Вы тут

БДУ — Сярод лепшых


Дня­мі бы­ла апуб­лі­ка­ва­на чар­го­вая рэ­дак­цыя су­свет­на­га ве­ба­мет­рыч­на­га рэй­тын­гу ўні­вер­сі­тэ­таў Webometrіcs Rankіng of World Unіversіtіes. Рэй­тынг аха­піў дзей­насць 22 ты­сяч вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў, а ўся­го ў све­це на­ліч­ва­ец­ца за­раз ка­ля 30 ты­сяч ВНУ. Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт за­няў 673-е мес­ца і ўвай­шоў у 3% найлеп­шых уні­вер­сі­тэ­таў све­ту.

7-46

7-46

 

Гэ­ты рэй­тынг ужо 11 га­доў скла­да­ец­ца іс­пан­скай да­след­чай ла­ба­ра­то­ры­яй «Laboratorіo de Іnternet» і аб­наў­ля­ец­ца двой­чы на год: у сту­дзе­ні і лі­пе­ні. Як пра­ві­ла, вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы ран­жы­ру­юц­ца па ча­ты­рох кры­тэ­ры­ях, якія ха­рак­та­ры­зу­юць уз­ро­вень на­ву­ко­вых пуб­лі­ка­цый і пры­сут­насць (бач­насць) уні­вер­сі­тэ­таў у ін­тэр­нэ­це.

Апош­нія тры га­ды, па­вод­ле Webometrіcs, Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэт ста­біль­на ўва­хо­дзіць у тры пра­цэн­ты леп­шых уні­вер­сі­тэ­таў све­ту. Так, на­прык­лад, у лі­пе­ні 2011 го­да БДУ зай­маў 1208-е мес­ца ў све­це, у лі­пе­ні 2013 го­да — 790-е, а ў сту­дзе­ні 2014 го­да — 881-е.

Ся­род кра­ін СНД БДУ ста­біль­на ўва­хо­дзіць у пя­цёр­ку леп­шых ВНУ, са­сту­па­ю­чы толь­кі ча­ты­ром ра­сій­скім уні­вер­сі­тэ­там: МДУ імя М. Ла­ма­но­са­ва, Нова­сі­бір­ска­му дзяр­жаў­на­му ўні­вер­сі­тэ­ту, Санкт-Пе­цяр­бург­ска­му дзяр­жаў­на­му ўні­вер­сі­тэ­ту і На­цы­я­наль­на­му да­след­ча­му ядзер­на­му ўні­вер­сі­тэ­ту МІ­ФІ.

А ся­род бе­ла­рус­кіх ВНУ Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэт за­хоў­вае пер­шын­ство. За ім ідуць Бе­ла­рус­кі на­цы­я­наль­ны тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт, які раз­мяс­ціў­ся ў агуль­ным рэй­тын­гу на 1973 рад­ку, і Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Я. Ку­па­лы, які зай­мае 2154 па­зі­цыю.

А на вяр­шы­ні п'е­дэс­та­ла тра­ды­цый­на раз­мяс­ці­лі­ся Гар­вард­скі ўні­вер­сі­тэт, Ма­са­чу­сец­кі тэх­на­ла­гіч­ны ін­сты­тут і Стэнд­фард­скі ўні­вер­сі­тэт.

Вар­та ад­зна­чыць так­са­ма пос­пе­хі на су­свет­най арэ­не Элект­рон­най біб­лі­я­тэ­кі БДУ. Па звест­ках рэй­тын­гу, яна — пер­шая ся­род біб­лі­я­тэк ВНУ кра­ін СНД, увай­шла ў сот­ню леп­шых ся­род ана­ла­гіч­ных струк­тур еў­ра­пей­скіх уні­вер­сі­тэ­таў (66-е мес­ца) і раз­мяс­ці­ла­ся на 114-м мес­цы ў све­це.

Фун­да­мен­таль­ная біб­лі­я­тэ­ка БДУ ад­на з пер­шых у Бе­ла­ру­сі рас­па­ча­ла ра­бо­ту па рэ­гіст­ра­цыі ў су­свет­ных ба­зах да­ных поў­на­тэкс­та­вых на­ву­ко­вых пуб­лі­ка­цый, ву­чэб­ных і ме­та­дыч­ных ма­тэ­ры­я­лаў ву­чо­ных і вы­клад­чы­каў уні­вер­сі­тэ­та, а так­са­ма ча­со­пі­саў, якія вы­да­юц­ца ў БДУ. Сён­ня элект­рон­ная біб­лі­я­тэ­ка БДУ змя­шчае больш як 60 000 ары­гі­наль­ных поў­на­тэкс­та­вых пуб­лі­ка­цый, аў­тар­ства якіх на­ле­жыць су­пра­цоў­ні­кам БДУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».