Вы тут

Матэматыка «страчвае» пазіцыі?


У на­ступ­ным го­дзе абі­ту­ры­ен­ты, якія збі­ра­юц­ца па­сту­паць на спе­цы­яль­насць «Па­чат­ко­вая аду­ка­цыя», бу­дуць зда­ваць на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні бія­ло­гію і гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі. Ра­ней яны зда­ва­лі ма­тэ­ма­ты­ку і гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі. Пры­чым га­лоў­най про­філь­най дыс­цып­лі­най бы­ла ме­на­ві­та ма­тэ­ма­ты­ка. Абі­ту­ры­ен­ты, якія па­жа­да­юць ву­чыц­ца ў ВНУ на юрыс­та, па­він­ны бу­дуць здаць эк­за­ме­ны па гра­ма­да­знаў­стве і за­меж­най мо­ве. Ра­ней яны зда­ва­лі гра­ма­да­знаў­ства і ма­тэ­ма­ты­ку. Но­выя нор­мы за­ма­ца­ва­ны ў Па­ста­но­ве Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі «Аб ус­туп­ных іс­пы­тах пры па­ступ­лен­ні на І сту­пень вы­шэй­шай аду­ка­цыі ў 2015 го­дзе».

12-20

12-20

 

Змя­нен­ні ў пе­ра­лі­ку про­філь­ных іс­пы­таў за­кра­ну­лі так­са­ма і шэ­раг ін­шых спе­цы­яль­нас­цяў. На­прык­лад, для па­сту­па­ю­чых на спе­цы­яль­нас­ці «Тэх­ніч­ная пра­ца і прад­пры­маль­ніц­тва. Аб­слу­го­вая пра­ца і прад­пры­маль­ніц­тва», «Тэх­ніч­ная пра­ца і тэх­ніч­ная твор­часць. Аб­слу­го­вая пра­ца і вы­яў­лен­чае мас­тац­тва» пра­ду­гле­джа­ны іс­пы­ты па твор­час­ці і гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі (ЦТ).

Так­са­ма па не­ка­то­рых спе­цы­яль­нас­цях змя­ні­лі­ся про­філь­ныя пры­яры­тэ­ты. Ска­жам, на спе­цы­яль­нас­ці «Фар­ма­цыя» га­лоў­най про­філь­най дыс­цып­лі­най бу­дзе лі­чыц­ца хі­мія, а дру­гой — бія­ло­гія, у той час як па ўсіх ін­шых ме­ды­цын­скіх спе­цы­яль­нас­цях га­лоў­ным про­філь­ным прад­ме­там з'яў­ля­ец­ца бія­ло­гія, а хі­мія — толь­кі дру­гім. Для тых, хто бу­дзе па­сту­паць на спе­цы­яль­насць «Вы­да­вец­кая спра­ва», пер­шай про­філь­най дыс­цып­лі­най з'яў­ля­ец­ца за­меж­ная мо­ва, а дру­гой — ма­тэ­ма­ты­ка. На­га­да­ем, што пры агуль­най роў­най коль­кас­ці ба­лаў пе­ра­важ­нае пра­ва на за­лі­чэн­не ма­юць абі­ту­ры­ен­ты, якія атры­ма­лі больш вы­со­кі бал па пер­шым прад­ме­це про­філь­ных іс­пы­таў.

Пра­ві­ла­мі пры­ёму пра­ду­гледж­ва­ец­ца, што абі­ту­ры­ен­ты зда­юць пры па­ступ­лен­ні тры ўступ­ныя іс­пы­ты: рус­кую або бе­ла­рус­кую мо­ву (на вы­бар) і два про­філь­ныя прад­ме­ты, якія ад­па­вя­да­юць пэў­най гру­пе ці про­фі­лю (кі­рун­ку) вы­шэй­шай аду­ка­цыі пер­шай сту­пе­ні.

Але на спе­цы­яль­нас­цях «Бе­ла­рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра», «Бе­ла­рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра. За­меж­ная мо­ва», «Бе­ла­рус­кая фі­ла­ло­гія» абі­ту­ры­ен­ты не вы­бі­ра­юць ад­ну з дзяр­жаў­ных моў, а зда­юць у аба­вяз­ко­вым па­рад­ку ЦТ па бе­ла­рус­кай мо­ве. Тое ж ты­чыц­ца спе­цы­яль­нас­цяў «Рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра», «Рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра. За­меж­ная мо­ва» і «Рус­кая фі­ла­ло­гія», дзе абі­ту­ры­ен­ты аба­вяз­ко­ва зда­юць тэст па рус­кай мо­ве.

Гра­ма­дзя­не Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць на тэ­ры­то­рыі за­меж­ных дзяр­жаў, гра­ма­дзя­не Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, Рэс­пуб­лі­кі Ка­зах­стан, Кыр­гыз­скай Рэс­пуб­лі­кі, Рэс­пуб­лі­кі Та­джы­кі­стан ма­юць пра­ва ўдзель­ні­чаць у кон­кур­се на атры­ман­не вы­шэй­шай аду­ка­цыі на ўмо­вах, пра­ду­гле­джа­ных для гра­ма­дзян Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Але па­коль­кі гэ­тая ка­тэ­го­рыя гра­ма­дзян не вы­ву­ча­ла гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі, яны мо­гуць за­мя­ніць вы­шэй­на­зва­ную дыс­цып­лі­ну на су­свет­ную гіс­то­рыю най­ноў­ша­га ча­су. Але та­кая па­лёг­ка для за­меж­ні­каў не рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на гру­пу спе­цы­яль­нас­цяў «Вы­кла­дан­не гіс­та­рыч­ных дыс­цып­лін», «Гіс­та­рыч­ныя на­ву­кі», на спе­цы­яль­нас­ці «Му­зей­ная спра­ва і ахо­ва гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны», «Гіс­то­ры­ка-, ар­хі­ваз­наў­ства» і кі­ру­нак «Да­ку­мен­таз­наў­ства» (ін­фар­ма­цый­нае за­бес­пя­чэн­не кі­ра­ван­ня), дзе про­філь­ны­мі прад­ме­та­мі з'яў­ля­юц­ца абедз­ве гіс­то­рыі — гіс­то­рыя Бе­ла­ру­сі і су­свет­ная най­ноў­ша­га ча­су.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?