Вы тут

Правераць печкі і... паводзіны


На­зі­раль­ная ка­мі­сія Улу­каў­ска­га сель­вы­кан­ка­ма вы­хо­дзіць у рэйд па чацвяргах

Марш­рут, па якім на гэ­ты раз прой­дуць спе­цы­я­ліс­ты роз­ных служ­баў, вы­зна­ча­ец­ца за­га­дзя. Апош­ні раз па­бы­ва­лі на 12 пад­вор­ках вёс­кі Ра­ма­на­ві­чы і па­сёл­ка Іль­іч. На­вед­ва­лі адзі­но­кіх гра­ма­дзян і тых, хто адзі­но­ка пра­жы­вае. Стар­шы­ня ка­мі­сіі, ён жа на­мес­нік стар­шы­ні Улу­каў­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Аляк­сей Каб­за­роў, га­во­рыць, што час­та су­се­дзі пад­каз­ва­юць ад­ра­сы, дзе да­па­мо­га гра­мад­ства не­аб­ход­ная. І та­ды вы­езд на­зі­раль­най ка­мі­сіі мо­жа быць не­за­пла­на­ва­ным, па-за ме­жа­мі чац­вяр­го­ва­га рэй­да.

6-9

— Быў вы­па­дак, ка­лі па­тэ­ле­фа­на­ва­ла жан­чы­на і рас­ка­за­ла, што су­сед­скае 4-га­до­вае дзі­ця гу­ляе на ву­лі­цы ад­но, без на­гля­ду. Мы вы­еха­лі ад­ра­зу ж і са­праў­ды па­ба­чы­лі хлоп­чы­ка, у яко­га бы­ла ран­ка на во­ку. Ма­ці мы не знай­шлі, а дзі­ця за­вез­лі ў баль­ні­цу — у яго быў апёк во­ка цы­га­рэ­тай. Сям'ю ад­ра­зу ж па­ста­ві­лі на ўлік, а дзі­ця за­бра­лі... У нас у кож­ным на­се­ле­ным пунк­це пра­цу­юць і ста­рас­ты, і дэ­пу­та­ты, і па­моч­ні­кі.

Улу­каў­скі сель­са­вет — адзін з са­мых вя­лі­кіх не толь­кі ў Го­мель­скім ра­ё­не, але і ва ўсёй воб­лас­ці. Сён­ня на яго тэ­ры­то­рыі зна­хо­дзіц­ца 14 на­се­ле­ных пунк­таў, у якіх пра­жы­вае больш за 10 ты­сяч на­сель­ніц­тва. І да во­се­ні трэ­ба па­спець пра­ве­рыць, як ідзе пад­рых­тоў­ка да па­жа­ра­не­бяс­печ­на­га пе­ры­я­ду. Асноў­нае, на што звяр­та­юць ува­гу су­пра­цоў­ні­кі МНС, якія аба­вяз­ко­ва ўва­хо­дзяць у склад на­зі­раль­най ка­мі­сіі — вы­ка­нан­не пра­ві­лаў па­жар­най бяс­пе­кі. Та­му пер­шы по­зірк — на печ. Ці спраў­ная, ці не з'я­ві­ла­ся рас­ко­лін, ці вы­тры­мае на­ступ­ную зі­му або па­тра­буе ўжо ра­мон­ту? І ка­лі пэў­ныя праб­ле­мы вы­свят­ля­юц­ца, скла­да­ец­ца акт, удак­лад­ня­юц­ца рэ­аль­ныя тэр­мі­ны, вы­ра­ша­ец­ца, хто да­па­мо­жа ў ня­тан­най спра­ве.

— Яшчэ ад­на праб­ле­ма толь­кі зда­ец­ца дро­бяз­зю: на­яў­насць спраў­на­га эле­мен­та сіл­ка­ван­ня ў аў­та­ма­тыч­ным па­жар­ным апа­вя­шчаль­ні­ку, — га­во­рыць Аляк­сей Сяр­ге­е­віч. — На гэ­ты раз у ча­ты­рох пра­ве­ра­ных домаў­ла­дан­нях яны не пра­ца­ва­лі. У ад­ным до­ме — ня­спраў­ная элект­ра­пра­вод­ка. Па па­тра­ба­ван­нях МНС яе трэ­ба вы­вес­ці з-пад шпа­ле­раў. Бу­дзем пі­саць ліс­ты дзе­цям, каб вы­пра­ві­лі вы­яў­ле­ныя праб­ле­мы. Яны па­він­ны пад­трым­лі­ваць сва­іх баць­коў і па за­ко­не, і па сум­лен­ні. Да­рэ­чы, у боль­шас­ці вы­пад­каў сва­я­кі рэ­агу­юць не­ад­клад­на. А тым, хто адзі­но­кі, у вы­ра­шэн­ні та­кіх праб­лем да­па­ма­гае цэнтр са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня. Ча­сам вы­свят­ля­ем, дзе ра­ней пра­ца­ваў сён­няш­ні пен­сі­я­нер і звяр­та­ем­ся па да­па­мо­гу ту­ды — бы­ло­му су­пра­цоў­ні­ку не ад­маў­ля­юць.

Што ты­чыц­ца апа­вя­шчаль­ні­каў, лі­чыць і стар­шы­ня су­сед­ня­га Ця­рэш­ка­віц­ка­га сель­ска­га Са­ве­та Яў­ген Іг­наць­еў, іх нель­га прос­та даць у ру­кі гра­ма­дзя­нам, маў­ляў, са­мі ўста­лю­юць. Так і за­ста­нуц­ца апа­вя­шчаль­ні­кі ва­ляц­ца дзе-не­будзь у кут­ку. Ме­на­ві­та та­му ін­спек­тар МНС хо­дзіць «у рэйд» з усі­мі па­трэб­ны­мі ін­стру­мен­та­мі. Пры­круч­вае, ку­ды трэ­ба, пра­вя­рае, ці спраў­ныя ба­та­рэй­кі.

На асоб­ным кант­ро­лі ў на­зі­раль­ных ка­мі­сій гру­па лю­дзей, якую ў сель­са­ве­тах ця­пер ко­рат­ка на­зы­ва­юць «со­паў­цы». На тэ­ры­то­рыі Улу­каў­ска­га сель­са­ве­та за­раз 11 та­кіх са­цы­яль­на не­бяс­печ­ных сем'­яў.

— Не­ад­на­ра­зо­выя на­вед­ван­ні сем'­яў, якія зна­хо­дзяц­ца ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы, пры­но­сяць плён, — рас­каз­вае Аляк­сей Каб­за­роў. — У вёс­цы Га­ла­він­цы мы вы­му­ша­ны бы­лі ча­со­ва за­браць два­іх дзя­цей у ма­ці. Вы­яві­лі, што дом не пры­дат­ны для іс­на­ван­ня — там не­бяс­печ­ныя ўмо­вы для пра­жы­ван­ня дзя­цей. З ма­ці пра­во­дзі­лі ра­бо­ту ўсе: і мы, і са­цы­яль­ныя пе­да­го­гі са шко­лы, і ін­спек­та­ры ка­мі­сіі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх... Сён­ня мож­на ска­заць, што сі­ту­а­цыя кар­ды­наль­на змя­ні­ла­ся. Жан­чы­не да­па­маг­лі зра­біць ра­монт, улад­ка­вац­ца на пра­цу, за­мя­ні­лі ў ха­це элект­ра­пра­вод­ку, па­ста­ві­лі но­выя вок­ны... Так ра­зам атры­ма­ла­ся і сям'ю за­ха­ваць, і жан­чы­ну пра­ца­ўлад­ка­ваць, і ўмо­вы пра­жы­ван­ня па­леп­шыць. Мы іх рэ­гу­ляр­на і ця­пер на­вед­ва­ем. Так і з ін­шы­мі сем'­я­мі ад­бы­ва­ец­ца, на­ват ка­лі яны афі­цый­на зня­ты з улі­ку.  Вя­до­ма, ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча ў мно­гіх сем'­ях, дзе шмат дзя­цей, па­кі­дае жа­даць леп­ша­га. Але ж мы іх на­вед­ва­ем па­ста­ян­на і аказ­ва­ем да­па­мо­гу. Хут­ка пач­нём пра­во­дзіць ак­цыю «Збя­ры парт­фель школь­ні­ку» — да гэ­тай спра­вы заў­сё­ды да­лу­ча­юц­ца ак­тыў­на і цэнтр са­цы­яль­най да­па­мо­гі, і гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі.

Яў­ген Іг­наць­еў так­са­ма ўпэў­не­ны: тым, хто ў пэў­ны мо­мант жыц­ця тра­піў у ка­тэ­го­рыю «са­цы­яль­на не­бяс­печ­ных», аба­вяз­ко­ва трэ­ба да­ваць шанц. Ён рас­ка­заў пра жан­чы­ну, у якой ада­бра­лі ча­ты­рох дзя­цей. Але ж ме­на­ві­та гэ­ты факт моц­на паў­плы­ваў на яе све­та­по­гляд, і яна па­ча­ла на­рэш­це асэн­соў­ваць, што на­ра­бі­ла ў сва­ім жыц­ці. Тым больш што гас­па­дар­ка за­раз вы­дзе­лі­ла ёй дом, у які яна хут­ка пе­ра­е­дзе — ужо з ад­ноў­ле­най сям'­ёй.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».