Вы тут

У наступным нумары “МАЛАДОСЦІ”: "Уладзіслаў Чыжыкаў: “На філфак я трапіў выпадкова”


Практыка паказвае, што ў рубрыку “Без в/а” часопіса “Маладосць” можа трапіць хто заўгодна. Галоўнае, каб гісторыя гэтага чалавека пацвярджала: “корачка” – неабавязковая рэч для паспяховай прафесійнай самарэлізацыі. Чарговы герой – вельмі малады, прыгожы, таленавіты і сціплы. Даволі ўжо вядомы спявак не без дасягненняў: ён пераможца другога сезону музычнага праекта АНТ “Акадэмія талентаў”. Завуць Уладзіслаў Чыжыкаў. Але па адукацыі ён… будучы філолаг-балгарыст. Што ўзыходзячая эстрадная зорка робіць на філфаку? Гэта тэма для нясумнай гутаркі.

DJylSQ_MrJU

— На філфак я трапіў абсалютна выпадкова. Недзе з класа дзявятага ў мяне на прыкмеце быў толькі адзін варыянт развіцця падзей пасля школы – эстраднае аддзяленне Універсітэта культуры і мастацтва. Іншыя варыянты ўвогуле не разглядаліся. Але калі наведваў курсы перад паступленнем, раптам зразумеў, што не хачу там вучыцца. Нейкі “бзік” у галаве з’явіўся: зразумеў, што спяваць я і так змагу, а вучыцца трэба ісці  ў нейкае іншае месца. У мяне не шмат было варыянтаў, бо я здаў толькі два ЦТ. Трэцім іспытам павінна была быць творчасць. Са сваімі двума ЦТ я мог ісці або на філфак, або на журфак.

Інтэрвью цалкам чытайце на www.maladost.lim.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.