Вы тут

Уні­каль­ная зна­ход­ка


Пры рас­коп­ках вы­яў­ле­ны рэ­чы пе­ры­я­ду куль­ту­ры шну­ра­вой ке­ра­мі­кі

Ка­ля вёс­кі Драз­ды Стаўб­цоў­ска­га ра­ё­на, што на Мін­шчы­не, зной­дзе­ны ўні­каль­ныя рэ­чы: глі­ня­ны гар­шчок, дзве ся­ке­ры — свід­ра­ва­ная ка­мен­ная і крэм­ні­е­вая шлі­фа­ва­ная. Ся­род зна­хо­дак і на­ка­неч­ні­кі стрэл, дрэў­кі, апя­рэн­ні якіх не за­ха­ва­лі­ся. Гэ­тыя прад­ме­ты на­ле­жаць да дру­гой па­ло­вы ІІІ ты­ся­ча­год­дзя да на­шай эры. Хут­чэй за ўсё, пры­шлі да вы­сно­вы спе­цы­я­ліс­ты, у па­ха­ван­ні знай­шла спа­кой ду­ша прад­стаў­ні­ка куль­ту­ры шну­ра­вой ке­ра­мі­кі. Яго це­ла бы­ло спа­ле­на, а по­пел рас­сы­па­ны ў яме па­ме­рам два на тры мет­ры.

Куль­ту­ра шну­ра­вой ке­ра­мі­кі — гру­па ар­хеа­ла­гіч­ных куль­тур поз­ня­га неа­лі­ту і брон­за­ва­га ве­ку Ся­рэд­няй і Ус­ход­няй Еў­ро­пы, неа­лі­ту Паў­ноч­най Еў­ро­пы. Агуль­ны­мі пры­кме­та­мі яе з'яў­ля­юц­ца на­яў­насць ке­ра­мі­кі, на якой зроб­ле­ны ар­на­мент з да­па­мо­гай шну­ра ці свое­асаб­лі­вы­мі на­сеч­ка­мі, якія на­гад­ва­юць ад­бі­так шну­ра. Ха­рак­тэр­ныя для той па­ры і ся­ке­ры, вы­яў­ле­ныя пад Стоўб­ца­мі. Ад­сюль і яшчэ ад­на наз­ва гэ­тай куль­ту­ры — куль­ту­ра ба­я­вых ся­кер.

— Гэ­тыя рэ­чы знай­шлі пад­час рас­ко­пак сту­дэн­ты гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­та Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та, — па­ве­да­мі­ла стар­шы вы­клад­чык ка­фед­ры ар­хеа­ло­гіі і спе­цы­яль­ных дыс­цып­лін гіст­фа­ка БДУ Аляк­санд­ра Зу­ева. Ця­пер прад­ме­ты зна­хо­дзяц­ца на ка­фед­ры ар­хеа­ло­гіі. Тут яны бу­дуць за­хоў­вац­ца ча­со­ва. Пас­ля іх пе­рад­адуць у ла­ба­ра­то­рыю му­зей­най спра­вы для фар­мі­ра­ван­ня ка­лек­цыі для му­зея гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­та.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.