. Пра­ду­гле­дзець усё гэ­та — у тым лі­ку на­ша за­да­ча...

— Кож­ны бу­ды­нак мае свой кар­кас, сваю вы­шы­ню, шы­ры­ню пра­лё­таў і г.д., — працягвае Іван Крэнць. — Так што се­рый­най, ты­па­вой вы­твор­час­ці ў нас ня­ма. Дак­лад­на трэ­ба зра­біць ад­ра­зу. Пра­ва на па­мыл­ку ня­ма. І ня­ма маг­чы­мас­ці неш­та вы­пра­боў­ваць, як, на­прык­лад, у той жа аў­та­ма­біль­най вы­твор­час­ці. Як мож­на вы­пра­боў­ваць кан­струк­цыі ве­лі­зар­ных бу­дын­каў? Якім чы­нам па­на­зі­раць, ці пе­ра­жы­вуць на­шы кар­ка­сы на­ступ­ствы вя­лі­ка­га сне­га­па­ду ці ін­шых сты­хій? Мы пер­ша­па­чат­ко­ва па­він­ны ўсё раз­лі­чыць, быць упэў­не­ны­мі ў якас­ці. Мы гэ­та ро­бім і да­ём га­ран­тыю на на­шу пра­дук­цыю.

Ува­саб­лен­не пэў­­на­га пра­ек­та ў жыц­цё па­чы­на­ец­ца з кан­струк­тар­ска­га ад­дзе­ла, у якім пра­цуе 26 ча­ла­век. Яны рас­пра­цоў­ва­юць чар­ця­жы, пас­ля ча­го пад­клю­ча­юц­ца тэх­но­ла­гі, на­бы­ва­ец­ца сы­ра­ві­на і па­чы­на­ец­ца сам пра­цэс вы­твор­час­ці. Наш ра­бо­чы па­ві­нен умець пра­чы­таць чар­цёж і ўя­віць, як па ім зра­біць тое, што па­тра­бу­ец­ца.

3

Тым не менш бу­даў­ні­чыя ме­та­ла­кан­струк­цыі ў лю­бым вы­пад­ку вы­раб­ля­юц­ца па­вод­ле пэў­ных пра­ві­лаў. У на­цы­я­наль­ным тэх­на­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це на бу­даў­ні­чым фа­куль­тэ­це ёсць спе­цы­яль­насць «Пра­мыс­ло­вае і гра­ма­дзян­скае бу­даў­ніц­тва», дзе вы­кла­да­ец­ца курс па ме­та­ла­кан­струк­цы­ях. Не­аб­ход­на ву­чыц­ца асноў­ным мо­ман­там тэх­на­ла­гіч­на­га пра­цэ­су — на­рых­тоў­цы са ста­лё­ва­га ліс­та, вы­ра­бу дэ­та­ляў, збор­цы ў кан­струк­цыю па чар­ця­жы, звар­цы гэ­тай кан­струк­цыі. Для ўсіх гэ­тых эта­паў — на­рых­тоў­ка-збор­ка-звар­ка — вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца, вя­до­ма, уні­вер­саль­нае аб­ста­ля­ван­не, але яно здоль­нае спраў­ляц­ца з лю­бым за­ка­зам.

У апош­нія га­ды мы на­бы­лі да­во­лі шмат аб­ста­ля­ван­ня за­меж­най вы­твор­час­ці — з Гер­ма­ніі, Чэ­хіі, Іта­ліі, Іс­па­ніі, ЗША. Жыц­цё не ста­іць на мес­цы, аб'­ек­ты ўсклад­ня­юц­ца. Па­трэ­бы ў на­шых кан­струк­цы­ях сён­ня до­сыць вя­лі­кія. Іс­тот­на вы­рас­лі і па­тра­ба­ван­ні да іх якас­ці. І мы сён­ня звяр­та­ем ува­гу на тую ж ан­ты­ка­ра­зій­ную апра­цоў­ку ме­та­лу. У нас з'я­ві­лі­ся ад­мыс­ло­выя ме­та­ды ачыст­кі ме­та­лу пе­рад афар­боў­кай. У спе­цы­яль­ных ка­ме­рах з да­па­мо­гай спе­цы­яль­най тэх­на­ло­гіі ад­бы­ва­ец­ца ачы­стка ста­лі ад уся­го, што мо­жа быць на ёй. Сталь ачы­шча­ец­ца да металічнага бляс­ку, і толь­кі пас­ля на­но­сіц­ца фар­ба.

На на­рых­тоў­чым участ­ку дэ­та­лі ўжо вы­раб­ля­юц­ца на аб­ста­ля­ван­ні, якое кі­ру­ец­ца кам­п'ю­тар­най сіс­тэ­май. На­огул цэ­лы шэ­раг апе­ра­цый сён­ня вы­кон­ва­ец­ца з да­па­мо­гай аб­ста­ля­ван­ня, якое пра­цуе пад кі­ра­ван­нем ліч­ба­ва­га пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня.

Увесь пра­цэс вы­ра­бу ме­та­ла­кан­струк­цый і рэ­зер­ву­а­раў раз­бі­ты на эле­мен­тар­ныя тэх­на­ла­гіч­ныя апе­ра­цыі, пад якія і на­бы­ва­ец­ца аб­ста­ля­ван­не. Но­вая тэх­на­ло­гія звар­кі іс­тот­на па­вы­сі­ла якасць кан­струк­цый. Афар­боў­ка ажыц­цяў­ля­ец­ца ў двух вы­твор­чых гма­хах, укам­плек­та­ва­ных но­вым аб­ста­ля­ван­нем аме­ры­кан­скай вы­твор­час­ці. Гэ­та бес­па­вет­ра­нае рас­пы­лен­не, якое за­бяс­печ­вае вель­мі якас­нае ан­ты­ка­ра­зій­нае па­крыц­цё.

4

Ле­тась на за­вод­зе ме­та­ла­кан­струк­цый бы­ла на­ла­джа­на вы­твор­часць вы­ра­баў з не­ржа­вейнай ста­лі (у пер­шую чар­гу — рэ­зер­ву­а­раў). Для гэ­та­га за­вод на­быў спе­цы­яль­нае аб­ста­ля­ван­не, па­коль­кі для та­кой тэх­на­ло­гіі па­тра­бу­юц­ца асаб­лі­выя, спе­цы­фіч­ныя ўмо­вы.

Згод­на з на­шым пла­нам тэх­ніч­на­га раз­віц­ця, ле­тась на ма­дэр­ні­за­цыю вы­твор­час­ці бы­ло за­тра­ча­на ка­ля 7 млрд руб­лёў. На­пе­ра­дзе не менш сур'­ёз­ныя пла­ны, хоць мы і аб­ме­жа­ва­ны ма­тэ­ры­яль­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, бо вы­ка­рыс­тоў­ва­ем на па­доб­ныя мэ­ты га­лоў­ным чы­нам гро­шы з пры­быт­ку. Усё не­аб­ход­нае аб­ста­ля­ван­не ў нас, па вя­лі­кім ра­хун­ку, ёсць, але нель­га спы­ніць пра­цэс па­ста­ян­на­га па­ляп­шэн­ня ўмоў пра­цы, па­вы­шэн­ня пра­дук­цый­нас­ці вы­твор­час­ці. Гэ­та, да­рэ­чы, важ­на для за­ма­ца­ван­ня ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, якія вель­мі пры­хіль­на ста­вяц­ца да су­час­ных тэх­на­ло­гій.

Да­рэ­чы, у рэс­пуб­лі­цы скла­ла­ся да­во­лі скла­да­ная сі­ту­а­цыя з пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кай сле­са­раў-збор­шчы­каў ме­та­ла­кан­струк­цый — іх пад­рых­тоў­кай не зай­ма­ец­ца ні­вод­нае ву­чы­лі­шча. Та­му да­во­дзіц­ца на­ву­чаць не­па­срэд­на на прад­пры­ем­стве. Па­чат­ко­вая пад­рых­тоў­ка мо­жа доў­жыц­ца лі­та­раль­на 2-3 ме­ся­цы, але для та­го, каб стаць са­праўд­ным спе­цы­я­ліс­там, спат­рэ­біц­ца ка­ля 2-3 га­доў. На пра­ця­гу го­да звы­чай­на ка­ля 20-ці но­вых ра­бот­ні­каў пад на­гля­дам на­стаў­ні­каў да­вод­зяц­ца да па­трэб на­шай вы­твор­час­ці.

Гэ­та на­ша бія­гра­фія

6

На пра­ця­гу сва­ёй гіс­то­рыі за­вод не раз мя­няў наз­ву — гэ­та быў Мін­скі ра­монт­на-ме­ха­ніч­ны за­вод, за­вод ве­жа­вых кра­наў, ме­ха­ніч­ны за­вод, Мін­скі за­вод ман­таж­ных на­рых­то­вак, Мін­скі за­вод тэх­на­ла­гіч­ных ме­та­ла­кан­струк­цый. А па­чы­на­ла­ся ўсё 8 жніў­ня 1944 го­да, ка­лі на ста­ліч­ным Даб­ра­мыс­лен­скім за­вул­ку ў паў­раз­бу­ра­ных ад­на­па­вяр­хо­вых драў­ля­ных і цаг­ля­ных бу­дын­ках па­ча­ла­ся фак­тыч­на са­ма­туж­ная вы­твор­часць. Да­во­дзі­ла­ся ад­на­ча­со­ва і на­ву­чаць, вы­хоў­ваць ра­бо­чыя кад­ры (мо­ладзь з блі­жэй­шых вё­сак), і вы­кон­ваць дзяр­жаў­ны план. Ку­вал­ды, ла­мы, тач­кі, ад­ве­сы, ма­ла­ткі, лож­кі — усе гэ­та бы­ло не­аб­ход­на для ад­наў­лен­ня Бе­ла­ру­сі пас­ля жу­дас­най вай­ны.

Сён­ня цяж­ка ўя­віць, што ме­на­ві­та ў тых пры­мі­тыў­ных умо­вах ру­ка­мі не­каль­кіх ча­ла­век бы­лі ство­ра­ны рэ­чы, да су­зі­ран­ня якіх пры­звы­ча­і­лі­ся мін­ча­не — ага­ро­джа мас­та це­раз Свіс­лач на пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці, дэ­ка­ра­тыў­ная ага­ро­джа з чу­гун­ным ліц­цём ка­ля Бе­ла­рус­ка­га на­цы­я­наль­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та і Ака­дэ­міі на­вук...

У 1946 го­дзе ў но­вым лі­цей­ным цэ­ху бы­ло вы­раб­ле­на звыш ты­ся­чы мач­таў ву­ліч­на­га асвят­лен­ня, сотні тон ага­ро­джаў для буль­ва­раў, скве­раў, мас­тоў.

На па­чат­ку 1950-х на за­вод­зе бы­ло ча­ты­ры цэ­хі — ме­ха­на­ра­монт­ны, лі­цей­ны, ме­та­ла­кан­струк­цый і элект­ра­цэх. Пра­ца­ва­ла ўжо 173 ча­ла­ве­кі, ад­нак руч­ная пра­ца па-ра­ней­ша­му пе­ра­ва­жа­ла. З 1953 па 1959 га­ды гэ­та не­здар­ма быў за­вод ве­жа­вых кра­наў — звыш 50 адзі­нак БКСМ-5 вы­пус­ці­ла пад­пры­ем­ства ў той час.

У 1960-я без ме­та­ла­кан­струк­цый не­маг­чы­ма бы­ло б уя­віць бу­даў­ніц­тва Бе­ла­рус­ка­га азот­на-ту­ка­ва­га за­во­да, По­лац­ка­га і На­ва­по­лац­ка­га наф­та­пе­ра­пра­цоў­чых за­во­даў, Го­мель­ска­га хім­за­во­да, Бе­ла­рус­ка­га шын­на­га кам­бі­на­та, Са­лі­гор­ска­га ка­лій­на­га кам­бі­на­та і шэ­ра­гу ін­шых. Да­рэ­чы, у Са­лі­гор­ску быў ар­га­ні­за­ва­ны (у 1962-м) цэх ме­та­ла­кан­струк­цый. Цэх пра­цуе і сён­ня (толь­кі ця­пер гэ­та — Са­лі­гор­скае ман­таж­нае ўпраў­лен­не
ААТ «Пра­мтэх­ман­таж»).

5

Ка­ля 1000 т ме­та­ла­кан­струк­цый спат­рэ­бі­ла­ся ў 1970-я для ўзвя­дзен­ня ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Брэсц­кая крэ­пасць-ге­рой». Столь­кі ж за­вод вы­ра­біў і для ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Кур­ган Сла­вы», які па­клаў па­ча­так па­доб­ным ме­ма­ры­я­лам па ўсім СССР. Паз­ней па­сту­пі­лі за­ка­зы для ўзвя­дзен­ня са­мых роз­ных аб'­ек­таў, важ­насць якіх цяж­ка пе­ра­аца­ніць — гэ­та і па­гра­ніч­ныя выш­кі, і Ка­ма­роў­скі ры­нак, і Мін­скі мет­ра­па­лі­тэн, і... чаша для алім­пій­ска­га агню. Яшчэ паз­ней бы­ло бу­даў­ніц­тва ва­ен­ных га­рад­коў у па­сёл­ках Чысць пад Ма­ла­дзеч­нам і Рось у Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

ААТ «Пра­мтэх­ман­таж» мож­на лі­чыць «баць­кам» та­кіх ма­гут­ных прад­пры­ем­стваў, як «Бе­ла­русь­ка­лій», Ма­зыр­скі наф­та­пе­ра­пра­цоў­чы за­вод, шэ­ра­г дрэ­ва­ап­ра­цоў­чых, цук­ро­вых за­во­даў, прад­пры­ем­стваў па вы­ра­бе буд­ма­тэ­ры­я­лаў.

Па са­мых су­час­ных тэх­на­ло­гі­ях быў уз­ве­дзе­ны шмат­функ­цы­я­наль­ны спар­тыў­на-ві­до­вішч­ны комп­лекс «Мінск-Арэ­на» — адзін з най­буй­ней­шых у Еў­ро­пе спар­тыў­ных аб'­ек­таў, га­лоў­ная арэ­на яко­га змя­шчае да
15 ты­сяч ча­ла­век, дзя­ку­ю­чы ча­му комп­лекс зай­мае чац­вёр­тае мес­ца ў Еў­ро­пе па ўмя­шчаль­нас­ці. Вась­мі­гран­ны ме­ды­я­куб з плаз­мен­ны­мі эк­ра­на­мі на кож­най гра­ні вы­раб­ле­ны на за­вод­зе ме­та­ла­кан­струк­цый.

Cпар­тыў­на-за­баў­ляль­ны комп­­лекс «Чы­жоў­ка-Арэ­на» за­вод так­са­ма за­бяс­пе­чыў цэ­лым шэ­ра­гам вы­ра­баў.

Яшчэ мож­на пры­га­даць кар­кас спар­тыў­на­га аб'­ек­та між­на­род­на­га ўзроў­ню, адзі­на­га на тэ­ры­то­рыі СНД цэнт­ра, дзе ар­га­ні­за­ва­на цэнт­ра­лі­за­ва­ная пад­рых­тоў­ка юна­коў і юні­ё­раў — Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра алім­пій­скай пад­рых­тоў­кі кон­на­га спор­ту і ко­не­га­доў­лі ў Ра­там­цы. У гэ­тым шэ­ра­гу — і бу­ды­нак На­цы­я­наль­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та, упры­га­жэн­нем яко­га ста­ла ары­гі­наль­ная, ажур­ная кан­струк­цыя. Не­маг­чы­мым без на­ма­ган­няў за­вад­чан бы­ло б і ўзвя­дзен­не тэ­ніс­ных кор­таў, ста­ды­ё­наў, ля­до­вых па­ла­цаў, На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га вя­лі­ка­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та, Лет­ня­га ам­фі­тэ­ат­ра ў Ві­цеб­ску, На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­ат­ра імя
Я. Ку­па­лы, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га цыр­ка... Пад­час рэ­кан­струк­цыі апош­ня­га быў зман­ці­ра­ва­ны ўні­каль­ны ме­ха­нізм, з да­па­мо­гай яко­га пад­ло­га ма­не­жа здоль­ная хут­ка мя­няц­ца. Ва­ры­ян­таў пад­ло­гі — ча­ты­ры. Гу­ма­вая для ко­ней і дра­пеж­ні­каў, ля­до­вая для вы­ступ­лен­ня на кань­ках, пар­кет­ная — для тан­цаў, плас­ты­ка­вая — для ін­шых эфект­ных вы­ступ­лен­няў. Усе ме­та­ла­кан­струк­цыі для гэ­та­га ме­ха­ніз­му, як і для ба­люст­ра­ды, а так­са­ма плат­фор­мы для ар­кест­ра за­вод вы­ра­біў па чэш­скім пра­ек­це.

Шэ­раг сур'­ёз­ных аб'­ек­таў у роз­ных га­ра­дах Ра­сіі так­са­ма бы­лі ўзве­дзе­ны дзя­ку­ю­чы ме­та­ліч­ным кан­струк­цы­ям з Мін­ска. Не­каль­кі га­доў та­му за­вер­ша­ны ра­бо­ты па бу­даў­ніц­тве за­во­да вап­ны ў Ка­лу­зе, ста­ле­пра­кат­на­га за­во­да ў Сма­лен­скай воб­лас­ці, на аб'­ек­тах Ка­лі­ніг­рад­скай воб­лас­ці. Вя­дуц­ца пе­ра­мо­вы па бу­даў­ніц­тве двух за­во­даў у Ту­ле.

Сур'­ёз­нае су­пра­цоў­ніц­тва пра­цяг­ва­ец­ца і з Турк­ме­ні­ста­нам. Так, са­мым знач­ным бе­ла­рус­ка-турк­мен­скім аб'­ек­там ста­ла бу­даў­ніц­тва бе­ла­рус­кі­мі спе­цы­я­ліс­та­мі гор­на-уз­ба­га­чаль­на­га камбіната Гар­лык­ска­га ра­до­ві­шча ка­лій­ных со­ляў. Для гэ­та­га комп­лек­су бу­дзе вы­раб­ле­на ка­ля 22 ты­сяч тон ме­та­ла­кан­струк­цый. Кам­бі­нат, да­рэ­чы, па­ві­нен стаць флаг­ма­нам хі­міч­най пра­мыс­ло­вас­ці Турк­ме­ніі.

Прый­шлі і за­ста­лі­ся

Асноў­ныя тэх­на­ла­гіч­ныя ўчаст­кі за­во­да — вы­твор­часць на­рых­то­вак, збор­азва­рач­ныя апе­ра­цыі, ачыст­ка па­верх­ні ме­та­ла­кан­струк­цый і на­ня­сен­не ла­ка­фар­ба­вых па­крыц­цяў — укамплектаваны су­час­ным вы­со­ка­пра­дук­цый­ным аб­ста­ля­ван­нем. А вось кас­цяк пра­цоў­на­га ка­лек­ты­ву мно­гія га­ды не мя­ня­ец­ца.

На­чаль­нік цэ­ха №1 Мі­ха­іл ЦІ­ЦЯН­КОЎ:

3

— Я прый­шоў у ад­дзел кад­раў з сяб­ра­мі ў жніў­ні 1971 го­да. Адзін з нас пай­шоў на звар­ку, а з дру­гім сяб­рам мы ад­пра­ца­ва­лі не­каль­кі га­доў рэз­чы­ка­мі ме­та­лу ў на­рых­тоў­чым цэ­ху — ра­ней быў та­кі асоб­ны цэх... Мы ра­зам пра­ца­ва­лі, ра­зам жы­лі ў ін­тэр­на­це. Нам бы­ло і зруч­на, і ня­сум­на. І не­як ад­ра­зу ад­чу­ла­ся ці­ка­васць да пра­цы. Да­вя­ло­ся рас­клад­ваць ме­тал пад раз­мет­ку, пры­маць з-пад раз­мет­кі, свід­ра­ваць, каб пад­рых­та­ва­ны на­мі «паў­фаб­ры­кат» пе­ра­даць да­лей на збор­ку.

Пра­цу­еш па чар­ця­жах, а та­му ве­да­еш, для якіх аб'­ек­таў пры­зна­ча­ны кан­струк­цыі. Я аса­біс­та пры­клаў ру­ку і да вы­ра­бу кан­струк­цый «Кур­га­на сла­вы», і да чашы з алім­пій­скім аг­нём...

У 1977 го­дзе я на два га­ды па­ехаў пра­ца­ваць у Ірак. Ка­лі вяр­нуў­ся, мя­не пры­зна­чы­лі май­страм на­рых­тоў­ча­га ўчаст­ка. Да­лей стаў стар­шым май­страм та­го ж участ­ка, паз­ней стар­шым май­страм участ­ка збо­развар­кі, на­мес­ні­кам на­чаль­ні­ка цэ­ха №1. І вось ужо 26 га­доў пра­цую на­чаль­ні­кам цэ­ха.

Ста­міць пра­ца мо­жа та­го, хто зай­ма­ец­ца не сва­ёй спра­вай, ад­бы­вае па­він­насць. Я та­ко­га ні­ко­лі не ад­чу­ваў. Сён­ня ў ма­ім цэ­ху пра­цу­юць 85 ча­ла­век. Фак­тыч­на кож­ны трэ­ці ра­бот­нік ад­пра­ца­ваў на за­вод­зе звыш 20 га­доў. Па­сту­по­ва лю­дзі сы­хо­дзяць на пен­сію, але мы ра­ды, што пры­хо­дзяць но­выя спе­цы­я­ліс­ты. У нас ад­мыс­ло­выя ўмо­вы пра­цы, доб­рае спец­адзен­не. Два га­ды та­му бы­ло ўста­ля­ва­на но­вае зва­рач­нае аб­ста­ля­ван­не за­меж­най вы­твор­час­ці. За­раз вы­кон­ва­ем на ім за­каз для на­ва­по­лац­ка­га наф­та­пе­ра­пра­цоў­ча­га за­во­да.

На­чаль­нік цэ­ха №2 Ма­рат ЖЫ­ЛІН­СКІ:

4

— У 2004 го­дзе я ад­ра­зу прый­шоў у гэ­ты цэх май­страм збо­развар­кі. Пра­ца­ваў ужо да та­го на ін­шых за­во­дах, а та­му пра­ца мне, што на­зы­ва­ец­ца, бы­ла зна­ё­мая. Праз не­каль­кі га­доў я стаў на­чаль­ні­кам участ­ка, по­тым на­мес­ні­кам на­чаль­ні­ка цэ­ха. І вось ужо хут­ка год, як я пра­цую на­чаль­ні­кам цэ­ха.

У на­шым цэ­ху 70 ча­ла­век. Мы за­пра­ша­ем і ма­ла­дых спе­цы­ліс­таў, якім у лю­бым вы­пад­ку трэ­ба бу­дзе пад­ву­чыц­ца не­па­срэд­на на прад­пры­ем­стве... Вы­кон­ва­ем за­ка­зы, якія па­тра­бу­юць асаб­лі­вых стан­дар­таў якас­ці, а так­са­ма не­стан­дарт­ныя, па­вы­ша­най скла­да­нас­ці. На пра­ця­гу гэ­та­га ле­та па­він­ны вы­ра­біць ка­ля 500 тон ме­та­ла­кан­струк­цый для «Наф­та­на».

У нас са­мае ма­ла­дое пад­раз­дзя­лен­не на за­вод­зе, ся­рэд­ні ўзрост ра­бот­ні­каў — 36 га­доў. Ёсць уні­каль­ныя спе­цы­я­ліс­ты. Наш 30-га­до­вы Ігар Анісь­ко­віч — леп­шы ў рэс­пуб­лі­цы ся­род элект­ра­звар­шчы­каў у на­мі­на­цыі «Паў­аў­та­ма­тыч­ная звар­ка ў ася­род­дзі ахоў­на­га га­зу» — за­няў на сё­лет­нім між­на­род­ным кон­кур­се элект­ра­звар­шчы­каў у Пе­кі­не 3-е мес­ца! У кон­кур­се ўдзель­ні­ча­лі звыш 200 ча­ла­век з 12 кра­ін.

На­мес­нік на­чаль­ні­ка цэ­ха ахоў­ных пакрыццяў і ад­груз­кі Яў­ген АМЕЛЬ­Я­НО­ВІЧ:

5

— На гэ­тай па­са­дзе я тры га­ды, а на­огул у цэ­ху пра­цую ўжо дзе­сяць га­доў. Прый­шоў ад­ра­зу пас­ля служ­бы ў вой­ску іза­лі­роў­шчы­кам па гід­ра­іза­ля­цыі ме­на­ві­та ў гэ­ты цэх. Не­ка­то­рыя на­вы­кі ў мя­не бы­лі, так што я хут­ка стаў бры­га­дзі­рам іза­лі­роў­шчы­каў, а по­тым вы­ра­шыў атры­маць спе­цы­яль­насць «Эка­но­мі­ка і кі­ра­ван­не прад­пры­ем­ствам» у Між­на­род­ным гу­ма­ні­тар­ным эка­на­міч­ным ін­сты­ту­це. Пас­ля гэ­та­га я стаў ужо на­мес­ні­кам на­чаль­ні­ка цэ­ха. У на­шым цэ­ху сён­ня пра­цу­юць ра­бот­ні­кі, ся­рэд­ні ўзрост якіх — 25-45 га­доў. Ка­лек­тыў да­во­лі друж­ны, асаб­лі­вай ця­куч­кі кад­раў ні­ко­лі не бы­ло. Кож­ны год прак­тыч­на кож­ны наш ра­бот­нік па­вы­шае ква­лі­фі­ка­цыю без ад­ры­ву ад вы­твор­час­ці, не­па­срэд­на на прад­пры­ем­стве. Тое, што вы­раб­ля­ец­ца ў пер­шых двух цэ­хах, мы фар­бу­ем і ад­гру­жа­ем. Вы­кон­ва­ем у тым лі­ку за­ка­зы для кра­ін СНД.

Па­пра­ца­ваў — пад­сіл­куй­ся

7

Пры за­вод­зе пра­цуе ста­ло­вая. Стра­вы прапануюцца кла­січ­ныя, але за­тое раз­на­стай­ныя і пры­га­та­ва­ныя з ду­шой. Так што ў абе­дзен­ны час тут анш­лаг. Пе­ра­ку­сіць за­хо­дзяць не толь­кі су­пра­цоў­ні­кі прад­пры­ем­ства, але і ўсе ах­вот­ныя. Яны ка­жуць, што іх за­да­валь­ня­юць су­ад­но­сі­ны кошт-якасць.

— У на­шай ста­ло­вай рас­пра­цоў­ва­ец­ца шмат страў, у тым лі­ку ды­ет­хар­ча­ван­не, — рас­каз­вае за­гад­чы­ца вы­твор­час­ці ста­ло­вай Ган­на ДЗЯ­РЫ­БА. — На­бы­ва­ем ай­чын­ную га­род­ні­ну, мя­са, ры­бу. Я аса­біс­та рас­пра­цоў­ваю і рэ­цэп­ты страў, і ме­ню. Асар­ты­мент заў­сё­ды пад­трым­лі­ва­ем вя­лі­кі. На гар­нір — і буль­бя­ное пю­рэ, і дра­ні­кі, і роз­ныя ка­шы, і фа­со­ля стру­ко­вая... З мяс­ных страў — шні­ца­лі, кат­ле­ты, за­пе­ча­ная сві­ні­на. Ба­га­ты асар­ты­мент і пер­шых страў. Ле­там, вя­до­ма, пра­па­ну­ем ха­лад­ні­кі. Лю­дзей у нас заў­сё­ды шмат, па­коль­кі за­хо­дзяць на абед не толь­кі ра­бот­ні­кі за­во­да. Вод­гу­кі пра на­шу кух­ню толь­кі ста­ноў­чыя. І та­му, што смач­на, і та­му, што вы­бар страў ёсць. Бяс­плат­на ра­бот­ні­кі за­во­да за­бяс­печ­ва­юц­ца пра­фі­лак­тыч­ным хар­ча­ван­нем. Акра­мя та­го, на хар­ча­ван­не кож­на­га ра­бот­ні­ка вы­дат­коў­ва­ец­ца 20 ты­сяч руб­лёў, якія па­га­ша­юц­ца не­па­срэд­на пры апла­це абе­ду. А ся­рэд­ні кошт ком­лекс­на­га абе­ду скла­дае ўся­го ка­ля 30 ты­сяч руб­лёў.

Ад ша­шак да па­да­рож­жаў

8

У праф­са­юз­най ар­га­ні­за­цыі за­во­да, якую скла­дае боль­шасць ра­бот­ні­каў, вы­ра­ша­юць не толь­кі вы­твор­чыя і фі­нан­са­выя пы­тан­ні, але і ар­га­ні­зу­юць ак­тыў­ны, раз­на­пла­на­вы ад­па­чы­нак. Так, пад­час што­га­до­вых спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў і спар­та­кі­яд, якія пра­хо­дзяць у роз­ныя се­зо­ны го­да, ка­ман­ды прад­пры­ем­ства вы­сту­па­юць па та­кіх ві­дах спор­ту, як ва­лей­бол, пла­ван­не, у тым лі­ку ся­мей­нае, лыж­ныя гон­кі, на­столь­ны тэ­ніс, стрэль­бы, біль­ярд, дартс. Пра­вод­зяц­ца і ўнут­ры­за­вод­скія спа­бор­ніц­твы па шаш­ках, шах­ма­тах, біль­яр­дзе, на­столь­ным тэ­ні­се і да­ртсе.

Ся­род фі­лі­ялаў за­вод зай­мае пры­за­выя ка­манд­ныя мес­цы. Дарэчы, зборная каманда ААТ «ПРАМТЭХМАНТАЖ» з удзелам нашых спартсменаў заняла сёлета першае месца па лёгкай атлетыцы сярод будаўнічых арганізацый.

Ёсць на тэ­ры­то­рыі за­во­да і маг­чы­масць пад­трым­лі­ваць ся­бе ў вы­дат­най фі­зіч­най фор­ме. Дзей­ні­чае трэ­на­жор­ная за­ла, ба­сейн, са­ўна.

— Аб­са­лют­ная боль­шасць ра­бот­ні­каў за­во­да — чле­ны праф­са­юз­най ар­га­ні­за­цыі, — тлу­ма­чыць на­чаль­нік фі­нан­са­ва-ка­мер­цый­на­га ад­дзе­ла, стар­шы­ня пра­фка­ма Кан­стан­цін КА­МЯ­НЕЦ­КІ. — У нас адзін з узор­ных ка­лек­тыў­ных да­га­ва­роў ся­род будаўнічых прад­пры­ем­стваў. Сы­хо­дзя­чы на пен­сію, той, хто ад­пра­ца­ваў звыш 20 га­доў, атрым­лі­вае ад­на­ра­зо­вую вы­пла­ту — ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу ў па­ме­ры 6-8 ся­рэд­няме­сяч­ных за­роб­каў, у за­леж­нас­ці ад коль­кас­ці ад­пра­ца­ва­ных га­доў. Да­га­вор ахоп­лі­вае са­мыя шы­ро­кія са­цы­яль­ныя га­ран­тыі.

Праф­са­юз­ная ар­га­ні­за­цыя рэ­гу­ляр­на пра­па­нуе ра­бот­ні­кам удзел у па­езд­ках па Бе­ла­ру­сі і бліз­кім за­меж­жы. Апош­няя на­ша па­езд­ка — па сла­ву­тых бе­ла­рус­кіх мяс­ці­нах. На­бы­ва­ем так­са­ма бі­ле­ты на цыр­ка­выя па­ка­зы, тэ­ат­раль­ныя па­ста­ноў­кі, спар­тыў­на-ма­са­выя ме­ра­пры­ем­ствы. Пры гэтым у асноўным уліч­ва­юц­ца па­жа­дан­ні са­мо­га ка­лек­ты­ву.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».