Вы тут

Дру­гая хва­ля за­лі­чэн­ня: пер­шы плод — не за плот?


28 лі­пе­ня за­вяр­шыў­ся пры­ём да­ку­мен­таў у рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру абі­ту­ры­ен­таў на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы ва ўсіх дзяр­жаў­ных ВНУ.

abit

abit

На­га­да­ем, што да­дат­ко­вы на­бор — ад­но з га­лоў­ных но­ва­ўвя­дзен­няў сё­лет­няй пры­ём­най кам­па­ніі. Мэ­тай пра­вя­дзен­ня дру­гой «хва­лі» за­лі­чэн­ня бы­ла лік­ві­да­цыя та­ко­га па­няц­ця, як не­да­бор на бюд­жэт­ныя мес­цы, ня­хай і за кошт зні­жэн­ня мі­ні­маль­на­га па­ро­га на ЦТ для прэ­тэн­дэн­таў на вы­шэй­шую аду­ка­цыю... На­прык­лад, для абі­ту­ры­ен­таў, якія па­сту­па­лі ў рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру на ва­ен­ныя, спар­тыў­ныя і сель­ска­гас­па­дар­чыя спе­цы­яль­нас­ці, да­стат­ко­ва бы­ло мець у сер­ты­фі­ка­це ўся­го 3 ба­лы. Пры­чым гэ­та ты­чы­ла­ся ўсіх эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін...

 

Як за­пэў­ні­вае кі­раў­нік прэс-служ­бы Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Юлія ВА­НІ­НА, да­дат­ко­вы на­бор прай­шоў па­спя­хо­ва ва ўсіх ВНУ Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, Мі­ніс­тэр­ства спор­ту, Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў і Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны. Па па­пя­рэд­ніх звест­ках, ВНУ Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня так­са­ма пе­ра­важ­на вы­ка­на­лі да­дат­ко­вы на­бор на бюд­жэт­ныя мес­цы.

— Пры гэ­тым на мно­гіх спе­цы­яль­нас­цях у ВНУ сфар­мі­ра­ваў­ся кон­курс, яко­га не на­зі­ра­ла­ся пад­час асноў­на­га на­бо­ру, — да­да­ла Юлія Ва­ні­на. — А на мно­гіх вост­ра­дэ­фі­цыт­ных для эка­но­мі­кі і са­цы­яль­най сфе­ры сель­ска­гас­па­дар­чых, тэх­ніч­ных і пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цях на­зі­раў­ся на­ват вы­со­кі кон­курс. Так, на спе­цы­яль­нас­ці «ме­лі­я­ра­цыя і вод­ная гас­па­дар­ка» ў Брэсц­кім тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це на ад­но мес­ца прэ­тэн­да­ва­лі 12 ча­ла­век, на спе­цы­яль­нас­ці «хі­міч­ная тэх­на­ло­гія пе­ра­пра­цоў­кі драў­ні­ны» ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэх­на­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це — 4,7 ча­ла­ве­ка на мес­ца, «тэх­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не ма­шы­на­бу­даў­ні­чай вы­твор­час­ці» ў По­лац­кім дзяр­жаў­ным уні­ве­ріс­тэ­це — 3,5 ча­ла­ве­ка на мес­ца, «па­чат­ко­вая аду­ка­цыя» ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це — 2,5 ча­ла­ве­ка на мес­ца, «пра­ек­та­ван­не і вы­твор­часць сель­ска­гас­па­дар­чай тэх­ні­кі» ў БДА­ТУ — 5,7 ча­ла­ве­ка на мес­ца. А ў Ака­дэ­міі ве­тэ­ры­нар­най ме­ды­цы­ны на спе­цы­яль­насць «ве­тэ­ры­нар­ная ме­ды­цы­на» на 60 мес­цаў па­да­лі за­явы 90 ча­ла­век.

У 85% вы­пад­каў пра­хад­ны бал да­дат­ко­ва­га на­бо­ру быў вы­шэй­шы за пра­хад­ны бал пад­час асноў­на­га на­бо­ру.

А 26 лі­пе­ня за­вяр­шы­ла­ся да­дат­ко­вае за­лі­чэн­не на спе­цы­яль­нас­ці ва­ен­на­га про­фі­лю. У Ва­ен­ную ака­дэ­мію на 169 мес­цаў бы­ло па­да­дзе­на 289 за­яў. Пры­чым па 6 спе­цы­яль­нас­цях з 10 пра­хад­ныя балы бы­лі вы­шэй­шыя, чым у асноў­ны на­бор. У Ін­сты­ту­це па­гра­ніч­ных вой­скаў на 21 мес­ца бы­ло па­да­дзе­на 44 за­явы. Пра­хад­ны бал да­дат­ко­ва­га на­бо­ру склаў 149, у той час як у асноў­ны на­бор — 114 ба­лаў.

З улі­кам пы­тан­няў, што па­сту­па­юць сён­ня ў га­лоў­нае аду­ка­цый­нае ве­дам­ства ад абі­ту­ры­ен­таў і іх баць­коў, кі­раў­нік прэс-служ­бы па­пра­сі­ла пра­ін­фар­ма­ваць абі­ту­ры­ен­таў: да­дат­ко­вы на­бор на плат­ную фор­му атры­ман­ня вы­шэй­шай аду­ка­цыі (у дзён­най і за­воч­най фор­мах) аб'­яў­ляц­ца не бу­дзе. І ча­каць зні­жэн­ня мі­ні­маль­ных па­ро­га­вых зна­чэн­няў ба­лаў на ЦТ для тых, хто па­сту­пае ў ВНУ на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня, не вар­та. Тым, хто не на­браў на ЦТ уста­ноў­ле­ных ба­лаў, з ма­рай атры­маць вы­шэй­шую аду­ка­цыю да­вя­дзец­ца раз­ві­тац­ца са­ма ме­ней на год... Але ў іх яшчэ ёсць маг­чы­масць па­спра­ба­ваць па­сту­піць у ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, дзе пры­ма­юць сер­ты­фі­ка­ты ЦТ на­ват з ад­ным ба­лам...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».