Вы тут

Жанчына-афарызм, або Спя­шай­це­ся па­спець ска­заць "дзя­куй"


Ёй па­да­ба­ец­ца жыць па прын­цы­пе на­тат­ні­ка. "Зір­ні­це (гар­тае свой), коль­кі тут уся­го на­пі­са­на: не­дзе роў­нень­ка, пры­го­жа, лі­тар­ка да лі­тар­кі. Не­дзе пе­ра­крэс­ле­на. Але ад­кры­ва­еш но­вую, чыс­тую ста­рон­ку. І як ты яе на­пі­шаш, так і бу­дзе". Ча­ты­ры га­дзі­ны (столь­кі ча­су, пры­зна­ла­ся, яна яшчэ ні­ко­му з жур­на­ліс­таў не ўдзя­ля­ла) з Іры­най ДАЎ­ГА­ЛАЙ, на­чаль­ні­кам Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма (адзі­ная жан­чы­на на та­кой па­са­дзе ва ўсёй кра­і­не) пра­ля­це­лі як ад­но ім­гнен­не. Ду­шэў­ная раз­мо­ва за­вяр­шы­ла­ся не­ча­ка­ным за­пра­шэн­нем у кі­но. Гля­дзе­лі "Пе­ра­ва­гу" з Джо­ні Дэ­пам у га­лоў­най ро­лі. Апош­ні ж фільм, які моц­на ўра­зіў маю ге­ра­і­ню (пас­ля яго пра­гля­ду ў кі­на­тэ­ат­ры ўся за­ла апла­дзі­ра­ва­ла сто­я­чы) — "Ле­ген­да № 17" пра са­вец­ка­га ха­ке­іс­та Ва­ле­рыя Хар­ла­ма­ва.

буж-1

"Жыц­цё над­та ка­рот­кае, каб тра­ціць яго на сквап­ных муж­чын"

Га­лоў­ны ідэ­о­лаг Го­мель­скай воб­лас­ці за­вар­вае эсп­рэ­са ў гла­мур­ных ку­бач­ках (з вы­явай ру­жо­вых туф­лі­каў на аб­ца­сах), час­туе сва­і­мі лю­бі­мы­мі цу­кер­ка­мі (Toffіfee).

— Са­лод­кае — мая сла­басць. "Жыц­цё над­та ка­рот­кае, каб мар­на­ваць яго на ды­е­ты, сквап­ных муж­чын і дрэн­ны на­строй", — цы­туе сваю лю­бі­мую Фа­і­ну Ра­неў­скую.

Ужо з пер­шых хві­лін раз­мо­вы за­ўва­жы­ла, што Іры­на Вік­та­раў­на — вя­лі­кі ама­тар афа­рыз­маў. Пры­чым вы­стрэль­вае імі на дзі­ва вель­мі трап­на, заў­сё­ды да мес­ца. Ка­лі я ска­за­ла ёй пра гэ­та, жан­чы­на па­ча­ла да­ста­ваць з ша­фаў ды шуф­ляд эн­цык­ла­пе­дыі, вя­лі­кія і ма­лень­кія кні­гі з муд­ры­мі вы­каз­ван­ня­мі. Усе яны, як той ка­заў, "за­чы­та­ныя да дзі­рак", у кож­най — мо­ра за­кла­да­чак. Афа­рыз­мы, пры­зна­ла­ся, да­па­ма­га­юць ёй не толь­кі ў пра­цы, але і ў ся­мей­ным жыц­ці.

буж-2

— Ка­лі вый­шла за­муж, свяк­роў (ду­маю, гэ­та мно­гім жан­чы­нам зна­ё­ма) час­та па­ву­ча­ла-пры­дзі­ра­ла­ся, маў­ляў, гэ­та не ту­ды па­ста­ві­ла, тое не так зра­бі­ла. Са­мае пер­шае, з ча­го па­чы­на­ец­ца гэ­та кні­га: "Заў­сё­ды вы­слу­хай чу­жыя па­ра­ды. Ця­бе ад гэ­та­га не ўбу­дзе, а да­рад­чы­ку ста­не ляг­чэй". Сё­ле­та бу­дзе 26 га­доў, як я ў шлю­бе, і ўвесь гэ­ты час у мя­не вы­дат­ныя ад­но­сі­ны з ма­ёй свяк­роўю.

Іры­на Вік­та­раў­на пры­зна­ла­ся, што са­мы каш­тоў­ны па­да­ру­нак, які яна атры­ма­ла ад жыц­ця, гэ­та яе сям'я.

буж-3

— Пра та­кіх, як я, ка­жуць: ра­ні­цай пра­чы­на­ю­ся — ма­ма ўжо на пра­цы, ве­ча­рам кла­ду­ся спаць — ма­ма яшчэ на пра­цы. Ча­сам усё хо­чац­ца кі­нуць і прос­та лег­чы. І мне мае муж­чы­ны (муж і сын) да­зва­ля­юць гэ­та зра­біць. Вель­мі важ­на, каб у сям'і бы­ло ра­зу­мен­не. Я бяз­мер­на шчас­лі­вая, што ма­гу ў лю­бы мо­мант уба­чыць, па­чуць па тэ­ле­фо­не го­лас сва­іх баць­коў, баць­коў му­жа. Бо мы за­ста­ём­ся дзець­мі (коль­кі б нам ні бы­ло га­доў), па­куль жы­выя на­шы баць­кі.

буж-4

Ча­сам лаў­лю ся­бе на дум­цы, што шмат бліз­кіх лю­дзей пай­шлі з жыц­ця. І заў­сё­ды, ка­лі збі­ра­ем­ся і ўзгад­ва­ем іх, ка­жам: "Які цу­доў­ны быў ча­ла­век! Коль­кі ён доб­ра­га зра­біў!" А ча­му так рэд­ка га­ва­ры­лі (ці зу­сім не га­ва­ры­лі!..) яму гэ­та пры жыц­ці? Не так даў­но па­гля­дзе­ла пе­ра­да­чу пра на­шу за­слу­жа­ную ар­тыст­ку Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Га­лі­ну Іва­наў­ну Паў­лі­нок. Яна не прос­та за­слу­жа­ная, яна са­праў­ды на­род­ная. Але гэ­та­га вы­со­ка­га зван­ня ёй ча­мусь­ці па­куль не да­юць. На­ват крыўд­на. Мне спа­да­ба­ла­ся, як яна ска­за­ла: "Не трэ­ба сквап­ні­чаць! Ад­дай­це ча­ла­ве­ку тое, што ён за­слу­жыў, пры жыц­ці". І тут ма­ец­ца на ўва­зе не толь­кі зван­не "на­род­най ар­тыст­кі". Трэ­ба спя­шац­ца ка­заць лю­дзям "Дзякуй!", "Якое шчас­це, што вы ёсць!".

буж-5

"Пуб­ліч­ныя лю­дзі не ма­юць пра­ва га­ва­рыць з па­мыл­ка­мі"

Упер­шы­ню я ўба­чы­ла Іры­ну Вік­та­раў­ну не­каль­кі га­доў та­му, пад­час прэс-ту­ра для ра­сій­скіх жур­на­ліс­таў. Трэ­ба бы­ло чуць, з якім ар­тыс­тыз­мам і пра­нікнёна яна чы­та­ла ма­ім ка­ле­гам вер­шы на бе­ла­рус­кай мо­ве.

— Як мож­на ра­сі­я­нам не па­ка­заць сваю лю­боў да род­най мо­вы?! — рэ­агуе на мой ус­па­мін. — У гэ­тым ідэа­ло­гія, стаў­лен­не да сва­ёй кра­і­ны, да яе на­цы­я­наль­ных асаб­лі­вас­цяў. Як вы пе­ра­кла­дзя­це, на­прык­лад, "Мой род­ны кут, як ты мне мі­лы!.." — "Мой род­ной уго­лок (угол?), как ты мне мил"? Ні­ко­лі ні­во­дзін пе­ра­клад не пе­рад­асць ка­ла­ры­ту, мі­ла­гуч­нас­ці бе­ла­рус­кай мо­вы.

На сця­не ў ка­бі­не­це ма­ёй ге­ра­і­ні — пад­зяч­ныя ліс­ты ад Прэ­зі­дэн­та.

— Вель­мі доб­ра па­мя­таю, як Вік­тар Шэй­ман уру­чаў мне па­дзя­ку за ўдзел у прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­рах. Да­рэ­чы ў 1994 го­дзе, ка­лі бы­лі пер­шыя вы­ба­ры, я так­са­ма пры­ма­ла ўдзел у іх ар­га­ні­за­цыі. Я ж ужо 22 га­ды ў дзярж­служ­бе. Ба­лю­ча на­зі­раць за тым, што ад­бы­ва­ец­ца ва Укра­і­не. Усё гэ­та зда­ры­ла­ся не за адзін дзень. Ка­лі ў Льво­ве бі­лі ве­тэ­ра­на, зры­ва­лі з яго ўзна­га­ро­ды, дык гэ­та не зва­ноч­кам па­він­на бы­ло стаць. Трэ­ба бы­ло ў на­бат біць! Кра­і­на рас­ка­ло­ла­ся, бо не бы­ло цэнт­ра­лі­за­цыі ўла­ды. Па­няц­це ж дэ­ма­кра­тыі ў кож­на­га сваё. Для не­ка­га — гэ­та рас­пу­шча­насць... У Бе­ла­ру­сі так­са­ма ха­пае праб­лем, але ў па­раў­на­нні з Укра­і­най у нас усё доб­ра. А ўсё та­му, што 20 га­доў та­му быў узя­ты пра­віль­ны курс. Ра­ней, у ча­сы дэ­фі­цы­ту, не бы­ло та­кой раз­на­стай­нас­ці ў кра­мах. Бы­ла кар­та, якая да­ва­ла кож­най сям'і пра­ва на кі­ла­грам цук­ру, шэсць пар кал­го­так, адзін ды­ван на год... У нас лю­дзі, на жаль, за­бы­ва­юць усё вель­мі хут­ка. А мо­ла­дзі і ўзгад­ваць ня­ма ча­го, бо яна не ве­дае...

— Ка­лі б вы су­стрэ­лі­ся з Прэ­зі­дэн­там, пра што б вы з ім га­ва­ры­лі, што ў яго спы­та­лі­ б?

— "За 20 га­доў кі­раў­ніц­тва кра­і­най аб чым вы па­шка­да­ва­лі? Што б па­мя­ня­лі, ка­лі б мож­на бы­ло па­вяр­нуць час на­зад?"

А што б вы па­мя­ня­лі ў сва­ім жыц­ці, ка­лі бы­ла та­кая маг­чы­масць? Ажыц­ця­ві­лі б ней­кую сваю дзі­ця­чую ма­ру?

— У мя­не бы­ла зу­сім ба­наль­ная дзі­ця­чая ма­ра. Я ха­це­ла стаць на­стаў­ні­цай рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры. Я на­ват філ­фак скон­чы­ла. Падчас працы ў шко­ле, вя­лі­кае за­да­валь­нен­не атрым­лі­ва­ла, ка­лі дзе­ці па­чы­на­лі пі­саць без па­мы­лак, пра­віль­на ста­віць на­ціс­кі ў сло­вах. Пас­ля дэ­крэт­на­га водпуску я ў шко­лу не вяр­ну­ла­ся. Так скла­ла­ся, што звя­за­ла сваё жыц­цё з дзярж­служ­бай. Праў­да, зла­ві­ла ся­бе на дум­цы, за­ўва­гі і ця­пер раб­лю. Не ма­гу маў­чаць, ка­лі чую, "мО­ло­дёжь и пОдростки" ці "те­ле­фон звОнит". Ста­ра­юся аку­рат­на пад­каз­ваць, маў­ляў, вось тут па­чы­тай­це. Лі­чу, што пуб­ліч­ныя лю­дзі прос­та не ма­юць пра­ва га­ва­рыць з па­мыл­ка­мі.

— Як сын ста­віц­ца да ва­шай пра­цы?

— Скла­да­на. Ён усе свае праб­ле­мы вы­ра­шае сам. Ні­ко­лі не звяр­та­ец­ца па да­па­мо­гу. Ка­жа: "Тваё проз­ві­шча на­кла­дае вя­лі­кі ад­бі­так. Я не маю пра­ва на­ват на па­мыл­ку. Ска­жуць, гэ­та што, Даў­га­лы сын та­кі?" Ён вель­мі пе­ра­жы­вае, што ў мя­не та­кая вя­лі­кая на­груз­ка.

Леп­шы ад­па­чы­нак для Іры­ны Вік­та­раў­ны — гэ­та зме­на сфе­ры дзей­нас­ці.

— У су­бо­ту пас­ля пра­цы хоць і вяр­ну­ла­ся да­до­му вель­мі стом­ле­ная, уга­ва­ры­ла му­жа па­ехаць на тэ­ніс­ны корт. Я рэ­гу­ляр­на пла­ваю. У ма­ла­до­сці ак­тыў­на зай­ма­ла­ся спор­там. І не­да­рэм­на: ня­хай блі­жэй да 50 усе ма­юць та­кую фор­му, як я! Ка­лі іду па ву­лі­цы са сва­ім сы­нам, не­ка­то­рыя (да­хо­дзяць чут­кі) пы­та­юц­ца, гэ­та што, у Даў­га­лы ма­ла­ды бой­фрэнд з'я­віў­ся? Асаб­лі­ва ка­лі іду не ў дзе­ла­вым кас­цю­ме, а ў то­пі­ку ды шор­тах.

буж-8

Так Ірына Віктараўна адпачывае пасля працы

На пра­цы Іры­на Вік­та­раў­на ста­ра­ец­ца пры­трым­лі­вац­ца дрэс-ко­да. "І на сва­іх (пад­на­ча­ле­ных) сва­ру­ся: джын­сы — гэ­та не для абл­вы­кан­ка­ма". Тым не менш у ка­бі­не­це га­лоў­на­га ідэ­о­ла­га воб­лас­ці, на свае во­чы пе­ра­ка­на­лі­ся, заў­сё­ды на­па­га­то­ве джын­сы і туф­лі без аб­ца­саў.

— Час­та да­во­дзіц­ца вы­яз­джаць па пра­цы на аб'­ек­ты, якія бу­ду­юц­ца. На гэ­ты вы­па­дак у мя­не ў ша­фе ві­сіць ад­па­вед­нае адзен­не. Не ра­зу­мею, як гэ­та пры­еха­ла ўся та­кая ца­рэў­на ў за­мша­вых туф­лях на фер­му. Уся­му сваё мес­ца і час.

"Ні­ко­лі ў жыц­ці не на­бы­ва­ла са­бе туш"

"А вы бы­лі ў нас у "Пра­ван­се"?" — па­ці­ка­ві­ла­ся Іры­на Вік­та­раў­на. І па­чуў­шы ад­моў­ны ад­каз, па­вез­ла нас у но­вы рэ­ста­ран Го­ме­ля. Па да­ро­зе яна на­тхнё­на рас­па­вя­да­ла пра тое, у які цуд пе­ра­тво­рыц­ца па­ла­ца­ва-пар­ка­вы ан­самбль Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў пас­ля маш­таб­най рэ­кан­струк­цыі. Пра но­вы Дом куль­ту­ры, які на­рэш­це ад­крыў­ся ў Бу­да-Ка­ша­лё­ве. Пра фес­ты­валь "По­кліч Па­лес­ся", які ўпер­шы­ню сё­ле­та прой­дзе ў між­на­род­ным фар­ма­це...

Рэ­ста­ран на бе­ра­зе Со­жа, аформ­ле­ны ў ра­ман­тыч­ным пра­ван­скім сты­лі, са­праў­ды ўра­зіў. Як і яго су­та­рэн­ні, дзе лю­біць збі­рац­ца твор­чая мо­ладзь на "ква­тэр­ні­кі".

буж-9

"Мне падабаецца ўсё, што робіць мой сын (другі злева)"

— Гэ­тае мес­ца вель­мі лю­біць мой сын. Ён у мя­не вель­мі твор­чы, хоць і скон­чыў эка­на­міч­ны фа­куль­тэт. Са­ма­стой­на на­ву­чыў­ся граць на ба­ра­ба­нах. Ства­рыў з сяб­ра­мі ка­вер-гурт Sunny Days. Усе рэ­пе­ты­цыі пра­хо­дзяць у нас до­ма. Не так даў­но яны ўдзель­ні­ча­лі ў пра­ек­це "Зор­ны рынг" і на­ват тра­пі­лі ў фі­нал.

А вам па­да­ба­ец­ца му­зы­ка, якую яны вы­кон­ва­юць?

— Мне па­да­ба­ец­ца ўсё, што ро­біць мой сын. Ча­сам да слёз. На дзень на­ро­дзі­наў му­жа хлоп­цы зра­бі­лі яму кра­наль­ны па­да­ру­нак. Вы­нес­лі на ву­лі­цу ста­ры ды­ван, па­ста­ві­лі на яго апа­ра­ту­ру і на гэ­тай ім­пра­ві­за­ва­най сцэ­не вы­ка­на­лі лю­бі­мыя пес­ні імя­нін­ні­ка: з рэ­пер­ту­а­ру "Ма­шы­ны ча­су", Кузь­мі­на...

Мо­ладзь у нас цу­доў­ная. Трэ­ба толь­кі не іг­на­ра­ваць іх твор­чыя па­ры­вы, вы­слу­хаць і пад­тры­маць. Не­ка­лі гэ­та част­ка на­бя­рэж­най, дзе мы з ва­мі ся­дзім, бы­ла не­ахай­на рас­фар­ба­ва­ная ама­та­ра­мі гра­фі­ці. Ні­я­кія за­ба­ро­ны і па­гро­зы не да­па­ма­га­лі. Та­ды мы вы­ра­шы­лі на­кі­ра­ваць твор­чы па­рыў ву­ліч­ных мас­та­коў у па­трэб­нае рэ­чы­шча. Па­дзя­лі­лі сця­ну ўздоўж ра­кі на роў­ныя част­кі, уз­гад­ні­лі эс­кі­зы з га­лоў­ным ар­хі­тэк­та­рам го­ра­да і пра­вя­лі се­анс ад­на­ча­со­ва­га ма­люн­ка...

Рас­пы­та­ла я Іры­ну Вік­та­раў­ну і аб пра­ек­це "Пуд­ра" (на фо­та з яко­га я зу­сім вы­пад­ко­ва на­тра­пі­ла ў ін­тэр­нэ­це). Сё­ле­та пе­рад 8 Са­ка­ві­ка па­спя­хо­выя жан­чы­ны-кі­раў­ні­кі Го­мель­шчы­ны ра­бі­лі ма­кі­яж пад пры­цэ­лам фо­та­ка­ме­ры.

буж-7

Ірына Даўгала фарбуецца для фотапраекта "Пудра"

— Я з за­да­валь­нен­нем пры­ня­ла ўдзел у пра­ек­це. Не трэ­ба ма­нер­ні­чаць, мы ж у пер­шую чар­гу жан­чы­ны, а толь­кі пас­ля кі­раў­ні­кі. Пе­рад тым, як пай­сці на пра­цу, мы пуд­рым но­сік, фар­бу­ем вей­кі. Да­рэ­чы, я ні­ко­лі ў жыц­ці не на­бы­ва­ла са­бе туш. У мя­не гэ­та ро­біць муж. Ён ве­дае, якая мне па­ды­дзе, якая ство­рыць пад­аў­жаль­ны эфект, якая пад­кру­ціць вей­кі. Ка­лі шчы­ра, мне кры­ху шка­да Ан­ге­лу Мер­кель. Не ха­пае ў ёй жа­ноц­кас­ці.

Іры­на Вік­та­раў­на, вы­пад­ко­ва да­ве­да­ла­ся, што ў вас до­ма жы­вуць і кош­ка, і са­ба­ка. Ад­ра­зу ўзга­даў­ся ўстой­лі­вы вы­раз "жыць як кош­ка з са­ба­кам"...

— Ды не, вы што! Гэ­та цу­доў­ны тан­дэм, іды­лія. А гу­ля­юць як — "Сам са­бе рэ­жы­сёр" ад­па­чы­вае. Фі­са лі­вер­ку са сва­ёй мі­сач­кі ні­ко­лі не есць. А вось за­лез­ці да са­ба­кі ў буд­ку, з'ес­ці яго лі­вер­ку і гор­да вый­сці — гэ­та ў яе рэ­пер­ту­а­ры. Мо­жа, са­праў­ды ад­но­сі­ны гас­па­да­роў уплы­ва­юць. Ні­ко­лі ў жыц­ці на­шы су­се­дзі не чу­лі, каб мы, як той ка­заў, з му­жам ла­я­лі­ся па-сур'­ёз­на­му. Мі­лыя сва­рац­ца — толь­кі це­шац­ца. За­цяж­ныя кан­флік­ты да даб­ра не пры­вод­зяць. Па­він­на быць ра­зу­мен­не, што пе­ра­мож­ца — не той, хто пер­шы да­сяг­нуў жа­да­на­га, а той, хто змог зра­зу­мець і са­сту­піць. Трэ­ба ўмець за­ўва­жыць ва ўчын­ках бліз­ка­га ча­ла­ве­ка доб­рае, а не ак­цэн­та­ваць ува­гу і пі­ла­ваць за про­ма­хі. Будзь ад­ва­ка­там му­жа, а не яго след­чым. Жан­чы­на па­він­на аба­ра­няць му­жа, апраўд­ваць. За сваё жыц­цё я ні­ко­лі не за­лез­ла ў кішэню свай­го му­жа ні ў кі­шэ­ню, ні ў партаманет, ні ў пе­ра­піс­ку. На­ват жа­дан­ня не бы­ло. Нель­га ру­шыць, лез­ці на­хра­пам у аса­біс­ты свет. І по­тым, не сак­рэт, што за­ба­ро­не­ны плод — са­лод­кі.

Бліц-апы­тан­ка

— Ка­лі дзі­ця за­дасць вам пы­тан­не, на якое вы не змо­жа­це ад­ка­заць, што вы зро­бі­це?

— Ад­кры­та ска­жу, што не ве­даю. "На­ват ці­ка­ва. Пай­шлі шу­каць у эн­цык­ла­пе­дыі ра­зам".

— Ка­жуць, што шлях да сэр­ца муж­чы­ны ля­жыць праз страў­нік...

— Не ма­гу ска­заць, што га­та­ван­не —  маё хо­бі. Ча­су на гэ­та не заў­сё­ды ха­пае. Але пры ўсёй за­ня­тас­ці, са­сіс­кі і пель­ме­ні — гэ­та не тое, чым я бу­ду кар­міць сваю сям'ю. Ка­лі не пры­га­та­ва­ла неш­та ве­ча­рам, то па­ды­му­ся а пя­тай га­дзі­не ра­ні­цы, але сня­да­нак зраб­лю.

— Якія якас­ці ў лю­дзях вас раз­драж­ня­юць?

— Кры­ва­душ­насць і хлус­ня. Усё ас­тат­няе мож­на пе­ра­жыць. Для мя­не лепш гор­кая праў­да, чым са­лод­кая хлус­ня. У ад­но­сі­нах са­мае га­лоў­нае - шчы­расць. І ры­каць трэ­ба шчы­ра (бы­вае ж уся­кае).

— Са­мыя скла­да­ныя ра­шэн­ні, якія да­во­дзіц­ца пры­маць?

— Кад­ра­выя. Пе­ра­ка­на­на, што кож­на­му ра­бот­ні­ку трэ­ба даць шанц вы­пра­віц­ца, бо мы ўсе жы­выя лю­дзі, кож­ны мо­жа асту­піц­ца. Ні­вод­на­га ча­ла­ве­ка я не зволь­ні­ла, каб не пра­па­на­ваць яму ўза­мен ін­шыя ва­ры­ян­ты.

— Пярс­цё­нак у фор­ме бяс­кон­цас­ці — гэ­та ней­кі сім­вал?

— Яго мне па­да­ры­ла на дзень на­ро­дзі­наў (я на­ра­дзі­ла­ся 8 са­ка­ві­ка) мая сяст­ра — як сім­вал бяс­кон­ца­га шчас­ця. Ня­гле­дзя­чы на тое, што на адзін дзень у мя­не пры­па­дае два свя­ты, муж і сын заў­сё­ды мне до­раць два па­да­рун­кі. На­ват у са­мыя цяж­кія ча­сы.

— Ад­ным з пер­шых пунк­таў у ма­лень­кай кні­зе вя­лі­кіх па­рад для сы­на вы б тлус­тым ко­ле­рам вы­лу­чы­лі?

— Вер у ся­бе. І ўсё атры­ма­ец­ца.

— Апы­нуў­шы­ся пе­рад Бо­гам, што вы яму ска­жы­це?

— Дзя­куй. Ня­хай у мя­не ня­ма ях­ты ды до­ма ля мо­ра... За­тое ў мя­не ёсць ру­кі, но­гі, га­ла­ва, лю­бі­мая сям'я і пра­ца... Трэ­ба да­ра­жыць тым, што ў ця­бе ёсць. Па­мя­та­е­це сло­вы па­ра­во­зі­ка з Ра­маш­ка­ва, які ка­заў: ка­лі мы не ўба­чым сві­та­нак (не на­ву­чым­ся ра­да­вац­ца ма­ло­му), мы мо­жам спаз­ніц­ца на ўсё жыц­цё.

На­дзея ДРЫ­ЛА.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН і з ар­хі­ва Іры­ны ДАЎ­ГА­ЛА.


 Усе матэрыялы праекта "Сустрэча без абцасаў"

2012 год 

Жанна РАМАНОВІЧ, старшыня Камітэта па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама: "Я ніколі не была карміліцай у сям'і"

Жанна БІРЫЧ, віцэ-мэр Мінска: «Я дагэтуль прыношу дадому каштаны»

Ганна  ГАРЧАКОВА, дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса: "Кожны раз плачу, калі паміраюць дзеці"

Людміла ГУЦЬКО, дырэктар цэнтра для дарослых з абмежаваннямі “Востраў надзеі”:  "Два крыжы на адну сям'ю не даюцца"

Наталля ПАСПЕЛАВА, дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення: «Пастаянна адчуваю сябе цяжарнай»

Надзея КАТКАВЕЦ, намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта: «Калі выйду на пенсію, пайду экскурсаводам у музей»

Таццяна БАНДАРЧУК, экс-дырэктар Белдзяржцырка: "У мяне атрымліваецца "аЦЫРКачваць"

Іна МАЛІНОЎСКАЯ, дырэктар фабрыкі “Світанак”: "У маёй працоўнай кніжцы адзін запіс — "Світанак"

2013 год

Вольга МЫЧКО, галоўны ўрач “Бальніцы паліятыўнага догляду “Хоспіс”: "Трэба жыць, а не дажываць"

Людміла ТАЛМАЧОВА, дырэктар Жодзінскай жаночай гімназіі: "Выходзіць замуж трэба па каханні!"

Святлана ГЕРАСІМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні: «Аптымізм найлепш спрыяе ва ўсіх справах»

Людміла ШЧАСЛІВЕНКА, намеснік дырэктара новасібірскага  Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра імя Еўфрасінні Полацкай

Наталля НАВАЖЫЛАВА, дырэктар фітнэс-цэнтра “Багіра”: "Лянівыя старэюць раней!"

Валянціна ВАЙЦЯШОНАК, дырэктар ААТ “Заслаўе-тур”: "З такім сынам я не мела права быць слабай"

Алена ЖДАНОВІЧ, кіраўніца адвакацкага бюро “Права і сямейная медыяцыя”: "Шлюбныя адносіны спыняюцца — бацькоўскія застаюцца"

Валерыя КЛІЦУНОВА, старшыня праўлення ГА “Адпачынак у вёсцы”: "Сябры казалі: "Лера, знімі ружовыя акуляры!"

Настасся УНУЧАК, дырэктар цэнтра лазернай карэкцыі зроку “Оптымед”: «У жыцці вельмі важна дачакацца свайго чалавека»

Ірына КАБАСАКАЛ: «Я люблю, каб усё было так, як я люблю»

Алена БЕРАСНЕВА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу: «Шчасце — не месца, куды можна прыйсці»

2014 год

Свят­ла­на ЗЭРЭ, кі­раў­ні­ца пар­та­ла LADY.TUT.BY: «Не чакайце прынца, ляпіце з сябе прынцэсу»

Люд­мі­ла ХМЯЛЬНІЦКАЯ, дырэктар музея М.Шагала: «Так захапiлася Шагалам, што за­та­пі­ла су­се­дзяў…»

Ірына ДАЎГАЛА, галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці. Жанчына-афарызм, або Спя­шай­це­ся па­спець ска­заць «дзя­куй»

Але­на ТРОІЦКАЯ, ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най шко­лы пры­га­жос­ці:
«Навучыся танцаваць, а астатняму жыццё навучыць»

2015 год

На­дзея ЕР­МА­КО­ВА, экс-кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га бан­ка: «Нічога ў жыцці мне не давалася проста»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?