Вы тут

У беларускіх біятланістаў праблем не будзе


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ў нацыянальнай зборнай па біятлоне праблем з трэніроўкамі не будзе.

"Мяне запэўнілі, што не будзе праблем з трэніроўкай нацыянальнай каманды, ды і наогул у біятланістаў. Усё будзе зроблена, як мы і абяцалі", - заявіў кіраўнік дзяржавы, сустракаючыся 31ліпеня  з трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай па біятлоне, Героем Беларусі, паслом добрай волі Праграмы развіцця ААН Дар'яй Домрачавай.

А. Лукашэнка нагадаў аб сваіх абяцаннях давесці да гатоўнасці спартыўныя аб'екты для трэніроўкі нацыянальнай зборнай - біятлонную трасу ў Раўбічах і лыжна-біятлонную спартыўную базу "Заячая паляна". Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што літаральна ў бліжэйшыя месяцы ўсё будзе гатова.

Ён звярнуўся да Д. Домрачавай з просьбай перадаць свой ​​вопыт маладым біятланістам. "Я буду цябе прасіць і патрабаваць ад кіраўнікоў-біятланістаў, каб да цябе падключылі маладое пакаленне на трэніроўкі. Ведаеш, калі бяжыць вялікі чалавек, то за ім дзесьці і паглядзець, і прабегчыся, і павучыцца ў яго можна, каб яны таксама выйгравалі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць, што сумесныя трэніроўкі нацыянальнай каманды і спартсменаў з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы "ўсё-такі ўзнімаюць дух".

.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».