Вы тут

Будзем гасціннымі не толькі «лакальна»


На се­сіі Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га са­ве­та дэ­пу­та­таў аб­мяр­коў­ва­лі зна­ка­вую для Го­да гас­цін­нас­ці тэ­му — раз­віц­цё ту­рыз­му

На Ві­цеб­шчы­не ў цэ­лым мно­гае зроб­ле­на (і гэ­та не дзіў­на), каб ту­рызм стаў ад­ной з да­ход­ных кры­ніц для ста­біль­на­га на­паў­нен­ня бюд­жэ­ту. Але ж у мно­гіх ра­ё­нах ча­мусь­ці да ту­рыз­му ста­вяц­ца, як да ней­ка­га «дру­гас­на­га» кі­рун­ку. Маў­ляў, араць зям­лю і збі­раць ура­джай свое­ча­со­ва трэ­ба, бу­да­ваць жыл­лё, а да ту­рыз­му «ру­кі не да­хо­дзяць».

6-17

— Між­на­род­ны фэст «Брас­лаў­скія за­рні­цы» даў­но ўжо стаў брэн­дам ра­ё­на, у го­ра­дзе Па­ста­вы пра­хо­дзіць між­на­род­ны фес­ты­валь на­род­най му­зы­кі «Зві­няць цым­ба­лы і гар­мо­нік». І ту­ды пры­яз­джа­юць з мно­гіх кра­ін. У Глы­бо­кім пра­вод­зяць дру­гі год за­пар «Віш­нё­вы фэст», ня­даў­на пом­нік ба­ро­ну Мюнх­гаў­зе­ну ўста­ля­ва­лі. У Га­ра­доц­кім ра­ё­не «рас­круч­ва­юць» тэ­му зна­ка­мі­тай паэ­мы «Та­рас на Пар­на­се», бо яе аў­тар ад­туль ро­дам. Мож­на пры­вес­ці яшчэ ста­ноў­чыя пры­кла­ды. Але, на жаль, не ва ўсіх ра­ё­нах ёсць ана­ла­гіч­ныя ак­тыў­насць і іні­цы­я­ты­вы, — звяр­нуў­ся да дэ­пу­та­таў Аляк­сандр Аця­саў, стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.

Па­вод­ле яго слоў, ка­лі не ва ўсіх ха­пае гро­шай на ўста­ноў­ку пом­ні­каў, ства­рэн­не зон ад­па­чын­ку, пра­вя­дзен­не фес­ты­ва­ляў і гэ­так да­лей, мож­на за­дзей­ні­чаць, на­прык­лад, сі­лы прад­пры­ем­стваў. У пры­ват­нас­ці, Ві­цеб­ская брой­лер­ная птуш­ка­фаб­ры­ка, якую ўзна­чаль­вае се­на­тар Ган­на Ша­рэй­ка, вель­мі доб­рую зо­ну ад­па­чын­ку ства­ры­ла на бе­ра­зе во­зе­ра ў вёс­цы Доў­жа. Там ця­пер з за­да­валь­нен­нем ба­вяць час сем'і га­ра­джан, свят­ку­юць вя­сел­лі, спы­ня­юц­ца тран­зіт­ныя аў­то.

Мож­на для раз­віц­ця ту­рыз­му вы­ка­рыс­тоў­ваць і фі­нан­сы, якія вы­дзя­ля­юц­ца ў рам­ках рэа­лі­за­цыі між­на­род­ных пра­ек­таў (асаб­лі­ва пры­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва). Бы­лі б толь­кі ідэі і жа­дан­не гэ­тым зай­мац­ца.

Шмат ча­му мож­на на­ву­чыц­ца ў прад­стаў­ні­коў ула­ды Брас­лаў­ска­га ра­ё­на. Вя­до­ма, край гэ­ты сам па са­бе ўні­каль­ны — з мност­вам азёр. Але ж трэ­ба ства­рыць умо­вы, каб да­хо­ды ад ту­рыс­тыч­най сфе­ры што­год па­вя­ліч­ва­лі­ся.

— Да нас кож­ны год пры­яз­джа­юць, па са­мых сціп­лых пад­лі­ках, ка­ля 35 ты­ся­чы ча­ла­век. Ба­га­тая гіс­та­рыч­ная і куль­тур­ная спад­чы­на, асаб­лі­вас­ці ланд­шаф­ту, вы­гад­нае геа­гра­фіч­нае ста­но­ві­шча — доб­рая ас­но­ва для раз­віц­ця і ўдас­ка­на­лен­ня ту­рыз­му. У нас доб­ра раз­ві­ва­ец­ца і ме­ды­цын­скі ту­рызм, ка­лі з су­сед­ніх кра­ін пры­яз­джа­юць лю­дзі, каб пра­ве­рыць стан зда­роўя, прай­сці рэ­абі­лі­та­цыю. Але ёсць і праб­ле­мы. Ад­па­чы­нак мае се­зон­ны ха­рак­тар. Ле­там, зра­зу­ме­ла, ту­рыс­таў шмат, а ў ха­лод­ны час го­да — не. Та­му трэ­ба раз­ві­ваць ад­па­вед­ную ту­рыс­тыч­ную інф­ра­струк­ту­ру. Між­на­род­ны па­гра­ніч­ны пункт про­пус­ку Урба­ны мае па­трэ­бу ў рэ­кан­струк­цыі. Ду­маю, прый­шоў час ажыц­цяў­ляць кант­роль за якас­цю па­слуг у аг­ра­ся­дзі­бах — іх у нас у ра­ё­не ка­ля 190. Але для гэ­та­га важ­на, каб бы­ло за­ка­на­даў­чае за­бес­пя­чэн­не маг­чы­мас­ці на­гля­ду за ты­мі, хто зай­ма­ец­ца ту­рыс­тыч­най дзей­нас­цю. Год гас­цін­нас­ці прой­дзе, але пра­ца па фар­мі­ра­ван­ні эфек­тыў­на­га ту­рыс­тыч­на­га комп­лек­су бу­дзе пра­цяг­вац­ца. Трэ­ба яшчэ шмат ча­го зра­біць, каб наш азёр­ны край быў най­больш за­па­тра­ба­ва­ны ту­рыс­та­мі, — па­дзя­лі­ла­ся дум­ка­мі Ні­на Пу­чын­ская, стар­шы­ня Брас­лаў­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.

Вель­мі пры­быт­ко­вы па­ляў­ні­чы ту­рызм, але не ва ўсіх ра­ё­нах зай­ма­юц­ца яго раз­віц­цём.

— Пры­ро­да на Ві­цеб­шчы­не на­са­мрэч уні­каль­ная. Амаль 40% пло­шчы зай­ма­юць ля­сы, а ў Га­ра­доц­кім і Ра­сон­скім ра­ё­нах — больш за 60%. У нас амаль што 1,9 ты­ся­чы азёр. Ёсць уні­каль­ныя пры­род­ныя тэ­ры­то­рыі: за­каз­ні­кі, за­па­вед­ні­кі... Пры гэ­тым, ка­лі ў асоб­ных ра­ё­нах што­год з'яў­ля­юц­ца «да­мы па­ляў­ні­чых», у не­ка­то­рых іх і бліз­ка ня­ма, бо не хо­чац­ца за­раб­ляць на ін­ша­зем­цах. А ў цэ­лым у Пры­дзвін­скім краі толь­кі ле­тась за­ра­бі­лі на ар­га­ні­за­цыі па­ля­ван­ня ка­ля 21,4 міль­яр­да руб­лёў. Для па­раў­на­ння, у 2010 го­дзе — 3,6 міль­яр­да. Так, Ві­цеб­шчы­на — лі­дар ся­род аб­лас­цей у гэ­тым біз­не­се, але ж мож­на бы­ло б пры­няць яшчэ больш ах­вот­ных, — ска­заў дэ­пу­тат Сяр­гей Да­ні­ло­віч, кі­раў­нік Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га вы­твор­ча­га ле­са­гас­па­дар­ча­га аб'­яд­нан­ня.

Не­ма­лыя гро­шы на ту­рыс­тах за­раб­ля­юць у Ві­цеб­скім аб­лас­ным аб'­яд­нан­ні праф­са­юзаў.

— У на­шы са­на­то­рыі, га­тэ­лі, да­мы ад­па­чын­ку пры­яз­джа­юць у асноў­ным з Ра­сіі, а так­са­ма — кра­ін ЕС, на­ват з Кі­тая... Ле­тась толь­кі на экс­пар­це ту­рыс­тыч­ных па­слуг мы за­ра­бі­лі 482 ты­ся­чы до­ла­раў. Для па­раў­на­ння, у па­за­мі­ну­лым го­дзе — 150 ты­сяч до­ла­раў. І ў зі­мо­вы час ды­ві­дэн­ды атрым­лі­ва­ем ад раз­мя­шчэн­ня ўдзель­ні­каў спа­бор­ніц­тваў, пра­вя­дзен­ня куль­тур­ных ме­ра­пры­ем­стваў. На жаль, на тых жа Брас­лаў­скіх азё­рах па-за пі­кам се­зо­ну ад­па­чын­ку да­во­лі ма­ла спы­ня­ец­ца пры­ез­джых — та­му што ня­ма ад­па­вед­ных умоў, — па­ве­да­міў пры­сут­ным дэ­пу­тат Іван Вазь­мі­цель, стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га аб'­яд­нан­ня праф­са­юзаў.

Ад­каз­ных асоб па­пра­сі­лі больш грун­тоў­на па­ды­хо­дзіць да пы­тан­ня раз­віц­ця ту­рыз­му.

— Мно­гае зроб­ле­на, але трэ­ба раз­ві­ваць ту­рыс­тыч­ную га­лі­ну больш ак­тыў­на. У све­це пра­соч­ва­ец­ца тэн­дэн­цыя рос­ту ту­рыз­му як га­лі­ны эка­но­мі­кі. Прэ­зі­дэн­там па­стаў­ле­на за­да­ча па ства­рэн­ні спры­яль­ных умоў для фар­мі­ра­ван­ня эфек­тыў­на­га, кан­ку­рэн­та­здоль­на­га ту­рыс­тыч­на­га пра­дук­ту. Ся­род ін­шых за­дач дзяр­жаў­най пра­гра­мы — удас­ка­на­лен­не пад­рых­тоў­кі кад­раў і па­слуг, пра­соў­ван­не ай­чын­на­га ту­рыс­тыч­на­га рын­ку за мя­жой, — на­га­даў пры­сут­ным Ула­дзі­мір Ця­рэнць­еў, на­мес­нік стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма. — Па­тра­буе ўва­гі і раз­віц­цё ту­рыс­тыч­най ін­дуст­рыі: аб'­ек­таў пры­да­рож­на­га сэр­ві­су, га­тэ­ляў, азда­раў­лен­чых комп­лек­саў.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?