Вы тут

2 міль­ё­ны — не мя­жа!


Мін­ская воб­ласць раз­ліч­вае ў гэ­тым го­дзе на­ма­ла­ціць амаль 2 млн т збож­жа, па­ве­да­міў ка­рэс­пан­дэн­ту БЕЛ­ТА вы­канаўца аба­вяз­каў стар­шы­ні ка­мі­тэ­та па сель­скай гас­па­дар­цы і хар­ча­ван­ні Мінск­ага аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Юрый Гор­лаў.

Раз­ліч­ваць на гэ­та аг­ра­ры­ям дае маг­чы­масць вы­со­кая ўра­джай­насць — у ся­рэд­нім з 1 га ў гас­па­дар­ках ста­ліч­на­га рэ­гі­ё­на ўбі­ра­юць 41 ц збож­жа (у 2013 го­дзе — 32,3 ц/га). Ра­зам з тым, па­вод­ле да­ных Мін­сель­гас­хар­ча, у воб­лас­ці ёсць шэ­раг гас­па­да­рак, дзе па­каз­чык ура­джай­нас­ці знач­на вы­шэй­шы. Так, у фі­лі­яле «Фаль­ко-Аг­ра» ААТ «Аг­ра­кам­бі­нат «Дзяр­жын­скі» (Дзяр­жын­скі ра­ён) гэ­та 60,2 ц/га, у фі­лі­яле аг­ра­фір­мы «Ле­бе­дзе­ва» РУП «Мінск­энер­га» (Ма­ла­дзе­чан­скі ра­ён) — 60,3 ц/га. Са­мая вы­со­кая ўра­джай­насць, па­вод­ле да­ных на 28 лі­пе­ня, бы­ла ў ААТ «Но­вае жыц­цё» (Ня­свіж­скі ра­ён) — звыш 96 ц збож­жа. Кры­ху менш — 80,4 ц/га — на сель­ска­гас­па­дар­чым прад­пры­ем­стве «Ус­ход» (Мін­скі ра­ён).

«Гэ­та дае маг­чы­масць нам раз­ліч­ваць на 2 млн т пры ўмо­ве за­ха­ван­ня доб­ра­га на­двор'я», — ска­заў Юрый Гор­лаў. Для па­раў­на­ння: у мі­ну­лым го­дзе ўклад Мін­скай воб­лас­ці ў агуль­ны ка­ра­вай склаў 1,7 млн т збож­жа з улі­кам ку­ку­ру­зы.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».