Вы тут

Драма не раённага маштабу


У апош­нія дні ў ін­тэр­нэ­це на ўсю моц аб­мяр­коў­ва­юць па­дзеі, якія ад­бы­ва­юц­ца ва­кол дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу Іры­ны і Вік­та­ра Моц­ных з Клі­ма­ві­чаў

Для ма­лень­ка­га га­рад­ка скан­дал на­быў не­бы­ва­лыя па­ме­ры. Ка­рэс­пан­дэнт "Звяз­ды" па­спра­ба­ва­ла ра­за­брац­ца ў гэ­тай за­блы­та­най спра­ве на мес­цы і да­ве­дац­ца, які лёс ча­кае дзя­цей, з пер­шых вус­наў.

Ні ў якай ме­ры га­зе­та не прэ­тэн­дуе на ро­лю тра­цей­ска­га суд­дзі. Тым больш, што па­куль ня­ма пад­ра­бяз­ных ка­мен­та­ры­яў з бо­ку афі­цый­ных асоб. Як па­ве­да­мі­лі ў Клі­ма­віц­кім рай­вы­кан­ка­ме, гэ­та ро­біц­ца ў мэ­тах за­ха­ван­ня тай­ны след­ства і каб па­мен­шыць псі­ха­ла­гіч­ныя траў­мы. Та­му і дзя­цей пра­сі­лі не тур­ба­ваць. За­пэў­ні­лі: за­раз яны ў кам­форт­ным мес­цы і з імі пра­цу­юць псі­хо­ла­гі. А між тым у Клі­ма­ві­чах, у мяс­цо­вым су­дзе, раз­гля­да­ец­ца ад­мі­ніст­ра­цый­ная спра­ва аб са­ма­ўпраў­стве Іры­ны Моц­най. Да­рэ­чы, свед­кай з бо­ку жан­чы­ны вы­сту­пае ад­на з вы­ха­ва­нак ДДСТ (дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу) Крыс­ці­на Пу­га­чо­ва. Яна лі­чыць: ма­ма не ві­на­ва­тая.

[caption id="attachment_47604" align="alignnone" width="624"]Сям'я Моцных задоўга да трагедыі. Тут яны выглядаюць шчаслівымі Сям'я Моцных задоўга да трагедыі. Тут яны выглядаюць шчаслівымі[/caption]

Устань­це, суд ідзе

31 лі­пе­ня. На га­дзін­ні­ку 14.30. Ка­ля сціп­ла­га бу­дын­ка су­да Клі­ма­віц­ка­га ра­ё­на, акра­мя Іры­ны Моц­най, яе пры­ём­най дач­кі Крыс­ці­ны і прад­стаў­ні­ка РА­УС — ні­ко­га. Мі­лі­цы­я­нер не вы­каз­вае жа­дан­ня раз­маў­ляць. А вось суд­дзя Іры­на Гу­ры­но­віч ні­чо­га су­праць ма­ёй пры­сут­нас­ці на па­ся­джэн­ні не мае, але ка­мен­та­ваць неш­та ад­маў­ля­ец­ца. Ка­мен­та­рыі — толь­кі пас­ля вы­ня­сен­ня ра­шэн­ня.

— Раз­гля­да­ец­ца спра­ва аб ад­мі­ніст­ра­цый­ным пра­ва­па­ру­шэн­ні, пра­ду­гле­джа­ным ар­ты­ку­лам 23.39 Ко­дэк­са аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях, — аб'­яў­ляе суд­дзя. — Не­аб­ход­на ўста­на­віць асо­бу пра­ва­па­ру­шаль­ні­ка. Устань­це, ка­лі лас­ка. На­за­ві­це ся­бе.

— Моц­ная Іры­на Ула­дзі­мі­ра­ўна.

— Ка­лі на­ра­дзі­лі­ся?

— 17 снеж­ня 1966 го­да.

— Дзе?

— У вёс­цы Са­ба­лёў­ка Клі­ма­віц­ка­га ра­ё­на.

Ка­лі Моц­ная на­зы­вае ад­рас, па якім жы­ве ў Клі­ма­ві­чах, на­ват ну­мар до­ма —13 — усё гэ­та гу­чыць не­як зла­вес­на.

Суд­дзя тлу­ма­чыць пра­ва пад­суд­най і да­дае, што яна мо­жа мець аба­рон­цу. Моц­ная па­га­джа­ец­ца, але трэ­ба звя­зац­ца з ка­ле­гі­яй ад­ва­ка­таў, каб пра­да­ста­віць аба­рон­цу, та­му суд пе­ра­но­сіц­ца.

Да­рэ­чы, і на­ступ­нае па­ся­джэн­не су­да не ака­за­ла­ся апош­нім. Іры­на Моц­ная ад­мо­ві­ла­ся ад ад­ва­ка­та, яко­га ёй пра­па­на­ва­лі. Так што спра­ва пра­цяг­ва­ец­ца.

[caption id="attachment_47606" align="alignnone" width="400"]Крысціна Пугачова падтрымлівае прыёмную маці і цяпер Крысціна Пугачова падтрымлівае прыёмную маці і цяпер[/caption]

Ня­шчас­ны чэр­вень

Да ня­даў­ня­га ча­су ў сям'і Моц­ных вы­хоў­ва­ла­ся 6 дзя­цей ва ўзрос­це ад 9 да 16 га­доў. Гэ­та — акра­мя двух да­рос­лых сы­ноў Дзміт­рыя і Ві­та­ля, уда­ча­ро­най На­тал­лі і Крыс­ці­ны, якая зна­хо­дзі­ла­ся пад апе­кай сям'і да та­го, як па­сту­пі­ла у ста­ліч­ную ВНУ. Да ня­даў­ня­га ча­су сям'я (адзі­ны ў ра­ё­не дзі­ця­чы дом ся­мей­на­га ты­пу) лі­чы­ла­ся ўзор­най. Пры­нам­сі, так свед­чаць га­зет­ныя пуб­лі­ка­цыі, якія бе­раж­лі­ва за­хоў­вае Іры­на Моц­ная. Не­шчас­лі­вая па­ла­са па­ча­ла­ся з 6 чэр­ве­ня, ка­лі Крыс­ці­на, зна­хо­дзя­чы­ся ў ста­лі­цы, здзейс­ні­ла спро­бу су­іцы­ду. Баць­кі па­мча­лі­ся ў Мінск, каб на­ве­даць яе ў шпі­та­лі, але ў па­ла­ту пай­шла толь­кі Іры­на. Муж за­стаў­ся ча­каць яе ў ма­шы­не. Ка­лі яна вяр­ну­ла­ся, му­жа ўжо не бы­ло. Ка­лі знай­сці яго змаг­лі, звяр­ну­лі­ся ў мі­лі­цыю. Хут­ка ста­ла вя­до­ма: баць­ка вя­лі­ка­га ся­мей­ства па­ве­сіў­ся на дрэ­ве — на­су­праць той са­май баль­ні­цы. Да­лей усё па­ча­ло­ся ру­шыц­ца з хут­ка­сцю кар­тач­на­га до­мі­ка.

— 8 лі­пе­ня ў Клі­ма­віц­кі РА­УС па­сту­пі­ла за­ява ад ба­бу­лі не­паў­на­лет­ніх Алі­ны і Яны Про­ха­ра­вых, якія вы­хоў­ва­юц­ца ў сям'і Моц­ных, па фак­це фі­зіч­на­га па­ка­ран­ня дзя­цей, — рас­каз­вае на­чаль­нік ад­дзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Клі­ма­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма На­тал­ля Глу­ша­ко­ва. — А 9 лі­пе­ня ка­мі­сія (ту­ды ўвай­шлі ін­спек­тар ІСН, ме­та­дыст па ахо­ве пра­воў дзя­цін­ства, псі­хо­лаг з ад­дзе­ла аду­ка­цыі, клас­ныя кі­раў­ні­кі дзя­цей) на­ве­да­ла дом з мэ­тай апы­таць вы­ха­ван­цаў і аб­сле­да­ваць умо­вы пра­жы­ван­ня. І тое, што на мо­мант пра­вер­кі ад­сут­ні­ча­ла ад­на з дзяў­чы­нак, 9-га­до­вая Яна Про­ха­ра­ва, за­не­па­ко­і­ла. Іры­на Ула­дзі­мі­ра­ўна ад­маў­ля­ла­ся дак­лад­на ска­заць, дзе дзяў­чын­ка, абя­ца­ла пры­вез­ці яе на на­ступ­ны дзень, але я ўсё роў­на на­пі­са­ла за­яву ў мі­лі­цыю. Дзяў­чын­ку пры­вез­лі толь­кі праз дзень — 11 лі­пе­ня, ка­лі спра­вай па­ча­ла зай­мац­ца мі­лі­цыя. Пра­ва­ахоў­ні­кі па­цвер­дзі­лі, што ме­лі мес­ца фак­ты не­на­леж­на­га вы­ка­нан­ня служ­бо­вых аба­вяз­каў, фі­зіч­на­га па­ка­ран­ня, па­кі­дан­ня дзя­цей на ста­рон­ніх асоб без да­зво­лу ор­га­наў апе­кі. І на па­за­пла­на­вым па­ся­джэн­ні рай­вы­кан­ка­ма 12 лі­пе­ня бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб спы­нен­ні дзе­ян­ня дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу і вы­зва­лен­ні Іры­ны Моц­най ад па­са­ды апе­ку­на. Жан­чы­на бы­ла зволь­не­на па ар­ты­ку­ле 47 ч. 3 Пра­цоў­на­га ко­дэк­са РБ "Здзяйс­нен­не ама­раль­на­га ўчын­ку, не­су­мя­шчаль­на­га з да­дзе­най пра­цай, які вы­явіў­ся ў фі­зіч­ным уз­дзе­ян­ні на не­паў­на­лет­ніх дзя­цей". Мы яе апа­вя­шча­лі, але яна ні­дзе не ста­ві­ла свае под­пі­сы. І пра­цоў­ную кніж­ку на­ват не ўзя­ла. Але тыя гро­шы, якія мы ёй пе­ра­лі­чы­лі на карт­ку, не вяр­ну­ла.

На­мес­нік стар­шы­ні Клі­ма­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Ка­ця­ры­на Му­зы­чэн­ка, якая так­са­ма пры­сут­ні­ча­ла пры раз­мо­ве, па­цвяр­джае, што да жан­чы­ны і ра­ней бы­лі пы­тан­ні. Але апош­нія па­ру­шэн­ні бы­лі вель­мі сур'­ёз­ны­мі. Да­стат­ко­ва та­го фак­та, што Іры­на Моц­ная спра­ба­ва­ла вы­вез­ці 9-га­до­вую Яну Про­ха­ра­ву да сва­ёй рад­ні і ні­ко­му аб гэ­тым не па­ве­да­мі­ла.

14 лі­пе­ня ка­мі­сія па­еха­ла, каб за­браць дзя­цей, але ў іх не атры­ма­ла­ся, — пра­цяг­вае раз­мо­ву На­тал­ля Глу­ша­ко­ва. — Яны ўпар­та не іш­лі на кан­такт. І пры гэ­тым раз­ва­жа­лі, як да­рос­лыя: маў­ляў, вы нам ні­чым не да­па­ма­га­лі, нас утрым­лі­вае толь­кі ма­ма, на­вош­та вы нас за­бі­ра­е­це? Бы­ло ві­даць, што з дзець­мі доб­ра па­пра­ца­ва­лі. Яны ка­за­лі тое, што ў іх уз­рос­це яшчэ не ка­жуць і не ра­зу­ме­юць. Мы спра­ба­ва­лі да­мо­віц­ца з Іры­най Ула­дзі­мі­ра­ўнай, ка­за­лі, што дзе­ці не па­він­ны быць за­лож­ні­ка­мі і жы­вым шчы­том гэ­тых раз­бо­раў. Пра­па­на­ва­лі ад­пра­віць іх у ла­гер і вы­ра­шыць праб­ле­му. Але яна і слу­хаць нас не па­жа­да­ла. Та­ды мы пай­шлі ні з чым. А 25 лі­пе­ня яна спра­ба­ва­ла вы­вез­ці іх за ме­жы Клі­ма­віц­ка­га ра­ё­на, але мі­лі­цыя іх за­тры­ма­ла. У той жа дзень мы за­вез­лі дзя­цей у ла­гер "Ар­ля­ня". Спа­чат­ку яны пла­ка­лі, пы­та­лі­ся, ку­ды іх вя­зуць. Але, ка­лі ўба­чы­лі, што ў ла­гер, су­па­ко­і­лі­ся і, як толь­кі пры­еха­лі, па­бег­лі ска­каць на ба­ту­тах. По­тым я за­бра­ла Са­шу з мі­лі­цыі, дзе ён ака­заў­ся пас­ля за­тры­ман­ня ра­зам з Іры­най Моц­най і яе ста­рэй­шым сы­нам. Ён збі­раў­ся па­сту­паць у Мін­скі вы­шэй­шы ра­дыё­тэх­ніч­ны ка­ледж і хва­ля­ваў­ся, што ця­пер ні­чо­га не атры­ма­ец­ца. Але, ка­лі мы рас­тлу­ма­чы­лі, што ён бу­дзе там ву­чыц­ца, хло­пец па­ве­ся­леў і па­пра­сіў, каб яго ад­вя­лі да ас­тат­ніх дзя­цей. Усе яны ця­пер у SOS-вёс­цы ў Ма­гі­лё­ве і ні­хто з іх не пла­ча.

[caption id="attachment_47609" align="alignnone" width="400"]Пасяджэнне  суда пераносілася некалькі разоў Пасяджэнне суда пераносілася некалькі разоў[/caption]

Як до­каз На­тал­ля Яў­ге­наў­на дэ­ман­струе фо­та, на якім дзе­ці ся­дзяць у аб­дым­ку з ёю і Ка­ця­ры­най Му­зы­чэн­ка.

— Ча­му ж ра­ней, ка­лі быў жы­вы баць­ка-вы­ха­ва­цель, ні­я­кіх пы­тан­няў да сям'і не ўзні­ка­ла? — не ра­зу­мею я. — Дзе­ці зна­хо­дзі­лі­ся на вы­ха­ван­ні з 2008 го­да і ўсё бы­ло доб­ра?

— Па гэ­тым до­ме пы­тан­няў бы­ло шмат. Ме­лі мес­ца фак­ты не­ка­рэкт­ных ме­та­даў вы­ха­ван­ня. Аб гэ­тым свед­чы­лі і пе­да­го­гі шко­лы, дзе ву­чы­лі­ся дзе­ці. Але сур'­ёз­ных пад­стаў за­браць дзя­цей та­ды не бы­ло.

— Іры­на Моц­ная на­са­мрэч бі­ла дзя­цей?

— Па сло­вах дзя­цей, са­праў­ды ме­лі мес­ца фак­ты фі­зіч­на­га па­ка­ран­ня. І Іры­на Ула­дзі­мі­ра­ўна не ад­маў­ля­ла­ся, што ка­ра­ла іх рэ­ме­нем. Яны ка­за­лі неш­та на­конт сур'­ёз­най пра­він­нас­ці. Маў­ляў, і на ка­ле­ні на грэч­ку ста­ві­ла, і па кар­ку маг­ла даць.

— Пас­ля та­го, як зволь­ні­лі ма­ці, яна па­він­на бу­дзе па­кі­нуць гэ­ты дом?

— Дом па­бу­да­ва­ны за кошт срод­каў з аб­лас­но­га і рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту для ся­мей, якія ўзя­лі на вы­ха­ван­не дзя­цей-сі­рот і тых, што за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў. Гэ­та спе­цы­яль­нае па­мяш­кан­не дзяр­жаў­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду. Дом зна­хо­дзіц­ца на ба­лан­се Клі­ма­віц­ка­га жыл­ка­ма. Іры­на Моц­ная па­він­на бу­дзе яго па­кі­нуць.

— Як вы ду­ма­е­це, што яна збі­ра­ла­ся зра­біць з дзець­мі?

— Не ве­даю, але яе дзе­ян­ні не пад­па­рад­коў­ва­лі­ся звы­чай­най ло­гі­цы. І гэ­та на­сця­рож­ва­ла. Агрэ­сіў­ная, ім­пуль­сіў­ная, эма­цы­я­наль­ная, кан­флікт­ная — вель­мі цяж­кая ў зно­сі­нах.

— Дзе­ці за столь­кі лет пры­вя­за­лі­ся да ма­ці. Як яны за­раз бу­дуць жыць?

— Яны больш ба­яц­ца не­вя­до­мас­ці. А ка­лі ве­да­юць, што іх ча­кае, су­па­кой­ва­юц­ца. Жан­чы­не, ка­лі яна ха­це­ла за­стац­ца з дзець­мі, трэ­ба бы­ло ад­пра­віць іх у ла­гер і аб­скар­дзіць ра­шэн­не рай­вы­кан­ка­ма ў абл­вы­кан­ка­ме ці су­дзе. Ёсць цы­ві­лі­за­ва­ныя срод­кі вы­ра­шэн­ня кан­флік­таў.

[caption id="attachment_47611" align="alignnone" width="400"]У доме захоўваюцца фотаздымкі і рэчы дзяцей У доме захоўваюцца фотаздымкі і рэчы дзяцей[/caption]

"Звы­чай­ная помс­та"

Так лі­чыць зволь­не­ная ма­ці. У свой час яе спе­цы­яль­на рэ­ка­мен­да­ва­лі на гэ­тую па­са­ду: жан­чы­на мае пе­да­га­гіч­ную аду­ка­цыю, шмат га­доў пра­ца­ва­ла на­стаў­ні­цай, бы­ла на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра шко­лы і на­ват ды­рэк­та­рам. Цяж­ка бы­ло знай­сці леп­шую кан­ды­да­ту­ру. У 2008 го­дзе вя­лі­кая сям'я Іры­ны і Вік­та­ра Моц­ных уе­ха­ла ў но­вы дом, у якім, па сло­вах Іры­ны Ула­дзі­мі­ра­ўны, ака­за­ла­ся шмат бу­даў­ні­чых не­да­ро­бак. Яна па­ча­ла да­бі­вац­ца, каб ёй ад­ра­ман­та­ва­лі дах. Ёй не ад­маў­ля­лі, але, як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, ра­бі­лі гэ­та вель­мі фар­маль­на. Спра­ва вы­ра­шы­ла­ся пас­ля та­го, як Моц­ная за­ві­та­ла на пры­ём да на­мес­ні­ка стар­шы­ні КДК па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Аляк­санд­ра Аге­е­ва. Пас­ля гэ­та­га бы­лі па­ка­ра­ны не­ка­то­рыя служ­бо­выя асо­бы. Бу­даў­ні­чыя не­да­роб­кі хут­ка лік­ві­да­ва­лі. У дзяр­жаў­най га­зе­це пас­ля гэ­та­га вый­шаў кры­тыч­ны ар­ты­кул.

— З гэ­та­га мо­ман­ту ўсе і па­ча­ло­ся, — лі­чыць Іры­на Моц­ная. — Пра нас чы­ноў­ні­кі за­бы­лі. Ні­я­кай да­па­мо­гі: ні псі­ха­ла­гіч­най, ні са­цы­яль­най, ні ма­тэ­ры­яль­най. Ні адзін псі­хо­лаг не прый­шоў. Адзі­нае, клас­ныя кі­раў­ні­кі і на­стаў­ні­кі пры­хо­дзі­лі, і тое раз у год. Ні азда­раў­лен­ня дзе­цям, ні­чо­га. Іду пра­сіць, а мне мяс­цо­вы ла­гер пра­па­ноў­ва­юць. По­тым зноў па­ча­лі­ся праб­ле­мы з до­мам. У па­за­мі­ну­лым го­дзе ка­цёл са­пса­ваў­ся па­ся­род зі­мы. Я ў рай­а­на. Яны: "Дом не наш, мы не мо­жам ка­цёл за­мя­ніць". У гар­га­зе так­са­ма ад­мо­ві­лі: ня­ма да­га­во­ра, не мо­жам ра­ман­та­ваць. Жыл­кам па­тлу­ма­чыў, што мы, як най­маль­ні­кі, па­він­ны ра­біць унут­ры ўсё са­мі. І ім усё роў­на, дзе­ці тут жы­вуць ці звы­чай­ныя гра­ма­дзя­не. Прый­шло­ся за свой кошт ра­біць ра­монт. Май­стра вы­зы­ва­лі аж з Ма­гі­лё­ва. Сё­ле­та ага­ро­джа згні­ла, слу­пы за­ва­лі­лі­ся. Зноў прый­шло­ся ўсё ра­біць за свой кошт. Сё­ле­та ў маі пай­шла на пры­ём да па­моч­ні­ка Прэ­зі­дэн­та, па­пра­сі­ла, каб зра­бі­лі дзі­ця­чую пля­цоў­ку. На на­ступ­ны дзень пры­вез­лі слуп­кі, арэ­лі, але спра­вы да кан­ца не да­вя­лі. Усё гэ­та каш­та­ва­ла нер­ваў. Муж мой быў не кан­флікт­ны ча­ла­век, гэ­та я ха­дзі­ла па чы­ноў­ні­ках. Па­ча­лі з ім сва­рыц­ца. Не ве­да­лі, як да­лей жыць. А 6 чэр­ве­ня з Крыс­ці­най ад­бы­ла­ся бя­да, дзяў­чы­на па­сва­ры­ла­ся з хлоп­цам. Па­еха­лі да яе. Да­лей вы ве­да­е­це...

У дзень па­ха­ван­ня я па­пра­сі­ла ад­дзел аду­ка­цыі, каб дзя­цей за­бра­лі ў ла­гер і яны ні­чо­га не ба­чы­лі. Там да іх і на­ве­дал­ся ба­бу­ля Про­ха­ра­вых, якая ха­це­ла за­браць дзяў­чы­нак пад сваю апе­ку. З Про­ха­ра­вы­мі на­огул не маг­ла знай­сці агуль­най мо­вы. Яны быц­цам раў­на­ва­лі дзяў­чы­нак да мя­не. І пай­шло ад­но да ад­на­го. Мя­не зволь­ні­лі па ар­ты­ку­ле. Але дзе той да­ку­мент, які па­цвяр­джае факт май­го ама­раль­на­га ўчын­ку? Мне яго не па­ка­за­лі. Ні­чо­га ня­ма, акра­мя па­вест­кі ў суд.

— Што вас ця­пер ча­кае?

— Не ве­даю. Я ха­це­ла б вяр­нуць дзе­так, бо не за­слу­жы­ла та­го па­ка­ран­ня, якое мне прад'­яві­лі. Зволь­ні­лі па ар­ты­ку­ле, а мне яшчэ пра­ца­ваць да­лей. Я ж пе­да­гог. Гро­шы ад­да­лі, ад­пуск­ныя за 9 га­доў. Мне гэ­ты вод­пуск быў не­па­трэб­ны. Што да­лей бу­дзе, не ве­даю. Ба­чы­ла, як Са­ша Пу­га­чоў на­пі­саў на сва­ёй ста­рон­цы ў ін­тэр­нэ­це: "Ха­чу да ма­мы". У мя­не ця­пер вель­мі цяж­кі пе­ры­яд. Муж пай­шоў з жыц­ця, дзя­цей за­бра­лі... Хто я? Дом не мой, дзя­цей, як морк­ву, вы­рва­лі і пе­ра­нес­лі на ін­шую град­ку. Ці мож­на так?

Ка­мен­та­рый у тэ­му

— Каб неш­та па­тлу­ма­чыць у гэ­тай гіс­то­рыі, у ёй перш за ўсё, трэ­ба дэ­та­лё­ва ра­за­брац­ца, — ка­жа на­мес­нік стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ва­ле­рый Ма­ла­шка. — Дзе­ці на­са­мрэч зна­хо­дзі­лі­ся ў кры­тыч­най сі­ту­а­цыі. І тое, што трэ­ба бы­ло пры­маць ней­кія над­звы­чай­ныя ме­ры, апраў­да­на. Дзе­цям трэ­ба бы­ло хут­ка аказ­ваць да­па­мо­гу. Ор­га­ны апе­кі і па­пя­чы­цель­ства па­во­дзі­лі ся­бе ў гэ­тай гіс­то­рыі ме­на­ві­та так, як і бы­ло трэ­ба. Але спе­цы­я­ліс­ты яшчэ да­дуць ацэн­ку та­му, што ад­бы­ло­ся. Ні­я­ка­га ціс­ку на дзя­цей не аказ­ва­ец­ца. Ім на­ват не за­ба­ро­не­на тэ­ле­фа­на­ваць іх бы­лой вы­ха­валь­ні­цы. Паў­та­раю, усё ро­біц­ца ў ін­та­рэ­сах дзя­цей.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».