Вы тут

Што ядзім? Як выпіваем?


Эза­фа­гіт, гаст­рыт, панк­рэ­а­тыт, ге­па­тыт... Ча­ла­век ве­дае шмат спо­са­баў на­шко­дзіць зда­роўю страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­ту. Ад­ка­зы на са­мыя ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні, звя­за­ныя з за­ха­ван­нем зда­роўя ор­га­наў ад стра­ва­во­ду да кі­шэч­ні­ка пра­па­нуе да­цэнт 2-й ка­фед­ры ўнут­ра­ных за­хвор­ван­няў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук, урач-гаст­ра­эн­тэ­ро­лаг вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі Мі­ка­лай КАП­РА­ЛАЎ.

1379751386657_1

— Мно­гія па-ра­ней­ша­му "га­сяць" пя­кот­ку со­дай. Але та­кі сімп­том мо­жа ўказ­ваць на сур'­ёз­нае за­хвор­ван­не. Як за­па­до­зрыць яго на­ды­ход?

— Хва­ро­бы верх­ня­га ад­дзе­ла страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­ту — стра­ва­во­да, страў­ні­ка і два­нац­ца­ці­перс­най кіш­кі — шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­ны ся­род на­сель­ніц­тва на­шай кра­і­ны. Ка­лі праб­ле­ма ля­чэн­ня яз­вы страў­ні­ка і два­нац­ца­ці­перс­най кіш­кі, мож­на ска­заць, вы­ра­ша­на, коль­касць та­кіх хво­рых зні­зі­ла­ся, то коль­касць па­цы­ен­таў з гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­най рэ­флюкс­най хва­ро­бай за­хоў­ва­ец­ца на ра­ней­шым вы­со­кім уз­роў­ні. Да 20 пра­цэн­таў да­рос­лых па­ку­ту­юць ад гэ­тай па­та­ло­гіі. Што ж та­кое рэ­флюкс? Гэ­та вяр­тан­не, або за­кід­ван­не змес­ці­ва страў­ні­ка ў стра­ва­вод, ад­куль яно мо­жа тра­піць і ў ро­та­вую по­ласць. Пры­чы­на ў тым, што сфінк­тар, які ад­дзя­ляе стра­ва­вод і страў­нік, па­ві­нен зна­хо­дзіц­ца ў за­мкнё­ным ста­не і ад­кры­ва­цца толь­кі та­ды, ка­лі пас­ля пры­ёму ежы хар­чо­вая ка­шы­ца ру­ха­ец­ца па стра­ва­во­дзе ў страў­нік. Ад­нак у не­ка­то­рых лю­дзей гэ­ты сфінк­тар не за­мы­ка­ец­ца як след. А зна­чыць, ежа мае маг­чы­масць "вяр­тац­ца".

На­огул пя­кот­ка бы­вае і ў зда­ро­вых лю­дзей — пры праз­мер­ным ужы­ван­ні ежы, пе­ра­ядан­ні. Сімп­том пра­цяг­ва­ец­ца та­ды ўся­го не­каль­кі хві­лін. Па­та­ла­гіч­ная ж пя­кот­ка — пра­цяг­лая, і час ад ча­су яна паў­та­ра­ец­ца. Уз­мац­ня­ец­ца ў ста­но­ві­шчы ле­жа­чы, су­пра­ва­джа­ец­ца кіс­лай ад­рыж­кай, кіс­лым пры­сма­кам у ро­це, бо­лем у стра­ва­во­дзе. Гэ­ты боль ужо свед­чыць аб фар­мі­ра­ван­ні эза­фа­гі­ту — за­па­лен­ча­га пра­цэ­су ў слі­зіс­тай стра­ва­во­да. Ён мо­жа быць спа­чат­ку па­вяр­хоў­ным, ад­нак пры ад­сут­нас­ці ля­чэн­ня сфар­мі­ру­ец­ца эро­зія, а за­тым — яз­ва. Па­цы­ен­таў з яз­ва­вым па­ра­жэн­нем стра­ва­во­да не так і шмат, але на­зі­ра­ец­ца яно ў лю­бым уз­рос­це. Па­ста­ян­ныя за­кі­ды кіс­ла­га змес­ці­ва фар­мі­ру­юць стра­ва­вод Ба­рэ­та, а гэ­ты стан ужо здоль­ны пры­вес­ці да ан­ка­ла­гіч­най праб­ле­мы.

З'яў­лен­не пра­цяг­лай пя­кот­кі без пе­ра­ядан­ня ўказ­вае на не­аб­ход­насць зва­ро­ту да ўра­ча. Та­ко­му па­цы­ен­ту бу­дзе пра­ве­дзе­на эн­да­ска­піч­нае да­сле­да­ван­не, па­коль­кі яно да­зва­ляе доб­ра ба­чыць па­ру­шэн­не функ­цыі сфінк­та­ра, кар­ды­яль­на­га жо­му. Пры­мя­ня­ец­ца для ды­яг­нос­ты­кі і су­тач­ная страў­ні­ка­вая рН-мет­рыя, ка­лі праз нос у страў­нік уво­дзіц­ца спе­цы­яль­ны зонд з кап­су­лай, якая ўста­наў­лі­ва­ец­ца над стра­ва­вод­ным сфінк­та­рам і ло­віць кож­ную хва­лю за­кі­ду.

IMG_2009

— Вя­до­ма, што ў аб­са­лют­най боль­шас­ці вы­пад­каў яз­ва страў­ні­ка і два­нац­ца­ці­перс­най кіш­кі аб­умоў­ле­на на­яў­нас­цю ў ар­га­ніз­ме бак­тэ­рыі, як хе­лі­ка­бак­тар пі­ла­ры. Яна мо­жа пе­ра­да­вац­ца ад ча­ла­ве­ка ча­ла­ве­ку з па­ца­лун­ка­мі, праз агуль­ны по­суд і г.д. А ці мож­на "атры­маць" яе пад­час эн­да­ска­піч­на­га ме­та­ду да­сле­да­ван­ня?

— Не­ка­лі мы са­праў­ды су­ты­ка­лі­ся з праб­ле­май па­ру­шэн­ня дэз­ын­фек­цый­най апра­цоў­кі эн­да­ска­піч­ных зон­даў. Ад па­цы­ен­таў са­праў­ды па­сту­па­лі скар­гі. Ры­зы­ка, хоць і мі­ні­маль­ная, за­ня­сен­ня ін­фек­цыі па­доб­ным чы­нам са­праў­ды іс­нуе. Ад­нак за­раз пры­мя­ня­ец­ца вель­мі дас­ка­на­лая дэз­ын­фек­цыя. Гэ­та­му пы­тан­ню на­да­ец­ца вя­лі­кая ўва­га.

— Ці аба­вяз­ко­ва з гаст­ры­ту ра­за­ўец­ца яз­ва?

— Зу­сім не аба­вяз­ко­ва. Та­кая хва­ро­ба, як гаст­рыт, ёсць, па сут­нас­ці, ва ўсіх. На­ват у ма­ла­дых. Ка­лі вы­ву­чыць бія­птат, узя­ты са страў­ні­ка лю­бо­га ча­ла­ве­ка, аба­вяз­ко­ва мож­на знай­сці ней­кія кле­тач­ныя змя­нен­ні — кштал­ту тых, што вы ма­е­це на ўва­зе пад гаст­ры­там. Ад­нак сён­ня гаст­ра­эн­тэ­ро­ла­гі ка­рыс­та­юц­ца дак­лад­ным еў­ра­пей­скім стан­дар­там: пры ад­сут­нас­ці мар­фа­ла­гіч­ных змя­нен­няў — эро­зій ці яз­ваў — ды­яг­наз гу­чыць як "функ­цы­я­наль­ная страў­ні­ка­вая дыс­пеп­сія". Тэр­мін "гаст­рыт", та­кім чы­нам, пры­мя­ня­ец­ца толь­кі пры на­яў­нас­ці эро­зій. Ды­яг­наз у та­кім вы­пад­ку гу­чыць так: "Хра­ніч­ны гаст­рыт з эро­зі­я­мі".

Эро­зія — гэ­та па­вяр­хоў­нае па­шко­джан­не слі­зіс­тай аба­лон­кі страў­ні­ка, яно доб­ра ві­даць у эн­да­ско­пе і, як пра­ві­ла, звя­за­на з на­яў­нас­цю хе­лі­ка­бак­тар­най ін­фек­цыі. Зна­чыць, мож­на спраг­на­за­ваць, што на­ступ­ным эта­пам за­хвор­ван­ня бу­дзе яз­ва. На­огул трэ­ба ра­зу­мець, што гэ­тая бак­тэ­рыя — хе­лі­ка­бак­тар пі­ла­ры — па­ся­ля­ец­ца ў пад­слі­зіс­тым слоі це­ла страў­ні­ка. Ад­нак ра­зам з ежай мік­роб здоль­ны пе­ра­мяс­ціц­ца ў два­нац­ца­ці­перс­ную кіш­ку, дзе так­са­ма пра­ва­куе яз­ва­вае па­шко­джан­не.

— Эн­да­ска­піч­нае да­сле­да­ван­не мо­жа не вы­явіць хе­лі­ка­бак­тар­ную ін­фек­цыю?

— Звы­чай­на пад­час та­ко­га да­сле­да­ван­ня аба­вяз­ко­ва бя­рэц­ца два або тры бія­пта­ты з це­ла страў­ні­ка і два­нац­ца­ці­перс­най кіш­кі (у еў­ра­пей­скіх клі­ні­ках — пяць). Гэ­та­га да­стат­ко­ва, каб вы­явіць хе­лі­ка­бак­тар­ную ін­фек­цыю, якая за­ся­ляе ўвесь страў­нік. Ка­лі ж хво­ра­му ска­за­лі, што бак­тэ­рыя вы­яў­ле­на ў два­нац­ца­ці­перс­най кіш­цы, то трэ­ба ра­зу­мець, што ёсць яна і ў страў­ні­ку. Дзя­ку­ю­чы ўзя­та­му бія­пта­ту ста­но­віц­ца маг­чы­мым пра­вя­дзен­не мар­фа­ла­гіч­на­га да­сле­да­ван­ня і па­ста­ноў­кі дак­лад­на­га ды­яг­на­зу ад­нос­на та­го ж гаст­ры­ту. Мож­на вы­свет­ліць, які ме­на­ві­та гаст­рыт мае быць — з атра­фі­яй, гі­пер­тра­фі­яй ці ме­та­пла­зі­яй.

За мя­жой та­кое да­сле­да­ван­не пра­во­дзіц­ца толь­кі пад анес­тэ­зі­яй — 20-хві­лін­ным нар­ко­зам. У нас жа прэ­па­ра­ты для ка­рот­ка­тэр­мі­но­ва­га сну па­куль не за­рэ­гіст­ра­ва­ны. У не­ка­то­рых баль­ні­цах і плат­ных клі­ні­ках пра­па­ну­ец­ца, хі­ба, больш пра­цяг­лы нар­коз. У ма­са­вай жа прак­ты­цы для анес­тэ­зіі ро­таг­лот­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­юць рас­твор лі­да­ка­і­ну. Пе­ра­нос­насць ін­ва­зіў­ных умя­шан­няў, да якіх ад­но­сіц­ца і эн­да­ска­пія, за­ле­жыць ад ін­ды­ві­ду­аль­ных асаб­лі­вас­цяў ча­ла­ве­ка.

— Жоў­це­ка­мен­ная хва­ро­ба — гэ­та толь­кі лад хар­ча­ван­ня ці спад­чын­ная схіль­насць?

— У пер­шую чар­гу — ха­рак­тар хар­ча­ван­ня. Рас­паў­сю­джа­насць та­кой па­та­ло­гіі, як жоў­це­ка­мен­ная хва­ро­ба, у на­шай кра­і­не вель­мі вы­со­кая, па­коль­кі мно­гія зло­ўжы­ва­юць тлус­тай ежай. Раз­мо­ва ў гэ­тым вы­пад­ку ідзе пра ха­лес­тэ­ры­на­выя ка­мя­ні. У жоў­це­вым пу­зы­ры на­за­па­шва­ец­ца рас­тва­раль­ныя тлус­тыя жоў­це­выя кіс­ло­ты, якія вы­па­да­юць у аса­дак. Чым больш тлу­шчу ча­ла­век атрым­лі­вае, тым вы­шэй ры­зы­ка раз­віц­ця жоў­це­ка­мен­най хва­ро­бы. Ёсць і ге­не­тыч­ная схіль­насць, але гэ­та дру­гас­ны мо­мант.

Ці­ка­ва, што тлус­тай ежай час­цей зло­ўжы­ва­юць муж­чы­ны, ад­нак за­хвор­ван­не больш рас­паў­сю­джа­на ся­род жан­чын. Так, на ад­на­го хво­ра­га муж­чы­ну пры­па­дае 4-6 жан­чын з та­кой па­та­ло­гі­яй. Гэ­та та­му, што пры­го­жы пол мае дэ­фі­цыт ру­ху.

На­ву­ко­ва аб­грун­та­ва­ны ме­тад ля­чэн­ня жоў­це­ка­мен­най хва­ро­бы — ран­няе вы­да­лен­не жоў­це­ва­га пу­зы­ра. Ме­на­ві­та ран­няе, бо той, хто за­цяг­вае з па­доб­ным умя­шан­нем, ах­вя­руе пе­чан­ню. Ка­мя­ні, якія на­за­па­шва­юц­ца ў жоў­це­вым пу­зы­ры, аб­ця­жар­ва­юць ад­ток жоў­ці з пе­ча­ні. Яе лі­шак за­стой­ва­ец­ца ва ўнут­ры­пя­чо­нач­ных пра­то­ках і па­чы­нае раз­бу­раць пя­чо­нач­ныя клет­кі. Раз­ві­ва­ец­ца ха­лес­та­тыч­ны ге­па­тыт, які пра­ця­кае вель­мі агрэ­сіў­на.

Кож­ны зда­ро­вы па­ві­нен са­чыць за тым, каб хар­ча­вац­ца зба­лан­са­ва­на. Аба­вяз­ко­ва што­дня трэ­ба ўжы­ваць 500-600 г ага­род­ні­ны і са­да­ві­ны. Сма­жа­нае, тлус­тае вар­та іс­тот­на аб­мя­жоў­ваць.

В.Ласка

— Што з'яў­ля­ец­ца раз­бу­раль­ным для пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы?

— Пер­шы во­раг гэ­та­га ор­га­на — ал­ка­голь. Фар­мі­ра­ван­не панк­рэ­а­ты­ту ў аб­са­лют­най боль­шас­ці вы­пад­каў у тых жа муж­чын звя­за­на ме­на­ві­та са зло­ўжы­ван­нем ал­ка­го­лем. Па­шко­джан­не ў гэ­тым вы­пад­ку ад­бы­ва­ец­ца апа­срод­ка­ва­на. Ал­ка­голь сты­му­люе ўтва­рэн­не са­ля­най кіс­ла­ты ў страў­ні­ку. Вя­лі­кая коль­касць гэ­тай кіс­ла­ты ак­ты­ві­зуе ра­бо­ту пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы, дзе па­чы­нае вы­пра­цоў­вац­ца вя­лі­кая коль­касць стра­ва­валь­ных фер­мен­таў, не­аб­ход­ных нам для пе­ра­траў­лі­ван­ня ежы. Ад­нак столь­кі лі­па­зы, аме­ла­зы і трып­сі­ну ар­га­ніз­му не па­трэб­на. Зна­чыць, част­ка за­ста­ец­ца ў са­мой за­ло­зе ня­вы­ка­ры­ста­най. Ка­лі ж ча­ла­век толь­кі пад­ні­мае чар­ку і на­огул не за­кус­вае, то гэ­тых фер­мен­таў вы­пра­цоў­ва­ец­ца над­звы­чай мно­га. У вы­ні­ку гэ­ты лі­шак па­чы­нае пе­ра­траў­лі­ваць сам ор­ган і тым са­мым прос­та вы­ні­шчае за­ло­зу. Вось так раз­ві­ва­ец­ца панк­рэ­а­тыт — за­па­лен­чы пра­цэс.

Дру­гая па час­та­це пры­чы­на ўзнік­нен­ня панк­рэ­а­ты­ту — жоў­це­ка­мен­ная хва­ро­ба. Дроб­ныя ка­мя­ні, пя­сок імк­нуц­ца тра­піць у пра­ток жоў­це­ва­га пу­зы­ра, а ён мае агуль­нае вус­це з пра­то­кам пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы. Част­ка жоў­це­вых ка­мя­нёў та­кім чы­нам мо­жа тра­піць у пра­то­ку пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы і пе­ра­шко­дзіць ад­то­ку панк­рэ­а­тыч­на­га со­ку. Та­кі ме­ха­нізм больш улас­ці­вы "жа­но­ча­му" панк­рэ­а­ты­ту, хоць у апош­нія га­ды мы ўсё час­цей рэ­гіст­ру­ем у жан­чын і панк­рэ­а­ты­ты ал­ка­голь­на­га па­хо­джан­ня.

Трэ­цяя пры­чы­на — ку­рэн­не. Да­ка­за­на, што пра­дук­ты ты­ту­нё­ва­га ды­му мо­гуць пры­вес­ці да хра­ніч­на­га панк­рэ­а­ты­ту. Ме­ха­нізм па­доб­ны на той, што мае быць пры ўжы­ван­ні ал­ка­го­лю. Акра­мя та­го, ні­ка­цін вы­клі­кае спазм пра­то­каў пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы, а лю­бая пе­ра­шко­да ў пра­то­ка­вай сіс­тэ­ме за­па­воль­вае ад­ток фер­мен­таў і пра­ва­куе са­ма­пе­ра­траў­лі­ван­не ор­га­на.

Свой шкод­ны ўнё­сак мае і ту­пая траў­ма жы­ва­та ў воб­лас­ці за­ло­зы. Моц­ны ўдар мо­жа сфар­мі­ра­ваць дэ­фар­ма­цыю пра­то­кі, з-за ча­го спа­чат­ку ўзнік­не яе за­па­лен­не, а по­тым і зву­жэн­не.

— Ці ёсць эфек­тыў­ныя спо­са­бы ад­наў­лен­ня пе­ча­ні?

— Са­мым эфек­тыў­ным бу­дзе зда­ро­вы лад жыц­ця. Ні­я­кім чы­нам вы не ад­но­ві­це гэ­ты ор­ган, ка­лі бу­дзе вы­стаў­ле­ны ды­яг­наз "ге­па­тыт". Па­шко­джан­ні пе­ча­ні — вель­мі вя­лі­кая праб­ле­ма ў гаст­ра­эн­тэ­ра­ло­гіі. Адзін ра­сій­скі ака­дэ­мік ска­заў, што пе­чань вы­кон­вае та­кі аб'­ём ра­бо­ты, які не вы­кон­ва­юць ні сэр­ца, ні ныр­кі, ні пад­страў­ні­ка­вая за­ло­за. Гэ­та ўсе ві­ды аб­ме­наў (бял­ко­вы, тлу­шча­вы, мі­не­раль­ны, піг­мент­ны), сін­тэз гар­мо­наў і ві­та­мі­наў, вы­пра­цоў­ка рэ­чы­ваў, якія ва­ло­да­юць згу­саль­ным і ан­ты­згу­саль­ным вар­тас­ця­мі.

Га­лоў­ны во­раг пе­ча­ні — ал­ка­голь. У струк­ту­ры пры­чын, якія вы­клі­ка­юць па­шко­джан­ні пе­ча­ні, 60 пра­цэн­таў пры­па­дае на ал­ка­голь­ныя ге­па­ты­ты. За­раз шмат ка­жуць пра да­пу­шчаль­ныя до­зы ал­ка­го­лю. Су­свет­ная ар­га­ні­за­цыя ахо­вы зда­роўя рэ­ка­мен­дуе не ўжы­ваць муж­чы­нам звыш 40-60 г эта­но­лу ў су­ткі, жан­чы­нам — звыш 20-30 г. На­ша на­сель­ніц­тва іг­на­руе гэ­тую рэ­ка­мен­да­цыю. Тым не менш, ал­ка­голь, ужы­ты звыш гэ­тай да­пу­шчаль­най нор­мы, ста­но­віц­ца ядам для пя­чо­нач­най клет­кі. Ал­ка­голь пе­ра­пра­цоў­ва­ец­ца ме­на­ві­та пе­чан­ню. Тая ж пад­страў­ні­ка­вая за­ло­за па­ку­туе ад спір­ту, як мы ка­за­лі, апа­срод­ка­ва­на, а вось пе­чань — не­па­срэд­на. Што ад­бы­ва­ец­ца з пя­чо­нач­ны­мі клет­ка­мі, якія пе­ра­пра­цоў­ва­юць ал­ка­голь? Яны гі­нуць. Гэ­ты пра­цэс на­зы­ва­ец­ца не­кро­зам, а не­кроз і ёсць ге­па­тыт.

Дру­гі во­раг пе­ча­ні — ві­ру­сы. Вя­до­ма сем ві­даў ві­рус­ных ге­па­ты­таў — А, B, C, D, E, F, G. Асаб­лі­ва не­бяс­печ­ныя тыя, што пе­ра­да­юц­ца праз кроў, — В, С, D. Най­больш рас­паў­сю­джа­ны пер­шыя два ві­ды. Мож­на быць прос­та нось­бі­там гэ­тых ві­ру­саў, але пры гэ­тым за­ра­жаць ін­шых. Ка­лі пад уз­дзе­ян­нем ней­кіх фак­та­раў — ска­жам, пра­сту­ды, не­ра­цы­я­наль­на­га хар­ча­ван­ня, уз­дзе­ян­ня ал­ка­го­лю — іму­ні­тэт аслаб­не, то мож­на і за­хва­рэць. За­хвор­ван­не за­яў­ляе аб са­бе та­ды, ка­лі ві­рус па­чы­нае ак­тыў­на раз­мна­жац­ца. Пра­яў­ля­ец­ца гэ­та агуль­най сла­бас­цю, пе­ры­я­дыч­ным па­вы­шэн­нем тэм­пе­ра­ту­ры це­ла, зні­жэн­нем ва­гі, па­ру­шэн­нем сну, ця­жа­рам у пра­вым пад­раб­рын­ні, а так­са­ма па­жаў­цен­нем склер ва­чэй, ску­ры. Але апош­няя пры­кме­та не аба­вяз­ко­вая.

Урач-тэ­ра­пеўт мо­жа за­па­до­зрыць ге­па­тыт па агуль­ным ана­лі­зе. Ля­чэн­не ге­па­ты­таў пра­цяг­лае, да­во­лі цяж­кае і не дае стап­ра­цэнт­на­га вы­вя­дзен­ня ві­ру­са з ар­га­ніз­ма. Ге­па­ты­ты не­бяс­печ­ны най­перш фар­мі­ра­ван­нем цы­ро­зу — пра­цэ­су, ка­лі за­мест за­гі­ну­лых пя­чо­нач­ных кле­так з'яў­ля­ец­ца гру­бая злу­чаль­ная ткан­ка. Гэ­та, у сваю чар­гу, пры­во­дзіць да фар­мі­ра­ван­ня пар­таль­най гі­пер­тэн­зіі, па­коль­кі фіб­роз­ная ткан­ка сціс­кае пя­чо­нач­ныя са­су­ды, а па іх вя­ноз­ная кроў ад­ця­кае да сэр­ца. З-за та­го, што кроў бла­кі­ру­ец­ца, раз­ві­ва­ец­ца пар­таль­ная гі­пер­тэн­зія, а да­лей — асцыт, або ва­дзян­ка.

Іс­ну­юць і ге­па­ты­ты, не звя­за­ныя з ужы­ван­нем ал­ка­го­лю або на­яў­нас­цю ві­ру­саў. Пры­чы­на іх раз­віц­ця мо­жа быць звя­за­ны з атлус­цен­нем (ка­лі лі­шак ха­лес­тэ­ры­ну ніз­кай шчыль­нас­ці за­ку­пор­вае пя­чо­нач­ная клет­кі), цук­ро­вым дыя­бе­там, хут­кай стра­тай ма­сы це­ла пры ана­рэк­сіі.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».