Вы тут

Не­адзі­но­та ў се­ці­ве


Пе­ра­тва­ра­ем­ся ў «вір­ту­аль­ных рэ­спан­дэн­таў». А што ста­но­віц­ца з на­мі — са­праўд­ны­мі?

levkovichАб тым, які ў 18-га­до­вай Юлі са Сма­ля­віц­ка­га ра­ё­на быў пры­го­жы і па­чуц­цё­вы твар, сён­ня ве­дае ба­дай што ўся кра­і­на. Дзяў­чы­на, пэў­на, пра гэ­та і ма­ры­ла — каб на яе гля­дзе­лі і лю­ба­ва­лі­ся сот­ні лю­дзей — ка­лі раз­мя­шча­ла свае най­леп­шыя фо­та ў са­цы­яль­ных сет­ках на сва­ёй ста­рон­цы. Але яна на­ўрад ці ду­ма­ла, што гэ­тыя здым­кі прой­дуць на шмат­лі­кіх сай­тах і ў га­зе­тах як ілюст­ра­цыя да страш­най на­ві­ны: «У ле­са­пар­ку зной­дзе­ны астан­кі, як мяр­куе след­ства, ме­на­ві­та Юліі С., якая знік­ла ў ся­рэ­дзі­не лі­пе­ня»...

Яна, на­пэў­на, на­ват не ду­ма­ла, што па­доб­нае маг­чы­ма, ка­лі іш­ла поз­на ўве­ча­ры на спат­кан­не з хлоп­цам, яко­га ні­ко­лі не ба­чы­ла — па­зна­ё­мі­ла­ся і знай­шла з ім агуль­ную мо­ву ў тых жа са­цы­яль­ных сет­ках. Я не ве­даю, якія пры­го­жыя сло­вы вы­скок­ва­лі ад яго на эк­ра­не ма­ні­то­ра, які­мі кам­плі­мен­та­мі ці абя­цан­ня­мі ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры ён за­ва­біў дзяў­чы­ну, што яна зга­дзі­ла­ся су­стрэц­ца з ча­ла­ве­кам, яко­га ні­ко­лі ў жыц­ці не ба­чы­ла, амаль ноч­чу ды яшчэ ў яго на ква­тэ­ры... Усё па­чы­на­ла­ся з бяс­крыў­най пе­ра­піс­кі, а скон­чы­ла­ся не­зва­рот­на-жу­дас­на: пра дзяў­чы­ну пі­шуць: «астан­кі», яе зна­ё­мы ра­зам з ма­ці пад след­ствам як га­лоў­ныя па­да­зрава­ныя ў за­бой­стве...

Гэ­ты страш­ны вы­па­дак (да­руй­це за цы­нізм) — мак­сі­маль­на яск­ра­вая ілюст­ра­цыя та­го, як моц­на мы — па­ка­лен­не ад са­ра­ка (ці на­ват пя­ці­дзе­ся­ці) і менш — за­граз­лі ў вір­ту­аль­ным све­це. Яго Вя­лі­касць ін­тэр­нэт — адзі­ны, да ка­го мы звяр­та­ем­ся і ка­му поў­нас­цю да­вя­ра­ем, ня­важ­на, пра што ідзе раз­мо­ва: пра ін­фар­ма­цыю аб паў­стан­ні Іва­на Ба­лот­ні­ка­ва, якую нам вы­дасць Ві­кі­пе­дыя, або пра звест­кі аб вір­ту­аль­ным но­вым зна­ё­мым. І ка­лі з Ві­кі­пе­ды­яй бя­да не та­кая вя­лі­кая: ну, па­ду­ма­еш, звест­кі не­дак­лад­ныя, — мож­на сцер­ці пыл з па­пя­ро­вай эн­цык­ла­пе­дыі (ба­ла­зе, яны яшчэ ёсць і на­ват пе­ра­вы­да­юц­ца) і ўсё ўдак­лад­ніць, дык з ча­ла­ве­чы­мі ад­но­сі­на­мі спра­ва на­шмат больш скла­да­ная. Бо ча­ла­век, які ў са­цы­яль­ных сет­ках прад­стаў­ля­ец­ца на­чы­та­ным ін­тэ­лі­ген­там або па­спя­хо­вым біз­нес­ме­нам, на­са­м-

рэч мо­жа ака­зац­ца па­крыў­джа­ным на ўвесь свет мань­я­кам або сек­су­аль­ным вы­чва­рэн­цам, які шу­кае чар­го­вую ах­вя­ру.

На жаль, ма­ла хто з ма­ла­дых (ды і са ста­рэй­шых) пра гэ­та ду­мае. Пры­кла­ды шчас­лі­вых зна­ём­стваў і шлю­баў, якія па­чы­на­лі­ся ме­на­ві­та вір­ту­аль­на, і гэ­тае дзі­вос­нае па­чуц­цё рас­ка­ва­нас­ці, ка­лі мож­на не са­ро­мец­ца, не ду­маць, як ты вы­гля­да­еш, і не­маг­чы­масць знай­сці час для зна­ём­стваў і зно­сін нар­маль­ных, ста­год­дзя­мі пра­ве­ра­ных — вось што цяг­не на­род у са­цы­яль­ныя сет­кі. Ах, ну яшчэ су­свет­ны бест­се­лер па­ля­ка Яну­ша Віш­неў­ска­га «Адзі­но­та ў се­ці­ве». Кні­га-пра­роц­тва — Віш­неў­скі пры­ду­маў ра­ман­тыч­ную гіс­то­рыю зна­ём­ства і ка­хан­ня ме­на­ві­та ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры та­ды, ка­лі на­ват сло­ва «ма­дэм» бы­ло ва ўсіх мо­вах неа­ла­гіз­мам. На­ват ста­лыя «цёт­кі», пра­чы­таў­шы гэ­тую на­столь­ную кні­гу ўсіх ама­та­раў ра­ман­тыч­ных ад­но­сін праз кам­п'ю­тар, кі­да­юц­ца ад­кры­ваць сваю ста­рон­ку ў «Ад­на­клас­ні­ках» ці «Вкон­так­те»...

І яно, вы ве­да­е­це, за­цяг­вае. Спа­чат­ку ду­ма­еш, як гэ­та зруч­на: з сяб­ра­мі, якіх не ба­чыў коль­кі га­доў, з но­вы­мі зна­ё­мы­мі, якіх не ба­чыў (дый мо­жаш і не па­ба­чыць) ні­ко­лі, мож­на «бал­ба­таць» і па спра­ве, і прос­та так, не ўста­ю­чы з-за кам­п'ю­та­ра або з да­ро­гі. Яно і праў­да, зруч­на. Але — і апі­са­ны вы­шэй вы­па­дак та­му свед­чан­не — не заў­сё­ды бяс­печ­на. Лі­та­раль­на: для жыц­ця.

А яшчэ — для ду­шы. Пе­ра­тва­ра­ем­ся ў «вір­ту­аль­ных рэ­спан­дэн­таў», а што ста­но­віц­ца з на­мі — са­праўд­ны­мі?

Учо­ра быў дзень на­ра­джэн­ня ў сяб­роў­кі-ад­на­курс­ні­цы, з якой па­зна­ё­мі­лі­ся яшчэ пад­час па­ступ­лен­ня на жур­фак, дур­ны­мі га­ла­са­мі спя­ва­лі «Странник мой, до­ро­гой...» у ста­рым кор­пу­се на Мас­коў­скай, дзя­лі­лі­ся ў ін­тэр­на­це апош­нім па­час­тун­кам з до­му, дый пас­ля за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­та ня­рэд­ка збі­ра­лі­ся цёп­лай дзя­во­чай кам­па­ні­яй... Ця­пер не збі­ра­ем­ся: усе вель­мі за­ня­тыя. Дзя­куй «Ад­на­клас­ні­кам» — вы­ру­ча­юць. Яны ж і па­ве­дам­лен­не на элект­рон­ную пош­ту пры­сла­лі: маў­ляў, у Ак­са­ны сён­ня дзень на­ра­джэн­ня...

Я яе па­він­ша­ва­ла. У «Ад­на­клас­ні­ках». На­пі­са­ла доб­рыя па­жа­дан­ні, пры­ля­пі­ла па­цеш­ны «смай­лік». Спа­чат­ку ха­це­ла па­тэ­ле­фа­на­ваць — і не ста­ла гэ­та­га ра­біць. Мы, жы­ву­чы і пра­цу­ю­чы ў ад­ным го­ра­дзе, ужо га­доў пяць — вось так, жыў­цом, ня­хай са­бе на­ват па тэ­ле­фо­не — не раз­маў­ля­лі. Што га­ва­рыць, з ча­го па­чы­наць? Ці атры­ма­ец­ца тая раз­мо­ва? Ці за­ста­нем­ся мы пас­ля яе та­кі­мі, якія мы ёсць у се­ці­ве, — доб­ры­мі сяб­роў­ка­мі, якім ёсць што ўспом­ніць і пра што па­га­ва­рыць?..

Пе­ра­чы­тай­це Віш­неў­ска­га. Ад­кі­нуў­шы ра­ман­тыч­ны на­строй і ўлас­ны, зу­сім не пе­сі­міс­тыч­ны до­свед. З ча­го па­чы­на­ец­ца і чым за­кан­чва­ец­ца «Адзі­но­та ў се­ці­ве» — вось што га­лоў­нае. Ге­рой, які ча­кае на пус­тым бер­лін­скім вак­за­ле хут­ка­га цяг­ні­ка, каб ско­чыць пад яго і скон­чыць тое, што па­чы­на­ла­ся як пе­ра­піс­ка па гла­баль­най сет­цы. Пры­чым гэ­тая пе­ра­піс­ка ні да ча­го не аба­вяз­ва­ла. (І ён аба­вяз­ко­ва ско­чыць — у тым ня­ма ні­я­ка­га су­мнен­ня!). Як пра­роц­тва, як па­пя­рэ­джан­не ўсім нам. Вось дзе­ля ча­го пі­са­ла­ся ўся кні­га. Пры­нам­сі, так па­ду­ма­ла­ся, ка­лі пе­ра­чы­та­ла яе ня­даў­на. Ну, яшчэ, мо­жа, дзе­ля гэ­тай вось фра­зы га­лоў­на­га ге­роя: «Бо­жа, да­па­ма­жы мне быць та­кім ча­ла­ве­кам, якім лі­чыць мя­не мой са­ба­ка»...

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.