Вы тут

У сту­дэн­ты... з лю­бой су­май ба­лаў?


Сё­ле­та на плат­нае дзён­нае ад­дзя­лен­не ў БДУ прый­шлі абі­ту­ры­ен­ты з да­стат­ко­ва вы­со­кі­мі ба­ла­мі. Больш за 300 ба­лаў у су­ме ма­юць 18% за­лі­ча­ных на пер­шы курс (гэ­та 249 ча­ла­век). 79% бу­ду­чых пер­ша­курс­ні­каў плат­най фор­мы на­ву­чан­ня ма­юць звыш 200 ба­лаў (1096 ча­ла­век). І гэ­та пры тым, што ўста­ноў­ле­ныя ліч­бы на­бо­ру на шэ­раг па­пу­ляр­ных у мо­ла­дзі спе­цы­яль­нас­цяў бы­лі ў БДУ да­стат­ко­ва вя­лі­кі­мі.

6-37

6-37

 

Нель­га на­зваць не­ча­ка­нас­цю той факт, што са­мыя вы­со­кія ба­лы ака­за­лі­ся ў абі­ту­ры­ен­таў, за­лі­ча­ных на фа­куль­тэт між­на­род­ных ад­но­сін. Так, для та­го, каб па­сту­піць на спе­цы­яль­насць «Між­на­род­нае пра­ва», трэ­ба бы­ло мець не менш за 289 ба­лаў, на «Лінг­вак­ра­і­наз­наў­ства» — 283 ба­лы, «Між­на­род­ныя ад­но­сі­ны» — 270 ба­лаў, «Мыт­ную спра­ву» — 265. Са­мы вы­со­кі пра­хад­ны бал на пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­вых спе­цы­яль­нас­цях сфар­мі­ра­ваў­ся ся­род ах­вот­ных вы­ву­чаць хі­мію ле­ка­вых спа­лу­чэн­няў (286), бія­хі­мію (234) і мік­ра­бія­ло­гію (209).

Пра­хад­ны бал на спе­цы­яль­нас­ці «Ме­недж­мент у сфе­ры між­на­род­на­га ту­рыз­му» склаў 256, «Біз­нес-ад­мі­ніст­ра­ван­не»— 257, «Су­свет­ная эка­но­мі­ка» — 243, «Ін­фар­ма­цыя і ка­му­ні­ка­цыя» — 238, «Ла­гіс­ты­ка» — 234, «Між­на­род­ная жур­на­ліс­ты­ка» — 224.

Але ка­лі па­раў­ноў­ваць пра­хад­ныя ба­лы на дзён­ную бюд­жэт­ную і плат­ную фор­мы на­ву­чан­ня, то ня­цяж­ка прый­сці да вы­сно­вы, што на асоб­ных спе­цы­яль­нас­цях яны мо­гуць ад­роз­ні­вац­ца амаль на сот­ню адзі­нак і на­ват больш. А на шэ­ра­гу фа­куль­тэ­таў БДУ на плат­най фор­ме на­ву­чан­ня ўво­гу­ле ад­сут­ні­ча­юць пра­хад­ныя ба­лы — гэ­та зна­чыць, што там бы­лі за­лі­ча­ны ўсе, хто вы­ка­заў жа­дан­не ву­чыц­ца і пла­ціць за сваё на­ву­чан­не не­ма­лыя гро­шы..

Гэ­та ты­чыц­ца і фа­куль­тэ­та пры­клад­ной ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі БДУ, ку­ды тра­ды­цый­на на бюд­жэт па­сту­па­юць пе­ра­мож­цы рэс­пуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных школь­ных алім­пі­яд. Ме­на­ві­та тут рых­ту­юць пе­ра­мож­цаў між­на­род­ных сту­дэнц­кіх спа­бор­ніц­тваў па ма­тэ­ма­ты­цы і пра­гра­ма­ван­ні, але на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня вы­му­ша­ны браць ужо не пер­шы год усіх за­пар…

У Ін­сты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі так­са­ма вы­му­ша­ны бы­лі ўзяць аб­са­лют­на ўсіх ах­вот­ных пра­ца­ваць у дру­ка­ва­ных СМІ, быць тэ­ле­жур­на­ліс­та­мі, зай­мац­ца вэб-жур­на­ліс­ты­кай або лі­та­ра­тур­най твор­час­цю

У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі кон­курс на плат­най дзён­най фор­ме на­ву­чан­ня ад­быў­ся толь­кі па дзвюх спе­цы­яль­нас­цях эка­на­міч­на­га про­фі­лю і трох спе­цы­яль­нас­цях тэх­ні­ка-тэх­на­ла­гіч­на­га про­фі­лю. Пра­хад­ны бал на спе­цы­яль­нас­ці «Эка­но­мі­ка элект­рон­на­га біз­не­су» склаў 193, на спе­цы­яль­нас­ці «Элект­рон­ны мар­ке­тынг» — 113, «Ін­фар­ма­ты­ка і тэх­на­ло­гіі пра­гра­ма­ван­ня» — 195, «пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій» — 194, «Ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы і тэх­на­ло­гіі ў біз­нес-ме­недж­мен­це» — 190. Для па­раў­на­ння: пры за­лі­чэн­ні на бюд­жэт пра­хад­ны бал на спе­цы­яль­нас­ці «Ін­фар­ма­ты­ка і тэх­на­ло­гіі пра­гра­мі­ра­ван­ня» быў 366, «Пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій» — 357, «Ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы і тэх­на­ло­гіі ў біз­нес-ме­недж­мен­це» — 349.

Уся­го сту­дэн­та­мі дзён­най плат­най фор­мы на­ву­чан­ня ў БДУ­ІР ста­лі 685 ча­ла­век. На­га­да­ем, што мінімальны пра­хад­ны бал па эка­на­міч­най гру­пе спе­цы­яль­нас­цяў пры ад­бо­ры на бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня склаў у БДУ­ІР 342, а па спе­цы­яль­нас­цях тэх­ні­ка-тэх­на­ла­гіч­на­га про­фі­лю — 256 ба­лаў.

У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным эка­на­міч­ным уні­вер­сі­тэ­це са­мыя вы­со­кія пра­хад­ныя ба­лы скла­лі­ся на плат­най фор­ме на­ву­чан­ня на спе­цы­яль­нас­цях «Лінг­віс­тыч­нае за­бес­пя­чэн­не між­куль­тур­ных ка­му­ні­ка­цый» (знеш­не­эка­на­міч­ныя су­вя­зі) — 271, «Бізнес-адміністрыраванне» — 236, «Ла­гіс­ты­ка» — 235, «Су­свет­ная эка­но­мі­ка» — 224 і «Ме­недж­мент» (іна­ва­цый­ны) — 210. А, на­прык­лад, для та­го, каб пра­ца­ваць бух­гал­та­рам на дзяр­жаў­ным прад­пры­ем­стве, да­стат­ко­ва бы­ло на­браць 114 ба­лаў.

Па звест­ках Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, на ўзро­вень вы­шэй­шай аду­ка­цыі на ўмо­вах апла­ты бы­ло пры­ня­та ў гэ­тым го­дзе ўся­го 28 ты­сяч ча­ла­век: 13 ты­сяч ча­ла­век на дзён­ную фор­му на­ву­чан­ня (гэ­та амаль удвая менш, чым на бюд­жэт) і 15 ты­сяч — на за­воч­ную.

Дэ­фі­цыт абі­ту­ры­ен­таў фак­тыч­на пры­вёў да та­го, што амаль усе ах­вот­ныя маг­лі сё­ле­та стаць сту­дэн­та­мі. Ці­ка­ва, што коль­касць плат­ных мес­цаў у не­ка­то­рых ВНУ іс­тот­на пе­ра­вы­ша­ла коль­касць бюд­жэт­ных мес­цаў па той жа спе­цы­яль­нас­ці. Адзі­най пе­ра­шко­дай ста­ла мі­ні­маль­ная план­ка, устаноўленая для ўдзель­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Для тых, хто ўдзель­ні­чаў у да­дат­ко­вым на­бо­ры на бюд­жэт­ныя мес­цы, гэ­тая план­ка бы­ла зні­жа­на, але для ма­ла­дых лю­дзей, га­то­вых пла­ціць гро­шы за сваё на­ву­чан­не, па­рог зні­жаць не ста­лі. І, на­пэў­на, пра­віль­на зра­бі­лі. Усё ж та­кі вы­шэй­шая аду­ка­цыя не па­він­на ста­на­віц­ца да­ступ­най аб­са­лют­на ўсім… Але і ВНУ па­він­ны ўста­наў­лі­ваць та­кія ліч­бы на­бо­ру на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня, якія бу­дуць больш на­блі­жа­ны да рэ­ча­іс­нас­ці.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.