Вы тут

Я ў кі­раў­ні­кі пай­ду. Ня­хай мя­не на­ву­чаць...


Як свед­чыць до­свед апош­ніх пры­ём­ных кам­па­ній у Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, коль­касць ах­вот­ных атры­маць дру­гую вы­шэй­шую кі­раў­ніц­кую аду­ка­цыю ў на­шай кра­і­не за­ста­ец­ца ста­біль­на вы­со­кай.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

Так, у 2009 го­дзе на 240 мес­цаў па дзвюх спе­цы­яль­нас­цях «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і пра­ва» і «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і эка­но­мі­ка» бы­ло па­да­дзе­на 722 за­явы. У 2010 го­дзе атрым­лі­ваць у ака­дэ­міі дру­гую і на­ступ­ную вы­шэй­шую аду­ка­цыі па­жа­да­лі 748 ча­ла­век. У 2011 го­дзе бы­ло па­да­дзе­на 809 за­яў на 500 мес­цаў, у 2012 го­дзе — 869 за­яў на 560 мес­цаў і ў 2013 го­дзе — 1220 за­яў на 720 мес­цаў.

Па звест­ках прэс-служ­бы Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня, сё­ле­та свае да­ку­мен­ты для атры­ман­ня дру­гой і на­ступ­най вы­шэй­шай аду­ка­цыі па­да­лі 1 614 ча­ла­век. План на­бо­ру скла­даў 390 мес­цаў па спе­цы­яль­нас­ці «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і пра­ва» і 380 мес­цаў па спе­цы­яль­нас­ці «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і эка­но­мі­ка».

Да­сле­да­ван­ні, пра­ве­дзе­ныя ў Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня, да­зво­лі­лі вы­свет­ліць, што на імк­нен­не да­рос­лых лю­дзей пра­цяг­нуць на­ву­чан­не ўплы­вае шэ­раг фак­та­раў. Та­кіх, на­прык­лад, як жа­дан­не пра­су­нуц­ца па кар'­ер­най лес­ві­цы, перс­пек­ты­ва атрым­лі­ваць вы­со­кую за­ра­бот­ную пла­ту, ця­га да но­вых ве­даў, на­быц­цё ка­рыс­ных су­вя­зяў, рас­ча­ра­ван­не ў атры­ма­най ра­ней спе­цы­яль­нас­ці, ра­шэн­не кан­крэт­ных праб­лем біз­не­су. Да атры­ман­ня но­вай вы­шэй­шай аду­ка­цыі імк­нуц­ца тыя, хто вы­ра­шыў кар­ды­наль­на змя­ніць сфе­ру сва­ёй дзей­нас­ці, маг­чы­ма, на­ват пра­фе­сію, і яму па­тра­бу­юц­ца но­выя ўмен­ні і на­вы­кі. Да та­го ж спе­цы­я­ліс­там, якія атры­ма­лі дзве вы­шэй­шыя аду­ка­цыі, на­мно­га пра­сцей кан­ку­ры­ра­ваць з ас­тат­ні­мі прэ­тэн­дэн­та­мі на вы­со­ка­аплат­ныя па­са­ды і прэ­стыж­ныя ва­кан­сіі. Як свед­чыць пра­ве­дзе­нае ся­род вы­пуск­ні­коў ака­дэ­міі апы­тан­не, са сцвяр­джэн­нем «Ка­лі б прый­шло­ся на­ноў пры­маць ра­шэн­не аб атры­ман­ні дру­гой вы­шэй­шай аду­ка­цыі, то я зноў пры­няў бы ста­ноў­чае ра­шэн­не» па­га­дзі­лі­ся 91% апы­та­ных. І гэ­та ня­гле­дзя­чы на цяж­кас­ці, якія су­пра­ва­джа­юць атры­ман­не дру­гой вы­шэй­шай аду­ка­цыі: не­аб­ход­насць спа­лу­чаць ра­бо­ту і ву­чо­бу, дэ­фі­цыт ча­су для сям'і і зно­сін з сяб­ра­мі і гэ­так да­лей.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.